Новости   Доски объявлений Бизнес-каталог   Афиша   Развлечения  Туризм    Работа     Право   Знакомства
Home Page - Входная страница портала 'СОЮЗ'
ТВ-программа Гороскопы Форумы Чаты Юмор Игры О Израиле Интересное Любовь и Секс



 Главная
 Правление
 Новости
 История
 Объявления
 Фотоальбом
 
 Статьи и фото
 Интересные люди
 Работа объединения
 Форум
 ЧАТ
 
 Всё о культуре
 Гродненская область
 Могилевская область
 Наши друзья
 Витебская область
 ОТЗЫВЫ О НАШЕМ САЙТЕ (ЖАЛОБНАЯ КНИГА)
 Гомельскя область
 Брестская область
 НОВОСТИ ПОСОЛЬСТВА БЕЛАРУСИ
 Минская область
 Ссылки
 ВСЕ О ЛУКАШЕНКО
 Евреи г. Борисова
 Евреи Пинска



Поиск Любви  
Я   
Ищу  
Возраст -
Где?








“МЫ ЯШЧЭ ТУТ!” Беларуска-яўрэйскі бюлетэнь (Мінск). Выпуск XXX, верасень 2007 г. / элул 5767 г.
“МЫ ЯШЧЭ ТУТ!”
Беларуска-яўрэйскі бюлетэнь (Мінск).
Выпуск XXX, верасень 2007 г. / элул 5767 г.
====================================================
ВIНШУЕМ З РОШ-АШАНОЮ!
Пачатак – вечар 12 верасня
================================
НОВЫ МЕМАРЫЯЛ

Цырымонія адкрыцця мемарыяльнага комплексу на месцы былога гета адбылася 24 ліпеня ў Наваградку. У Беларусі гэта адзін такі мемарыял; ён створаны на месцы гета, з якога ў верасні 1943 г. праз таемна выкапаны тунэль уцяклі 250 вязняў. У экспазіцыі змешчаны спісы і фотаздымкі яўрэяў, якія жылі і загінулі ў гета. Побач – прозвішчы тых, хто праз тунэль сышоў у яўрэйскі партызанскі атрад братоў Бельскіх, паведамляе БелаПАН.
Паводле www.charter97.org
=================================
Валянціне Выхоце – 85!
Славутая Праведніца народаў свету не закідае навуковай дзейнасці, аналізуе моўныя паралелі ў нямецкай і беларускай, складае слоўнікі. Аўтар біяграфічнага артыкула («Роднае слова», № 8, 2007) М. Шавыркін слушна параўноўвае юбілярку з зоркаю.

Адаму Мальдзісу – 75!
Былы кіраўнік Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў і Скарынаўскага цэнтра нямала зрабіў для развіцця «яўрэйскіх штудый» у Беларусі: менавіта ў час яго кіраўніцтва ў Цэнтры прайшла навуковая канферэнцыя, прысвечаная нашай культуры… Цяпер прафесар актыўна супрацоўнічае з газетай «Голас Радзімы»; браў інтэрвью ў ізраільскага пасла, адгукнуўся на выхад кнігі Этгара Керэта, перакладзенай з іўрыта…

«Мы яшчэ тут!» далучаецца да віншаванняў на адрас вельмішаноўных В. Выхоты і А. Мальдзіса.
=======================================
ІНШЫЯ ЮБІЛЕІ
8 верасня споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння Ісідара Балоціна (сапр. Ізраіль Балотны), спевака, народнага артыста Беларусі. Памёр у 1961 г.
У 2007 г. – 200 гадоў, як яўрэі з Магілёўскай і Віцебскай губерняў пачалі сяліцца ў Бабровым Куце – «вёсцы» пад Херсонам. У 1920-я там дзейнічаў яўрэйскі калгас.
------------------------------------------------------------------
РАЗМОВЫ НА КАРЫСЦЬ БЕДНЫХ
Адной з характэрных рыс «прафесійных яўрэяў» з’яўляецца нявер’е ў магчымасці яўрэяў «непрафесійных» і, як вынік, імкнен-не выставіць сябе бяднейшымі, чым насам-праўдзе. Ну як інакш расцаніць заявы Юрыя Дорна наконт будынка Валожынскай ешывы? Карэспандэнт Яўрэйскага тэлеграфнага агенцтва высветліў, што за 7 гадоў удалося толькі пафарбаваць фасад і сяк-так прыбраць смецце, а цяпер «сумна прызнаваць, але будынак… сапраўды знаходзіцца ў гаротным стане» (Ю. Дорн). З вясны 2007 г. улады хочуць яго забраць, калі «абшчына нейкім дзіўным чынам не знойдзе грошы на рамонт». А планы Іудзейскага рэлігійнага абяднання аднавіць тамака работу ешывы пайшлі з дымам: «раптоўна» высветлілася, што цана такога праекта сягае 400 тыс. долараў, што «перавышае магчымасці беларускай абшчыны і патэнцыйных донараў».
У карэспандэнцыі JTA сказана, што рамонт будынка вымагае $20000. Мяркуем, гэта не сума для амерыканцаў і ізраільцян, дый для многіх тутэйшых бізнесменаў. Мо праблема не так у ёй, як у тым, што кіраўніцтва ІРА страціла крэдыт даверу? Бо за-шмат было праектаў, што адно рэкламаваліся ў СМІ. У пачатку 2000-х мерыліся ад-крыць музей іудаікі, дабіцца выпуску манеты да 200-годдзя той самай ешывы, упарадкаваць сінагогу ў Слоніме. Але старшыня ІРА рассварыўся спярша з брытанцам Фрэнкам Шварцам, потым з ізраільцянінам Сэндэрам Урыцкім… Як бы мы ні ставіліся да гэтых людзей, яны мелі кашалёк, з якога дапамагалі грамадзянам Беларусі. І калі «бізнесмен» рубіць сук, на якім сядзіць, а потым наракае на безграшоўе (здаючы ў арэнду львіную долю памяшканняў на Даўмана, 13б), то гэта смеху варта. Аб патрабаваннях вало-жынскіх улад сп. Дорн чамусьці не паведаміў у «Берегах», а дарэмна: чытачы маглі б і сабраць на ешыву патрэбную суму... Тут мы амаль не іранізуем: мемарыял Машы Брускінай у Тэль-Авіве паўстаў пераважна на грошы ветэранаў і пенсіянераў, у т.л. беларускіх.
Яшчэ адна заслужаная «сірата казанская» – Іна Герасімава, старшынька фонду «Халакост», дырэктарка музея пры Абшчынным до-ме, etc. Нядаўна разам з Саюзам бел. яўр. суполак звярнулася ў адміністрацыю А.Л., каб найлепшы сябар «чэсных» яўрэяў выдзеліў у цэнтры Мінска, на Кальварыйскай, спаруду пад музей. Ужо ж пісалі ў 2005 г. і, са слоў Герасімавай, не атрымалі адказу, дык нашто зноў прыніжацца? Мы здагадваемся, нашто: сустрэўшы адлуп, можна паплакацца замежнікам, каб падкінулі якія гранты. Анягож, падкінуць, вось толькі расплата... Нават калі ў яўрэйскіх суполках зменіцца кіраўніцтва, яно наўрад ці здолее пазбыцца вобраза бедных і няшчасных. І рашэнні надалей будуць прымацца без нас, у «Белым» ці ў «Чырвоным» доме: насамрэч, хто ж раіцца з жабракамі?
…Ля «Ямы», як і год таму, не стае шыльдаў з імёнамі Праведнікаў, на 9 верасня не адноўлены памятны знак на рагу Сухой і Раманаўскай Слабады, хоць «выкупленую» дошку пасол ФРГ перадаў Л. Левіну аж у красавіку. Вы гэтага хацелі – тыя, хто ў Пінску дружна галасавалі за Лёню, Галю і Kº...
===============================
ВЯСЁЛЫ АЛЕФ-БЕЙС

Максім Доўгі, г. Шчучын


ПРЫГОДЫ ЛІТАР ІДЫША
Ў КРАІНЕ ТУТЭЙШЫІ

Алеф абаранкі трушчыць,
Агарнуўшыся анучай.
Комец-алеф. Гэта – о.
Ох, і крохкае яно!
Бэйс бядуе на трубе,
Шыбу выбіў ён сабе.
Гімл гойсае, гагоча,
З гастранома грэчкі хоча.
Далед добра ўладкаваўся –
Пад дахоўкаю схаваўся.
Гэй газету стаў гартаць
І гарбатку гатаваць.
Воў сагнуў сябе ў дугу,
Дзьме у доўгую дуду.
Вось цвэй вовун – Валяр’ян
І Віталька-велікан.
Заен ззаду забягае,
Зёлкі золкія збірае.
Заен-шын – жалезны Джон,
Жаб, жукоў жарэ жыўцом.
Хэс хімічыць, хэс хітруе,
Бахуроў хаўрус ратуе.
Тэс – таўкачык той яшчэ,
Трэ табаку, туш таўчэ.
Тэс-ун-шын на чайку селі
Ды ў чаромху паляцелі.
Йуд іржэ і дом імшыць,
Інтарэс ў ім мае жыць.
А цвэй йудн – эй і ай
У сейфе маюць каравай.
Хцівец хоф халву хавае,
Хамяка за хвост хапае.
Ламед лашчыцца да мэм,
Ладзіць ёй маленькі шлем.
Нун нявесце назаляў:
Нанач ногі накрываў.
Самех соліць самавар,
Сеў – а справа санітар!
Аен прэ арэх і крэхча:
“Эканоміць трэба рэчы!”
Пэй і фэй пайшлі на фэст,
Пэй пафукаў, фэй – пралез.
Цадык ціхенька працуе,
Націрае цьму цыбулі.
Куф, касматы, як Кабзон
Каціць колы за кардон.
Рэйш раве, ну рыхтык драч:
“Рэувен! Бяры дзяркач!”
Шын, канешне, расшыпеўся, –
Шусь за шашкі з шэрым фэйсам!
Соў на шабес ксіву сніў,
Алеф-бэйс сабой закрыў.

Аўтар выказвае падзяку Януку Купалу за назву п’есы «Тутэйшыя» (мяркуе, што гэтае слова трэба разумець як тапонім), а таксама «Нашай Ніве» і сп. Кастусю Севярынцу, аўтару публікацыі ў «НН» (01.09.2006), за ідэю «сваёй» азбукі.
-----------------
ЗАГАДКІ – RETENISHN

Загадкі на беларускай, але адгадкі
трэба вымавіць на ідыш.

Пад’ела сена ля таку
Пярэстая рагуля – … (ku)

Бяжыць на мышку паляваць
Вусатая хітруга – … (katz)

Палохаць дрэвы ён мастак,
Па дровы ходзіць востры … (hak)

З-пад моху шыю цягне смела
Грыб-келіх. Гэта – … (bekher-shveml)

На рэчку ў снежні ты не лазь,
Бо там яшчэ не моцны … (ajz)

Ты будзеш тупаць, церці нос,
Як дыхне ў твар дзядуля … (frost)

Калі цяпло і бэз красуе
Вядома ўсім, што блізка … (zumer)

Вольф Рубінчык, г. Мінск
---------------------------------------

Ilya Zlotnik (1922-2006)
ISROELDIKE KINDER
Isroeldike kinderlekh –
Vi shejn un fraj zej shpanen,
Shvesterlekh un briderlekh,
Fun lender fil un shtanen…
Brojninke un helinke,
Blondinke un shvartze…
Ikh gej nokh zej pavolinke,
Nakhes in majn hartzn!
Dy ojgn – rajfe karshelekh,
Un blojinke vi blumen,
Dy herelekh mit krajzelekh –
Fun gorer velt gekumen.
Zej zajnen lustik, muntere,
Nito far zej kajn shodn.
Iz vakst in glik gezunterhejt!
S’iz ginstik ajer bodn.
Vi gut iz zajn mit zej banand
Un zen dy shtoltse blikn,
Ejn koshn un an ejgn land…
A brokhe tsu zej shik ikh.

NIT…
(a shpas)
Nit geshribn, nit gemekt,
Nit gegesn, nit gelekt,
Nit geshlofn, nit gevakht,
Nit genumen, nit gebrakht,
Nit geshrien, nit geshtumt,
Nit geshmejkhlt, nit gebrumt,
Nit gefefert, nit geshmaltst,
Nit geshvign, nit gefralt,
Nit gelofn, nit geshpant,
Nit geshmutsikt, nit geramt,
Nit getrunken, nit gelekhtst,
Nit kajn frejd un nit kajn krekhts,
Nit getsejlt un nit gevebt,
Nit geshtorbn, nit gelebt.

Рахиль Баумволь (1914-2000)

НОСИЛЬЩИК Я

Носильщик я без бляхи и ремня.
Я все тружусь без выходного дня.
В сплошной работе жизнь идет моя.
Чуть свет, на плечи взваливаю я
Соседа грусть, и радость друга,
И чей-то вздох, и вскрик испуга,
И затаенность злобности тупой,
И двух влюбленных сладостный запой –
Все подбираю. И тащу, тащу…
А сбросить – не могу и не хочу.

* * *
Не говори, что одинок,
Что жизнь твоя прошла убого,
Когда хоть раз один помог
Слепому перейти дорогу.
Минуту если хоть одну
Ребенку посвятил беспечно,
И он, внимательно взглянув,
Запечатлел тебя навечно.
(сб. Р.Баумволь «Стихи разных лет», Иер., 1976)
=============================================
ПАМЯЦЬ ЖЫВАЯ / ZIKARON KHAJ / Lebedik zikojrn/ ПАМЯТЬ ЖИВАЯ / LIVING MEMORY

ЛЁН ЯК СІМВАЛ СУМУ І РАДАСЦІ

Пасля амаль 40-гадовага перапынку, з 1990-га адноўлены сувязі ўраджэнцаў нашага краю – грамадзян Ізраіля і іншых краін – з малой радзімай. У дні святкавання чарговай гадавіны вызвалення Беларусі яны ў 17-ы раз наведалі раён.
Замежных гасцей віталі старшыні: райвыканкама – У.М. Мілашэўскі і райсавета – Я.Я. Богдан, Гарадоцкага і Лахвенскага сельвыканкамаў – А.М. Ханцэвіч і М.П. Курыловіч, Мікашэвіцкага гарвыканкама – А.І.Давыдовіч. Былым землякам была прапанавана вялікая культурная праграма з удзелам лепшых мясцовых самадзейных артыстаў: юных і дарослых выканаўцаў Лунінецкай ДМШ, ансамбляў «Залатое птушаня» ЦДТ і «Сінія брады» ГДК, фальклорных калектываў «Світанак» з Дзятлавіч і Палаца культуры РУВП «Граніт».
Дэлегацыю ўзначаліў удзельнік Вялікай Айчыннай вайны ганаровы грамадзянін Лунінецкага раёна Копель Калпаніцкі – летапісец яўрэяў Лахвы, якога суправаджалі жонка, нявестка, трое ўнукаў. У старажытным мястэчку нарадзіліся і бацькі прадстаўнікоў яшчэ дзвюх сем’яў, якім удалося выратавацца ў час паўстання гета. З Канады радзіму продкаў у другі раз наведалі браты Залмановічы, якія цяпер знаёмілі з гістарычнымі мясцінамі трох дочак. З Ізраіля прыехала Зехавіт Хасідоф, цёця якой была актыўнай удзельніцай партызанскага руху. Мікашэвічы прадстаўлялі тры сям’і. Тут нарадзіліся трое дзяцей Мендэля Слуцкага, якія наведалі роднае паселішча праз 50 год. Ашэр Кунік – ураджэнец Кажан-Гарадка, а яго сын – ужо святой зямлі, як і сёстры Рахел і Шыфра Лейбман. Па просьбе жанчын у аддзеле ЗАГС знайшлі дакументы аб рэгістрацыі шлюбу іх бацькоў, якая была здзейснена ў Лунінцы 12 снежня 1944 года.
Безумоўна, галоўнай мэтай візіту было памінанне ахвяр фашызму з нагоды сёлетняга 65-годдзя знішчэння гета. На брацкіх магілах Лунінца, Кажан-Гарадка, Лахвы, Мікашэвіч, Леніна запальваліся свечкі і гучала памінальная малітва. Але такім жа важным было азнаямленне з жыццём нашага народа, з якім на працягу 500 год беларускія яўрэі дзялілі ўсе сямейныя і грамадскія падзеі (да XX ст. яўрэі жылі на беларускіх землях досыць адасоблена, ды і цяпер нашы «грамадскія падзеі» зусім мала вядомыя большасці беларусаў – «МЯТ!»). Красамоўна пацвярджалі гэта ўражанні другога пакалення гасцей. Яны адкрывалі для сябе раней не зразумелую настальгію бацькоў па смаку кіслых яблыкаў, юшкі, вады з калодзежа, бліноў з печы і кашы з чыгунка. Іх захапленне наваколлем Прыпяці патрабуе асобнага занатавання… Азрыэль Слуцкі, упершыню наведаўшы малую радзіму маці, сарваў сцяблінкі льна, каб паказаць дзецям, з чаго «нараджаецца» кашуля. І кожны з гасцей адзначаў шчырую гасціннасць жыхароў гарадоў і вёсак, якія адкрывалі для іх свае дамы і душы.
Таццяна КАНАПАЦКАЯ
Паводле газеты “Лунінецкія навіны”, 25.07.2007

УДЗЯЧНАСЦЬ ЗЕМЛЯКАМ

Астрына, Васілішкі. Назвы гэтых населеных пунктаў часта паўтараў грамадзянін Ізраіля Шмуэль Альперт у час нядаўняга знаходжання на Гродзеншчыне. Пабываў жа чалавек з далёкай краіны ў нашых мясцінах вось з якой нагоды. У шэрагу гарадоў Беларусі выступаў хор «Рына», з якім пенсіянер звязаў апошнім часам свой лёс. Так наш колішні суайчыннік аказаўся ў родным краі.
Натуральна, што Шмуэль не мог не пабываць у мястэчку, дзе з’явіўся на свет. І вось спецыяльны аўтобус, якія следаваў з Гродна ў Ліду, па просьбе Ш. Альперта павярнуў на Васілішкі. Тут ён разам з іншымі ўдзельнікамі хору пакланіўся помніку на брацкай магіле, у якой пахаваны 2000 забітых фашыстамі яўрэяў. У жалобным маўчанні ізраільцяне памаліліся за вечны спакой нявінных ахвяр нацызму.
Цяжкі лёс падчас гітлераўскай акупацыі напаткаў маленькага Шмульку. Бацьку яго, як урача, немцы не сталі расстрэльваць разам з іншымі, а вывезлі ў Ліду, у канцлагер, каб ён аказаў медыцынскую дапамогу нявольнікам. Пад бацькаўскім, як кажуць, крылом быў тут і сямігадовы Шмуэль. Маці ж яго ўратавала сялянская сям’я з вёскі, якая недалёка размешчана ад Васілішак.
У Лідзе са зняволенымі ўстанавілі сувязь падпольшчыкі. З іх дапамогай Альперты аказаліся ў партызанскім атрадзе «Арлянскі», пазней – у падраздзяленні Паўла Булака. Абрам, бацька Шмуэля, лячыў там народных мсціўцаў. Пасля вызвалення партызанскі доктар падаўся ў Васілішкі. Ды мястэчка было ўшчэнт разбурана, таму Альпертам прыйшлося накіравацца ў Астрыну. У новым райцэнтры Абрам зноў заняўся ўрачэбнай практыкай, а Шмулька-пераростак пачаў вучыцца ў мясцовай школе, уступіў у піянеры…
Мінула больш чым паўстагоддзя, пачаўся новы, XXI век. І вось Шмуэль Альперт на зямлі бацькоў і продкаў. Яго ўразіў сучасны выгляд Васілішак, Ліды, Гродна і іншых населеных пунктаў. Сын партызанскай пушчы спяваў у нас не толькі ў хоры. У ролі саліста ён кранальна выканаў песню пра партызана, які пахаваны пад дубам, і пра яго горам забітую маці, што плача на магіле сыночка. Такая людская памяць!
Пасля канцэрта ў Лідзе я меў хвалюючую гутарку з Шмуэлем. Ён выказаў захапленне дабрынёй і мужнасцю нашых людзей, шкадаванне, што не ведае прозвішча сялян, якія, рызыкуючы сваім жыццём, выратавалі яму роднага чалавека. «Вялікі дзякуй такім людзям!» – сказаў на развітанне расчулены зямляк. Мне ж пасля сустрэчы міжволі падумалася наступнае. Які цесны наш вялікі свет! Гэта ж трэба, спаткацца з чалавекам, з якім мы больш за 60 гадоў таму хадзілі па Астрыне аднымі вуліцамі, але пра якога я нічога не ведаў.
А. ЖАЛКОЎСКІ
Паводле газеты “Дзянніца” (Шчучын), 04.04.2007
-------------------------------------------------------------
«МЕЛА Б СЛОЎНІК, ДЫК ПЕРАКЛАЛА Б ТОЕ, ШТО ПРЫСЬНІЛА»

Разам з 55-гадовай жыхаркай Менску Сьвятланай Гарэлік мы шпацыруем па горадзе яе дзяцінства. Сьвятлана – мянчанка ў трэцім пакаленьні. Большасьць яе продкаў таксама пахаваная ў гэтым горадзе. Праўда, месцаў пахаваньня ўжо няма. На былых габрэйскіх могілках, што ў раёне Старажоўкі, непадалёк ад Моладзевага тэатру, цяпер пракладзеная аўтамагістраль. Перапахаваньня тады, у 1970-я, гарадзкія ўлады не рабілі. Некаторыя сваякі Сьвятланы загінулі ў часе другой усясьветнай вайны ў менскім гета. Там, дзе цяпер вуліцы Сухая, Раманаўская Слабада. Пасьля вайны на гэтым месцы, таксама на касьцях, былі пабудаваныя жылыя будынкі.
У сям’і Сьвятланы размаўляюць па-расейску. Аднак жанчына згадвае, што яе бабуля і дзядуля гаварылі на ідыш. Гэтая мова ў 1950 – 1960-я гучала таксама і на вуліцы Гандлёвай, дзе жылі аднаклясьнікі Сьвятланы, дзеці габрэйскіх краўцоў, цырульнікаў. Сям’я ж Сьвятланы да пачатку 1960-х жыла на Старавіленскай, там, дзе цяпер знаходзіцца Траецкае прадмесьце – маленечкі куток гістарычнага Менску. Сьвятлана: «Такі габрэйскі квартал тут у нас быў. Тут да 1960-х гучаў ідыш. Яшчэ на Гандлёвай вуліцы, дзе жыла мая настаўніца Фрыда Аронаўна. Яна выкладала ў нас беларускую мову. Там таксама размаўлялі на ідыш. На Гандлёвай вуліцы сёньня дамоў амаль не засталося. Яны былі разбураныя дзесьці ў 1970-я. Штосьці засталося толькі ў Траецкім. Тыя ж дамы, толькі інтэр’ер зьмянілі. Тады прыбіральні, зразумела, былі ў двары, таксама калонка з вадой. Згадваю габрэйскае пахаваньне бабулі Ханы. Было выключана сьвятло, сьвечка гарэла, яна ляжала на падлозе ў саване. Выносілі яе з дому не ў труне… Такое далёкае дзяцінства...»
Ні ідышу, ні габрэйскіх традыцыяў Сьвятлана ня ведае. Як, дарэчы, і беларускай мовы. «Мы – савецкія габрэі», – кажа яна і згадвае, як яе сва-які і знаёмыя дзеля таго, каб зрабіць пры саветах кар’еру ня тое што забывалі мову, але і ўвогуле мянялі свае прозьвішчы й імёны па-бацьку на расейскі ўзор. Сьвятлана – не выключэньне. Доўгім часам нішто не нагадвала ёй пра яе габрэйскія карані. Аднак з узростам пачалі прыходзіць дзіцячыя ўспаміны. Час ад часу яна сьніць сваю бабулю, і тая размаўляе на ідыш. «Мела б слоўнік, дык пераклала б тое, што прысьніла», – кажа жанчына, даведаўшыся аб працы Астравуха (маецца на ўвазе 1000-старонкавы ідыш-беларускі слоўнік, сёлета, нарэшце, падрыхтаваны да друку – «МЯТ!»).
Алена СТРУВЭ
Паводле “Радыё Свабода” (www.svaboda.org)
------------------------------------------------------------------------------
ПАМЁР ЛЕЎ АЎСІШЧАР

21 ліпеня не стала апошняга з афіцэраў, што ў 1970-я гг. узначалілі рух за выезд яўрэяў у Ізраіль з БССР. Леў Аўсішчар нарадзіўся ў 1919 г., быў героем Вялікай Айчыннай вайны, на Святую Зямлю выехаў толькі ў 1987 г. І там «ваяваў» – дабіваўся, каб дзяржава адзначала 9 мая, каб паўстаў помнік Машы Брускінай…
Ганаровы палкоўнік Арміі абароны Ізраіля быў пахаваны на Маслічнай гары ў Іерусаліме.
---------------------------------------------------------------------------------
САМЫЯ АБСУРДНЫЯ «ЯЎРЭЙСКІЯ» ПАМЫЛКІ
па матэрыялах беларускай прэсы

Пальму першынства належыць аддаць «Нашай Ніве». Колькі зімаў таму «скінулі» мы ёй каляндар іудзейскіх святаў на адзін год; з таго часу, здаецца, рэдакцыя ім і карыстаецца, не ўлічваючы, што даты «плаваюць»… Мы папярэджвалі рэдактараў, ды марна. Вось і сёлета «НН» прызначыла Рош Ашонэ на 23 верасня замест 13-га.
«Комсомольская правда в Беларуси», калі пісала пра ўраджэнцаў Бабруйска, залічыла да іх Іцхака Кацэнельсана (нар. у Карэлічах), пераназвала Генаха Шведзіка ў Мойшу, а падпісанта Дэкларацыі аб незалежнасці Ізраіля Эліягу Добкіна – у «Иосифа Допкина». «Авив» перадрукаваў, і «піпл хавае». У «Нашым слове» ад 25.07 Шымон Перэс названы «трэцім прэзідэнтам Ізраіля», без удакладнення, што трэці-то ён выхадзец з Беларусі, а так – дзевяты…
Ну і «Народная воля»… 24.08. В. Оргіш назваў унучку Шолам-Алейхема Бел Кауфман «Белом Кауфманом». Гэта акурат як у «Мишпохе», дзе сааўтарка Башэвіса-Зінгера Іў Фрыдман у свой час стала «Ивом Фридманом». А ў «Анахну кан» мастачка Г. Шапялевіч, якая ілюстравала кнігу Ф. Баторына, аднойчы аказалася «Шапялевічам».
Што казаць, памылкі ў журналістыцы (зрэшты, і ў даведніках: іерусалімская «Краткая еврейская энцикло-педия» перайначыла славутага партызана Кеймаха ў «Невмаха», «Жалудок» у «Зелюдок», «Каплічы» у «Кеплице» і г.д.) – з’ява бадай непазбежная. У «СБ» Алег Белавусаў некалі назваў Цфанію Кіпніса «Цваня», там сама археолаг Іоў пабываў у ролі гісторыка Іофе. І мы летась паблыталі прозвішча кіраўніка «Джойнта» у РБ Ёні Лэйфера, але прасілі дараваць... Да гонару карэспандэнткі «Радыё Свабода», яна папрасіла прабачэння, калі ў канцы ліпеня пусціла ў эфір неправераную інфармацыю пра ідыш і стан яўрэйскай прэсы; больш за тое, настояла, каб змены былі ўнесены ў інтэрнет-версію яе рэпартажа на svaboda.org.
Жадаем калегам (і сабе) глыбей вывучаць «яўрэйскія тэмы», пагатоў цяпер, як ёсць доступ у веб, спраўдзіць весткі лягчэй, чым 10 год таму. А чытачам раім крытычна ўспрымаць матэрыялы СМІ, нават недзяржаўных і «незалежных».
===================================================
ЖАРТЫ

* * *
Аднойчы ён паспрабаваў… Потым яму спадабалася… Так Ізя пачаў зараджаць свой мабільнік у гасцях.
* * *
– Хто прыдумаў далучыць да мабільнага тэлефона навушнікі?
– Вядома ж, яўрэі. Бо як можна нармальна размаўляць, калі адна з рук занятая?
-----------------------------------------------------
«ЖЫДОВІШЧА-2»
Адказ «Басовішчу», ці Этнічны перформанс яўрэйскай культуры
Такога Мінска ўжо даўно няма: суседзі-яўрэі, шыльды на крамах на ідыш, яўрэйскія спевы, якія запаланілі вуліцы… Пласт яўрэйскай культуры паcля Вялікай Айчыннай вайны і хваляў эміграцыі ў Беларусі значна збяднеў. І тое, што 22 ліпеня ля кавярні «Стары Менск» адбыўся этнічны перформанс «Жыдовішча-2», прысвечаны культуры былой нацыянальнай большасці нашай сталіцы, сведчыць хаця б пра часовую магчымасць яўрэяў пачуць на вуліцах горада родную музыку… Арганізаваў дзею мас-тацкі кіраўнік кавярняў «Лондан» і «Стары Менск» Вінаград пры ўдзеле гурта «Міnsker Kapelye» і салісткі ансамбля «Мінск клезмер бэнд» Алы Данцыг.
Асабліва цікаўныя ў той вечар не праходзілі міма. Маўляў, што за тусоўка яўрэяў з гарбатай і напоямі пагарачэй? Усё вельмі проста – «Жыдовішча-2». Пачуўшы гэтую назву, некаторыя ахвот-на далучаліся да натоўпу, каб дасканала раза-брацца, у чым тут справа. Тым больш што ў мінскіх кавярнях сёння рэдка пачуеш Жывую музыку, нягледзячы на тое, што па ўсім цывілізаваным свеце «жывыя» выступленні і розныя перформансы ўжо даўно нікога не здзіўляюць.
А ўвогуле, традыцыя святкаваць «Жыдовішча» распачалася ў мінулым годзе ў бары «Лондан» падчас знакамітага фестывалю «Басовішча». Чаму і навошта?
– Сталася так, што не ўсе маюць час і магчымасць трапіць на фестываль у Польшчы, таму мы вырашылі арганізаваць у адказ сваё мерапрыемства – «Жыдовішча», як напамін пра тое, што калісьці большасць насельніцтва Мінска складалі яўрэі. Яўрэйская музыка раней гучала паўсюль, затым знікла, зараз наша мэта – вярнуць яе на вуліцы горада, – зазначае Вінаград.
– «Клезмер» у перакладзе з ідыш азначае «музыка». Але пасля хваляў эміграцыі гэтае паняцце стала асацыіравацца з асаблівым рэпертуарам творцаў. Мы быццам размаўляем на ідыш пры дапамозе інструмента, – дадае Дзмітрый Сляповіч, кандыдат мастацтвазнаўчых навук, дацэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, кіраўнік гурта «Міnsker Kapelye».
Зараз у свеце адчуваецца цікавасць да яўрэйскай культуры. Толькі ў Германіі – каля 150 клезмерскіх ансамбляў. У Маскве музыка «клезмер» стала пачэснай часткай шоу-бізнесу. На Беларусі сёння гэта чамусьці не запатрабавана…
– У нас усё ў пачатковых формах: толькі два-тры гурты граюць «клезмер», канцэрты ладзяцца час ад часу. Напрыклад, наш гурт за апошні год даў усяго тры канцэрты. Развівацца нам пера-шкаджае незацікаўленасць прадзюсераў, СМІ, уладальнікаў многіх клубаў. Прапануеш сыграць у кавярні, а табе ветліва адказваюць, што патэлефа-нуюць пасля. Безумоўна, ніхто не збіраўся з табой звязвацца! – непакоіцца Дзмітрый Сляповіч. (…)
Наталля БЕНІЦЭВІЧ
Паводле газеты «Туризм и отдых», 26.07.2007
«МЯТ»: Аналагічны артыкул «Цимбалы говорили на идиш» (аўтарства Р. Ушкевіч) з’явіўся ў «Свободных новостях плюс», 1-8 жніўня 2007. Нас цешаць поспехі яўрэйскіх музыкаў, аднак адцемім, што ім, бадай, грэх скардзіцца. Тры канцэрты за год у Беларусі – не так і мала, улічваючы ўціск «альтэрнатыўных» творцаў (вунь спектакль «Свабоднага тэатра» у жніўні г.г. сарвала міліцыя). Праблемы ж «незапрашэнняў» вырастаюць і з апісанага яшчэ З. Жабацінскім асемітызму, і з паводзін асобных «яўрэйскіх дзеячоў», якія шмат папрацавалі, пераконваючы грамаду ў «неактуальнасці» ідыш-культуры.
Klezmer.narod.ru
* * *
В ноябре 2001 г. Д. Слепович вместе с Н. Степанской начал фундаментальный проект, направленный на сохранение и исследование еврейской музыкальной культуры в Беларуси. Проект поддержан благотворительным фондом «А-Надив» и представительством «Джойнта». Исследователи ездят по стране в поисках следов еврейской традиционной музыки.
* * *
Издан сборник статей «Еврейская традиционная музыка в Восточной Европе» (Минск: «Бестпринт», 2006). В сборник вошли статьи Нины Степанской, Дмитрия Слеповича и Евгении Хаздан.
* * *
30 сивана 5767 года (16 июня 2007 г.) Вс-вышний забрал к себе светлую душу Нины Самуиловны Степанской (Нехамы бат Шмуэль)… Tihye nishmata tzerura bitzror hachayim... Убедительная просьба родных: пока не сообщать отцу Н.С. о случившемся.
=========================
ЯК У СУСЕДЗЯЎ

КЛЕЗМЕРЫ ПОКОРЯЮТ КИЕВ

Грандиозный гала-концерт для всех любителей еврейской музыки дали участники международного клезмерского круиза по Днепру. В этот вечер на сцене Киевского государственного музыкального театра для детей и юношества блистали Майкл Альперт из США и Джош Долгин из Канады, Гай Шалом из Великобритании и Боб Коэн из Венгрии, Иван Жук из России и Наталья Касянчик из Украины и множество других талантливейших исполнителей… С ролью конферансье блестяще справился художественный руководитель Театра еврейской песни Ефим Черный из Молдовы.
Традиционные еврейские мотивы, звучащие с «большой» сцены, сегодня не редкость. Обычно это нещадно эксплуатируемые дежурные «7.40», «Фрейлехс» или «Хава нагила» (…) Так богатая еврейская музыкальная традиция загоняется в рамки примитивных стереотипов.
Между тем клезмерская культура в последние годы переживает второе рождение и именно эта идея ЖИВОЙ, развивающейся, а не музейной культуры доминировала в выступлениях участников круиза. Публике предложили и клезмерские композиции собственного сочинения, и смелые аранжировки, и оригинальные произве-дения на стыке таких «нееврейских» жанров, как хип-хоп, рэп и блюз. И зал принял это, не всегда привычное для нашего уха, звучание, и непосредственную реакцию самих музыкантов, поддерживавших выступления коллег танцами на сцене. Столь вольное обращение с музыкальным наследием вовсе не означает неуважения к традиционным жанрам. Аплодисментами встретил зал одну из старейших исполнительниц идишистских песен киевлянку Иду Моисеевну Гельфер. Такой вот мост между поколениями и культурами проложил интернациональный коллектив из более чем 150 музыкантов и композиторов. А помогли им в этом Центр еврейского образования Украины при поддержке Еврейской Федерации Нью-Йорка и Фонда развития еврейских общин.
Максим СУХАНОВ

Паводле «Еврейского обозревателя» (Кіеў, Украіна)
-----------------------------------------------------------------------
Дзякуй жыхарам Мінска Ірыне П. і Льву Л. за ўчасную дапамогу нашаму бюлетэню.

=====================================================================================
Адрас для лістоў: Рубінчык С.В., Беларусь, Мінск, 220082, вул. Матусевіча, 16-65. (Matusevicha, 16/65, Minsk, Belarus, 220082).
Надрукавана 11.09.2007. Тыраж 150 экз. Бясплатна. Адказны за выпуск – У.П.Рубінчык (rubinczyk@yahoo.com).
Правы на матэрыялы «Мы яшчэ тут!» захоўваюцца за аўтарамі. Бюлетэнь распаўсюджваецца ў Беларусі, Ізраілі, ЗША, Расіі і інш. краінах. Інтэрнэт-версію бюлетэня шукайце на сайце Аб’яднання выхадцаў з Беларусі ў Ізраілі: www.souz.co.il/belzem. Рубрыка «Наши друзья»
=====================================================================================




Copyright © 2000 Pastech Software ltd Пишите нам: info@souz.co.il