Новости   Доски объявлений Бизнес-каталог   Афиша   Развлечения  Туризм    Работа     Право   Знакомства
Home Page - Входная страница портала 'СОЮЗ'
ТВ-программа Гороскопы Форумы Чаты Юмор Игры О Израиле Интересное Любовь и Секс



 Главная
 Правление
 Новости
 История
 Объявления
 Фотоальбом
 
 Статьи и фото
 Интересные люди
 Работа объединения
 Форум
 ЧАТ
 
 Всё о культуре
 Гродненская область
 Могилевская область
 Наши друзья
 Витебская область
 ОТЗЫВЫ О НАШЕМ САЙТЕ (ЖАЛОБНАЯ КНИГА)
 Гомельскя область
 Брестская область
 НОВОСТИ ПОСОЛЬСТВА БЕЛАРУСИ
 Минская область
 Ссылки
 ВСЕ О ЛУКАШЕНКО
 Евреи г. Борисова
 Евреи Пинска



Поиск Любви  
Я   
Ищу  
Возраст -
Где?








“МЫ ЯШЧЭ ТУТ!” Беларуска-яўрэйскі бюлетэнь (Мінск). Спецвыпуск № XVII, травень 2006 г. / іяр 5766 г.
“МЫ ЯШЧЭ ТУТ!”
Беларуска-яўрэйскі бюлетэнь (Мінск).
Спецвыпуск № XVII, травень 2006 г. / іяр 5766 г.
======================================================
З ДНЁМ ПЕРАМОГІ, ДАРАГІЯ ЧЫТАЧЫ!

Мой солдатский привет, пожелания здоровья и счастья всем ветеранам, с которыми я прошел всю войну и дошел до Кенигсберга!
Долгие годы счастья и свободного чистого неба над головой!
Анатолий Цадиковский, США
* * *
…Калі нарадзіўся хлопчык у сям’і Цадыковіча, які толькі нядаўна загінуў у час пагрому на Ўкраіне, і ў памяць пра бацьку немаўля назвалі яго імем – Цадык і, канешне, ён бен Цадык, і калі на абразанні ў яго прысутнічае сам Любавіцкі Рэбе Менахем Мендэль Шнеерсон, то што застаецца такому чалавеку ў жыцці? Без сумневу, апраўдаць сваё трайное «цадыкства»!
Вось і хочацца зразумець, як яму гэта ўдалося, не зважаючы на тое, што ад самога пачатку жыццё, у прынцыпе, гэтаму, як і належыць, перашкаджала… ды яшчэ ў якой краіне! У Савецкім Саюзе.
Для пачатку ператварыўся ён у Анатоля Анатолевіча, праўда, Цадыкоўскага… дзякуй і за тое!
А далей? Усё, як усе: рос, вучыўся, галадаў, ізноў вучыўся, служыў у войску (з 1939 года), ваяваў у пяхоце, вярнуўся жывым з узнагародамі, ранамі і жонкай (з якой разам усе гады і дагэтуль), прайшоўшы ад Масквы да Кёнігсберга…
Дэмабілізаваўся Анатоль Анатолевіч і прыйшоў на працу ва Ўсесаюзны Дом Гуказапісу, а прасцей сказаць: «на Радыё»! Ішоў «знакаміты» 1947 год. Цадыкоўскага, нягледзячы на яго прозвішча, пяты пункт і знешнасць, прынялі ў… Акадэмічны аркестр рускіх народных інструментаў!!!
…Мала таго, што ён быў адным з шанаваных людзей у аркестры – ці ёсць у свеце хоць адзін аркестр без яўрэйскіх музыкаў! Але Анатоль Цадыкоўскі ў гэтым аркестры арганізаваў Ансамбль рускіх народных інструментаў і кіраваў ім больш за чвэрць стагоддзя… да апошняга дня перад ад’ездам у Амерыку…
Цяпер Цадыкоўскі ў сярэдзіне ДЗЕВЯТАГА дзесятка... гадоў, але дай яму Б-г, здаровы і дзейны. Знайсці яго лёгка – прыязджайце ў горад Фенікс, там яго ўсе ведаюць і любяць. Чалавек ён відны, знаны... хоць і скардзіцца мне па тэлефоне, што «стаміўся ад нот», але зноў піша сімфанічныя партытуры на заказ, піша песні і працуе з аркестрам... а як жа іначай?! Бо ён жа на самай справе Цадык Цадыкавіч Цадыкоўскі!
Міхаіл Садоўскі, Нью-Джэрсі, ЗША
* * *
ПАМЯТЬ И БЕСПАМЯТСТВО
Второго апреля в бруклинском Мемориальном парке Холокоста (Нью-Йорк) открыт камень в память о евреях, уничтоженных нацистами в трех местечках на Могилевщине: Шепелевичах, Круглом и Белыничах. В белорусской земле нашли последний приют около четырех тысяч мужчин, женщин и детей из этих населенных пунктов. Инициатором и главным организатором этого проекта был Хоня Эпштейн – узник гетто Шепелевичей и Круглого, партизан Великой Отечественной войны, учитель в послевоенное время. Официальные представители белорусского государства в Нью-Йорке, получившие приглашение на церемонию открытия, от участия в мероприятии отказались.
Яков Гутман
ЛЕПЕЙ ПОЗНА…
Як перадае наш ізраільскі карэспандэнт, пытанне аб усталяванні помніка Машы Брускінай, «невядомай» гераіні антынацысцкага супраціву ў Мінску, вырашана канчаткова. Такі помнік урачыста адкрыецца ў моладзевым кібуцы Кфар а-Ярок (паўночная ўскраіна Тэль-Авіва) 7 мая а 16-й. Не дарэмна Леў Аўсішчар і яго паплечнікі збіралі грошы па ўсім свеце.
З ініцыятывы Аляксандра Розенблюма (Ізраіль) у Барысаве абноўлены мемарыял яўрэям – ахвярам сталінізму.
Малайцы барысаўчане.
---------------------------------------------
СУСТРЭЧА Ў ЛЕСЕ БЕН-ШЭМЕН ВАЧЫМА ГЕНЫ ПЕКЕРА. КРАСАВІК-2006.

Усё адбылося, усё прайшло добра. На традыцыйную сустрэчы выхадцаў з Беларусі папрысутнічалі: ад партыі «Наш Дом Ізраіль» члены кнесета Юрый Штэрн, Авігдор Ліберман і Стас Місежнікаў, ад партыі «Кадыма» – Марына Салодкіна. Былі таксама Давід Левін, старшыня аб’яднання выхадцаў з Украіны, Іна Шэйхатовіч ад газеты «Новости Недели», беларускае пасольства ў поўным складзе, авіякампанія «Белавія» і многія іншыя.
Актывісты партыі «Наш Дом Ізраіль» паводзілі сябе не зусім карэктна, прыехаўшы на сустрэчу ў прапагандысцкіх майках і са сваімі агітацыйнымі плакатамі. Напэўна, забылі, што выбары прайшлі. Увогуле, рабяты з партыі Лібермана за апошнія гады абвыклі ў нас. Але, як кажуць, будзьце як дома, але не забывайце, што вы ў гасцях. Так, быў час, калі наша аб’яднанне амаль пагалоўна падтрымлівала новую партыю, а многія з нас дапамагалі яе стварэнню на месцах. Відаць, кіраўніцтва партыі «Наш Дом Ізраіль» меркавала, што мы ў іх у кішэні. Неадабральна адгукаўся вопытны парламентарый Юрый Штэрн аб нашым кіраўніцтве, якое часткова падтрымала партыю «Кадыма». Юрый распачаў сваю 4-ю кадэнцыю ў кнесеце, з чым я яго ад усёй душы і павіншаваў. Але мы людзі вольныя, напярэдадні свята Пэсах, фэсту свабоды, адпачываем і сустракаемся ўсе разам, незалежна ад палітычных поглядаў. У той жа час гонар і слава членам кнесета Юрыю Штэрну і Авігдору Ліберману за тое, што яны не прапускаюць нашых спатканняў і па-сапраўднаму сустракаюцца з народам. Мне здаецца, што гэтым разам партыйная тусоўка замінала іх вольнаму перамяшчэнню па лесе.
Рады мы былі і Марыне Салодкінай ад партыі «Наперад, Ізраіль». Наагул, хацелася б бачыць на нашых сустрэчах усіх 13 рускамоўных дэпутатаў кнесета, і каб яны не драбілі свае намаганні па партыйных спісах, а ўсе разам годна баранілі інтарэсы рускамоўнай абшчыны ў кнесеце 17-га склікання.
www.souz.co.il/belzem
МАЗАЛЬ ТОЎ!

Толькі што ў Беларусі з’явіўся новы яўрэйскі інтэрнет-партал. Заснавальнікі, наш аўтар Аляксандр Элентух (менеджэр) і Ўладзімір Тэйф (хімік, кандыдат навук), са згоды рабіна Ўрыцкага ставяць амбітную мэту: паяднаць яўрэйскую абшчыну. Ёсць сэнс завітаць да іх. Адрас: http://mazltov.at.tut.by.
----------------------------------------------------------------
З-ЗА МЯЖЫ ВІДНО ЛЕПШ?

Наведаўшы Мінск у сакавіку 2006 г., старшыня Ўсеізраільскага аб’яднання выхадцаў з Беларусі Міхаіл Альшанскі (сын славутага падпалкоўніка Навума Альшанскага, змагара за правы савецкіх яўрэяў у 1970-я гг.) нечакана выявіўся адзіным дэлегатам ад «ізраільскіх беларусаў» на сходзе ў Палацы чыгуначнікаў – тым самым, куды не пусцілі Аляксандра Казуліна. Калі верыць газеце «Голас Радзімы» (23.03.2006), паслухаўшы выступоўцаў, сп. Міхаіл выказаўся так: «Прэзідэнт Беларусі – магутная асоба… Ён адказны, рэзкі, патрабавальны… Больш за ўсё ўразіла ў яго дакладзе сацыяльная праграма. Я ўбачыў, што Праграма на пяцігодку звернута на чалавека, на яго патрэбы».
Мы паважаем права жыхара Ізраіля з 1975 г., дасведчанага кіраўніка і гнуткага, хоць і «невялікага» палітыка (з 2003 г. сп. Альшанскі – член гарсавета ў г. Рышон ле-Цыён) на ўласную ацэнку падзеяў. Дадамо толькі, што ёсць і іншыя думкі адносна сітуацыі ў нашай краіне. Напрыклад, спецыяльны дакладчык Камісіі па правах чалавека ААН год таму заявіў, што «хаця ў Беларусі яшчэ не ўсталявалася сапраўдная дыктатура, але краіна наблізілася да яе ўшчыльную». Камісія ААН з ім згадзілася.

ЯЎРЭІ-ПРАВААБАРОНЦЫ АСУДЖАНЫ Ў МІНСКУ

24 сакавіка ў сталіцы Беларусі былі затрыманы ўдзельнікі мітынгу апазіцыі. Сярод семярых затрыманых грамадзян Расіі тры яўрэі – праваабаронцы Алег Казлоўскі, Аляксандр Падрабінек і Эдуард Глезін. Апошні зяўляецца карэспандэнтам газет «Еврейское Слово» і «Международная еврейская газета». Праваабаронцы былі забраны ў міліцыю проста з намётавага лагера.
27 сакавіка над імі адбыўся суд. Іх асудзілі на 15 сутак за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу.
Прэзідыум федэральнага палітсавета партыі «Саюз правых сіл» заявіў, што затрыманне расійскіх грамадзян зяўляецца неправамернай акцыяй беларускага кіраўніцтва. Кіраўніцтва СПС звярнулася да пасольства Расійскай Федэрацыі ў Мінску і да міністэрства замежных спраў Расіі з патрабаваннем прыняць усе меры для вызвалення Алега Казлоўскага і Эдуарда Глезіна.
Дзед Эдуарда Глезіна, Барыс Глезін, быў камісарам партызанскай брыгады «Няўлоўныя», якая дзейнічала на тэрыторыі Беларусі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Софя Фуксон, Мінск
Паводле www.aen.ru, 30.03.2006
* * *
Літоўскія парлямэнтары падтрымліваюць рашэньне Рады Эўразьвязу пашырыць візавыя абмежаваньні для беларускіх чыноўнікаў, далучаных да антыдэмакратычных дзеяньняў. Эмануэліс Зінгерыс, кіраўнік парлямэнцкага падкамітэту ў справах палітыкі суседзтва, сказаў:
«Прынятае рашэньне Рады Эўразьвязу – першы крок, пачатковы сьпіс. 31 чалавек – гэта, вядома, не дастаткова, але гэта досыць пераканаўча для першага кроку. Гэта першы сурёзны сыгнал рэжыму ў Беларусі. Мы будзем працаваць далей. Звычайныя беларусы і дэмакраты – заўсёды чаканыя госьці ў Эўразьвязе. Сёньня я зраблю запыт прэзыдэнту Эўракамісіі адносна сродкаў на падтрымку дэмакратыі ў Беларусі.»
Э. Зінгерыс у ліку першых ініцыяваў пашырэньне сьпісу беларускіх чыноўнікаў, да якіх мусяць ужывацца больш жорсткія санкцыі Эўразьвязу.
Таццяна Поклад, Вільня
Паводле «Радыё Свабода», 13.04.2006

Даведка: Эмануэліс Зінгерыс, 1957 г. нар. – актывіст яўрэйскага руху ў познім СССР. З канца 1980-х гг. і да нядаўняга часу – кіраўнік Дзяржаўнага яўрэйскага музея. Член літоўскага Сейма з 1990 г., падпісаў акт пра абвяшчэнне незалежнасці Літвы. Стварыў адмысловы фонд дзеля аднаўлення літвацкай спадчыны.
========================================================

Часопіс «Заметки по еврейской истории» у красавіцкім нумары за 2006 г. апублікаваў успаміны легендарнага палкоўніка Яфіма ДАВІДОВІЧА (1924-1976), запісаныя за 1,5 месяца да яго смерці ў Мінску. Прапануем урыўкі з гэтай публікацыі, падрыхтаванай Эрнестам ЛЕВІНЫМ.
* * *
Детские годы мои прошли в одном из переулков района Комаровка, в переулке Казакова...
Я хорошо помню этот переулок моего детства с его двумя рядами небольших деревянных домишек, немощённый, с его оставшимися до сих пор мне дорогими людьми. В первом доме переулка жил интеллигентный старик писарь Мумвес, в последнем – огромный род Софы Калапучихи, жены слепого, с больными ногами Симон-Лейба – очень набожного и честного старика. Это был переулок сапожников, портных, фурманов, кузнецов, продавцов, парикмахеров. Жил среди них и один коммунист – столяр Лейзер Роговин, как и почти все обитатели переулка Казакова – малограмотный человек. Его два взрослых сына служили в НКВД. Это по их доносу сослали в Сибирь семью мясника Файвы Рудермана и ещё несколько наших соседей, и тем самым спасли им жизнь – к началу войны эти люди оказались вне досягаемости немецких фашистов. Это сыновья Лейзера Роговина в начале 30-х годов пересажали в тюрьму почти всех взрослых мужчин переулка и требовали от них отдать золото государству. Среди этих арестантов был и мой отец; был даже слепой кривоногий старик Симон-Лейб Калапуч – глава огромного, почти всегда голодного рода. Главной кормилицей этой семьи была Софа Калапучиха, торговавшая на конском базаре, рядом с нашим переулком, холодной водой по 1 копейке за стакан летом и горячим чаем – зимой. Она ставила на базарный стол самовар огромных размеров, а под юбку, чтобы не замёрзнуть, – «файер-топ» (огненный горшок).
…К 22 июня 1941 года я оказался вне Минска и уже больше никогда не увидел своих родителей, братьев, почти всех родственников, погибших в минском гетто... Из моих родных ни один человек не эвакуировался. В живых после войны осталось всего несколько человек. Мой старший двоюродный брат Генех Давидович, которому к началу войны было 35 лет, на второй день был призван в Красную Армию и рядовым солдатом прошёл боевой путь от Гродно до Москвы и от Москвы до Будапешта, был несколько раз ранен, но остался жив. Умер он в возрасте 65 лет в 1971 г. в Минске. Его жена Малка, которой посчастливилось уйти в партизанский отряд, тоже осталась жива и сейчас с дочерьми живёт в Израиле. В живых также остались ещё два двоюродных брата – Лазарь и Миша Давидовичи, которые в разные годы уехали из Советского Союза. Все остальные, целый род был замучен фашистами в гетто.
…Я воевал на Украине, в Польше, которую прошёл от восточной до западной границы, в Германии – и в день Победы, 9 мая 1945 года участвовал в штурме столицы Чехословакии Праги. Был командиром стрелкового взвода, роты, заместителем командира батальона, то есть, как у нас это называли, «чернорабочим войны». В день Победы я был 21-летним капитаном, награждённым тремя орденами и многими медалями…
-----------------------
Цалкам «Аўтабіяграфія» Яфіма Давідовіча размешчана па адрасе http://berkovich-zametki.com.
* * *
КУР’ЁЗЫ І ВЕРШЫ
Надоечы ў звычайнай мінскай краме мы набылі пакунак арахісу, на абгортцы якога была намалявана… менора. Спажыўцы ўжо прызвычаіліся да «блізкаўсходніх» прадуктаў (піта, хумус) на сталічных паліцах, але што супольнага ў меноры з арэшкамі?
На наш запыт адказаў Міхаіл Саламонавіч Дубовік, галава фірмы «Алмір Харчтавары» (зарэгістравана ў Пухавіцкім раёне). На яго думку, афармленне паклікана прыцягнуць увагу пакупнікоў-яўрэяў.
Што ж, нарэшце хоць хтосьці з бізнесменаў яўрэйскага паходжання згадаў пра тое, адкуль у яго «ногі растуць». А то, здаецца, большасці калегаў сп. Дубовіка што менора, што крыжык…
* * *
На адной з літаратурных інтэрнет-старонак Майсей Кульбак (нарадзіўся 20.03.1896 у Смаргоні, загінуў у другой палове 1930-х гг. ад рук папярэднікаў тав. Сухарэнкі) называецца… польскім паэтам. Да 110-гадовага юбілея друкуем два вершы новаспечанага «паляка», узятыя са зборніка «Shyrym» (Вільня, 1920).
Moshe Kulbak

…Ich trog es najs in iung gemit: –
A lichtik ponim un a lid…

Dos lid, vos flist arojs on klang,
Vos vebt fun zejdns zajn gezang,,,

A kvelchl efnt zich in zel
Un s’flist a benkshaft rejn un hel:

Farvos zet ojs dos lebn trib?
Farvos hob ich dich, libste, lib?
  
Shtumt, cvajgelekh, shtumt
In zilber-shajn…
Dajn umet fun dy lonkes kumt,
Harbst!
O! Loz mich baj dajn ojsgejn zajn…

Dy gele ojgn machstu cu
Alejn…
Elnt shtarbn vil ich, shtil, vi du
Harbst!
Kojm a minjen – a levije – cit… un shojn…
==============================================
Сто гадоў спаўняецца газеце «Наша Ніва», дзе шмат друкаваліся Змітрок Бядуля і Вульф Сосенскі. «Наша Ніва» (www.nn.by), нягледзячы на перашкоды, якія чыняць ёй розныя ідэёлухі, выходзіць да сёння. Кур’ёз!

З МІНСКA

Жыды, як ведама, не маюць правоў на некаторые службы. Законоў новых ешчэ Гас. Дума не зрабіла. Ад гэтаго выходзяць цікавые рэчы. У сіроцкі суд (ён апекуецца над сіротамі мешчанамі) трэба выбраць новага члена… Усе купцы жыды, а трэба каб член быў хрісціянін.
Мікола Камароўскі
(«Наша Ніва», № 23-24, 1910 г.)
============================================================================================================
Адрас для лістоў: Рубінчык С.В., Беларусь, Мінск, 220082, вул. Матусевіча, 16-65. (Matusevicha, 16/65, Minsk, Belarus, 220082).
Надрукавана 04.05.2006. Тыраж 149 экз. Бясплатна. Адказны за выпуск – У.П.Рубінчык (rubinchyk@lycos.com).
Правы на матэрыялы «Мы яшчэ тут!» захоўваюцца за аўтарамі. Бюлетэнь распаўсюджваецца ў Беларусі, Ізраілі, ЗША, Расіі і іншых краінах. Інтэрнэт-версію бюлетэня шукайце на сайце Аб’яднання выхадцаў з Беларусі ў Ізраілі: www.souz.co.il/belzem. Рубрыка «Наши друзья»
=======================================================================================




Copyright © 2000 Pastech Software ltd Пишите нам: info@souz.co.il