Новости   Доски объявлений Бизнес-каталог   Афиша   Развлечения  Туризм    Работа     Право   Знакомства
Home Page - Входная страница портала 'СОЮЗ'
ТВ-программа Гороскопы Форумы Чаты Юмор Игры О Израиле Интересное Любовь и Секс



 Главная
 Правление
 Новости
 История
 Объявления
 Фотоальбом
 
 Статьи и фото
 Интересные люди
 Работа объединения
 Форум
 ЧАТ
 
 Всё о культуре
 Гродненская область
 Могилевская область
 Наши друзья
 Витебская область
 ОТЗЫВЫ О НАШЕМ САЙТЕ (ЖАЛОБНАЯ КНИГА)
 Гомельскя область
 Брестская область
 НОВОСТИ ПОСОЛЬСТВА БЕЛАРУСИ
 Минская область
 Ссылки
 ВСЕ О ЛУКАШЕНКО
 Евреи г. Борисова
 Евреи Пинска



Поиск Любви  
Я   
Ищу  
Возраст -
Где?








“МЫ ЯШЧЭ ТУТ!” Беларуска-яўрэйскі бюлетэнь (Мінск). Выпуск XXXV, красавік 2008 г. / нісан 5768 г.
“МЫ ЯШЧЭ ТУТ!”
Беларуска-яўрэйскі бюлетэнь (Мінск).
Выпуск XXXV, красавік 2008 г. / нісан 5768 г.
====================================================
З НАДЫХОДЗЯЧЫМ ДНЁМ ПЕРАМОГІ!

ВЕТЕРАНЫ

Нас осталось немного…
С каждым днём всё меньше.
Нас забрали дороги
Ненавистной войны.
И живут вместе с нами
Беспокойными снами
Те жестокие ночи,
Те кровавые дни.

Михаил Ясень
=============================================================
Амэрыканскі адвакат Эмануіл Зэльцэр арыштаваны ў Беларусі, пасаджаны ў «псыхушку»
Марк Зэльцэр ня ведае, чаму ягоны брат зьмешчаны ў псыхіятрычны шпіталь. Па тэлефоне зь Нью-Ёрку Марк Зэльцэр сказаў для Радыё Свабода:
«Ён там, пра гэта я ведаю ад ягонага адваката. Пасадзілі здаровага чалавека ў «псыхушку». Сказалі, што хочуць зрабіць яму нейкія дасьледаваньні мэдычныя. Здаецца, у старыя часы, калі звычайныя катаваньні не дапамагалі, КДБ гэтаксама зьмяшчаў людзей у «псыхушку». Гэтак я разумею, а як інакш?»
У КДБ Беларусі не камэнтуюць зьвестак адносна знаходжаньня Эмануіла Зэльцэра ў псыхіятрычным шпіталі. Згодна з ранейшымі заявамі КДБ, адвакат Эмануіл Зэльцэр быў арыштаваны паводле падазрэньня ў падрабленьні дакумэнтаў і ўтрымліваўся ў турме КДБ «амэрыканка».
Як пачуваецца вязень, пра якога вядома, што ён пакутуе ад хранічнай хваробы? Марк Зэльцэр паведаміў, што ягонаму брату не хапае лекаў: «Яму лекі нейкія даюць, але ня тое, што трэба. Бо не даюць тыя, якія мы яму паслалі, а іншыя ён баіцца прымаць у «псыхушцы», – сказаў Марк Зэльцэр.
14 красавіка Дзярждэпартамэнт ЗША зрабіў заяву, у якой заклікаў улады Беларусі дазволіць затрыманаму грамадзяніну ЗША рэгулярна сустракацца з прадстаўніком амбасады ЗША ў Менску. Дагэтуль вядома пра адну такую сустрэчу, якая адбылася ў канцы сакавіка. Эмануіл Зэльцэр быў затрыманы ў Менску 12 сакавіка.
Паводле www.svaboda.org, 15.04.2008.

Міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі стаў яўрэй

Сямён Барысавіч Шапіра (не блытаць з пінскім журналістам, памерлым у лютым, – той Файвелевіч) пры-значаны на пасаду 18 красавіка. Хіба А. Лукашэнка спадзяецца, што прадстаўнік народа, які, паводле яго слоў, ператварыў у свінушнік г. Бабруйск, заваліць салам усю краіну? Ды чаго дзівіцца… Летась паступіла інфармацыя пра бізнесмена Шурыма з «Цепласетак», які заняўся вырошчваннем свіней. З гледзішча ўлад, самы сэнсоўны занятак для энергічных беларускіх яўрэйчыгаў. А вось Леў Марголін з Барысава так не лічыць, і нядаўна быў абраны намеснікам старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі («апазіцыйнай»).
Чацвёрты кантарскі фэст у Мінску

У канцэрце бралі ўдзел Анатоль Наліваеў, Ілья Пеўзнер – саліст опернага тэатра, Вера Гофман, Кацярына Гарадзецкая, кантары з ЗША Мішэль Рубэль і Трэйсі Фышбэйн ды іншыя выканаўцы і музычныя ансамблі.
Людміла Дарафеева, аўтарка ідэі правядзення ў Мінску кантарскіх фестываляў, кажа:
«Выканаўцы ўсё роўна прыязджаюць сюды праводзіць Сэдэр-Пэсах. Летась была адна дзяўчынка-студэнтка, а сёлета ўжо дзве прыехалі. Спадзяемся, што далей будзе яшчэ болей».
Анатоль Наліваеў: «Энтузіястаў шмат, але трэба нейкія ўкладанні, каб не загінулі. Вось вучань спявае мой, Пеўзнер і Гарадзецкі малады тэнар. Школа ёсць, але зноў жа, цяпер нялёгка жывецца і трэба неяк зарабляць грошы. Бо ўсё ж у вольны час».

Паводле www.svaboda.org.

Сямёну Абрамавічу Гуманаву – 70 год
Аднак руплівец беларускага дзюдо, заслужаны майстар спорту СССР яшчэ не пакідае працы ў Цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі. Далучаемся да віншаванняў вельмішаноўнаму юбіляру. Іншыя юбілеі – ніжэй.

Cустрэча землякоў – выхадцаў з Беларусі ў Ізраілі ў лесе Бен-Шэмен
Адбылася 25 красавіка – традыцыйна, у адзін з паўсвяточных дзён Пейсаха. Спяваліся песні на ідышы, шыпелі мангалы, храбусцела маца.

ЧАГО ЧАКАЦЬ?
Дарма іерусалімская «Краткая еврейская энциклопедия» сцвярджае, што яўрэі ў Бабруйску пасяліліся ў другой палове XVI ст.: бабруйскія яўрэі ведаюць лепш! Некаторыя з іх рыхтуюцца святкаваць 500-годдзе яўрэйскай прысутнасці ў горадзе 27-29 чэрвеня 2008 г. Запланаванае «свята яўрэйскіх мястэчак».
* * *
Прыходзіць эмігрант з Бабруйска ў амерыканскі дабрачынны фонд і пытаецца: «Як мне знайсці бабруйчан?» Клерк цікавіцца ў калегі: «Бабруйчан знаеш?» – «Не-а». Кансультуюцца ў шэфа. Той выходзіць: «Ведаеце, паважаны спадар Рубінштэйн, да нас трапляюць многія армяне, але пра спадарыню Бабруйчан мы, на жаль, нічога не чулі».
* * *
Першую ў Беларусі канферэнцыю «Лімуда» (не «Лікуда») Саюз Чэсных Яўрэяў абяцае ў снежні 2008 г. Радуемся за Галіну Леанідаўну Левіну, якая ўмее браць гранты на самыя фантастычныя праекты: «яўрэйскае адукацыйна-культурна-забаўляльнае мерапрыемства абсалютна для ўсіх». Сумясціць у адным флаконе «суръёзныя пытанні яўрэйскай філасофіі» і «забаўляльныя шоў» – гэта не ўсім удаецца. Міжволі ўспамінаецца показка пра сінагогу і публічны дом, якія наведваць-такі можна, але паасобку…
***
ІЗРАІЛЬ БЕЛЬСКІ: ШАШЫСТ, БАЕЦ, ПЕДАГОГ, ВЫНАХОДНІК…
Экс-чэмпіён свету па шашках Анатоль Гантварг так звярнуўся да Ізраіля Бельскага: «Мой першы і галоўны трэнер, якому я абавязаны ўсім у сваім спартыўным жыцці…» Ганаровы член Беларускай федэрацыі шашак майстар Бельскі (часам яго называюць Ісакам) даўно на пенсіі, але можа многае расказаць і пра сваіх настаўнікаў, і пра вучняў, якія дагэтуль выступаюць у чэмпіянатах Беларусі і Ізраіля, і пра вайну, на якой выжыў ледзь не цудам.

«Жил мальчишка, слегка картавил» (радок з верша Ю. Файнберга да 75-годдзя І. Бельскага)
Да вайны жылі мы ў халупе на Рэспубліканскай – там, дзе цяпер пачынаецца Гарадскі вал. Бацька, кравец-саматужнік, каб не ісці ў цэх, не парушаць суботы, браў заказы дамоў. У нас на кухні быў кошык для кашэрнага посуду. Бацька хадзіў у сінагогу і маліўся, але з дзяцей ужо ніхто не маліўся. У той час ішла моцная антырэлігійная прапаганда. Я вучыўся ў яўрэйскай школе № 18, на Абутковай. Праўда, мой бацька казаў, што «ды ідышэ шул із аройсгеворфн» – «школа на ідышы – змарнаваны час». Інтэлігентныя сем’і часцей аддавалі дзяцей у рускія школы.
Сусед Хацка Ідэльсон, на год маладзейшы за мяне (я нарадзіўся ў 1923-м), аднойчы пераказаў мне словы Лёні Кантаровіча, аўтарытэтнага для нас хлопца-старшакласніка, які гуляў за зборную БССР па валейболе, што «самая цікавая гульня – шашкі». І мы пайшлі ў Палац піянераў запісвацца ў гурток. Гэта быў 1936 год. Мне здавалася, што мы добра гуляем, але хутка высвятлілася, што не ведалі элементарных рэчаў, гулялі «па кутках». Кіраўнік, майстар Ілья Гардон, адразу стаў для мяне асобай для пераймання: эрудзіраваны, культурны. Помню, мяне здзівіла, што ён дыктаваў хады без дошкі.
У пакоі, дзе мы займаліся, стаялі восем шашачных столікаў і на кожным надпіс: «подарок мастера Орлова». Пазней я даведаўся пра незвычайны лёс гэтага майстра сталярных спраў: напярэдадні вайны ён рыхтаваў столік з інкрустацыямі для Сталіна. Эвакуіравацца не паспеў. Немцы заявілі: ты скончыш гэты столік, і мы пашлем яго Гітлеру. Але партызаны вызвалілі Арлова (ён, здаецца, таксама быў яўрэй) і перадалі-такі столік у Маскву.
Гардон, калі пачалася вайна, удзельнічаў у паўфінале чэмпіянату СССР. Турнір распусцілі. Я сустрэў яго ў Куйбышаве. Потым стала вядома, што ён быў узяты ў армію. І, натуральна, загінуў.
У нашым двары было 14 хлопцаў, з іх вайну перажылі двое. Дванаццаць загінулі на фронце. І Хацка Ідэльсон загінуў. А ён падаваў вялікія надзеі, быў чэмпіёнам БССР па шашках сярод школьнікаў. Аднойчы мы ўдзельнічалі ў таварыскім матчы па шахматах і шашках з камандай Кіева. За кіеўскіх шашыстаў на 1-й дошцы выступаў Куперман, на другой – Коган. За мінчан на першай Ідэльсон, на другой я. Куперман, будучы чэмпіён свету, ужо тады«грымеў», а Ідэльсону ўдалося звесці з ім абедзве партыі ўнічыю. Хацка быў і чэмпіёнам Мінска па гімнастыцы сярод школьнікаў, выдатна гуляў у футбол…
Вайна забрала жыцці многіх таленавітых людзей. Прыязджаў у Мінск легендарны Васіль Сокаў – выступаў па-за конкурсам у чэмпіянаце БССР. Гуляў у «бліц» з Ільёй Гардонам, і, відаць, перамагаў. Я запомніў рэпліку Сокава: «Илья, пора тебя уже из мастеров выгнать». Сокаў загінуў у 1944 г.

Ззяючыя прасторы

Як пачалася вайна, папаў я ў вучэльню ў Кургане. Вучылі нас на сапёраў. Чыталі нам газеты: нямецкія войскі разбітыя, паўсюль перамогі. А потым, калі вучэльню расфармавалі, я зразумеў, што не настолькі добрыя нашы справы, калі пацаноў адпраўляюць на фронт… Я трапіў у запасны полк: нас там трохі падвучылі мініраванню, размініраванню, стралянню... На перадавую скіравалі ў пачатку кастрычніка 1942 г., а наступленне пачалося 19 кастрычніка. Дзён 10-20 мы жылі пад Сталінградам, там раўніна, ноччу відаць было, як снарады ляцяць. Мяне, як самага маладога, пасылалі да Волгі па ваду. Вада побач, у яры, была непрыдатная для піцця, з вапнай.
Я ахоўваў боепрыпасы ў складзе сапёрнага ўзводу. На вайне ўсё было страшнае… Найбольш урэзалася ў памяць, як ноччу выходзілі на перадавую, ставілі агароджу з дроту. Адзін салдат – яму было гадоў 50 – баязліва сябе паводзіў. А я думаў: «Чаго яму баяцца, ён-то многа пражыў».
Колькі разоў за вайну мне даводзілася бачыць ззяючыя прасторы… Калі не было ні нашых, ні ворага: пустая зямля. За баі на Міусфронце атрымаў Ордэн Славы. Удзельнічаў у Арлоўска-Курскай бітве.
Цікава, што і на фронце часам удавалася згуляць у шашкі. Калі стаялі ў абароне, адзін каўказец, прайграўшы мне некалькі партый, казаў: «у мяне ёсць знаёмы, які Вас пераможа». Я не паверыў, бо меў 1-ю катэгорыю… А яго знаёмым аказаўся старшы пісар палка, вядомы маскоўскі майстар Данілін. Ён быў моцным сапернікам. Потым званіў мне са штаба, каб я згуляў з ім.
…Пасля шпіталя мяне зноў накіравалі на перадавую, дзе я атрымаў другое раненне. Тады, у 1944 г., мяне камісавалі. І я паехаў да сястры, якая працавала ўрачом, у Камянец-Уральскі. А потым вярнуўся ў Мінск, ужо вызвалены на той час. Мог і не вярнуцца. Калі ахоўваў склад, мусіў быў замяніць палітрука ў акопе. Прыходжу – а акоп засыпаны выбухам, толькі нага тырчыць.

Пасля вайны

Сустрэў мяне Аба Шагаловіч, з якім да вайны мы займаліся ў Палацы піянераў, і расказаў, што Аркадзь Ракітніцкі пакідае працу ў шашачным гуртку. Мне прапанавалі весці шашкі, і я працаваў на працягу 16 гадоў. Падрыхтаваў Беляеўскага, Гелера, Каца, Соркіну, Файнберга і інш. Найбольшы мой трэнерскі поспех – 1-е месца каманды БССР (Гелер, Граковіч, Прыяткін, Дашкевіч, Сямёнаў) на чэмпіянаце СССР у 1956 г.
Я дбаў, каб вытрымлівалася норма – 15 ча-лавек у групе. Дзеці пастаянна гулялі ў «бліц», пасябравалі. Вучыў іх на сваіх партыях. Ставіў на дэманстрацыйную дошку пазіцыю – «думайце». Найчасцей Толік Гантварг першым знаходзіў адказ. Лічу яго найлепшым сваім вучнем.
Сам я выйграў восем чэмпіянатаў Мінска, быў срэбраным прызёрам першынства БССР. У 1960-х адчуў, што цяжка супернічаць з моладдзю ў практычнай гульні. Аднак за навінамі шашачнага жыцця сачу дагэтуль.
Працаваў на «Белгіпрадоры», у аддзеле афармлення праектаў. Унёс 40 рацпрапаноў, прыняты былі хіба 10, і ў рэшце рэшт я перастаў змагацца з валакітай. Цяпер свае рацпрапановы ажыццяўляю ў сябе на кухні. Фотамастацтва люблю, розную тэхніку. Доўгі час рамантаваў гадзіннікі ў Палацы шахмат і шашак. Мяне цанілі аматары-наведвальнікі. Але з прыходам новага дырэктара працаваць стала цяжка. Гады тры таму прыйшлося сысці.

Пра яўрэйства, Беларусь, Ізраіль

Адчуваў сябе яўрэем усё жыццё, вядома: не давалі мне забыць... Ідыш памятаю – дома да вайны толькі на ім і гаварылі. У сінагогу хадзіў час ад часу, і ў Абшчынным доме бываў на шабатах, а зараз ужо ногі не тыя, каб хадзіць. Мне падабаецца, што на стале добрыя пачастункі і самадзейны хор у «Хэсэдзе» прыемна паслухаць, але ж там усе пажылыя… Ведаю, што ў адным нашым раёне па мацу да Пейсаха не прыйшлі 160 чалавек, якіх запрашалі. Яўрэйскае жыццё ў Беларусі вялікіх перспектыў не мае. Я наведваў Ізраіль, сустракаўся там з шашыстамі (Плоткіным, Шавелем, Соркінай) і знаёмымі па «Гіпрадору». Калі б у Ізраілі было ціха, без выбухаў – лепш бы яўрэям жыць там.

Запісаў Вольф
І. Бельскі – А. Гантварг, Чэмпіянат БССР, 1967. Ход белых.
Белыя: a3, b6, c1, d2, e1, f2, g1, g3, g5, h2 (10). Чорныя: a5, a7, c7, d8, e7, f6, f8, g7, h4 (9).
Рашэнне: 1. dc3! a:c5 2. cb4! a:c3 3. fe3 h:d4 4. cd2 f:h4 5. d:b8.
====================================================
ДУША ВІДУШЧАЯ, СЭРЦА ЧУЙНАЕ
Выхад новай кнігі Фелікса Баторына «На вуліцы Максіма Багдановіча» (Мінск, 2007) пры ўсім яе драматычна-сціплым накладзе (100 асобнікаў), – з’ява адметная. Больш як на чатырох сотнях старонак размясціліся творы паэта – вершы, паэмы, пераклады – з прадмоваю Леаніда Дранько-Майсюка «Аднаўленне спакою», у якой чытачу прапанавана знаёмства з неардынарнаю асобаю аўтара.
Я пазнаёміўся з Феліксам Баторыным 41 год таму: мы як маладыя літаратары аказаліся тады аднаго – каралішчавіцкага – прызыву: трапілі на семінар, ініцыятарам якога быў тадышні сакратар адзінай у Беларусі пісьменніцкай суполкі Анатоль Вярцінскі. Цяпер, чытаючы прыгожую кнігу, на зялёнай вокладцы якой густоўна, белымі літарамі выдрукаваны імя паэта, назоў аднатомніка, а яшчэ – «цвяток радзімы васілька», я парадаваўся, таму што ў гэтым томе кожны чытач знойдзе сабе, абавязкова знойдзе любімыя творы, бо тут раскошны выбар: ад лірыкі – да іроніі, ад мініятуры – да паэмы. Можна пацікавіцца і тым, як гучаць па-беларуску, скажам, Хайнрых Хайнэ (ці, як павялося называць на савецкі лад нямецкую і сусветную знакамітасць габрэйскага паходжання, Генрых Гейнэ) і Зыгмунт Красіньскі, Аўсей Дрыз і Мэндаль Ліфшыц, Барыс Пастарнак ды Булат Акуджава.
Мяне, чытача, найперш уразіла лірыка рознага характару: інтымная, грамадзянская, пейзажная. Сярод многіх іншых вершаў увагу прывабіў і гэты, прысвечаны Л. Дранько-Майсюку:

Скразнячок заблытаўся ў гардзіне.
Пацалунак сонца на сцяне.
Павучок на ценькай павуціне
З поштаю спяшае да мяне.

Выдумляе песеньку гадзіннік,
Адбівае такт. І, нібы ў сне,
У рухомым мроіве гардзінным
Нешта светла трызніцца і мне.

Сярод дзён будзённых, спраў руцінных
Часам незнарок душу кране
Павучок на ценькай павуціне,
Пацалунак сонца на сцяне.

Нічога тут няма ашаламляльнага. Узор сатканы з вельмі звычайнага, будзённага матэрыялу. Але ідылічны настрой перададзены настолькі ўдала, ажно цяжка паверыць, што ў аўтара гэтага празрыстага малюнка не філалагічная адукацыя, а медыцынская: Фелікс – лекар. Калі не памыляюся, хірург.
Вершы Фелікса Баторына вельмі вобразныя. Пачатак аднаго з іх сведчыць, наколькі нязмушаныя ў яго метафары:

Знічкі росаў радуюцца поўні.
Кроплі знічак сеюцца ў траву.

Калі мы цэнім золата высокай пробы, то як не ацаніць падобную лірыку! А менавіта:

Былі падзення боль і грук
Уранні ў момант абуджэння.
Але салодкага кружэння
Не забываюць крылы рук.
(З верша «Зноў сёння лётаў я у сне…»)
Крышталёвая чысціня ёсць у малюнку зімовай пары ці, магчыма, прадвесня:

Падтопіць сонца ледзяшы,
Мароз наросціць іх.
І толькі тонкі звон цішы
Улоўлівае слых.
І толькі зыбкі цень смугі
Улоўлівае зрок.
І толькі снегу рып тугі
У цішу ўцісне крок…

Далёкія ад прымітыву інтымныя радкі. Каханне завязваецца на маштабным фоне прыроды:

Капалі зоркі ў бязмежную цемру.
Дыхалі грудзі зямлі.
Грані зламалі і межы мы сцерлі,
Вусны і душы злілі.

Ад твораў Ф. Баторына вее-павявае аптымізмам. Але нічым не засмучанае і нічым не абцяжаранае існаванне – не яго стыхія. Сама прафесія ў яго такая, што не можа абяцаць лёгкага жыцця:

І якое жуды мае вочы не бачылі –
У апёках душа, у рубцах міякард.
Але варта заснуць – сняцца сны мне юначыя:
Зноў і зноў бласлаўляе мяне Гіпакрат.

Бачылі паэтавы вочы шмат самых розных бедаў на планеце людзей, бо душа ў яго відушчая, сэрца чуйнае. У вершы «Зона» адлюстравана не лакальная бяда, а глабальная, хоць у паэтычным аб’ектыве – толькі вёсачка, чарнобыльская гаротніца:

Сумёты сядзібаў з пустымі дамамі,
Ля студні – сцяжынкі палоска.
Сваімі трыма ледзь жывымі дымамі
З сутоннем зліваецца вёска.

Які дакладны і шчымлівы вобраз: «З сутоннем зліваецца вёска»!
Міжволі падумалася пра тое, як зацята, па даўняй завядзёнцы, што існавала ў таталітарнай сістэме, утойвалі ўлады ад народа праўду пра чарнобыльскую бяду. У кнізе не выпадковы верш «Настальгія па 60-х», ахвяраваны Рыгору Барадуліну:

Тады насуперак мане
У гмах без вокнаў, дзе жылі мы,
Праз трэшчыну ў глухой сцяне
Струмень агністай праўды лінуў.
…………………………………………
І кожны ўніжаны ў сабе
Раптоўна чалавека ўспомніў.

Верш «Эпітафія на сцяне Калізея» дае магчымасць на фоне падзей сусветнай гісторыі больш выразна асэнсаваць трагізм нацыянальнага жыцця:

Часы дыктуюць жорсткія законы:
Пара настала – і магутны Рым,
Забыўшыся на славу Цыцэрона,
На мове варвараў загаварыў.

Згубіўшы мову і забыўшы славу,
Сям’я не згіне, не звядзецца род,
А толькі ў друз рассыплецца дзяржава
І перастане быць сабой народ.

Першая частка трыпціха «Самадзержцы» – пра цяжкія выпрабаванні вядомай нашае суседкі:

Народ расейскі! Многа вынесці
Тваім плячам і галаве…
Твой лепшы цар касцямі вымасціў
Сваю Еўропу на Няве.

Па-сапраўднаму хвалююць вершы праблемныя, калі яны не назойліва-павучальныя, да таго ж і нешматслоўныя. Сярод іх – і «Развод»:

Разышліся. Падзялілі дом.
Падзялілі келіхі і лыжкі.
Падзялілі грошы з ашчадкніжкі,
Нават з фотакарткамі альбом.

А ў кутку між кухняю і ваннай,
Сцяўшыся, сядзеў зусім адзін
Востраю пакутай раздзіраны
Непадзельны трохгадовы сын.

Як жа аўтар умее звярнуць позірк душы сучасніка на такую распаўсюджаную і балючую сацыяльную бяду!
Уражвае «Сустрэча», для ўспрымання куды больш лёгкая, чым «Развод», аднак адлюстраваная тут зъява – пікантная:

Начэла. У вулічнай плыні
У шуме ды тлуме няўзнак
Юнацтва й кахання багіню
Сустрэла мая сівізна.

Гэта – пачатак. Дзеля дынамічнасці апускаю некалькі строфаў, хоць і шкада: там – паэзія, што па-за канстатацыяй факта. Вось ён, фінал:

Спустошаны, зніякавелы
Урос я нібы ў тратуар.
І здзіўлена жонка глядзела
У мужаў збянтэжаны твар.

Нават у тых выпадках, калі паэт як бы іранізуе з сябе, ён такі ж цікавы і мудры:

Я жыву на дачы мірна –
Земляроб заўзяты.
Муза носіць мне не ліру –
Граблі і лапату.
Клапачуся пра ўраджаі,
У садку шчырую.
Дзякуй, Божа, што не знаю
Дня, калі памру я.

Васіль ЖУКОВІЧ, член Саюза беларускіх пісьменнікаў.
***
Еще не поздно
приобрести книгу стихов на идише (Минск, 2008). Автор – ветеран войны, педагог Илья Злотник. Ряд стихов переведен на белорусский Феликсом Хаймовичем. Пришлите почт. марки на сумму 3600 р. по адресу: Рубинчик С., ул. Матусевича, 16-65, 220082, Минск, и вы получите книжку почтой. Предложение для жителей РБ до 31.05.08.
***
КНIЖНЫЯ НАВIНКI

Гніламёдаў Уладзімір. Уліс з Прускі. Мінск: Маст. літ., 2006. – 382 с. У рамане вядомага беларускага пісьменніка і літаратуразнаўцы некалькі старонак прысвечаны яўрэям мястэчка Камянец 100 гадоў таму. Сярод персанажаў – мудры шавец Нохім, чый побыт апісаны спачувальна. І ў Амерыцы галоўны герой Лявон Кужаль сустракае яўрэяў, эмігрантаў з Беларусі. Зрэшты, ён там багата каго сустракае.
Шульман Аркадий. Место его уже не узнает его… Минск: Медисонт, 2007. – 472 с. Таксама «кніга падарожжаў»: паводле слоў нашага чытача Льва Лісіца, «сардэчная, спакойная, вельмі патрэбная».
Кульбак Моисей. Зельменяне. Москва: Текст, 2008. – 395 с. 5000 экз. Перавыданне «культавага» твору класіка ідыш-літаратуры ў перакладзе Рахіль Баўмволь. Кніга прадаецца ў Маскве (200 рас. рублёў), але скора, без сумневу, дойдзе і да Мінска. Бо менавіта ў сталіцы Беларусі аўтар пасяліў сваіх зельманцаў (дарэчы, мінскі мастак Сяргей Харэўскі выступае за тое, каб кніга Кульбака – «патэнцыйны бестсэлер» – была перавыдадзена па-беларуску).
------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------
Публікацыю мы прысвячаем 90-годдзю з дня нараджэння П. М. Машэрава, першага сакратара ЦК КПБ у 1965-80 гг. Падобна, П. М. не толькі ведаў пра некаторыя падзеі, апісаныя ніжэй, але і браў у іх удзел.

Эрнст Левін

КАМУ ВЕРЫЦЬ?

«Не цярплю, калі людзі не сумняюцца ў сваёй праваце, дарма што не могуць даказаць яе фактамі, лічбамі або паказаннямі сведкаў».
(Ірвін Шоў, «Прымальныя страты»)

1. Старое і новае.

21 ліпеня 2007 г. у Іерусаліме памёр мой стары таварыш, саратнік па яўрэйскім руху ў Мінску ў пачатку 1970-ых Леў Пятровіч Аўсішчар. Мне ўдалося вырвацца ў Ізраіль за 1,5 года, а яму – толькі ў «перабудову», праз 16 гадоў барацьбы, уціску і сямейных страт.
У 2003 г. мы абмяняліся падарункамі – уласнымі ўспамінамі аб супольным змаганні. Мая кніга «І посах ваш у руцэ вашай» была тады яшчэ рукапісам, яна выйшла друкам пасля смерці Лёвы – адначасна з перавыданнем яго кнігі «Вяртанне» (2007). Так ці інакш, мы абодва добра ведалі гісторыю Аліі-70...
Адной з падзей той гісторыі была сфабрыкаваная ў ЦК КПБ і КДБ БССР «крымінальная справа №97» аб нібыта існай у Мінску антысавецкай сіянісцкай падпольнай арганізацыі на чале з тэатральным мастаком Цфаніям Кіпнісам. Яго арыштавалі 29 лістапада 1972 г. на брэсцкай мытні – ужо на шляху ў Ізраіль. Паўгода 68-гадовага Кіпніса трымалі ў адзіночнай камеры турмы КДБ, з начнымі допытамі і без спатканняў з жонкай. Другога «злачынцу» – цяжка хворага палкоўніка ў адстаўцы Яфіма Давідовіча (інваліда пасля пяці раненняў і двух інфарктаў) абвінавацілі ў паклёпе на савецкі лад і незаконным захаванні зброі, аднак «гуманна» пакінулі пад хатнім арыштам.
Падрабязнасці гэтай справы мне вядомыя са слоў Я. Давідовіча і аднаго з галоўных «сведак», прыцягнутых следствам, – Л. Аўсішчара. Абодвум я рэгулярна тэлефанаваў у Мінск па даручэнні «рускага аддзела» МЗС Ізраіля, якому складаў справаздачы і паведамленні для друку. Усе гэтыя падзеі асветлены ў маіх успамінах, даступных у Інтэрнеце (berkovich-zametki.com). Тым не менш, прачытаўшы надоечы на сайце Беларускага зямляцтва ў Ізраілі артыкул «Памяці Льва Аўсішчара», а потым нарыс «Дынастыя Альшанскіх», я знайшоў у іх шмат новага пра «справу №97». І ўсе «навацыі» не адпавядаюць рэчаіснасці.

2. «Дробныя недакладнасці»

Я разумею, што аўтар указаных публікацый – маскоўскі інжынер-мостабудаўнік Міхаіл Рынскі, які прыбыў у Ізраіль праз 23 гады пасля згаданых падзей і стаў «гісторыкам-журналістам», – не можа ведаць пра іх амаль нічога. Але калі «назваўся груздом», становішча абавязвае вывучыць факты, дакументы, прэсу, не карыстаючыся сумнеўнымі крыніцамі.
У Рынскага столькі разыходжанняў з фактамі, што не ведаеш, каму верыць! Часта карціць задаць аўтару пытанне: адкуль Вы гэта ўзялі?
Напрыклад, Рынскі піша: «Яфім Давідовіч мусіў быў у 1977 г. выехаць у Ізраіль, але раптоўна памёр у Мінску. Навум Альшанскі прыклаў велізарныя намаганні і ў выніку дабіўся таго, што цела сябра было дастаўленае ў Ізраіль»... («Дынастыя Альшанскіх»).
А Аўсішчар сведчыць: «У рэшце рэшт сэрца не вытрымала, і 24 красавіка 1976 года, пасля чарговага інфаркта Давідовіча не стала. … Даўшы дазвол на выезд сямъі, дазволілі (на дзіва хутка) вывезці труну з яго целам.» («Вяртанне», с.317).
У артыкуле «Памяці Льва Аўсішчара» чытаем: «Леў Аўсішчар, штурман бамбардзіровачнай авіяцыі, здзейсніў больш за 600 баявых вылетаў». Але сам Аўсішчар пісаў у лісце Брэжневу ад 24 чэрвеня 1972 г.: «Я здзейсніў 387 баявых вылетаў».
Возьмем другі фрагмент з гэтага артыкула:
«Пасля звальнення ў запас, у 1972 годзе, Леў Аўсішчар падаў дакументы на выезд у Ізраіль. Яшчэ да яго ў АВіР падалі падобныя заявы падпалкоўнік Навум Альшанскі і палкоўнік Яфім Давідовіч. Супраць усіх траіх была заведзена адзіная "справа" КДБ Беларусі. Усе трое былі пазбаўлены воінскіх званняў, узнагарод і афіцэрскіх пенсій». Як жа арганізавалася гэтая дружная тройка? Пра гэта ў нарысе «Дынастыя Альшанскіх» М. Рынскі піша:
«У адзін з вечароў Навуму пазваніў палкоўнік Яфім Аронавіч Давідовіч, таксама заслужаны франтавік, які ў час вайны цудам уратаваўся з танка, што гарэў. Ён таксама быў "у адмове", дабіваўся выезду з рускай жонкай і дзіцём. Праз год Навуму пазваніў яшчэ адзін палкоўнік – Леў Пятровіч Аўсішчар, таксама "адмоўнік". Супраць іх траіх мінскі КДБ завёў "справу № 97", але здраду радзіме ім прышыць так і не ўдалося.»
Капітан Давідовіч ваяваў у пяхоце і ніколі не «ратаваўся з танка, што гарэў», а «дзіцём» Рынскі назваў яго дарослую дачку Софью, якая сама ўжо мела сына. Але як усё гладка і ўцямна напісана! Любы недасведчаны чытач зразумее гэта так:
Тры афіцэры падалі дакументы на выезд. Ім, вядома, адмовілі, а ў адплату за падачу завялі на іх нейкую «справу» і прыгаварылі да пазбаўлення воінскіх званняў, ордэнаў і пенсій. У чым абвінавачвалі – невядома: у здрадзе радзімы ж не ўдалося!
Знайшоўся яшчэ адзін гора-гісторык. Ён падпісваецца «доктар філасофскіх і хімічных навук, прафесар, уласны карэспандэнт “Российской газеты” на Блізкім Усходзе Захар Гельман». Дык ён нават і абвінавачванне прыдумаў! Яго артыкул называецца: «Справа № 97: Мінскі КДБ супраць афіцэраў-яўрэяў». Цытую:
«Н.Альшанскі, Я.Давідовіч і Л.Аўсішчар доўгі час знаходзіліся на вайсковай службе, займалі пасады старшых афіцэраў. Як толькі яны выказалі жаданне перабрацца ў Ізраіль, улады запусцілі кадэбісцкую машыну, якая паспрабавала інкрымінаваць ім здраду радзіме. Паводле гэтага артыкула дагэтуль даюць “вышку“, то бок расстрэл. Але са “здрадай” нічога не выйшла. Не знайшлося не тое што фактаў – фактыкаў, якія можна было б падтасаваць і сфастрыгаваць справу. Прыйшлося кадэбэшнікам шукаць артыкул рангам ніжэй. (...) Пачаліся сачэнні, пагрозы, правакацыі, вобыскі. Аднойчы ў Навума Альшанскага знайшлі корцік. Канфіскавалі. Сталі пагражаць судом, хаця корцік – частка параднай ваеннай формы, і на права яго нашэння ў Н. Альшанскага былі адпаведныя дакументы. І ўсё-такі звышпільныя органы дзеля ўсяго дзеля адкрылі “справу № 97”. Прычым не толькі супраць Альшанскага, але і, за кампанію, супраць Давідовіча і Аўсішчара».
Гэта ж зваръяцець можна! У чалавека, які 26 год праслужыў у войсках сувязі, а потым 11 год на пенсіі мірна рамантаваў тэлефоны, знайшлі корцік – частку парадна-выхадной формы афіцэраў Ваенна-марскога флоту. І адкрылі «справу № 97»! А «за кампанію» з сувязістам прыхапілі яшчэ дваіх: палкоўніка Давідовіча – бліскучага выпускніка Акадэміі імя Фрунзе, камандзіра Ўзорнага палка БВА, і палкоўніка авіяцыі Льва Аўсішчара, які скончыў Ваенна-паветраную Акадэмію і ў 1961 г. быў абъяўлены лепшым афіцэрам савецкіх ВПС! Тут і ў дасведчанага чытача дах паедзе.

3. Як гэта было

Ніжэй – сапраўдная гісторыя «справы № 97».
Л.Аўсішчар звольніўся ў запас у верасні 1961 г., але дакументы падаў не ў АВіР, а ў Інстытут народнай гаспадаркі. У сакавіку 1971 г. усе мы (інжынер-эканаміст Аўсішчар, тэатральны мастак Кіпніс, тэлефонны тэхнік Альшанскі і інжынер-электрык Левін) папрасілі першую групу мінчан, выпушчаную ў Ізраіль, прыслаць нам вызавы. Траім апошнім вызавы даслалі скора (ад фіктыўных сваякоў), а Аўсішчару («дзяржвызаў») не даставілі. Калі ў маі 1972 г. Н.Альшанскага разжалавалі ў шарагоўцы і пазбавілі афіцэрскай пенсіі, я адразу паведаміў пра гэта ў Лондан і тадысама заказаў новы вызаў для Л. Аўсішчара. Памятаю, што да 1 снежня 1972 г. ён не паспеў падаць дакументы і, адпаведна, атрымаць адмову. Але яго пазбавілі звання і пенсіі яшчэ раней, чым Н. Альшанскага – за тое, што ўвосень 1971 г. Аўсішчар у ліку 26 мінчан падпісаў ліст у абарону яўрэяў, асуджаных на кішынёўскім працэсе. Інвалід Я. Давідовіч, палкоўнік у адстаўцы, дакументаў не падаваў і з актывістамі аліі яшчэ не быў знаёмы. У 1972 г. ён быў выключаны з партыі за свае адкрытыя лісты пратэсту супраць антыяўрэйскай палітыкі КПСС і антысеміцкай прапаганды ў савецкай літаратуры.
Такім чынам, калі распачалася гэтая крымінальная справа, ніякай групы «трох палкоўнікаў-адмоўнікаў» не было, і абвінаваціць яе ў чым-небудзь было немагчыма. Абвінавачаны Давідовіч – палкоўнік, але не адмоўнік. Абвінавачаны Кіпніс – не палкоўнік і не адмоўнік. Сведка Альшанскі – адмоўнік, але не палкоўнік і не абвінавачаны. А сведка Аўсішчар – ужо не палкоўнік, яшчэ не адмоўнік і таксама не абвінавачаны.
Я ўжо прыводзіў словы М. Рынскага «Яфім Давідовіч мусіў быў у 1977 г. выехаць у Ізраіль, але раптоўна памёр у Мінску». У іншым артыкуле ён «удакладняе»: «у 1977 годзе, ужо атрымаўшы дакументы на выезд». Гэта няпраўда: ніякіх дакументаў на выезд Яфіму не збіраліся даваць, і памёр ён у 1976 г. зусім не раптоўна. Яго, ледзь жывога, цягалі на допыты, к 21 лютага 1973 г. давялі да трэцяга інфаркта, прыходзілі дапытваць у шпіталь і пагражалі «псіхушкай». Але ён не здаваўся і ў лістах Брэжневу, Падгорнаму, Рудзенку і інш. надалей выкрываў злачынную сутнасць СССР і КПСС.
Ні вобыскі, ні допыты, ні «сведкі» не пацвердзілі сувязі Давідовіча з рухам яўрэяў за рэпатрыяцыю ў Ізраіль. У Мінску тады ўжо на-лічваліся тысячы людзей, якія хацелі выехаць. Актывістаў можна было нават назваць арганізацыяй: калектыўныя лісты, паходы ў МУС, гурткі іўрыта, літаратура, мітынгі і вянкі на «Яме»... Так што арганізацыя – без назову і без кіраўнічых органаў – існавала насамрэч, але… не падпольная і не антысавецкая!
Давідовіч быў шчырым камуністам, які карыстаўся правам «знізу даверху» крытыкаваць парушэнні праграмнай лініі, але не сіяністам! Цытую яго перадсмяротную аўтабіяграфію: «Толькі пражыўшы цэлае жыццё, я зразумеў, што ўсё запісанае ў партыйных дакументах – мана… Пярвічная партыйная арганізацыя, якая складалася з адстаўных афіцэраў, – а пераважная большасць адстаўных афіцэраў вядомыя ў Савецкім Саюзе як рэакцыянеры-сталіністы – прыняла рашэнне выключыць мяне з КПСС за антыпартыйную дзейнасць, хадайнічаць аб пазбаўленні воінскага звання палкоўніка і пенсіі, аб адданні пад суд за антысавецкую агітацыю і прапаганду... Паўтара года ішло разбіральніцтва маёй персанальнай справы ў партыйных інстанцыях, і завяршылася яно пасяджэннем бюро ЦК КП Беларусі – вышэйшага органа рэспублікі – у кастрычніку 1972 года. Сустрэўшыся твар у твар з партыйнымі чыноўнікамі ўсіх рангаў, аж да вышэйшых кіраўнікоў Беларускай рэспублікі, я канчаткова пазбавіўся ўсіх ілюзій. Гэтыя ваўкі ў элегантных касцюмах, пашытых у спецыяльных атэлье, канчаткова расплюшчылі мне вочы. Я ім усім … казаў праўду, называў іх сапраўднымі імёнамі. Я неабвержна давёў, што яны насамрэч зъяўляюцца звычайнымі фашыстамі».
На бюро ЦК КПБ Яфім быў не толькі выключаны з партыі. Ён быў прыгавораны да «смерці ва ўласным ложку» – як некалі Барыс Пастарнак. Відаць, ход думак у карнікаў быў просты: спалучыць два элементы, «антысаветчыка-адзіночку» і «сіянісцкую арганізацыю», у адну канструкцыю: «антысавецкую сіянісцкую арганізацыю». Потым справакаваць іх на процізаконнае дзеянне – і капец ворагу народа! У якасці другога элемента канструкцыі падыдзе Цфанія Кіпніс – стары сіяніст-рэцыдывіст з 1920-ых гг., сябар і саратнік расстраляных у 1952 г. дзеячаў яўрэйскай культуры. Не адмоўнік, на Захадзе яго не ведаюць, шумець не будуць…
Адразу пасля выключэння Давідовіча з партыі ў яго ў сябрах нейкім чынам апынуўся Грыша Лундзін, які зъявіўся сярод нас у жніўні ці верасні 1972 г., увесну 1973 г. зъехаў у Ізраіль і толькі праз 15 год быў арыштаваны як буйны шпіён. Менавіта Лундзін у лістападзе 1972 г. паклікаў Аўсішчара, Кіпніса і мяне ў госці да свайго бацькі і пазнаёміў нас з Давідовічам. У дні, што заставаліся да аліі, я быў заняты візамі, білетамі, паездкай у Маскву і г.д., але з астатнімі і з сябрамі Яфіма (Алуфам, Палячакам...) камунікабельны Грыша бачыўся амаль штодзённа і быў у курсе ўсіх спраў. Ён ведаў і пра пісталет, пакінуты Яфіму Кіпнісам, і пра стужку з запісам «гутаркі» на бюро ЦК КПБ, і пра намер Кіпніса правезці гэтую стужку за мяжу. Ён не ведаў толькі аднаго: як Цфаня схавае яе ад надгляду. Тут Кіпнісу ўдалося абхітрыць КДБ. Гэта не ўратавала яго ад турмы, але зашкодзіла інкрымінаваць Кіпнісу і Давідовічу передачу за мяжу «дадзеных, якія складаюць дзяржаўную ці ваенную тайну, альбо іншых звестак для выкарыстання іх на шкоду інтарэсам СССР» (арт. 62 КК БССР – шпіянаж).
Наступны раунд выйграў КДБ: Давідовіча зрабілі-такі «сіяністам». Пасля трох тыдняў «следства» у канцы свайго ліста Брэжневу Яфім упершыню заяўляе:«Вопыт прывёў мяне да высновы, што мая сямъя і я можам жыць жыццём, дастойным чалавека і грамадзяніна, толькі ў яўрэйскай нацыянальнай дзяржаве. Дапамажыце нам выехаць на нашу гістарычную Радзіму, у Ізраіль». Прадыктаваўшы мне па тэлефоне тэкст гэтага ліста, ён папрасіў прыслаць яму вызаў. Вызаў сямъі Давідовіча быў высланы з Ізраіля 9 студзеня 1973 г.
Аднак на галоўным кірунку («Кіпніс – галава падпольнай антысавецкай сіянісцкай арганіза-цыі, і Давідовіч – прарок яго») поспехаў не было. Не тыя часы. Ламаць косці, выбіваць прызнанне разам з зубамі не дазвалялася, Асобай Нарады і расстрэлаў без суда ўжо не было, і выкрываць адзін аднаго падследныя таксама не спяшаліся. Лес сякуць, а трэскі не ляцяць! Давідовіч-то нікуды не дзенецца: Ізраіля не ўбачыць, як сваіх вушэй. Але дзесяткі яўрэяў, затрыманых у СССР пасля выдачы ім візаў, прыйдзецца адпусціць: увесь Захад шуміць, статус найбольшага спрыяння пад пагрозай, вось-вось візіт Брэжнева ў Амерыку сарвецца! Карацей, трэба было «годна» адступіць.
Пад ціскам міжнароднай грамадскасці 29 мая 1973 г. следства было спынена (афіцыйная фармулёўка: «здзейсненыя дзеянні страцілі грамадска небяспечны характар»). Кіпніс прыехаў у Ізраіль, палкоўнік Давідовіч выжыў пасля чацвёртага (у жніўні 1974 г.) інфаркта і нават працягнуў «паклёпнічаць на СССР», г.зн. гаварыць і пісаць аб антыяўрэйскай і антыізраільскай палітыцы КПСС. Пасля выступлення 9 мая 1975 г. на брацкай магіле ў былым мінскім гета яго, урэшце, таксама разжалавалі ў шарагоўцы і пазбавілі пенсіі... 1 сакавіка 1976 г. у яго адбыўся пяты інфаркт, праз колькі тыдняў Яфім Аронавіч сканчаўся. «Справа №97» спрацавала.

4. «Група палкоўнікаў»

Аднак эвалюцыя грамадскага ўспрымання гэтай справы не скончылася. Прасочым яе ад пачатку. Узбуджана справа была супраць мастака і адстаўнога палкоўніка; ніхто з іх не быў адмоўнікам, але абодва – яўрэі і ветэраны вайны, якія закончылі яе ў званні капітана пехоты са многімі ўзнагародамі. Званне ні пра што не гаворыць, і «два капітаны» гучала б бессэнсоўна. Але «два яўрэі, заслужаныя ветэраны вайны» – гэта істотна. Пагатоў змагаліся яны супроць нацызму, злейшага ворага яўрэйскага народа. Істотна і тое, што абодва яны перанеслі па два інфаркты, але гэтыя звесткі ўжо «грувасткія». Коратка: «справа двух ветэранаў» (або нават «двух яўрэйскіх афіцэраў»). Так яна і ўспрымалася – і ў Мінску, і ў Ізраілі, і на Захадзе.
У ролі «сведак» выступалі каля 150 чалавек розных прафесій. Сярод іх – і некалькі былых афіцэраў: Аўсішчар і Альшанскі – сіяністы, таварышы Кіпніса; Алуф, Палячак, Кучмар і інш. – сябры Давідовіча, якія не змагаліся за выезд. Менавіта ўсіх іх разам Яфім меў на ўвазе, калі ўпершыню скарыстаў слова «група». 17 сакавіка 1973 г. у лісце кіраўнікам СССР ён напісаў: «1 снежня 1972 г. па ініцыятыве КДБ БССР супраць групы мінскіх яўрэяў, галоўным чынам старшых афіцэраў у адстаўцы і запасе, ветэранаў вайны, узбуджана крымінальная справа 97.»
Пра «групу палкоўнікаў», «мінскіх палкоўнікаў» і «хунту» яўрэі загаварылі ўжо пасля закрыцця «справы № 97» і без сувязі з ёю. Калі Я. Давідовіч атрымаў вызаў і падаў дакументы, яму адмовілі. Утварылася група адмоўнікаў: палкоўнік у адстаўцы Давідовіч, былы палкоўнік Аўсішчар і былы падпалкоўнік Альшанскі. Аднак, паколькі «голас народны» лічыў, што палкоўнік – больш заслужаны змагар за алію, чым падпалкоўнік, Навум яшчэ ў студзені 1972 г., звяртаючыся ў ізраільскае таварыства ветэранаў вайны, пісаў пра сябе: «Выйшаў у адстаўку ў 1962 годзе ў званні палкоўніка».
Нязведаныя шляхі калектыўнай свядомасці і логікі «простага савецкага чалавека». Ён гатовы лёгка паверыць, што высокае воінскае званне і лік узнагарод кадравага афіцэра робяць яго не толькі «героем аліі», але і «заслужаным ветэранам, героем вайны». Калі ў дваіх па ордэну Баявога Чырвонага сцяга – у іх роўныя заслугі, хаця адзін атрымаў той ордэн у 1942 г., разбамбіўшы нямецкую пераправу цераз Дон, а другі – у 1962-м за выслугу гадоў. Каму ахвота разбірацца!..
Пасля смерці Давідовіча, на мітынгу яго памяці 2 мая 1976 г., некалькі экс-мінчан збіралі подпісы пад зваротам да ўрада Ізраіля, дзе прапанавалі надаць званне ганаровага палкоўніка Арміі абароны Ізраіля Яфіму Давідовічу (пасмяротна) і Навуму Альшанскаму, назначыць ваенную пенсію Н. Альшанскаму і ўдаве Я. Давідовіча, заснаваць для ізраільскіх салдат прэмію «імя мінскіх палкоўнікаў»… Тады, бадай, і зъявілася новая версія «справы № 97» – «КДБ супраць траіх палкоўнікаў-ветэранаў вайны» – падхопленая ізраільскай рускамоўнай прэсай…
Мінула 35 гадоў. Пайшлі з жыцця Яфім Давідовіч, Цфанія Кіпніс, Навум Альшанскі, Леў Аўсішчар. Толькі мы, апошнія з жывых сведак, ведаем асабіста кожнага з іх, ведаем месца кожнага з іх у гісторыі мінскай аліі 70-ых і «крымінальнай справе № 97».
А справа гэтая жыве! Людзі, якія ведаюць пра яе з трэціх рук, выкінулі з гісторыі нашага натхняльніка і настаўніка Цфаню Кіпніса, разжалавалі адзінокага бунтара Яфіма Давідовіча ў «актывісты аліі» і ўсіх дэмакратычна расставілі па алфавіту: «Альшанский – Давидович – Овсищер.»
* * *
«В ЦК партии … пройти было очень легко: коммунисту – предъявив партийный билет, беспартийному – убедив в необходимости встречи с тем или иным работником. Тех, кто настаивал на личной встрече с Машеровым, он принимал всегда…» (И. Осинский, «Имя его не тускнеет», газета «Товарищ», 14.02.2008).
«09.07.72. мы предприняли новый коллективный поход отказников – на этот раз в ЦК Компартии Белоруссии. Было нас не много: человек 10–15, пред-ставлявших пять семей. Накануне я подготовил письмо Первому секретарю ЦК Машерову, и мы добивались, чтобы он принял нас лично с этим письмом… нам сразу заявили: "Машерова нет!" и никаких компромиссов не предлагали; ни один из секретарей и завотделов не желал с нами разговаривать. Из вестибюля охрана нас немедленно выперла. До конца рабочего дня мы стояли "у парадного подъезда", и ни одна, извините, партийная сволочь не заинтересовалась нашими проблемами и не соизволила к нам выйти – только начальник охраны, пригрозивший арестом. Пришлось бросить письмо в ящик.» (Э. Левин, «И посох ваш в руке вашей», мемуар 2002 г.; berkovich-zametki.com).
===========================================
НЕУМНАЯ КНИГА
В 2007 г. в нью-йоркском издательстве «Диалог» вышла книга доктора исторических наук, профессора Давида Мельцера «Желтые звезды на Белой Руси», получившая лестную оценку как в американских, так и в белорусских СМИ («Еврейский мир», «Авив», «Вечерний Минск»). Бывший минчанин Евгений Геллер (Нью-Йорк) сравнивает ее по значимости с «Черной книгой», составленной Ильёй Эренбургом и Василием Гроссманом, а белорусские доктора наук Эмануил Иоффе и Михаил Стрелец считают, что «Желтые звезды…» – «одно из лучших научно-популярных исследований не только по истории Холокоста и сопротивления белорусских евреев, но и по всей многовековой истории евреев Беларуси.»
Читать я начал без гнева и пристрастия, но не раз ловил себя на том, что хотелось посоветовать автору делать парики… sorry, заняться любимой болгаристикой. Уже на с. 5 профессор показывает, что не в ладах с логикой: цитирует высказывание Ахмадинеджада в декабре 2005 г. («Никакого Холокоста не было!») и продолжает: «этот очередной антисемитский выпад поддержал американский профессор Норман Финкельштейн. По мнению этого политолога евреи используют Холокост для того, чтобы “заставить замолчать людей критикующих Израиль”…» Так в чем поддержка учёным, никогда не отрицавшим массовое уничтожение евреев, президента Ирана? Неясно. Вообще-то свою «Индустрию Холокоста» Н. Финкельштейн написал задолго до скандальных высказываний М. Ахмадинеджада…
На той же странице: «Конечно расстреливали не только евреев, но только евреи подлежали поголовному уничтожению за то, что они евреи». Этот набор слов следует перевести на общедоступный язык так: «по национальному признаку нацистские оккупанты убивали поголовно только евреев». Доктор наук «забывает» (и явно не из-за дремучего невежества) о такой «мелочи», как кочевой цыганский народ… Его – и «историка» Якова Басина, который как-то сказал в «Авиве», что евреи «единственные жители этой страны, которых убивали только за их национальность» – стоило бы усадить за статью Александра Фридмана из минского журнала «Arche» «Невядомы генацыд: знішчэнне беларускіх цыганоў у 1941-1944» (№ 2/2004). А то ведь и в дальнейшем будут «забывать»…
Когда в первой же главе опуса Д. Мельцера я наткнулся на тезисы о том, что в Великом княжестве Литовском в конце XV века имелись «равные права для всех», а «всех жителей местечек объединяла приверженность к иудаизму», то перестал воспринимать автора как вдумчивого исследователя. Безусловно, на 280 страницах он приводит множество фактов, однако «новизна» их – сомнительного свойства. Может быть, книга удачно построена? Тоже вряд ли: главы, посвященные войне 1941-1945 гг., занимают в три раза больше места, чем рассказ о 700-летней истории белорусских евреев до Великой Отечественной и раз в шесть больше, чем очерк о послевоенных евреях.
Итак, книга – прежде всего о войне. Она апологетична: евреи – всегда жертвы и/или герои, а, например, «заподозрить еврея в сотрудничестве с гитлеровцами могло только больное воображение Сталина и Пономаренко» (бывшие узники вспоминали и о жестокостях «своих», еврейских полицейских, но профессор, видимо, лучше знает). Чтобы писать о гетто в Беларуси после работ Г. Смоляра, А. Красноперки, А. Рубенчика, Д. Мышанки и др., о евреях-бойцах – после «Очерков еврейского героизма», нужен был особый кураж, а перепевание общедоступных книг и газетных статей без ссылок на источники следовало оставить журналистам. Эх, пусть бы автор, как «участник Второй мировой войны», рассказал молодому поколению о своих славных деяниях, так ведь нет… Зато обвиняет во «лжи, бесстыдстве и подлости» боевого офицера Александра Солженицына: якобы в книге «Двести лет вместе» тот создал образ еврея-труса. Наверное, Д. Мельцер рассчитывал на читателя ленивого и невзыскательного. Интересующихся отсылаю к гл. 21 ч. 2 «Двухсот лет вместе», где Солженицын с симпатией повествует о евреях-воинах. С некоторыми оценками русского мыслителя можно не соглашаться, но искажать их смысл, вешать ярлыки – занятие, недостойное выпускника исторического факультета.
Или вот о Еврейском антифашистском комитете. По мнению Д. Мельцера, в конце 1940-х «был запущен миф о намерениях комитета создать еврейскую республику в Крыму». Конечно, в рамках книги, где евреям положено всегда и во всем быть «белыми и пушистыми», можно отрицать, что руководители ЕАК в 1944 г. действительно добивались от советских властей создания «еврейской республики в Крыму», но серьёзные учёные, такие как Г. Костырченко, давно рассказали об этом в подробностях. Известно, что письмо в Совнарком подписали Михоэлс, Фефер и Эпштейн, и была это ошибка как моральная (евреи должны были переселяться на место высланных крымских татар), так и политическая (сталинское руководство не терпело «подсказчиков» в таких делах). Сомнение в очевидном – способ достичь невероятного…
Об аспирантке М. Меерович Мельцер дважды (с. 6, 256) написал, что она была арестована после войны. Автор, что называется, «слышал звон»: я был несколько лет знаком с Марией Самуиловной, умершей в Мозыре в 1999 г., и знаю, что никто ее не арестовывал (хотя в годы «борьбы с космополитизмом» она подвергалась грубым нападкам и не смогла защитить диссертацию). То, что по версии Мельцера Сталин умер 1 марта 1953 г. (с. 261), один из первых борцов за выезд из БССР на рубеже 1960-70-х Исраэль Рошаль стал «минчанкой» (с. 262), подполковник Наум Альшанский «полковником» (с. 272), а митинг на «Яме», заложивший традицию, отнесен к 9 мая 1975 г., на этом фоне уже не удивляет.
Научная ценность «Желтых звезд…» – увы! – крайне мала, и проблема не столько в экономии на редакторе с корректором («Сосин» вместо «Сосис», «Холмлиток» вместо «Холмшток» – это лишь один абзац), сколько в недокомпетентности автора… Что до «отпора» антисемитам, ревизионистам и пр., то, во-первых, лучшим орудием в идеологическом противостоянии в конечом счете является полная правда, а не «полуправда в сиропе» (как когда-то метко высказался М. Нордштейн об одной из книг Э. Иоффе), а во-вторых, практика показывает, что публикации, подобные мельцеровской, – ценный подарок тем, кто нас не любит.
Вольф Рубинчик, г. Минск
* * *
БЕДНЫЕ ЛЮДИ (почти по Быкову)
В одном из последних номеров «Авива» помещена статья Б. Роланда о минской книжной ярмарке, где автор «к слову» замечает о Зееве Бен-Арье, что «по инициативе посла впервые переведена на белорусский и проза израильского литератора Этгара Керета». Это не так: г-н Бен-Арье подключился, когда перевод был уже завершен.
Бедный переводчик Этгара Керета, у которого отняли право на собственную инициативу – слава Б-гу, пока только на словах.
Бедный автор статьи – очевидно, он искренне полагает, что без начальства ничего в мире не делается.
Бедные «Авив» и «Мишпоха» – их тираж упал в несколько раз во многом из-за таких вот «информаторов».
Бедный посол Израиля, не сдержавший публично данное год назад обещание – не добившись выпуска в 2007 г. нового сборника израильских авторов в переводе на белорусский язык, в феврале 2008 г. он вынужден был кормить посетителей выставки «осетриной второй свежести».
Бедные белорусские евреи, которые до сих пор проглатывают то, что им разжевывают «руководители»…
W.R.

«На глоток воздуха стало больше»
В феврале 2008 г. в 76 лет умер известный еврейский деятель Семён Шапиро, редактировавший газету «Карлин» до последних дней. Леонид Левин взялся написать некролог, где решил высказаться «поэтично»: «Сегодня в Пинске на глоток воздуха стало больше. На глоток, которым дышал Семен Шапиро» («Карлин», № 5-10, 2008). Наверное, в данном случае Левин хотел «как лучше», а вышло… Без Шапиро в Пинске стало легче дышать – вот как многие поймут эту фразу.
Мартовский номер «Карлина» вышел под редакцией председателя пинских еврейских организаций Иосифа Либермана. В номере на 22 страницах есть что почитать: интересна, например, мистическая проза художника Изи Шлосберга. Смущает, однако, что наш материал «Яшчэ пра зімнія падзеі» (из № 34) был разделен на 3 части и без ссылки на «Мы яшчэ тут!» опубликован в «Карлине». Надеемся, что И. Либерман, начинающий свою редакторскую карьеру, не пойдет путем Аркадия Шульмана или Виктора Лясковского, а впредь будет ссылаться на источники, уважая коллег и право интеллектуальной собственности.
***
ЯК ПРЫЕХАЎ НЕЙТАН БЕКЕР
Гэтай кінастужцы не вельмі пашанцавала: яе памятаюць хіба даследчыкі. Вось жа, “Вяртанне Нейтана Бекера” (1932) паводле Маркіша было першым гукавым фільмам на “яўрэйскую” тэму, прынамсі ў СССР. У ім зняліся выдатныя акцёры: Міхоэлс і Гутман. Так што, бадай, варта ганарыцца тым, што стужка была знятая на студыі “Савецкая Беларусь”.
Сын з Амерыкі прыязджае да бацькі ў СССР з жонкай і чорнаскурым сябрам. “Ён яўрэй?” – асцярожна пытаецца бацька Цалэ. “Каменшчык” – адказвае сын Нейтан. “Хай зойдзе, хай зойдзе, хай зойдзе”. Міхоэлс стварыў каларытны вобраз старога яўрэя з бародкай, які бясконца мармыча “свае” песенькі, але, як той Хатабыч, перавыхаванню паддаецца і нават дапамагае перавыхаваць сына, якому пасля капіталістычнай эксплуатацыі цяжка звыкнуцца, што “мы самі пабудуем фабрыку і будзем фабрыкантамі”. Не разумее Бекер-малодшы, які будаваў Нью-Йорк, але страціў працу з-за крызісу, карысці фізкультуры для рабочага чалавека; яго пераконваюць… у цырку, дзе ладзіцца 7-гадзіннае спаборніцтва ў кладцы цэглы паміж людзьмі “розных сістэм”. У фільме Шпіса і Мільман, які мае і ідышскі варыянт назвы (“Nosn Beker fort ahejm”) сабрана цэлая калекцыя добрых міфаў: пабудова фабрыкі выбавіць местачкоўцаў ад галечы; працоўныя заўсёды зразумеюць адзін аднаго; савецкія людзі таксама гатовыя падвучыцца ў Захаду…
“Вяртанне” сведчыць, што ў пачатку 1930-х у людзях, не гатовых зразу ўключыцца ў пабудову сацыялізму, яшчэ не бачылі варожых агентаў. Праз колькі гадоў, пасля забойства Кірава ў 1934 г., рыторыка савецкага кінематографа зменіцца, і ўжо ў 1936 г. Піня Копман у “Шукальніках шчасця” будзе выкрыты як нягоднік, што падкопваецца пад найлепшы ў свеце лад… На гэтым фоне першы беларуска-яўрэйскі фільм глядзіцца мілай ідыліяй, такой сабе шабатняй казкай (дарэчы, героі “Вяртання”, ахопленыя працоўным энтузіязмам, забываюцца нават пра шабат – тады ж была ўведзена “бесперапынка”, якую апеў Ізі Харык!). Карацей, на ігры нашых прадзедаў ёсць сэнс зірнуць. Каб не наступаць на тыя ж граблі.
Дамовіцца аб калектыўным праглядзе “Вяртання…” (як і “Шукальнікаў…”) можна ў Музеі гісторыі беларускага кіно, што ў Мінску на Свярдлова, 4, або па тэлефоне 227-10-75 у працоўны час.
В.Р.
Фелікс Баторын

САСТАРЭЛЫ ПАЭТ

Р. Рэлесу

Душой не стары – толькі целам,
Бы дуб па-на ўзлеску, які
Губляе на дол стравянелы
Кару і сухія сукі.

Але над сухімі сукамі –
Галіны з лістотай жывой.
Ён імі, нібыта рукамі,
Нябёсы прыўзняў над сабой.
2002

Да 95-годдзя з дня нараджэння Рыгора Львовіча (Гірша) Рэлеса (23.04.1913 – 17.09.2004) друкуем і адну з гумарыстычных мініятур на ідышы, запісаных ім у нейкім мястэчку. Гірш Рэлес любіў «праставаты» народны гумар. З задавальненнем пераказваў, напрыклад, анекдоты пра Гершэле Астраполера. Сам пасмейваўся з «яўрэйскіх правадыроў», але не да рогату.

IBERGENUMEN MOS
Ejner, shojn nit kejn junger mentsh, hot af a khasene ibergenumen di mos. A tsajt iz er gezesn farkhmuret un geshvign. Plutsling hot er ongehejbn meken:
– Me… me… me… me…
Un azoj on a sof. Me hot im beshum-ojfn nit gekont baruikn. Ven me hot im gefirt ahejm, hot er dem gantsn veg gemeket. In bet hot er nokh a tsajt gemeket, biz er iz ajngeshlofn.
Af morgn fregt men ba im:
– Vos far a mekenish iz af dir nekhtn ongefaln?
– A poshete zakh, – hot er geentfert, – ikh hob gevolt ojszingen dy lid “Mekhuteneste majne”, un vajter fun ershtn trof iz beshum-ojfn nit gegangen.
HIRSH RELES (“Sovetish Hejmland”, № 12, 1987).

Увечары 6 сакавіка тэрарысты напалі на ешыву «Мерказ га-раў» у Іерусаліме. Сярод забітых імі студэнтаў быў 15-гадовы ўнук і сын рабінаў Сэгеў-Пніэль Авіхаіль. Ён пісаў вершы. Апошні свой верш ён напісаў за некалькі гадзін да гібелі. Падаем гэты твор у перакладах на ўкраінскую і беларускую. Верш гучыць як прароцтва… ці як тэстамент.

Сеґев-Пніель АВІХАЇЛЬ

***
Онде жбурнули дýшi в довгий ряд
біле й чорне
кольори й голоси
все змішано

і раптом зрозуміло
то два ряди
вони не зблизяться всю ніч
чорний (білястий) i білий (чорнястий) ряди

душа що нема і душа що є
i всі в однім тілі
душа що вбила душу
бо мерзенно жадала опрiчного скону

є суд є суддя що волають
мiж собою бурмочуть
Пресвятий! Пресвятий! зовуть

З iвриту переклав Мойсей Фiшбейн
(крыніца – www.newswe.com)
================================
Сэгеў-Пніэль АВІХАІЛЬ

***
Вось кінутыя душы ў доўгі рад,
Рад белы й чорны.
І колераў і галасоў неспалучэнне.

І раптам – азарэнне:
Тут два рады.
Адзін да аднаго ўсю ноч не рушацца яны,
Ні чорна-белаваты, ні бела-чарнаваты рады.

Душа, якой няма, з душой, якая ёсць,
Пакінулі амаль такую ж плоць.
Душа, забіўшая душу,
Паскудна лёсу іншага чакала.

Ёсць суд, і суддзі ўжо ідуць,
Гаворку між сабой вядуць,
«Святы! Святы!» – завуць.

Пераклаў з іўрыта Васіль ЖУКОВІЧ
================================
Наомі Шэмэр

ЗАЛАТЫ ЕРУСАЛІМ

Віном паветра разьлілося
Па стромах гор, грудоў.
І ў вечаровы хор уплёўся
Гоман хваін, званоў.

А цяжкі сон спавіў каменьне
Дрымотнаю тугой.
Самотны горад, тваё сэрца
Пасечана сьцяной.

У пыл крыніцы перайначыў,
А пошум плошчаў – ў дым,
Ніхто не лашчыць Мура Плачу
У горадзе старым.

Бяжыць сьляза і шчыміць грудзі,
І проймы стогн як скон.
Зусім забылі нашы людзі
Той шлях на Ерыхон.

Прыпеў:
Ерусаліме залаты!
І медзяны, і сьветлавы!
Я сярод тваіх песьняў
зык скрыпкавы.

А сёньня прыйду, засьпяваю,
Спляту табе вянок.
Хто я? Адно паэт найменшы,
Малодшы твой сынок.

Імя тваё пячэ мне вусны –
Бы кратаў серафім.
Не, не забуду цябе, ясны,
У золаце тваім.

Прыпеў.

Мы ажывім усе крыніцы,
і плошчы засялім.
Трубіць шафар ля Мура Плачу
У горадзе старым.

Бяжыць сьляза і шчыміць грудзі,
Бо явай стаўся сон.
Адновяць скора нашы людзі
Той шлях на Ерыхон.

Прыпеў.

З іўрыту пераклаў П. К.
Арыгінал, ноты – на www.jerusalemofgold.co.il.
====================================
ЮБIЛЕI

112 (або 110) гадоў таму ў Зембіне нарадзіўся Ісак Давідавіч Харык, забіты ў 1937 г. 13 красавіка 110-годдзе адзначалася ў МЕОД сціплай імпрэзаю ў гонар «класіка яўрэйскай літаратуры». Ацэнка мо і завышаная, але многія яго вершы, асабліва раннія, чытаюцца дагэтуль. Не ўсе ведаюць, што ў пачатку 1920-х, перад паступленнем у маскоўскі літінстытут, Ізі Харык трохі павучыўся ў БДУ на медычным факультэце. Быў жа санітарам у «польскую кампанію».
Пяць гадоў таму ў Мінску памерла ўдава Ізі Харыка Дзіна, добрая і чулая старая. Да ганебнай страты «прафесійнымі яўрэямі» дома на Інтэрнацыянальнай, 6 працавала бібліятэкаркай яўрэйскага таварыства. Яе памятаюць. Сусед Алег нават хацеў зрабіць у кватэры Дзіны Харык на Гарадскім Вале, музей.
115-годдзе аднаго з творчых настаўнікаў Харыка паэта Элі Савікоўскага (1893–1959) святкавалася ў Мінскім яўрэйскім абшчынным доме 24 лютага, а нарадзіўся ён 20 студзеня ў мястэчку Палонка ля Баранавіч. Пісаў на ідышы, старажытнаяўрэйскай, рускай. Актыўна аднаўляў пасляваенны Мінск.
80 год споўнілася літаратару Ўладзіміру Няхамкіну (Мехаву), экс-лімаўцу, а цяпер аўтару «Мишпохи».
65 гадоў як выбухнула гераічнае паўстанне ў Варшаўскім гета. Многія вязні ўратаваліся.
60 гадоў Дзяржаве Ізраіль, якую мы ўсе любім і паважаем, абы яна нас паважала. Цешыць, што ў апошні год эканоміка расце, беспрацоўе «усяго» 6%. Сінявокая павіншавала Ізраіль канцэртам майстроў мастацтваў «Мы з Беларусi» у Тэль-Авіве (27.04.08).
Пяць гадоў бюлетэню «Мы яшчэ тут!». Вітанні і паштовыя маркі будуць нам найлепшым падарункам.
============================
Паштовая скрынка

Аляксандру Э. з Мiнска. Ваш iнтэрнэт-праект такі ж нежыццяздольны, як і папярэдні, рэкламаваць яго нам не выпадае.
Сіме М. з Мінска. Вялікі ідыш-беларускі слоўнік «завіс» у выдавецтве, як выйдзе – паведамім.
А. Л-й з Маладзечна. Гучных слоў сцеражэмся. На працягу 5 гадоў робім бюлетэнь, як умеем; цешымся, калі ён кагосьці цешыць. Перафразуючы Караткевіча: «без чытачоў мы нішто».
Леаніду А. з Мінска. Дырэктарку «яўрэйскага фонду» Вы слушна крытыкуеце, але ж яна – пешка. Усю сістэму трэба мяняць, а ад «адкрытых лістоў», на жаль, толку пакуль мала. Што да «Народнай волі», яна сёлета двойчы пісала пра «Мы яшчэ тут!», таму на няўвагу з боку гэнага выдання не можам паскардзіцца.
Усім, хто зацікавіўся кнігай Ільі Злотніка «Мая песня». Яе аўтар нарадзіўся ў Лапічах, але не ў Маладзечанскім раёне, а ў Асіповіцкім.
***
Вялікі дзякуй мінчанам Алесю Б-му і Ўладзіміру Б-ву за ахвяраванні на паштовую рассылку «Мы яшчэ тут!».

=====================================================================================
Адрас для лістоў: Рубінчык С.В., Беларусь, Мінск, 220082, вул. Матусевіча, 16-65. (Matusevicha, 16/65, Minsk, Belarus, 220082).
Надрукавана 29.04.2008. Тыраж 200 экз. Бясплатна. Адказны за выпуск – У.П.Рубінчык (rubinczyk@yahoo.com).
Правы на матэрыялы «Мы яшчэ тут!» захоўваюцца за аўтарамі. Бюлетэнь распаўсюджваецца ў Беларусі, Ізраілі, ЗША, Расіі і інш. краінах. Інтэрнэт-версію бюлетэня шукайце на сайце Аб’яднання выхадцаў з Беларусі ў Ізраілі: www.souz.co.il/belzem. Рубрыка «Наши друзья».
=====================================================================================




Copyright © 2000 Pastech Software ltd Пишите нам: info@souz.co.il