Новости   Доски объявлений Бизнес-каталог   Афиша   Развлечения  Туризм    Работа     Право   Знакомства
Home Page - Входная страница портала 'СОЮЗ'
ТВ-программа Гороскопы Форумы Чаты Юмор Игры О Израиле Интересное Любовь и Секс



 Главная
 Правление
 Новости
 История
 Объявления
 Фотоальбом
 
 Статьи и фото
 Интересные люди
 Работа объединения
 Форум
 ЧАТ
 
 Всё о культуре
 Гродненская область
 Могилевская область
 Наши друзья
 Витебская область
 ОТЗЫВЫ О НАШЕМ САЙТЕ (ЖАЛОБНАЯ КНИГА)
 Гомельскя область
 Брестская область
 НОВОСТИ ПОСОЛЬСТВА БЕЛАРУСИ
 Минская область
 Ссылки
 ВСЕ О ЛУКАШЕНКО
 Евреи г. Борисова
 Евреи Пинска



Поиск Любви  
Я   
Ищу  
Возраст -
Где?








“МЫ ЯШЧЭ ТУТ!” Беларуска-яўрэйскі бюлетэнь (Мінск). Выпуск XXVI, красавік 2007 г. / адар 5767 г.
“МЫ ЯШЧЭ ТУТ!”
Беларуска-яўрэйскі бюлетэнь (Мінск).
Выпуск XXVI, красавік 2007 г. / адар 5767 г.
====================================================
ПЭСАХ НА ДВАРЭ І Ў ХАЦЕ!
Другога красавіка пачынаецца фэст зыходу з Егіпта – фэст свабоды. Завяршыцца 10-га. Як будзеце святкаваць? – спыталіся мы ў чытачоў і аўтараў «МЯТ!»
Ліна Касянюк, 76 гадоў, Мінск:
– 6 красавіка пойду ў «Хэсэд».
Павел Касцюкевіч, 28 гадоў, Рамат-Ган:
– На Пэсах ідзем з таварышамі вакол Кінэрэта, шэсцьдзесят кілямэтраў.
Міхаіл Турыянскі, 50 гадоў, Ляхавічы:
– Па што Вы мне сэрца ірвеце? У мяне німа Торы!!! Маліцца буду Б-гу Ізраіля! Ён мяне разумее і насамрэч дапамагае.
Юрый Файнберг, 70 гадоў, Мінск:
– Я ў гэтым пытанні чалавек цёмны… Во далі нам з жонкай мацы, будзем есці.
Міхаіл Садоўскі, літаратар з Амерыкі:
– Святкую ў Маскве ў кругу сям’і! А 30 сакавіка ў мяне аўтарскі вечар у музеі Маякоўскага!
=====================================================================
Аркадий Хайт (?)
Евреи – русские таланты

Евреи – русские таланты, разбросанные по Земле
Мы все немного эмигранты – в Берлине, Минске и Орле.
Мы всюду дома как не дома, и каждый вновь бежать готов,
Едва заслышав всем знакомый, привычный возглас «Бей жидов!»
О нас легенды распускают, что мы неправильно живем,
Что всех на свете презираем, что Русь масонам продаём.
О нас твердят, что золотому мы поклоняемся тельцу,
Что по ночам сидим мы дома и добавляем кровь в мацу.
Во всём, всегда вина евреев, что нету масла, сыр пропал,
Что плохо греют батареи, или автобус опоздал,
Идёт ли снег, иль дождик мочит, иль не приходит коммунизьм,
Иль кто-то сильно выпить хочет – во всем виновен сионизьм!!!
На протяжении столетий, среди волнений и забот,
Чужой для всех на белом свете наш Б-гом избранный народ
Евреи – русские таланты, житомирцы и москвичи,
Ученые и музыканты, пенсионеры и врачи,
Давайте жить на свете будем красиво, долго и всерьез!
А если кто-то нас не любит – ну что ж, а гиц ин паровоз!
Не будем никого бояться и просыпаться по ночам,
А будем весело смеяться назло различным сволочам!
И в эти времена лихие я повторяю всей душой:
«А данк фар дос вос ир живые, а данк фар дос вос ир со мной!»
Спасибо вам, что вы живые, спасибо вам, что вы со мной!
=============================================================
ШАЛОМ КАЛЕГАМ

Газета Севастопальскай яўрэйскай суполкі “Разсветъ” (“Шахар”) у сакавіку 2007 г. адзначыла 10-цігадовы юбілей. Назва была выбрана не ад балды, а дзеля захавання традыцый: менавіта з такой “цвёрдай” назвай выпускалася ў 1860-61 гг. першае яўрэйскае выданне на рускай мове (часопіс у Адэсе).
“Змест 120 нумароў газеты адлюстроўвае дзейнасць суполкі, дабрачыннага цэнтра “Хэсэд Шахар”, гісторыю і культуру яўрэйскага народа, жыццё нашых землякоў за мяжой, супрацоўніцтва з нацыянальна-культурнымі суполкамі Севастопаля… Матэрыялы напісаны з павагай да традыцый кожнага народа. І ў палемічных артыкулах газета вытрымлівае карэктны тон”, – адзначае кіеўскі “Еврейский обозреватель”. Нязменны рэдактар “Разсвета” – Барыс Гельман.
---------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------
ПЕРВАЯ КАТЕГОРИЯ ЛЕЙБЫ КУЗНЕЦОВА
В 1936 г. при правительстве БССР был создан Комитет по физкультуре и спорту, призванный оживить работу спортивных обществ. Бразды правления были отданы 30-летнему коммунисту из Борисова Лейбе Шлемовичу Кузнецову, который на протяжении предыдущего десятилетия, в период учебы в техникуме и работы в партячейке, проявил себя умелым организатором. Он, надо полагать, взялся за работу с огоньком. Но этот огонек был очень скоро погашен…
В архиве Президента Российской Федерации (оп. 24, д. 412, л. 150). хранится список 40 белорусских деятелей разного ранга. Под № 21 там значится и Кузнецов. А над списком указано: 1-я категория. Но это отнюдь не квалификационная оценка профессионального мастерства, а завуалированный приказ – расстрелять. И никто не мог ослушаться этого приказа, потому что на нем стояла собственноручная подпись Сталина, а вдобавок и Молотова.
В один из ноябрьских дней 1937 года главный физкультурный руководитель Белоруссии приехал на Республиканский стадион, чтобы проверить его работу... Дома остались жена Зинаида Абрамовна и две дочери – Лена 8 лет и Лариса 5 лет. Ни мужа, ни отца они не дождались. В застенках не стали затевать судебную процедуру. Написали, что Кузнецов Л. Ш. состоял в молодежной антисоветской террористической организации, и 24 ноября 1937 г. его расстреляли. Это видно из хранящегося в архиве КГБ Беларуси дела № 6889.
Реабилитировали безвинно казненного 4 августа 1956 года, т. е. почти через 20 лет. Сегодня имя моего земляка забыто. Ничего не известно о судьбе его семьи. Зинаида Абрамовна Карповская с дочерьми когда-то жила в таджикском городе Курган-Тюбе. Может быть, кто-нибудь знал их и может что-либо рассказать?
Когда-то на мемориальном знаке «Жертвам ГУЛАГа», установленном на еврейском кладбище Борисова, значилось 16 фамилий местных евреев. Теперь их там более 50. Места для Кузнецова уже нет. Полвека продолжается реабилитация убиенных сталинскими палачами, и сколько еще фамилий всплывет из архивной пыли, не знает никто.
Александр Розенблюм, rpp.nm.ru
--------------------------------------------------------------
Габрэі ў БНР

Коўна, лістапад 1920 г. Віцэ-міністар замежных справаў Літвы Сымон Разэнбаўм ня мог не сымпатызаваць беларусам: ён нарадзіўся ў Пінску, доўгі час жыў і працаваў у Менску, прадстаўляў Менскую губэрню ў 1-й Дзяржаўнай думе.
Тыдзень таму, 11 лістапада, ён паставіў свой подпіс на міждзяржаўнай дамове паміж Літвой і Беларускай Народнай Рэспублікай. І вось цяпер проста ня мог адмовіць у ласцы прэм’еру БНР Вацлаву Ластоўскаму, які папрасіў забясьпечыць яго некалькімі рэкамэндацыйнымі лістамі. Віцэ-міністар са шчырым сэрцам зьвярнуўся да свайго ўплывовага знаёмца ў Жэнэве:
«Дарагі Ісак Адольфавіч.
Я цяпер да Вас па наступнай справе:
Беларускае пытаньне, да якога мы заўжды ставіліся з усьмешкай (як, праў-да, у свой час і да літоўскага), пачынае набываць значную рэальнасьць. Мая мара пра унію між Літвой і Беларусяй і, такім чынам, аб’яднаньне ўсяго «літоўскага габрэйства», у габрэйскім сэнсе слова, цяпер як літоўскім, так і беларускім дзеячам не падаецца ўжо хімэрай. Габрэі, як па сутнасьці, так і з тактычных меркаваньняў, мусяць мець вялізную сымпатыю да гэтага руху.
Калі мы адмовім у сваіх сымпатыях беларусам, нам прыпішуць безвыніковасьць беларускага руху і мы будзем мець у Беларускім народзе сур’ёзнага ворага.
Усё сказанае – прадмова да пісьма, зь якім да Вас зьвернецца Беларускі Ўрад».
Узброіўшыся дзясяткам такіх лістоў ад вядомых і ўплывовых прадстаўнікоў беларуска-літоўскай габрэйскай супольнасьці, Вацлаў Ластоўскі выправіўся на штурм новага бастыёну – сусьветнага сіянізму.
Першая спроба была шматабяцальнай. У Жэнэве ў апошні дзень працы сэсіі Лігі Нацыяў беларуская дэлегацыя – Ластоўскі, Ладноў і Цьвікевіч – наведалі Нахума Сакалова і Лео Моцкіна – уплывовых сіянісцкіх дзеячоў. Тыя паабяцалі беларусам дапамогу і прасілі скантактавацца зь імі пазьней у Парыжы.
Такім чынам, адкрываўся новы фронт працы, які патрабаваў адмысловай падрыхтоўкі, спэцыфічных сувязяў і кантактаў – таму непазьбежна паўстала кадравая праблема. Нехта мусіў заняцца гэтым асобна і спэцыяльна. Пошукі адпаведнай кандыдатуры былі даручаныя радніку беларускай місіі ў Бэрліне Давіду Анэкштэйну, студэнту, былому менчуку, які меў неабходныя кантакты. Праз тых самых Сакалова і Моцкіна Анэкштэйн выйшаў на Хаіма Жытлоўскага – філёзафа, гісторыка і публіцыста, які жыў у Амэрыцы, – і той параіў зьвярнуцца з прапановай да свайго брата Самуіла.
25 сакавіка 1921 г. у Коўне падчас сьвяткаваньня 3-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці БНР, быў прадстаўлены новы міністар нацыянальных меншасьцяў – 50-гадовы Самуіл Жытлоўскі.
* * *
Прыняцьце на службу прадстаўніка беларускага гебрэйства ў якасьці міністра нацыянальных меньшасьцяў не было выпадковым крокам. Яно мела шырэйшы, стратэгічны кантэкст. На тым самым сьвяткаваньні 3-й гадавіны БНР было абвешчана яшчэ некалькі важных дакументаў, якія надавалі Беларускай Народнай Рэспубліцы новую і даволі арыгінальную пэрспэктыву.
Ва ўрачыстай адозве Рады БНР і Рады Народных Міністраў сярод іншага было сказана:
«Гістарычны шлях быў доўгі і цярністы. Шмат ахвяраў паклаў Беларускі Народ на алтар свабоды. Шмат жывых палягло ў самаахвярным змаганьні за шчасьце і дабро народу...
Ды ня сам адзін быў Беларускі Народ у сваім змаганьні. Побач яго цярпеў і змагаўся другі народ – пракавечны пакутнік Народ Жыдоўскі – зь незапомных часоў паліваўшы зямлю беларускую сваім потам, сьлязьмі і крывёю.
Жыдоўскі народ зразумеў ясна, што яму няма чаго чакаць ласкавасьці ад сваіх панявольнікаў, што толькі ў змаганьні жыды здабудуць правы на жыцьцё і свабоду.
Уразумеўшы гэта, жыды падалі прыязную руку свайму брату ў няшчасьці – Народу Беларускаму, дзеля супольнага змаганьня за незалежнасьць, замацаваўшы гэта актам 25 Сакавіка».
У падсумаваньні палітычных тэзісаў адозва 25 сакавіка 1921 г. абвясьціла сувэрэннасьць нацыяў беларускай і жыдоўскай ды поўнае абъяднаньне іх у адзіны дзяржаўны Беларускі Народ.
* * *
На той час у сьвеце не было дзяржаваў, дзе б правы габрэяў былі вызначаныя канкрэтна і экспліцытна. БНР сталася першай дзяржавай, у якой габрэі прызнаваліся супольнай дзяржаўнай нацыяй. Гэта была замацавана ў афіцыйным акце, падпісаным Радай Народных Міністраў БНР у той самы дзень – 25 сакавіка 1921-га.
Акт гэты меў сем пунктаў:
1) Абедзьве суверэнныя нацыі – беларуская і жыдоўская – абъядноўваюцца, каб разам працаваць для дэмакратычнай рэспублікі, у палітычным жыцьці якой жыды адыгрываюць важную ролю.
2) Жыды ў межах рэспублікі маюць аднолькавыя палітычныя і рэлігійныя правы.
3) Ва ўрадавых установах прымаюцца жыдоўскія чыноўнікі, прапарцыянальна колькасьці жыдоўскага насельніцтва ў краіне.
4) Жыды маюць права на залагоджваньне цывільных спрэчак сваімі судамі.
5) Зямля дзеліцца прапарцыянальна паміж жыдоўскім і астатнім насельніцтвам.
6) Абедзьве мовы – беларуская і жыдоўская – маюць роўныя правы. Усе дзяржаўныя паперы, грошы і маркі друкуюцца на гэткіх чатырох мовах: беларускай, жыдоўскай, польскай і расейскай.
7) Дачыненьні грунтуюцца на ўзаемным даверы, і ўсялякія спрэчкі мусяць быць пазбегнутыя.
Як зазначыў міністар Жытлоўскі, гэты акт быў беспрэцэдэнтны ў габрэйскай гісторыі за два тысячагодзі дыяспары.
* * *
Адразу пасля сакавіцкіх урачыстасьцяў міністар Жытлоўскі распачынае напружаную дзейнасьць. Цягам некалькіх месяцаў ён наведвае эўрапейскія сталіцы, дзе сустракаецца бадай што з усімі больш-менш уплывовымі прадстаўнікамі сіянісцкага руху. Кансультацыі адбываліся ў сьвятле падрыхтоўкі да 12-га сусьветнага сіянісцкага кангрэсу ў Карлсбадзе.
Галоўнай тэмай кансультацыяў было пашырэньне пагромаў у Беларусі. Падчас польскай акупацыі, акцыі Балаховіча, розных дробных антыбальшавіцкіх паўстаньняў па краі пракацілася крывавая хваля – і ўрад БНР браўся яе спыніць. На гэтым і грунтаваўся разьлік знайсьці спачуваньне з боку сусьветнага сіянізму.
Дагэтуль так і не вядома, ці выступіў Самуіл Жытлоўскі на карлсбадзкім кангрэсе. Захаваўся толькі тэкст ягонага мэмарандуму старшыню кангрэсу доктару Юліюсу Сімону. Паводле мэмарандуму, Ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі праз сваіх прадстаўнікоў на месцах быў гатовы распачаць шырокую антыпагромную дзейнасьць. Урад, тлумачыў Жытлоўскі, мае ў сваім распараджэньні сотні агентаў у кожным пункце з габрайскім насельніцтвам. Гэтыя людзі – адукаваныя сяляне, усёй душою адданыя ідэі Незалежнай Беларусі, карыстаюцца на месцах велізарным уплывам на сялянскія масы і здолеюць супрацівапаставіць сваю агітацыю прапагандзе цёмных пагромных сілаў. Для іх утрыманьня, а таксама для выданьня неабходнай літаратуры Ўрад прасіў 5 тысячаў фунтаў стэрлінгаў штомесячна і яшчэ 2 тысячы фунтаў аднаразова на выдавецкія патрэбы.
* * *
Спробы Жытлоўскага ды іншых дзеячоў БНР схіліць на свой бок сіяністаў плёну не далі. У сьнежні 1921-га, падводзячы вынік сваёй працы, міністар пісаў: «Да таго часу, пакуль я не пераканаюся, што для нашай справы нічога зрабіць не змагу, я ад яе нізавошта не адыду. Але я яшчэ не трачу надзею. Даводзіцца тараніць шмат сьценаў, і самая цьвёрдая сьцяна – габрэйская».
Магчыма, сіянісцкія лідэры з асьцярож-насьцю паставіліся да дэклярацыяў беларускага ўраду, прадстаўнікі якога, седзячы ў эміграцыі, гаварылі пра свае шырокія ўплывы на Бацькаўшчыне. Магчыма, у гэтыя дэклярацыі ня надта верылі і самі беларусы. Як бы там ні было – дзяржавы аднаго народу дзьвух нацыяў так і не атрымалася. Хто ведае, ці не дала б гэткая этнічная камбінацыя ў выніку больш жыцьцяздольны і дынамічны, пасіянарны народ.
Сяргей Шупа,
радыё «Свабода» (www.svaboda.org)

Артыкул публікаваўся ў газеце «Наша Ніва» (№ 10, 12.03.2004) і на сайце litvaki.cjb.net. Калаж Арцёма Лявы.

«МЯТ!»: у артыкуле вядомага філолага нас асабліва пацешыў апошні сказ. На пачатку 1920-х большасць яўрэяў жыла сваімі інтарэсамі ў мястэчках і не ўступала ў мяшаныя шлюбы. Можна дапусціць, што «пасіянарны» беларуска-яўрэйскі народ стаўся бы для нашых продкаў пудзілам, ці не страшнейшым за пагромы Булак-Балаховіча.

Беларусізацыя яўрэйскага насельніцтва паміж сусветнымі войнамі: ці была яна?
Працы заходніх даследчыкаў гісторыі яўрэяў у Савецкім Саюзе (Б. Пінкус, Н. Левін, Д. Шнеер) засяроджаныя альбо на пераследаваннях і сталінскіх рэпрэсіях, альбо на паляпшэнні стану яўрэяў у савецкі час, на росквіце ідышскай культуры. Гэтыя аўтары недастаткова ўлічваюць спецыфіку кантактаў паміж яўрэямі і неяўрэямі: вось жа, беларускія гісторыкі (Э. Дубянецкі, Л. Лыч) часта прэзентуюць 1920-я гады як «залаты век» ва ўзаемаадносінах паміж яўрэямі і беларусамі. Аднак пільнае вывучэнне крыніцаў дае больш складаны вобраз «беларусізацыі» яўрэяў.
Кідаецца ў вочы, што беларускія дзяржаўныя дзеячы заахвочвалі развіццё ідыш-культуры і ўдзел яўрэяў у органах кіраўніцтва – як у БНР, так і ў БССР. Яны таксама вельмі прыязна ставіліся да збліжэння дзвюх груп, да супольнага развіцця абедзвюх культур, аднак не заклікалі да зліцця дзвюх ідэнтычнасцей. На практыцы вынікі палітыкі «карэнізацыі» былі больш супярэчлівымі. Разгледзім гэта на прыкладзе трох сфер: адукацыі, навукі і мастацтва.
Хуткае павелічэнне колькасці школ з навучаннем на ідыш і на беларускай толькі часткова легітымізавала яўрэйскую і беларускую культуры, загнаныя ў кут да Рэвалюцыі. Недавер яўрэйскіх бацькоў да ідышысцкіх школ, а яшчэ большы – да беларускіх (пасля закрыцця школ з навучаннем на ідыш у 1938 г.) дэманструе іх заўсёдную арыентацыю на рускую культуру.
Насамрэч, яўрэйскія бацькі меркавалі, што «рускія школы» больш прэстыжныя, што толькі яны гарантуюць кар’еру дзецям. Такім чынам, «нацыяналізацыя» адукацыйнага працэсу паўплывала на беларусізацыю яўрэяў у нязначнай ступені: яўрэі ўсё яшчэ бачылі ў рускай культуры найлепшы шлях да выхаду з «гета».
У сферы навуковых даследаванняў палітыка, якую вёў беларускі ўрад, дала свае плады. Працуючы ў яўрэйскіх падраздзяленнях Інстытута беларускай культуры, Акадэміі навук, а таксама ў Інстытуце яўрэйскай пралетарскай культуры, гісторыкі, дэмографы, эканамісты і лінгвісты арыентаваліся на мясцовыя праблемы. Яны сабралі нямала дакументаў і звестак па гісторыі, этнаграфіі, фальклоры і дэмаграфіі яўрэяў Беларусі. Напрыклад, Ізраіль Сосіс, Леў Галмшток, Гілель Аляксандраў, М. Шульман, Бер Аршанскі ў сваіх працах далі «беларускае» асвятленне, адпаведна, сацыяльнай і эканамічнай гісторыі яўрэяў, гісторыі абшчын, дэмаграфіі, дыялекталогіі і гісторыі яўрэйскай літаратуры. Усе яны вылучалі рысы, што адрознівалі яўрэяў Беларусі ад іншых яўрэяў. Але ж, нягледзячы на гэтую «беларусізацыю», беларуска-яўрэйскія даследчыкі не адышлі далёка ад расійскай яўрэйскай гістарыяграфіі. Так, Сосіс працягваў вывучаць рэгіён «Беларусі-Літвы», які, паводле яго, уключаў і Польшчу. Як і расійскія гісторыкі пакалення Сямёна Дубнава, Сосіс лічыў Беларусь адным з паўночна-заходніх рэгіёнаў Расійскай імперыі, часткай «зоны аселасці». Увогуле кажучы, даследаванні, праведзеныя ў Беларусі, не змяшчалі беларусацэнтрычнага бачання яўрэйскай гісторыі і не стварылі сапраўднай нацыянальнай традыцыі ў гістарыяграфіі, з прычыны адсутнасці інтэлектуальнай традыцыі ў самой Беларусі.
У галіне мастацтва ўзаемныя абмены паміж яўрэйскай і беларускай культурамі былі найбольш заўважнымі і паспяховымі, нягледзячы на адсутнасць спецыфічна яўрэйскіх устаноў (ці дзякуючы ёй). Вельмі многа мастакоў яўрэйскага паходжання ўдзельнічалі ў дзвюх першых Усебеларускіх выстаўках 1925 і 1927 гг. Іх творы, гэтаксама як асобнікі, перададзеныя з ленінградскага яўрэйскага музея, складалі важную частку калекцыі Беларускага музея.
Пазначанае збліжэнне было прыкметным і ў падыходах яўрэйскіх і беларускіх мастакоў да творчасці. Абедзве групы лічылі, што дзеля заснавання сучаснага нацыянальнага мастацтва трэба звярнуцца да народнага і старажытнага. Вось чаму яўрэйскія мастакі вывучалі і скарыстоўвалі матывы, знойдзеныя на мурах сінагог, у рэлігійных кнігах або на магільных каменнях, а нехта цікавіўся беларускімі цэрквамі і беларускім народным мастацтвам (Кругер, Лісіцкі, Якерсон). З другога боку, беларускія мастакі (Тычына, Філіповіч) рабілі накіды з сінагог і яўрэйскіх могілак. Нарэшце, творчасць яўрэйскіх мастакоў Беларусі сведчыць аб істотным уплыве беларускіх краявідаў і неяўрэйскага атачэння. Некаторыя графічныя творы Юдовіна, карціны Пэна і Аксельрода належаць да кірунку, які можна назваць «мастацтвам беларускага штэтла», бо ў іх змешваюцца элементы яўрэйскага і беларускага побыту.
Папярэднія вынікі даследавання беларуска-яўрэйскага «збліжэння» ставяць пад сумнеў стэрэатыпы, што тычацца міжваеннага перыяду. Патрэбны перагляд супольнай гісторыі яўрэяў і беларусаў у святле новых крыніц, нядаўніх напрацовак беларускіх, яўрэйскіх і заходніх гісторыкаў.
Д-р Клер Ле Фоль

Пераклад з французскай выкананы паводле рукапісу, падрыхтаванага для «Мы яшчэ тут!»

МЕРКАВАННЕ ПРАФЕСАРА ЛЫЧА

«…Атрымаўшы ў выніку беларусізацыі даволі спрыяльныя ўмовы для ўласнага нацыянальнага развіцця, яўрэйская інтэлі-генцыя актыўна ўзялася за іх пераўвасабленне ў жыццё. Сіл і энергіі не шкадавалі на гэта, ведаючы, што яны акупяцца ў самы бліжэйшы час. І яно так сапраўды адбылося. Па многіх напрамках нацыянальна-культурнага адраджэння яўрэйская супольнасць не толькі не ўступала, а наадварот, ішла наперадзе нават асноўнай нацыі рэспублікі – беларускай… Не мог адпужаць яўрэяў ад беларусізацыі і яе курс на вылучэнне беларусаў на кіруючыя пасады ў дзяржаўныя і адміністрацыйна-гаспадарчыя органы. А такі курс быў лагічны, бо ў іх і сапраўды вельмі мала працавала асоб карэннага насельніцтва Беларусі.»

(«Літаратура і мастацтва», 16.04.1999)

Рэд.: Як бачым, бытуюць розныя думкі пра стаўленне яўрэяў да «беларусізацыі» і «карэнізацыі». Парыжская доктарка гісторыі скептычна ацэньвае вынікі «нацыянальнай палітыкі» беларускага ўраду, тады як мінскі прафесар – станоўча. Бадай, аж занадта станоўча: у працытаваным артыкуле ён пералічвае поспехі, ды «забываецца» на тое, што падбор кадраў паводле этнічных крытэраў, як правіла, вядзе да некампетэнтнасці (гл. хаця б мрыеўскага «Самсона Самасуя»), а нярэдка абуджае ксенафобію. Наўрад ці можна згадзіцца і з тэзісам «беларусы – карэннае насельніцтва, яўрэі – некарэннае»: за стагоддзі хто толькі не пусціць карані... З іншага боку, залішне катэгарычна выказваецца і паважаная намі маладая францужанка: няслушна, што ў БССР 1920-х гг. адсутнічала інтэлектуальная традыцыя, што яўрэі спрэс арыентаваліся на рускую культуру. Былі ж сярод іх, канечне, і беларусафілы, і тыя, хто дэ-факта аказвалі пасіўны супраціў саветызацыі, захоўваючы вернасць ідышу і/ці іўрыту. Увогуле, стаўленне яўрэяў да радыкальных пераменаў, што адбыліся на тэрыторыі Беларусі цягам 1920-30-х гадоў – тэма для рознапланавых дыскусій, і мы былі б радыя атрымаць водгукі на «Беларусізацыю…» як ад навукоўцаў, так і ад люду паспалітага.
* * *
Майстар спорту па шашках, віцэ-чэмпіён Мінска Юрый ФАЙНБЕРГ каментуе прыгожую партыю і расказвае байкі з жыцця шашыстаў адмыслова для нашага бюлетэня.

Ю. Файнберг – В. Рыбакоў. Першынство БССР, 1965 г.
1. cb4 fg5 2. gf4 gf6 3. bc3 bc5 4. ba5 cb4. Разыграны адзін з самых вострых варыянтаў «Касяка». 5. ac5 db4 6. cd4. Тут добра гуляць 6. fg3 fe5 7. fd6 ce5 8. gf4 eg3 9. hf4 і г.д. 6… ba3 7. ab2 hg7 8. fg3 gh4 9. bc3 hf2 10. eg3 ab6 11. gf2 ed6 12. gh4 de7? Трэба было выбраць ход 12…dc5, зараз жа белыя праводзяць разгромную камбінацыю. 13. cb2 ac1 14. de5 fb2 15. dc3 bd4 16. ea7 cg5 17. hb6 і чорныя прызналі сваё паражэнне.

ПЕРШАЕ КРАСАВІКА
Жыве ў Мінску выбітны шашыст Алік Плаксін, і ходзіць пра яго шмат анекдотаў. Памятаю, у маладосці ён сам пра сябе казаў: «Я блытаю «Дон Кіхота» і «Ціхі Дон». Быў выпадак, прыехалі на турнір у Кіеў разам з Маркам Гелерам (яго ўжо няма), які пэўны час нават збіраў яго выказванні ў кніжачку. Крочым ля помніка гетману, раптам Алік паказвае на помнік і крычыць: «Марык, глядзі, Канёк-Гарбунок!» А іншым разам аказаліся ў Вільнюсе – маладыя былі, вырашылі пазнаёміцца з дзяўчатамі. Дамовіліся, што для пачатку спытаемся ў іх, дзе кінатэатр «Перамога» (а ён у цэнтры, яго ўсе ведаюць). Сустрэлі дзяўчат, пачынаем «клеіцца», і тут падключаецца Алік: «Рабяты, я ведаю, дзе гэты кінатэатр!»
Кагадзе памерлы Леанід Каплан смяяўся, маўляў, Алік не ведае, як карыстацца ваннай. Дзеля жарту расклеіў на слупах аб’яўкі: «Прадаецца ванна». І тэлефон Аліка пазначыў… А яшчэ распавядаў, як у Ізраілі Алік не змог адкрыць дзверцы ў машыне, сядзеў там доўга. Потым тлумачыў: «Спякоты баюся».
===========================
НІЧОГА САБЕ ПАМЫЛАЧКА…
Віцэ-прэм’ер ізраільскага ўраду Шымон Перас заявіў, што рашэнне Ізраіля аб уварванні ў Ліван улетку 2006 г. было памылкай. Ураджэнец беларускага Вішнева сказаў, што войска не было гатовае да маштабных баявых дзеянняў. «Калі б гэта залежала ад мяне, я б вайну не распачаў», – дадаў ён. Летась ён не стаў пярэчыць калегам, бо баяўся ўнесці «разлад» ва ўрад.
У ліпені-жніўні 2006 г. загінула больш за 150 ізраільцян, у тым ліку нямала выхадцаў з Беларусі. Матэрыяльныя страты ад канфлікту вымяраюцца мільярдамі долараў.
================
Г У М А Р
«Сахнут». Пасланнік-працаголік засядзеўся за паперамі да паўночы. Раптам расчыняюцца дзверы, уваходзіць чалавек-страшыдла, махае рукамі, скрыгоча зубамі: «У-га-га! Я – Франкенштэйн!». Сахнутавец: «Франкенштэйн? Ага, хочаш на ПМЖ у Ізраіль?! Атрымай-ка спіс неабходных дакументаў!».
========================================================
Feliks Chajmovitsh
Der vakhtung
Inderfri, ven dy zun kukt arumet dy velt,
Un mit shtraln tseshtert zi dy friike kelt,
Kumt tsurik majn neshome arajn in majn lajb,
Ikh zol oplebn vider un blajbn a lajt.
O, ribojnu-shel-ojlem, a dank far dem tog,
Vos fun dajne rakhmones mit glik ikh farmog!
* * *
Фелікс Хаймовіч
Абуджэнне

Раніцой, як заззяе блакітная столь
І праменне разбурыць світальную золь,
Зноў вяртаешся ў цела, душа ты мая,
Каб жывым чалавекам застацца мог я.
Дзякуй, Творца сусвету і душ Валадар
За такі неацэнны і велічны дар*.

* Па іудзейскіх уяўленнях на час сну душа пакідае цела, а вяртаючы яе на ранку, Бог уваскрашае чалавека. Таму ёсць ранішняя малітва з падзякаю Богу, што вярнуў душу ў цела – заўв. аўтара.
===========================================
Мікола Ільючык
Бязвінным (расстрэл у дубах)

Вы йшлі ў апошні свой паход,
А сонца нібы дражніцца ў зеніце
І спеў птушыны з тысяч галасоў,
І крыкі канваіраў: «Schnell! Ідзіце!»

Вы йшлі, адкуль не павярнуць.
Кароткі пераход з жыцця у вечнасць.
Туды вас карнікі вядуць.
Жыццё і смерць. О, недарэчнасць!

Апошні раз абняў там бацька сына.
Дрыготкім голасам «сустрэнемся» сказаў,
Заплакаў сын: «У чым мая правіна?»
– Не плач, сынок. Прабач! Бывай!

Заплакала Рахіль па сваіх дзецях,
Узвіўся вецер з плачам ад зямлі
І стрэлы абарвалі жыццяў ніці,
І рэхам-стогнам адазваліся дубы.

О, як я прагну свечку запаліць
Па тых, хто у нябёсах зорных.
У сэрцах памяць будзе вечна жыць,
А свечка-сум, хай будзе яна чорнай.

М. Ільючык – паэт-пратэстант, аўтар зборніка «Шматкроп’е кропель» (Мінск, 2006). Жыве ў вёсцы Багданаўка Лунінецкага раёна. Улетку 2006 г. разам з сям’ёй паставіў помнік аднавяскоўцам-яўрэям, якія загінулі ў 1941 г. На жаль, іх імёны пакуль не ўстаноўлены.
============================================
КРЫМІНАЛЬНУЮ СПРАВУ ЗАКРЫВАЮЦЬ

Як расказала агенцтву БелАПАН супрацоўніца гарадскога ўпраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама Любоў Мурылева, 16 сакавіка старшая дазнавальніца РУУС Цэнтральнага раёна г. Мінска Ганна Собаль прыпыніла дазнанне па крымінальнай справе аб апаганьванні мемарыяла «Яма» у лістападзе 2006 г.
Паводле словаў Л. Мурылевай, дазнанне прыпыненае ў сувязі з тым, што «не ўстаноўлена асоба, якая мусіць быць прыцягнута ў якасці абвінавачанага».
Справа была ўзбуджаная 15 лістапада 2006 г. (арт. 341 КК РБ) – выглядае, для прыліку, каб пусціць пыл у вочы пасольству Ізраіля. Нядаўна ў самым цэнтры Мінска, на рагу Раманаўскай Слабады і Сухой, знікла шыльда ў памяць пра яўрэяў Брэмена, дэпартаваных у Мінскае гета.
=======================================================================================
Адрас для лістоў: Рубінчык С.В., Беларусь, Мінск, 220082, вул. Матусевіча, 16-65. (Matusevicha, 16/65, Minsk, Belarus, 220082).
Надрукавана 01.04.2007. Тыраж 150 экз. Бясплатна. Адказны за выпуск – У.П.Рубінчык (rubinczyk@yahoo.com).
Правы на матэрыялы «Мы яшчэ тут!» захоўваюцца за аўтарамі. Бюлетэнь распаўсюджваецца ў Беларусі, Ізраілі, ЗША, Расіі і іншых краінах. Інтэрнэт-версію бюлетэня шукайце на сайце Аб’яднання выхадцаў з Беларусі ў Ізраілі: www.souz.co.il/belzem. Рубрыка «Наши друзья»
=======================================================================================




Copyright © 2000 Pastech Software ltd Пишите нам: info@souz.co.il