Новости   Доски объявлений Бизнес-каталог   Афиша   Развлечения  Туризм    Работа     Право   Знакомства
Home Page - Входная страница портала 'СОЮЗ'
ТВ-программа Гороскопы Форумы Чаты Юмор Игры О Израиле Интересное Любовь и Секс



 Главная
 Правление
 Новости
 История
 Объявления
 Фотоальбом
 
 Статьи и фото
 Интересные люди
 Работа объединения
 Форум
 ЧАТ
 
 Всё о культуре
 Гродненская область
 Могилевская область
 Наши друзья
 Витебская область
 ОТЗЫВЫ О НАШЕМ САЙТЕ (ЖАЛОБНАЯ КНИГА)
 Гомельскя область
 Брестская область
 НОВОСТИ ПОСОЛЬСТВА БЕЛАРУСИ
 Минская область
 Ссылки
 ВСЕ О ЛУКАШЕНКО
 Евреи г. Борисова
 Евреи Пинска



Поиск Любви  
Я   
Ищу  
Возраст -
Где?








“МЫ ЯШЧЭ ТУТ!” Беларуска-яўрэйскі бюлетэнь (Мінск). Спецвыпуск № XIV, cтудзень 2006 г. / шват 5766 г
“МЫ ЯШЧЭ ТУТ!”
Беларуска-яўрэйскі бюлетэнь (Мінск).
Спецвыпуск № XIV, cтудзень 2006 г. / шват 5766 г.
====================================================
ГЭТА НЕ НАШЫ ВЫБАРЫ

Мінулы год стаў для беларускіх уладаў часам падрыхтоўкі да “прэзідэнцкіх выбараў”. Кожны з нашых чытачоў здольны самастойна ацаніць, наколькі абстаноўка ў Беларусі спрыяе правядзенню “чэсных і адкрытых выбараў”. Нават такі ангажаваны выступоўца, як Міхаіл Альшанскі, старшыня аб’яднання выхадцаў з Беларусі ў Ізраілі, не стаў сцвярджаць, што ў нас “ha-kol beseder” з правамі чалавека і дэмакратыяй. Адно расказаў у прапагандысцкай тэлеперадачы, як ён ноччу гуляў па Мінску і яго ніхто не зачапіў – сапраўды, выдатнае дасягненне дэмакратыі па-беларуску…
“Маліся за ўладу: без яе людзі паглынулі б адзін аднаго жыўцом”, – казалі нашыя мудрацы. Бясспрэчнасць гэтага пастулата была пастаўлена пад сумнеў у XX ст., калі да ўлады пачалі прарывацца сталіны і гітлеры.
У Беларусі пачатку XXI ст. адрадзіўся сталінізм. Ён выяўляецца не так у кульце асобы (хаця і ў ім таксама), як у страху, што пануе бадай на ўсіх узроўнях дзяржапарату. Хто працаваў у дзяржаўных канторах, той ведае.
Выбары ў сакавіку 2006 г. – гэта перадусім ідэалагічная кампанія. Удзельнічаць у іх – значыць прызнаць права аднаго чалавека, што называе сябе прэзідэнтам, быць “раўнейшым за іншых”. Агітаваць за кандыдата К., кандыдата М. ці кандыдата X. – значыць марнаваць час, падманваючы сябе адносна іхніх шанцаў на перамогу.
Беларускія яўрэі як этнаканфесійная група цяпер настолькі разрозненыя і дэмаралізаваныя, што нават пры жаданні не могуць уплываць на “вялікую палітыку”. Але арганізоўвацца “знізу” нам яшчэ пад сілу. У працэсе гэтай самаарганізацыі трэба максімальна пазбягаць чынавенскага ўціску. Напрыклад, не адказваць на анкеты, падобныя тым, што былі распаўсюджаны ў Лідзе супрацоўнікамі ідэалагічнага аддзелу райвыканкаму. Лідскія ідэолагі “прасілі” расказаць пра наведванне яўрэйскай суполкі замежнікамі ды пра мэты іхніх візітаў. “Нам гэта нагадала 1937-ы год”, – сказалі прадстаўнікі суполкі, якія не захацелі адкрыць свае імёны.
Мала выплюхваць эмоцыі. Варта шукаць сувязей з беларускім “трэцім сектарам” – з той яго часткай, якой неабыякавыя нашы мінуўшчына і сучаснасць. Калі ў Курапатах на помніках ахвярам сталінізму з’явіліся свастыкі, яўрэйскія грамадскія дзеячы прынялі чарговую “кітайскую” заяву, а актывісты КХП-БНФ узялі анучкі і адмылі бруд, за што ім шчырая падзяка.

В.Р.
З ПАНIЖЭННЕМ!

У канцы снежня 2005 г. міністр культуры Леанід Гуляка быў адпраўлены ў адстаўку і прызначаны старшынём камітэта па справах рэлігій і нацыянальнасцей пры Савеце міністраў. Тытул пышны, але ж камітэт – не міністэрства.
Сп. Гуляка вядомы тым, што пры ім была знішчана менская сінагога на Дзімітрава, 3. У ахоўных зонах, на Нямізе і ў Курапатах, будаваўся паркінг і пашыралася аўтамагістраль, распачалося разбурэнне “дома сіяністаў” на Калектарнай, ігнаравалася пастанова Савета міністраў пра ўсталяванне памятнай шыльды на Рускім тэатры, адрасаваная Мінкультуры і Мінгарвыканкаму.
Трэба спадзявацца, што ў маламоцным паводле бюджэту і ўплывовасці органе былы камуністычны функцыянер не наробіць вялікай шкоды.

УРЫЦКІ Ў ФОРМЕ

Рабін Сэндэр Урыцкі, нягледзячы на канфлікт з Юр’ем Дорнам і страту пасады “галоўнага рабіна Іудзейскага рэлігійнага аб’яднання ў Беларусі”, захоўвае добры настрой. Як нам стала вядома, ён збіраецца разам з вучнямі ў адной з менскіх кватэраў (дзе – не скажам, каб гулякі не напусцілі на іх міліцыю) і штотыдзень навучае яўрэяў Торы ды малітвам. Занятак, варты сапраўднага рабіна. “Наезды” ж на р. Урыцкага праз асобныя яўрэйскія СМІ, на нашу думку, толькі пэцкаюць тых, хто “наяжджае”. Задумаліся б, спадарове, а каму ўсё гэта выгадна? Чаму цягам 2005 года расколы адбыліся ў абодвух іудзейскіх артадаксальных аб’яднаннях краіны?

ШТО ЗА “АКАДЭМІЯ” ТАКАЯ?
Нядаўна – у снежні 2005 г. – было шырока абвешчана пра ўтварэнне Міжнароднай грамадскай арганізацыі “Акадэмія яўрэйскай культуры і мастацтва”. Яе прэзентацыя адбылася ў мінскім Доме дружбы і культурных сувязей з замежнымі краінамі – нібыта яўрэйская культура ўжо мае ў Беларусі статус замежнай.
Падтрымліваць культурных работнікаў трэба, хто ж будзе спрачацца. Засмучае толькі склад прэзідыюму, заяўлены ў газеце “Авив”. Амаль усе будучыя кіраўнікі “Акадэміі” адначасова кіруюць Саюзам беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і абшчын, статутам якога прадугледжана якраз-такі развіццё яўрэйскай культуры і спрыянне мастацтвам. Навошта ствараць паралельную структуру – нам спачатку было не зразумела.
Магчымы адказ мы знайшлі ў тым самым “Авиве”, што належыць Саюзу (ці то ўжо Акадэміі?): “Сегодня, как никогда, нужно уметь находить средства самому…” Відавочна, новае грамадскае аб’яднанне з гучнай назвай паслужыць сродкам выпампоўвання грошай у спонсараў. Чым больш арганізацый, тым больш грошай – ну і наадварот. І яшчэ: чым больш адказных пасадаў займае вядомы архітэктар, тым цяжэй паддаецца кантролю яго, мякка кажучы, фінансава-гаспадарчая дзейнасць…
“Простым смяротным” даводзіцца атрымліваць асалоду ад шоў, якое ладзяць псеўданавукоўцы-плагіятары, камсоргі і парторгі брэжнеўскай эпохі. Трэба прызнаць, што ў цяперашні час, калі ўлада ў краіне настолькі празрыстая, што за нязручныя пытанні да кіраўнікоў можна трапіць на нары (гл. “закон аб дыскрэдытацыі дзяржавы”), яны ўпісаліся выдатна. Паапладзіруем!
Зрэшты, ці не паўстаў новы праект якраз таму, што крэслы пад гэтымі асобамі захісталіся? Мо яны папросту не ўпэўненыя ў будучыні свайго Саюза? У любым выпадку, шкада тых нямногіх сумленных людзей, якія ўвайшлі ў прэзідыюм “Акадэміі”, бо:
Af vemens vogn me fort, aza nign cyt men
=================================================

П А З I Т Ы В Ы

У ПІНСКУ АДКРЫЛАСЯ МІКВА

Першых наведнікаў прыняла міква, пабудаваная ў Пінску. Басэйн для абмыванняў быў створаны паводле ўсіх правілаў.
Тут усталяваны адмысловыя фільтры і ўстаноўка для падагравання дажджавой вады. Паколькі ў Беларусі няма спецыялістаў, якія ўмеюць праектаваць і будаваць міквы, то спецыяліста запрашалі з Амерыкі. Амерыканец прыязджаў у Пінск тры разы. Ён даў высокую ацэнку басейну для рытуальных абмыванняў, пабудаванаму ў Пінску.
Паводле слоў экспертаў, пінская міква – адна з найлепшых у краінах СНД. Тут захаваны ўсе традыцыі пры будаўніцтве, ёсць усё неабходнае як у мужчынскай, так і ў жаночай частцы міквы.
Як паведаміў Агенцтву яўрэйскіх навін старшыня абшчыны Іосіф Ліберман, міква – гэта толькі невялікая частка Абшчыннага цэнтру, які цяпер будуецца ў Пінску. У далейшым тут з’явяцца пакоі для гасцей, музей яўрэйскай гісторыі, бібліятэка і, магчыма, відэатэка.
Ілля Разумоўскі, www.aen.ru
* * *
Выйшаў семнаццаты нумар віцебскага часопіса “Мишпоха”, выкладзены ўжо і ў Інтэрнеце (www.mishpoha.org) – на дзіва добры і інфарматыўны. Раім звярнуць увагу на гутарку з Эфраімам Севелам, на Севелавы навелы – нават панібрацкія заўвагі рэдактара не псуюць уражання ад сустрэчы з цудоўным пісьменнікам, нараджэнцам Бабруйска.
------------------------------------------------------------------
КРОК ПРЭТЭНДЭНТА
Генеральная Асамблея ААН абвясціла 27 студзеня Міжнародным днём памяці ахвяраў Халакосту. У гэты дзень Аляксандр Казулін са сваімі паплечнікамі ўсклаў вянок да мемарыяльнага комплексу на вул. Мельнікайтэ ў Мінску.
“Чалавецтва павінна помніць гэтую трагедыі і зрабіць высновы, – адзначыў А. Казулін. – Беларусь павінна стаць краінай, дзе мірна ўжываюцца ўсе рэлігіі і светапогляды. (…) Варта памятаць нашае Вялікае Княства Літоўскае, дзе ўсе іншадумцы знаходзілі прытулак на гэтай зямлі. Беларусь павінна выпраменьваць святло, дабрыню і справядлівасць”. Адказваючы на пытанне пра стаўленне да іншых нацыянальнасцей і народаў, А. Казулін падкрэсліў: “Я – беларус, беларусам генетычна ўласціва цярпімасць. Цярпімасць і да людзей, і да рэчаіснасці, і да іншых вераў, канфесій, светапоглядаў... Мы павінны раз і назаўсёды не толькі ў Беларусі, але і ўсяму чалавецтву сказаць: не гвалту, не знішчэнню людзей. Інакш чалавецтва загіне”.
Паводле www.bsdp.org
ДАКУМЕНТ
Президенту Всемирной ассоциации белорусских евреев г-ну Якову Гутману
Уважаемый г-н Гутман!
Ваше предложение об увековечении памяти евреев города Мозыря, совершивших осенью 1941 года акт самосожжения и повторивших тем самым подвиг защитников крепости Массада, было рассмотрено на заседании муниципалитета г. Ашдода 7 декабря 2005 г.
Принято решение о присвоении одному из городских парков в районе Юд названия Парк героев Мозыря с установлением памятного знака. (…)
С уважением,
Борис Гитерман,
депутат муниципалитета, председатель комиссии по названиям
Ашдод, 10 декабря 2005 г.
======================================================================
ЛЕГЕНДА АБ РЭЧЦЫ САРЫ

Непадалёк ад вёсцы Увалокі Віцебскага раёна ў невялікім балотцы сярод гушчару лазовых хмызнякоў выбівае з-пад зямлі крынічка, халодная вада з яе пастаянна цячэ пад ухіл і утварае ручай. Ён збірае на сваім шляху іншыя ручаінкі і паступова становіцца рэчкай, хаця і невялікай. Бяжыць яна па лугах і лугавінах, як праменьчыкам, праразае мясцовасць, і нездарма ў даўнасці людзі назвалі яе Лучыцай. (…)
Аднойчы ў абласным архіве, шукаючы звесткі пра свой край, на плане прыдзвінскіх зямель я ўбачыла Лучыцу, але названа яна была Сарай. Чаму яўрэйскае імя атрымала гэтая рэчка? Пры тым параўнальна нядаўна, перад самай рэвалюцыяй. Пачаліся пошукі, распытванні мясцовых старажылаў. Пакрыху вымалёўвалася цікавая гісторыя, якая ператварылася ў прыгожую легенду.
Недзе ў пачатку XX стагоддзя ў вёсцы Ноўка, якая стаяла на беразе гэтай Лучыцы, пасяліліся тры браты-яўрэі. Займаліся яны гандлем і рамяством. Была ў аднаго з іх прыгожая дачка Сара. Яна вучылася ў Віцебску і часта наведвалася да бацькоў.
У суседняй вёсцы Запрудзе жыў разам з маці (бацька памёр) прыгожы, статны хлопец Васіль. Сям’я была беднай. І трэба так здарыцца, што аднойчы на вясковых вячорках убачыў Васіль прыгажуню Сару і закахаўся ў яе. Сара адказала хлопцу ўзаемнасцю. І пачалі маладыя людзі сустракацца. Для спаткання выбралі маляўнічае патаемнае месца на беразе рэчкі Лучыцы. Струменіла па дробных каменьчыках празрыстая вада, мілагучна ля ног закаханых шапталася асака, схілялі над імі галовы зялёныя вербы, ласкава глядзелі з неба зоркі, і ў гушчары хмызнякоў зачаравана спяваў ім сваю чараўнічую песню салавей. Сэрцы маладых людзей напаўняліся захапленнем прыгожага кахання.
Багатыя бацькі Сары не дазволілі выйсці замуж за беднага мужыка. І закаханыя працягвалі сустракацца патаемна на старым месцы і марыць аб тым, калі яны ўсё ж стануць мужам і жонкай.
Але хутка пачалася Першая сусветная вайна, потым рэвалюцыя, грамадзянская вайна. Хлопца забралі ў салдаты, і ваенная завіруха надоўга закінула Васіля далёка ад родных мясцін.
Шмат гадоў чакала дзяўчына свайго каханага, часта прыходзіла на месца іх былога спаткання, доўгім ланцужком цягнуліся думкі пра Васіля, душа напаўнялася трывогай і смуткам. Ад пастаяннай тугі Сара захварэла на сухоты. Вясной, калі пышна цвіла чаромха і па-ранейшаму спявалі салаўі, а ля ног пляскалася лагодная вада, дзяўчына доўга стаяла на беразе Лучыцы, у думках развітвалася з Васілём. Праз нядоўгі час яна памерла.
Васіль вярнуўся дадому. Калі ён пачуў пра трагічны лёс сваёй каханай, сэрца напоўнілася адчаем, а на душы стала пуста. Час ад часу ён наведваўся на той бераг рэчкі, дзе доўгія ночы праводзіў з дзяўчынай.
У хуткім часе Васіль таксама захварэў на нейкую хваробу і памёр. Так трагічна закончылася жыццё маладых закаханых.
А людзі доўгі час месца сустрэчы Сары і Васіля называлі Сарыным берагам, а потым і рэчку сталі называць Сарай. Вельмі ўжо прыгожая і добрая была тая дзяўчына. Так рэчка Лучыца атрымала другое імя. І цяпер старыя вяскоўцы завуць яе або Лучыцай, або Сарай. А паколькі яна да цяперашняга часу стала вузкай і абмялела, моладзь проста называе яе ручаём.
Ад старажылаў запісала
М. Юшкевіч, Віцебскі раён.
(паводле “Краязнаўчай газеты”, № 1/2006)
------------------------------------------------------------------------------------------------
ВАРТА ПРАЧЫТАЦЬ
У нашую бібліятэку трапілі дзве кніжкі – розныя паводле жанраў, але па-свойму цікавыя. Першая з іх, “Дзе ўзяць крыху шчасця”, належыць пяру (або, мабыць, клавіятуры) Давіда Шульмана, які з’ехаў у Ізраіль у 1991 г. Дагэтуль нам даводзілася чытаць толькі нарысы гэтага аўтара “У пошуках радзімы і шчасця” (Полымя, 2/2001) – па праўдзе, яны пакінулі супярэчлівыя ўражанні. У зборніку апавяданняў усё выглядае значна лепш.
Давід Шульман жыў у Барысаве, а цяпер жыве ў Эйлаце ды цешыцца з таго, што побач мора, курортнікі… Са смакам піша пра розныя амурныя справы, успамінае пра яўрэйскую долю ў паваеннай Беларусі. Кніга прыйдзецца даспадобы музыкантам, малярам і мацапёкам – гэтыя людзі вымаляваны з асаблівай настальгіяй і пяшчотай. Што ж да ізраільскіх пейзажаў… Зборнік Д. Шульмана цікавы ўжо тым, што ўпершыню пра сучасны Ізраіль так многа напісана па-беларуску. Праўда, наклад кнігі (Мн: Радыёла-плюс, 2005) – усяго 300 асобнікаў.
Імя Шуламіт Шаліт нам, наадварот, было добра вядомае. Яна таксама пераехала ў Ізраіль з Саюза, хоць і раней ад Шульмана.
Працавала бібліятэкаркай, вяла перадачы на радыё “Рэка”. Зборнік “На круги свои… Литературные страницы на еврейскую тему”, выпушчаны летась ерусалімскім выдавецтвам “Филобиблион”, якраз складаецца з тэкстаў тых перадач, што былі прысвечаны Ахад Га-аму, З. Жабацінскаму, М. Кульбаку, Х. Ленскаму… Адныя імёны інтрыгуюць. Эпахальных адкрыццяў аўтарка не робіць, але біяграфіі сваіх герояў пераказвае жыва, акуратна, з масай мілых падрабязнасцей. Пэўныя дэталі заслугоўваюць увагі тутэйшых “грамадскіх дзеячоў”. Аказваецца, у Менску Майсей Кульбак жыў на Омскім завулку (цяпер – вуліца Румянцава). Было б някепска адшукаць і ўвекавечыць месца, дзе стаяў той дом…

ДА НАС ЕДУЦЬ
2 лютага ў Палацы Рэспублікі а 19-й намячаецца выступ знакамітага хора Міхаіла Турэцкага. Квіткі прадаюцца.
А 1 сакавіка менчукоў і гасцей сталіцы пацешыць сваімі «гарыкамі» Ігар Губерман. Часам яны сапраўды смешныя. Каб яшчэ сп. Ігар не намагаўся тужліва імправізаваць – цаны б яму не было.
============================================================================================================
Адрас для лістоў: Рубінчык С.В., Беларусь, Мінск, 220082, вул. Матусевіча, 16-65. (Matusevicha, 16/65, Minsk, Belarus, 220082).
Надрукавана 30.01.2006. Тыраж 120 экз. Бясплатна. Адказны за выпуск – У.П.Рубінчык (rubinchyk@lycos.com).
Правы на матэрыялы «Мы яшчэ тут!» захоўваюцца за аўтарамі. Бюлетэнь распаўсюджваецца ў Беларусі, Ізраілі, ЗША, Расіі і іншых краінах. Інтэрнэт-версію бюлетэня шукайце на сайце Аб’яднання выхадцаў з Беларусі ў Ізраілі: www.souz.co.il/belzem. Рубрыка «Наши друзья»
=======================================================================================




Copyright © 2000 Pastech Software ltd Пишите нам: info@souz.co.il