Новости   Доски объявлений Бизнес-каталог   Афиша   Развлечения  Туризм    Работа     Право   Знакомства
Home Page - Входная страница портала 'СОЮЗ'
ТВ-программа Гороскопы Форумы Чаты Юмор Игры О Израиле Интересное Любовь и Секс



 Главная
 Правление
 Новости
 История
 Объявления
 Фотоальбом
 
 Статьи и фото
 Интересные люди
 Работа объединения
 Форум
 ЧАТ
 
 Всё о культуре
 Гродненская область
 Могилевская область
 Наши друзья
 Витебская область
 ОТЗЫВЫ О НАШЕМ САЙТЕ (ЖАЛОБНАЯ КНИГА)
 Гомельскя область
 Брестская область
 НОВОСТИ ПОСОЛЬСТВА БЕЛАРУСИ
 Минская область
 Ссылки
 ВСЕ О ЛУКАШЕНКО
 Евреи г. Борисова
 Евреи Пинска



Поиск Любви  
Я   
Ищу  
Возраст -
Где?








Юрась Гарбінскі. Новая сустрэча з габрэйскай паэзіяй Беларусі [1]
Юрась Гарбінскі

Новая сустрэча з габрэйскай паэзіяй Беларусі [1]

Хтосьці з вялікіх аднойчы заўважыў, што кожная зорка з’яўляецца на небе ў свой час. Так і з паэтамі. Яны прыходзяць, каб сваім натхнёным словам засведчыць неўміручасць адвечных каштоўнасцяў – дабрыні, веры, любові, чалавечнасці. А яшчэ – каб быць пачутымі. Таксама і пасля смерці.
Вядомы габрэйскі паэт Беларусі Ізі Харык прыйшоў у літаратуру ў бурлівыя і “неспакойныя” 1920-я гады. Менавіта тады, звяртаючыся да будучых гісторыкаў, літаратуразнаўцаў, чытачоў ад імя свайго пакалення, скрываўленага чужой і сваёй крывёй, ён напісаў:

Таму і шлю без смутку, без тугі я,
Ад нас, ад акрываўленых, наказ…
Адсюль крычу я ў заўтра: Дарагія,
Крылатыя, не карануйце нас!
(Адсюль крычу я сэрцам і душою…)

Жыццёвыя універсітэты сын габрэйскага шаўца з мястэчка Зэмбін на Барысаўшчыне пачынаў як чорнарабочы. Потым была школа, педагагічная парца, бібліятэкарства ў Менску, служба ў Чырвонай Арміі, вучоба ў Маскве… і першыя вершы, з якіх адкрыўся шлях у вялікую паэзію. Творчасць і жыццё Ізі Харыка абарваў 1937 год. Жорстка савецкія ўлады абышліся і з сям’ёй паэта: жонку саслалі, а двух маленькіх сыноў назаўсёды забралі ў дзіцячы дом… Засталіся творы.
Мастацкая спадчына Ізі Харыка – гэта па-ранейшаму неспазнаны кантынент матываў і вобразаў, гукаў і фарбаў, сімфонія чалавечай тугі і радасці жыцця. Часам у ёй можна пачуць далікатна-шчымлівыя тоны, часам напорыста-звонкія. Новая сустрэча з паэтам і яго творчасцю адбылася ўлетку 2008 году ў Менску. Пасля амаль 40-гадовага перапынку тут выйшла кніга выбраных твораў Ізі Харыка, тым разам пад назваю “Туга па чалавеку”. У выданне ўвайшлі вершы, напісаныя паэтам у 1920-я гады. Назва зборніка, дадзеная яго ўкладальнікам і выдаўцом Вольфам Рубінчыкам [2], невыпадковая. Яна – не толькі пераклічка з аднайменным вершам паэта, але і ключ-лейтматыў да ўсёй кніжкі. Адметнасць вершаў, якія ўвайшлі ў новае выданне, вызначае тэматыка. Яна, дзякуючы ўкладальніку, адкрывае чытачу таго Ізі Харыка, які са сваім лірычным героем, жывучы ў эпоху “нянавісці і барацьбы”, шукаў духоўнай гармоніі, чысціні-неабходнасці і адвечнай лучнасці з прыродай, каб не згубіць у чалавеку чалавека. У гэтых пошуках-вандроўках паэту спадарожнічаюць яго сябры-суразмоўцы – чатыры пары году. Кожная з іх стварае свой непаўторны кантэкст, у якім паэт дае ацэнку сабе і таму новаму ладу, дзе маці жыве з балючым пытаннем: чаму сыну “бліжэй усіх Ленін”. Уцякаючы ад пампезнасці і крыклівай лозунгавасці савецкай рэчаіснасці ў 1926 годзе паэт напіша:

Не мароз, а цішыня над светам,
Што цудоўней можа быць і лепей?!
Мне здалося ў маўчанні гэтым,
Што згубіўся я ў чырвоным леце…
(Дзень сягоння без вятроў шалёных…)

Цяжка адназначна сказаць, ці быў Ізі Харык непрымірымым ворагам бальшавіцкай улады, а можа, наадварот, – яе палымяным трыбунам. Зрэшты, не гэта важна. Істотным з’яўляецца іншае. Паэт шукаў чысціні і чалавечнасці, адначасна прадчуваючы, што ў бурлівым віры новай савецкай рэчаіснасці яму будзе наканавана стацца “акрываўленым каменем у чыстай сцяне”. Акрамя паэтычных твораў у зборнік “Туга па чалавеку” ўключаны таксама цікавы нарыс-мініяцюра Ізі Харыка “Лейзер Шэйнман – бадхен з Зэмбіна”, у якім аўтар з любоўю і адначасна дасціпнай габрэйскай іроніяй знаёміць чытача з гісторыяй жыцця галоўнага героя. Нельга не заўважыць, што бадхен з Зэмбіна ў Ізі Харыка патрапіць дасціпна пажартаваць не толькі з іншаверцаў, але і са сваіх суродзічаў. Дарэчы, некаторыя з фрагментаў твора проста ўражваюць сваёй актуальнасцю.
У выданні ўкладальнік змясціў кароткую зацемку, у якой падаў асноўныя даты жыцця і творчасці Ізі Харыка. На апошняй старонцы зборніка чытач пазнаёміцца з фрагментамі ўспамінаў родных, а таксама з выказваннямі-рэфлексіямі майстроў беларускага слова Ніла Гілевіча і Юркі Гаўрука пра паэтычнае майстэрства аднаго з выбітных габрэйскіх паэтаў Беларусі.
Унікальнасць і каштоўнасць новага выдання яшчэ і ў тым, што творы Ізі Харыка пададзеныя як на ідыш, так і адначасна з паралельным перакладам у беларускую мову. Сярод перакладчыкаў – вядомыя паэты і літаратуразнаўцы: Пятрусь Броўка, Генадзь Бураўкін, Рыгор Бярозкін, Пятро Глебка, Сяргей Грахоўскі, Аркадзь Куляшоў і інш. Кніга ілюстравана малюнкамі расійскага графіка Лазара Лісіцкага, сучасніка паэта. У выданні таксама змешчаны аўтографы Ізі Харыка і здымак дома ў мястэчку Зэмбін, дзе паэт нарадзіўся.
Гэта праўда, што ў кожнага пакалення свае песні. І свае кнігі. Але ёсць яшчэ і тое, што яднае. Своеасаблівай эстафетай пакаленняў можна назваць паэтычны зборнік ураджэнца Беларусі Ільі Злотніка “Мая песня”, які таксама падрыхтаваў і выдаў В. Рубінчык. Феномен дадзенай кніжкі, як адзначае яе ўкладальнік, у тым, што гэта “першы паэтычны зборнік на ідыш, выпушчаны ў Беларусі за дзесяцігоддзі”. Выданне складаецца з дзвюх частак. У першай змешчаны вершы на ідыш, у другой – творы паэта ў перакладах на беларускую мову (аўтар перакладаў Фелікс Хаймовіч).
Чытаючы вершы І. Злотніка, асабліва тыя, у якіх аўтар звяртаецца да вобраза маці, міжволі прыходзіць на думку песня “Дзякуй”, якую спявае папулярны габрэйскі спявак Хаім Мошэ. З іншых тэмаў, якія закрануў аўтар у сваёй кніжцы, – гэта пранікнёны аповед аб родным мястэчку Лапічы на Магілёўшчыне. Асобныя вершы – пра гады Другой сусветнай вайны, пра жыццё ў сённяшнім Ізраілі, пра матчыну песню, якая для паэта з’яўляецца жывой повяззю з родным народам, з яго мовай, гісторыяй і культурай.
Дзве кнігі, два лёсы, дзве песні – адна душа. Што ж, як казалі ў старажытнасці, “ars longa, vita brevis”. І гэта радуе, бо дае надзею на новыя кнігі і сустрэчы.

[1] Ізі Харык, “Туга па чалавеку” (“Ін бэнкшафт нох а мэнчн”), укладальнік В. Рубінчык, Мінск 2008, 84 с.; Ілья Злотнік, “Мая песня” (“Майн лід”), укладальнік В. Рубінчык, Мінск 2008, 64 с.
[2] Незалежны журналіст і перакладчык, рэдактар габрэйскай газеты “Анахну кан” (Мінск 2002) і беларуска-габрэйскага бюлетэня “Мы яшчэ тут!”, які выдаецца ў Менску.


Крыніца: “Acta Albaruthenica” 8/2008. Katedra Bialorutenistyki Uniwersytetu Warszawskiego. Warsawa, 2008. C. 308-310.




Copyright © 2000 Pastech Software ltd Пишите нам: info@souz.co.il