Новости   Доски объявлений Бизнес-каталог   Афиша   Развлечения  Туризм    Работа     Право   Знакомства
Home Page - Входная страница портала 'СОЮЗ'
ТВ-программа Гороскопы Форумы Чаты Юмор Игры О Израиле Интересное Любовь и Секс



 Главная
 Правление
 Новости
 История
 Объявления
 Фотоальбом
 
 Статьи и фото
 Интересные люди
 Работа объединения
 Форум
 ЧАТ
 
 Всё о культуре
 Гродненская область
 Могилевская область
 Наши друзья
 Витебская область
 ОТЗЫВЫ О НАШЕМ САЙТЕ (ЖАЛОБНАЯ КНИГА)
 Гомельскя область
 Брестская область
 НОВОСТИ ПОСОЛЬСТВА БЕЛАРУСИ
 Минская область
 Ссылки
 ВСЕ О ЛУКАШЕНКО
 Евреи г. Борисова
 Евреи Пинска



Поиск Любви  
Я   
Ищу  
Возраст -
Где?








“МЫ ЯШЧЭ ТУТ!” Беларуска-яўрэйскі бюлетэнь (Мінск). Выпуск XXVII, май 2007 г. / іяр 5767 г.
“МЫ ЯШЧЭ ТУТ!”
Беларуска-яўрэйскі бюлетэнь (Мінск).
Выпуск XXVII, май 2007 г. / іяр 5767 г.
====================================================
З ДНЁМ ВЯЛІКАЙ ПЕРАМОГІ!
-----------------------------------------------------
«Я б на месцы старшыні…»

Набліжаюцца чарговыя выбары кіраўніцтва Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і абшчын. Ведаючы, як падбіраліся дэлегаты сходаў у 2001 і 2004 гг. і зважаючы на становішча ў краіне, ілюзій не маем (вунь палякі пазалетась наважыліся выбраць «няправільную» старшыньку Анжаліку Борыс, дык ім карныя органы хуценька солі на хвост насыпалі). Але ўсё адно спадзяемся на подых свежага паветра.
У савецкі час была ў газетах рубрыка: «Калі б дырэктарам быў я…». Грамадзяне дзяліліся думкамі, і не зусім іх віна, што самаздаволеныя адміністратары чулі толькі сябе. Адчуваем, што ў «простых яўрэяў» назапасілася багата пытанняў да старшыняў суполак ды іх намеснікаў, а таксама наспелі канструктыўныя прапановы. Запрашаем чытачоў бюлетэня выказвацца, а мы парупімся, каб вашыя пытанні і ідэі дайшлі да «яўрэйскіх начальнікаў». Мажліва, гэтым разам vox populi – голас народа – хоць неяк паўплывае на вынікі з’езда.
Хтосьці запытаецца: «Добра, а чаму б не абмеркаваць праблемы дзейнасці Саюза праз газету «Авив»?» Рэч у тым, што «МЯТ!» у «еврейской общине» часам ганяць, але пачытваюць (на зъездзе-2004 нашаму спецвыпуску № 3 было прысвечана мінімум чатыры выступленні), а з уласным «Авивам» даўно не лічацца. Рэдакцыя шчэ летась (№ 120-121, 2006) абяцала чытачам паведаміць пра вынікі свайго афіцыйнага пісьма да выканаўчай дырэктаркі Саюза В. Брумінай, і дзе тое паведамленне? Да таго ж «Авив» выходзіць рэдка, хоць і хваліцца, што «раз в месяц». У 2005 г. было сем выпускаў, у 2006 г. – пяць. Цікава было б даведацца, у якую кішэнь пайшлі грошы за прапушчаныя месяцы…
Гэта было першае пытанне да кіраўнікоў Саюза, а вось і першая ідэя. У пачатку красавіка прайшоў Пэсах, свята, да якога многія беларускія яўрэі атрымалі падарункі ў «Хэсэдах» і рэлігійных суполках. Камусьці дасталася маца добрай якасці, камусьці – не дужа каб; у кожным выпадку, дзякуй фундатарам. Трохі засмучае, што ўся маца была прывезеная з Украіны, Расіі і Ізраіля. А чаму б не вырабляць хлеб беднасці нашай у Мінску ці Магілёве? Традыцыі выпякання мацы ў Беларусі існавалі, а чалавеку на пасадзе кіраўніка Саюза не так ужо і цяжка іх аднавіць. Абы мець жаданне і розум, а рэсурсы знойдуцца.
==============================
ГУМАР

УЗІ ВАЙЛЬ

Мядзьведзь Сьцяны Плачу вяртаецца
(Працяг; пачатак у «МЯТ!» № 19, ліпень 2006)

Па заданьні ААН удзень і ўначы, у дождж і хамсын, у Пэсах і Вялікдзень, сярод сьвятых мясьцінаў Ерусаліму нясе ганаровую варту адважная і сымпатычная істота – Мядзьведзь Сьцяны Плачу.

На вячэрнім інструктажы перад вылетам на Сьвятую зямлю Галоўны Белы Мядзьведзь сказаў мне: «Я цябе прашу – ты ж толькі ў блізкаўсходнюю палітыку не суйся. Габрэі, арабы, артадоксы, Шчаранскія, Ліберманы, «Макабі» – няма там табе чаго рабіць. Помні – ты мядзьведзь, і ў цябе місія холаду, мусіш замарозіць статус-кво. Дзякуй Богу, што там прынамсі няма дэльфінаў».
Рэч у тым, што на полюсе, адкуль я прыехаў, існуе суперніцтва паміж дэльфінамі і мядзьведзямі. Зазвычай мы змагаемся за кільку. Дэльфіны перамагаюць часцей, бо яны ёсьць народам амаральных забойцаў, пачварамі, якім варта разявіцца, і – гоп! – касяк кількі зацягнула ў сярэдзіну. А мядзьведзі – поўная ім процілегласьць. Мядзьведзі – гэта культура: выяжджаем на рыбалку, знаходзім прыдатнае месьцейка, садзімся, робім дзірку ў лёдзе, суваем туды хвост, а тым часам жонка адчыняе кошыкі для пікніка: агуркі, цыбулька, нульсемсятпяць «Фінляндыі», сэрвелат, шашлычок, дзеткі пакуль пякуць ў лёдзе бульбу, асьцярожна, дзеткі, там гаўняшкі марскога коціка! І так мінае цудоўны дзень, дасканалы дзень...
З іншага боку – колькі рыбін ты так зловіш? Дзьве? Тры? Хіба ж можна параўноўваць нас з дэльфінамі, гэтымі драпежнымі кілька-кілерамі, якія, што твой Робін-Бобін, разяўляючы рот, праглынаюць цэлы горад?
І яны шчэ кажуць, што хочуць міру! Скулля, ніколі паміж намі ня будзе міру.
Ніколі я не разумеў, начорта вы, ізраільцы, пабудавалі дэльфінарыюм у Тэль-Авіве? Плаціць грошы, каб глядзець на гэтае свалаччо? Што яшчэ вы прыдумаеце? Зьвярынец для прусакоў?
Хочаце дапамагчы нам? Зараз жа, чуеце, зараз жа схадзіце ў супэрмаркет ды купіце ўсю паліцу з кансэрваванай кількай. Каб вы ведалі, прыдбаўшы паліцу з кількай, вы забілі аднаго драпежніка і выратавалі адно жыцьцё.
Прыбыўшы ў Ізраіль, я стараўся – дальбог, са скуры вылузваўся. Калі прыцёгся да Сьцяны Плачу, дык Самы Галоўны Рабін адразу паспрабаваў надзець на мяне кіпу. «Але ж я не габрэй», – сказаў яму я. Тады рабін, стуліўшы вочы, пацікавіўся: «А ты часам, барані Божа, не сіцыліст, прыхільнік аднаполых шлюбаў?»
– Рэбе, я – мядзьведзь…
– Мядзьведзь таксама боскае стварэньне, – сказаў Галоўны Рабін, – галоўнае, каб не сіцыліст.
І яшчэ раз загадаў надзець ярмолку. Але ж я зноўку адмовіўся, бо яна была зроблена са скуры жывёлаў, а я сам нешта накшталт жывёлы. Тады Самы Галоўны Рабін сказаў, што не дазволіць мне заступіць на пасаду, наскардзіцца Кофі Анану, абвесьціць мне імпічмэнт і адправіць у біблейскі заапарк. Але ж я – Мядзьведзь Сьцяны Плачу, а не Мядзьведзь Заапарку. Калі я не ля Сьцяны Плачу – капец маёй тоеснасьці як Мядзьведзя Сьцяны Плачу. А мядзьведзь бяз тоеснасьці блага сьпіць, а мядзьведзь, які блага сьпіць – гэта тры-чатыры змарнаваных месяцы на год. Дык што ў мяне, выбар быў? Надзеў я тую ярмолку. А рабін пляснуў мяне па плячы і сказаў: «Як убачыш – цьфу-цьфу-цьфу – жанчыну, якая загарае топлес, або, барані Бог, араба, або, крый Божа, сіцыліста, прыхільніка аднаполых шлюбаў, дык заглыні іх».
– Шаноўны рэбе, – запратэставаў я, – дазвольце нагадаць, я – мядзьведзь. Харчуюся рыбай, а не чалавечынай.
– Дарагі ты мой нечалавек! – усклікнуў рабін. – Тут усё проста: прагаладаўся? Еж гояў і сіцылістаў.
Усё. Стаю ля Сьцяны. Я галодны. І потны. І мухі. Калі побач ідуць хасыды, я іх ледзь не на каленях умаляю: «Калі ласка, калі ласка, ам-ам-ам, естачкі хочам!» І хрэн мне чаго даюць – напэўна, у Торы ёсьць нешта антымядзьведжае. А галоўны рабін Сьцяны Плачу не ўключае ў маім бярлогу кандыцыянэр, дарма што я яго просам прашу. У якасьці помсты я паклаў у Сьцяну просьбу-цыдулку, дзе папрасіў Бога, каб усе мірныя працэсы на Блізкім Усходзе пайшлі кіту пад хвост, бо, калі яны так абыходзяцца з такім нэўтральным і сымпатычным мядзьведзікам, як я, як жа яны будуць любіць арабаў?
І, відаць, Бог пачуў мяне.
Пераклаў з габрэйскае Павал Касьцюкевіч
К канцу 2007 г. пасол Ізраіля Зэеў Бен-Ар’е абяцае зборнік Узі Вайля ў перакладзе на беларускую або анталогію, куды ўвойдуць Вайлевы творы.
================================================
Яшчэ сямёра Праведнікаў

Медалі і дыпломы Праведнікаў народаў свету ўручаныя семярым грамадзянам Беларусі, якія ў гады Другой сусветнай вайны, рызыкуючы жыццём, ратавалі яўрэяў. Цырымонія прайшла 19 красавіка ў Ізраільскім культурна-інфармацыйным цэнтры і была прымеркаваная да Дню Катастрофы і гераізму еўрапейскага яўрэйства.
Згодна з рашэннем спецыяльнай камісіі Ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» высокае званне «Праведнік народаў свету» атрымалі Лісоўскія Кліменцій, Вольга і іх сын Кім (пасмяротна), Папяляева Паліна (пасмяротна), Назарэнка-Асаула Вера (пасмяротна), Скрыпка Аляксандра (пасмяротна), Дыбаль Марыя (пасмяротна), Туміловіч Казімір і Галіна (пасмяротна), Салянік Станіслава Антонаўна.
Дзеянні Праведнікаў народаў свету – яркі прыклад вышыні чалавечага духу ў дні цяжкіх выпрабаванняў. На цяперашні час званнем уганараваныя больш за 550 грамадзян Беларусі. «Мы памятаем пра тых, хто, нягледзячы на смяротную небяспеку для сябе і сваіх дзяцей, ратаваў яўрэяў на акупаванай тэрыторыі», – падкрэсліў Зэеў Бен-Ар’е, ізраільскі пасол у Беларусі.
Дзень Катастрофы і гераізму еўрапейскага яўрэйства адзначаецца ў дзень пачатку паўстання ў Варшаўскім гета. У гэты дзень у Ізраілі па ўсёй краіне гучыць жалобная сірэна. На дзве мінуты перапыняецца ўсякая дзейнасць, спыняецца транспарт. У дамах запальваюць памінальныя свечкі. Яўрэі ўспамінаюць тых, хто загінуў, а таксама тых, хто працягнуў руку помачы яўрэйскаму народу ва ўмовах смяротнай небяспекі.
Паводле www.charter97.org
----------------------------------------------------------------------------------
РЭЗАНАНС

Мы згадвалі курсы ідыша, наноў зладжаныя пры Мінскім абъяднанні яўрэйскай культуры. Агенцтва яўрэйскіх навін пратрубіла, што, адрозна ад ранейшых курсаў, дзе займаліся «старыя», цяпер «моладзь вывучае ідыш». Аднак каардынатарка праекта Святлана Трыфсік паведаміла нам, што сярэдні ўзрост 15 «гурткоўцаў» – 50 гадоў (бадай такі, як у сярэдзіне 1990-х, калі на Інтэрнацыянальнай, 6 штонядзелю настаўнічалі св. пам. Абрам Жаніхоўскі і Гірш Рэлес). Дый кваліфікаванага выкладчыка ў новым МАЯКу пакуль няма – у якасці асноўнай формы заняткаў прапануецца «самостоятельное интенсивное обучение по самоучителю». Так што энтузіязм нашых калег, на жаль, яўна перабольшаны.
========================
Без каментарыяў

Нам пісалі ў чэрвені 2003 г.:
«Празднование 200-летия Воложинской иешивы решено перенести на 2006 г., так как именно в 1806 г. иешива была открыта… К 2006 г. планируется ввести иешиву в действие. Обучаться здесь будут в основном иностранные студенты – до 100 человек одновременно» (з ліста Аляксандра Розенберга, выканаўчага дырэктара Іудзейскага рэлігійнага абъяднання ў Рэспубліцы Беларусь).
Сведчанне відавочніка, красавік 2007 г.:
«Будынак Валожынскай ешывы падфарбаваны звонку, вокны закратаваныя, на некаторых – ралеты. Унутры – пустэча, засмечаная падлога і падзертыя сцены, на якіх там-сям развешаны інфармацыйныя лісткі (англійская мова, іўрыт) пра ешыву і знакамітых яўрэяў Валожына».
-----------------------------------------
МЕРКАВАННЕ

Пасольства ФРГ паабяцала ўзнагароджанне за вяртанне скрадзенай з вул. Раманаўская Слабада мемарыяльнай шыльды і, кажуць, ужо выплаціла за яе 1000 еўра. Па-мойму, немцы зрабілі яўрэям мядзведжую паслугу: зараз трэба чакаць новых крадзяжоў з памятных месцаў, бо злодзеі будуць спадзявацца на выплаты… Лепей бы пасольства на тыя грошы заказала і ўстанавіла новую шыльду, а тутэйшыя яўрэі дабіліся ад гарвыканкама, каб яе падлучылі да сігналізацыі.

Максім Доўгі, г. Шчучын


Рэд.: Нам бачыцца, што выплата ўзнагароджання за шыльду ў памяць пра брэменскіх яўрэяў сталася дэманстратыўным крокам у «дыялогу» з уладамі РБ: мы, маўляў, клапоцімся пра помнікі на вашай тэрыторыі больш, чым вы самі. Інтарэсы яўрэяў Беларусі афіцыйны Захад улічвае рэдка, бо мы, беларускія яўрэі, рэдка фармулюем і баронім іх належным чынам.
=========================================================================================================
ДАЛОЎ БЕЛЫЯ ПЛЯМЫ! / NIDER MIT DY VAJSE PLIAMES! / Ha-buz lektamim levanim! / ДОЛОЙ БЕЛЫЕ ПЯТНА!

Гірш Рэлес у апошнія гады жыцця

(да 94-га дня народзінаў)

Ад лета 2001 г. да лета 2004 г. стары тэлефанаваў мне амаль кожную нядзелю: «Ну, чаго ж Вы не заходзіце?». У адрозненне ад яго былых «таварышоў» з абъяднання яўрэйскай культуры, заходзіў я досыць часта: калі сам, калі з жонкай, калі з сябрам, калі з дзядзькам. Жыццёвых урокаў ад Гірша Рэлеса, бацьку якога звалі насамрэч не Леў і нават не Лейб, а Іегуда-Лейб Рэлес бен hа-Шуб, хопіць мне, відаць, да прыходу Машыяха. Сёе-тое натаваў, запісваў на дыктафон, і цяпер з пагардаю стаўлюся да хітруноў, што ствараюць пра настаўніка шкадлівыя міфы.
Яшчэ пры жыцці пачалося: «апошні паэт, які піша на ідыш», і міф пра «апошнясць» трывае (гл. «Авив» за студзень-люты 2007, с. 4)*. На вечарыне памяці ў Абшчынным доме (верасень 2005 г.) выступіў чалавечак, з якім Рэлеса яднала хіба членства ў праўленні МОЕКа, і зманіў дзеля «краснага слоўца»: «Калі Рыгора Львовіча звольнілі з «Вожыка», ён вымушаны быў паехаць настаўнікам у вёску». Так мінская друкарня стала дзярэўняй…**
Акулы пяра не раз прыпісвалі Рэлесу словы, якіх ён не казаў і не пісаў – мяркую, часцей за ўсё гэта рабілася наўмысна, каб дыскрэдытаваць саму ідэю адраджэння ідыш-культуры (бо на рубяжы стагоддзяў Рэлес хоцькі-няхоцькі ўвасабляў яе ў Беларусі). Таму, пакуль памяць не кульгае, пачну ўспамінаць, што ён гаварыў насампраўдзе і як сябе паводзіў.
Пастаянна хваліў ён «Хэсэд-Рахамім», які пасля дэградацыі МОЕКа прытуліў праграму «Ба а глезл тэй». У пачатку 2002 г. цешыўся, што з’явіліся курсы ідыша ў рэлігійным цэнтры на Даўмана і ў Міжнародным гуманітарным інстытуце пры БДУ (выкладаў і там, і там), але хутка расчараваўся: «У інстытуце не могуць сабраць студэнтаў, прыходзіць адзін чалавек». Казаў, што на курсы пры сінагозе хацелі запісацца колькі беларусаў, ды ім не далі.
Любіў выпіць, асабліва на святы, трымаў дома «запас», але п’яным не хадзіў. Ганарыўся, што ведае малітвы і «лошн-кейдэш», наведваў службы на Даўмана, 13б (і на Ём-Кіпур у 2004 г. сталыя прыхаджане гаравалі, што яго няма). Лічыў, што рабін Сэндэр Урыцкі – сапраўдны рэбе, «вельмі талковы», а вось іншы, які працаваў у Мінску ў той час, «нагадвае парторга».
Жыццё ў Беларусі яго збольшага задавальняла: «Пасля ўсяго, што я перажыў, цяпер мне жывецца някепска: ёсць пенсія, кватэра, не трэба баяцца, што арыштуюць». Выпісваў «Советскую Белоруссию», хоць, па-мойму, амаль яе і не чытаў. Больш цаніў «Форвертс» на ідышы, «Берега», «Авив» і – з песні слова не выкінеш – «Анахну кан» ды «Мы яшчэ тут!», дзе і друкаваўся ахвотна. Памятаю, упадабаў ліст Мушніка і беларуска-ідышнае слоўца «шрайбаць».
Цікавіўся падзеямі на Блізкім Усходзе, адрэагаваў на вестку пра пачатак вайны ў Іраку (вясна 2003 г.): «А ўсё-ткі амерыканцы яму ўламілі, гэтаму Хусейну!». Здаралася, і спрачаўся са мною – па-добраму. Ён не спрабаваў пераканаць чалавека з помаччу лозунгаў, паважаў чужыя меркаванні, любіў кампрамісы. Так адбылося і з Аляксандрам Астравухам, якога спярша крытыкаваў за выкарыстанне ў публікацыях на ідышы «рознай лухты» (меў на ўвазе «ненарматыўную лексіку»).
Абураўся, калі мяне выкінулі з працы: «Гэта што ж робіцца, Вы выпусцілі добры часопіс, а Вас звольнілі? Я б прыйшоў у суд, паказаў «ім», але стары, здароўе ўжо не тое». Затое напісаў станоўчы водгук на той нумар. Калі суд скончыўся не на маю карысць, са скрухай параіў: «Можа папрасіце, хай «яны» возьмуць хоць на ніжэйшую пасаду?» Пасля заўважыў: «Не, не той час». Наракаў на КГБ, што трымаў яго «пад каўпаком» ледзь не ўсё жыццё.
У пачатку жніўня 2004 г. Гірш Рэлес збіраўся ў Вільнюс да ідышыстаў; мая жонка забірала яго пашпарт з літоўскага пасольства. Калі мы прыйшлі да Рэлеса, сутыкнуліся са зборшчыкамі подпісаў за вылучэнне Вольгі Абрамавай кандыдаткай на парламенцкіх выбарах. Падпісацца ён не змог з-за адсутнасці дакумента, аднак, убачыўшы нас, вярнуў актывістаў… Аддалі мы з жонкай пашпарт і пайшлі. Хто ведаў, што гэтая дзіўнаватая, нетыповая сустрэча акажацца апошняй.
Падсумоўваючы, Гірш Рэлес ніколі не выглядаў «Асобай па-за часам і па-над мітуснёю» (як яго ў 2002 г. атэставаў юны журналіст Глеб Лабадзенка), ён жыў тут і цяпер. Быў не прарокам і не геніем, а сумленным працаўніком культуры, і цалкам заслужыў, каб на доме па вул. Чарнышэўскага, 14 з’явілася дошка ў яго памяць.
* Цікава, што ў тым самым «Авиве» на стар. 7 – нататка пра паэта Фелікса Хаймовіча (вучня Гірша Рэлеса), дзе ўказана, што ён піша на беларускай і ідышы. Праўда, дзядзьку Фелікса таксама выставілі дурнем, уклаўшы яму ў вусны словы «на беларускай мове ў мяне выйшлі тры кнігі» – тых кніг на студзень 2007 г. было больш. Прафесіяналы…
** Цяпер гэты чалавечак, далёкі ад ідыша і паэзіі, пнецца ў перакладчыкі Рэлесавых вершаў.
Вольф Рубінчык
ЁСЦЬ ПАМЯЦЬ ПРА ТОЕ, ШТО БЫЛО

Няма памяці пра тое, што было,
Дый пра тое, што будзе, не застанецца памяці…
(Эклезіяст)

Што мы, яўрэі постсавецкай генерацыі, ведаем пра ўчынкі нашых адважных землякоў – змагароў за выезд з СССР у 1970-я? Пераважна тое, што за 15 гадоў паспелі набаяць тутэйшыя яўрэйскія выданні і «даследчыкі». У прахвесара Іофе («Страницы истории евреев Беларуси», Мн., 1996) – чатыры радкі пра траіх «бывших военнослужащих Советской Армии», і тыя з памылкамі. Памылкі Іофе захаваліся ў свежых «Берегах» (сакавік 2007). «Вызначыўся» у часопісе «Мишпоха» (№ 6, 1999) і шматвопытны газетчык Міхаіл Нардштэйн, які назваў Цфанію Кіпніса «Гедали», дапусціў істотны «ляп», цытуючы ліст Яфіма Давідовіча Брэжневу, і дадаў: «Овсищер и Альшанский получили визы на выезд в Израиль уже во время горбачевской перестройки» (хаця Навум Альшанскі жыў у Ізраілі з 1975 г.).
«Мы яшчэ тут!» – за праўдзівую рэканструкцыю гісторыі. Паколькі жывыя яшчэ сведкі і ўдзельнікі барацьбы беларускіх яўрэяў за свабоду, менавіта ім павінна быць дадзена слова ў першую чаргу – ім, а не пабочным назіральнікам яўрэйскага паходжання, «інвалідам пятай групы», непапраўна скалечаным савецкай ідэалагічнай сістэмай. Адным з актывістаў 35 гадоў таму быў мінскі інжынер Эрнст Левін, чые ўспаміны, разам з дакументамі, размяшчаюцца на сайце berkovich-zametki.com (альманах «Еврейская старина») з сакавіка 2006 г. З тых успамінаў вынікае, што:
– у самым пачатку 1970-х найбольшымі актывістамі ў руху за выезд выявіліся хлопцы, якім не было і 25: Ісак Жытніцкі, Ізя Рашал;
– будучы першы пасол Ізраіля ў РБ Ілюша Валк быў у кампаніі Э. Левіна «самым вопытным сіяністам, сіяністам з дзяцінства» і называў яўрэяў, якія страцілі сваю годнасць, «асімілянцкімі гнідамі»;
– заслугі старога тэатральнага мастака Цфаніі Кіпніса ў абуджэнні свядомасці мінскіх яўрэяў пасля вайны не меншыя, а магчыма, і большыя, чым заслугі некаторых кадравых вайскоўцаў у адстаўцы;
– агенты КДБ і ў тыя часы ўмелі выдаваць сябе за «сваіх хлопцаў» ды цішком-нішком сеяць разлад у яўрэйскае асяроддзе, пранікаючы і ў Ізраіль;
– па выездзе новыя імігранты нярэдка будавалі сабе грамадскі капітал на чужых подзвігах.
Не тое каб мы ва ўсім згаджаліся з аўтарам – так, пра нябожчыкаў ён мог бы выказацца і з большай літасцю – аднак яго мемуары рэкамендуем прачытаць усім, дзеля ліквідацыі праславутых «белых плямаў». Інтэрнэт жа цяпер даступны і ў яўрэйскіх суполках Беларусі… Паставім пад сумнеў Эклезіяста!
* * *
Эрнст Левин
И посох ваш в руке вашей (отрывок)

В приёмной МВД СССР, где мы были по тёщиным делам, пожилой еврей со щеголеватыми усиками, тоже ожидавший приёма, заметил мою японскую зажигалку – подаренную мне одним из американских туристов-сионистов:
– Покажите, покажите!
Зажигалка была не простая: большая, плоская, позолоченная, украшенная инкрустацией: флагом Израиля из белого и синего перламутра; зажигаясь, она вызванивала «hа-Тикву», наш Государственный Гимн. Еврей её долго разглядывал, потом вдруг... поцеловал её и заплакал. Его не выпускали давно, и он сильно изнервничался.
Мы познакомились, обменялись телефонами. Оказалось, что это – тот самый Эдди Рознер, «Золотая Труба», знаменитый руководитель джаза, на концерте которого я был лет пятнадцать тому назад! Я вспомнил его «Голубой прелюд» и остряка-конферансье, которого все с одесским шиком именовали «Пиня Гофман, король подтяжек».
«Тиха вoда бжеги рве: Нe веш навэт, як и гдзе»... – пытался я изобразить одну из песенок Гофмана.
Рознер рассказал, как он после войны собирал свой джаз из поляков, венгров, чехов, румын, цыган и прочих лaбухов.
Моя тёща, человек непосредственный, спросила:
– А на каком же языке вы с ними со всеми разговаривали?
– На идиш, конечно! – отвечал Эдди Рознер.
В Иерусалиме жили две его сестры: Этти Вольнерман и Аhува Зильбигер. Узнав, что я уже получил разрешение, он попросил их навестить...
Тёща моя, бесцеремонно оглядев Рознера, задала ему ещё один вопрос:
– А сколько же вам лет?
– Шестьдесят два.
– Смотрите, – удивилась тёща (она была лет на семь моложе), – у вас же ни одного седого волоса!
– Ах, мадам, я вас умоляю, – ответил маэстро светским тоном. – Это же фганцузская кгаска!
Там же мы познакомились ещё с одним деятелем искусства, ленинградским солистом балета Валерием Пановым (Валерий и Галина Пановы, известная балетная пара). Оказалось, настоящая его фамилия – Шульман. Да и в глазах у этого статного красавца явно проглядывало нечто родственное...
Покинув МВД, я нашёл киоск уличного гравёра (его лицо тоже показалось мне «родственным»), каллиграфически написал на бумажке и попросил скопировать на обратную сторону моей зажигалки библейские слова “Khazak veemats” («КРЕПИСЬ И МУЖАЙСЯ!»). И подарил зажигалку Эдди Рознеру.
berkovich-zametki.com.
----------------------------------------------------------------------------------------
30 кастрычніка 2006 г. памёр Уладзімір Карасік, заснавальнік цэнтра па вывучэнні яўрэйскай прэсы ў Іерусаліме. 12 сакавіка 2007 г. пайшоў з жыцця іншы даследчык, мінскі юрыст Аркадзь Лейзераў. Іх будзе не хапаць нам. З глыбокім сумам мы даведаліся і пра заўчасную смерць нашага пастаяннага чытача, вартаўніка сінагогі ІРА на Даўмана, 13б Рамана Слуцкіна.
------------------------------------------------------------------------------------------------
Григорий (Гершон) Трестман. Родился в 1947 г. в Минске, умер в 2031 г. в Иерусалиме. Первая книга поэзии «Перешедший реку» увидела свет в прошлом тысячелетии (1996). В нынешнем тысячелетии до изумленного автора дошли слухи, что издатели затеяли выпуск второй. Если подобная тенденция сохранится, есть шанс, что в следующем тысячелетии выйдет третья.

Шестистан

1

Тот нищенский надел, что я оставил Богу,
бесстрастно даровал он дочери моей.
И девочка ушла от отчего порога,
и суженым ей стал юродивый еврей.
Они в оврагах спят, прижавшись животами,
скрываются в горах, им не по нраву свет,
и травку сушат впрок, и курят под кустами,
и думают, дрожа, что их счастливей нет.
А Тот, кто раздает младенцам их планиды
не в силах им простить отцовскую вину.
По жертве Он, как зверь, не справит панихиду,
и только отрыгнет небесную слюну.
Возможно, мстит им Бог за то, что дал им выбор,
за шаткий табурет, который детям – трон,
за то, что Он давно из детской жизни выбыл,
а детям не понять наследственный закон.

2

В России ли, в Заире ли, в Китае
в любое время: летом и зимой –
куда бы ни летели птичьи стаи,
они всегда летят к себе домой.
Какие бы ни покидали дали,
какое б ни вершилось колдовство,
откуда бы они ни улетали –
они летят из дома своего.

Предвечного каприза воплощенье…
Зачем невоплотимый властелин
в людей внедрил закон перемещенья,
и в небо взвился человечий клин?
Пускай летят…
Ну, кто же их осудит?
Они похожи на слепых утят.
Куда бы ни летели эти люди,
они лишь в гости к чужакам летят.

Какие бы ни покидали дали,
И где б ни завели они детей,
откуда бы они ни улетали –
они летят лишь в гости из гостей.

3

Песенка о подорожнике

Памяти Виталика Курицкого

В перелеске, на тропинке, на поляне,
где семейка подорожника видна,
можешь листик приложить к открытой ране,
и сама собой затянется она.

На обочинах, в канавах, на развилках –
то ли утро, то ли полдень, то ли ночь –
черешковый лист в веревочных прожилках
умирает, чтобы раненым помочь.

Чуждых горестей целитель и заложник
замечтался под случайною стопой.
Неприметный, безответный подорожник,
ты чудак среди цветов или святой?

4

Белорусский колокольчик,
эмигрантская беда,
венчика махровый кончик,
ты-то как попал сюда?
Принесла ли семя птица
на нечаянном крыле,
или просто поклониться
ты хотел Святой Земле?
Пучемордая личинка
стебель пробует на вкус.
И топорщится тычинка,
как гусарский рыжий ус.
В одиноком одичанье –
никому ни враг, ни друг –
сеешь благовест молчанья
мухам, реющим вокруг.

5

Затянется облаком блеклая даль,
туман до утра поседеет,
и вдруг расцветет новогодний миндаль,
такая зима в Иудее.
Вовсю разыграется трепетный жар,
листва полыхнет невредимо,
и крона – луною охваченный шар –
наполнится розовым дымом.
И ветра качнется слоистый поток,
и в лес унесется с туманом,
и каждый бокальчатый, пряный цветок
запахнет дождем с марципаном.

6

Видение Иерусалима

Из дымки возникает лишь намек
на очертанье куполов и башен.
Похоже, город в облаке измок,
и облаком седеющим окрашен.

Еще росы не видно на листве,
и кладок лунных каменное тело
проявится минуты через две
и даже через три минуты целых.

И слышен из прозрачной полутьмы
сосновый шепот, шорох тополиный,
пока ложится небо на холмы,
пока с холмов спускается в долины.

Рассветом очарован и влеком,
почти не помня собственного срама,
он распахнется – вдруг и целиком –
священный город без святого Храма.
-----------------------------------------------------------------------
ЯШЧЭ ПРА ТВОРЧАСЦЬ ТРЭСТМАНА
Сп. Рыгор умее адшукваць паэзію ў палітыцы: стварыў паэму з трох частак на падмурку… праграмы партыі «Наш дом Ізраіль». А 22 студзеня 2007 г. у іерусалімскім Культурным цэнтры адбылася прэм’ера мюзікла «Голем» на вершы Трэстмана. Галоўная ідэя: «увесь свет – гета, і Б-г не дапаможа». Мюзікл быў прысвечаны памяці выхадца з Беларусі кампазітара Аркадзя (Аарона) Гурава, забітага тэрарыстамі ў 2002 г. Кажуць, у спектаклі зашмат эротыкі, і А. Гураў, які шанаваў яўрэйскія традыцыі, наўрад ці ўхваліў бы рэалізацыю сваёй ідэі. Нямала гледачоў дэманстратыўна пакінулі залу, аднак вядомая крытыкеса Мая Каганская лічыць падноўленага «Голема» з’явай сусветнага маштабу.

======================================================================================
Адрас для лістоў: Рубінчык С.В., Беларусь, Мінск, 220082, вул. Матусевіча, 16-65. (Matusevicha, 16/65, Minsk, Belarus, 220082).
Надрукавана 06.05.2007. Тыраж 150 экз. Бясплатна. Адказны за выпуск – У.П.Рубінчык (rubinczyk@yahoo.com).
Правы на матэрыялы «Мы яшчэ тут!» захоўваюцца за аўтарамі. Бюлетэнь распаўсюджваецца ў Беларусі, Ізраілі, ЗША, Расіі і іншых краінах. Інтэрнэт-версію бюлетэня шукайце на сайце Аб’яднання выхадцаў з Беларусі ў Ізраілі: www.souz.co.il/belzem. Рубрыка «Наши друзья»
======================================================================================




Copyright © 2000 Pastech Software ltd Пишите нам: info@souz.co.il