Новости   Доски объявлений Бизнес-каталог   Афиша   Развлечения  Туризм    Работа     Право   Знакомства
Home Page - Входная страница портала 'СОЮЗ'
ТВ-программа Гороскопы Форумы Чаты Юмор Игры О Израиле Интересное Любовь и Секс



 Главная
 Правление
 Новости
 История
 Объявления
 Фотоальбом
 
 Статьи и фото
 Интересные люди
 Работа объединения
 Форум
 ЧАТ
 
 Всё о культуре
 Гродненская область
 Могилевская область
 Наши друзья
 Витебская область
 ОТЗЫВЫ О НАШЕМ САЙТЕ (ЖАЛОБНАЯ КНИГА)
 Гомельскя область
 Брестская область
 НОВОСТИ ПОСОЛЬСТВА БЕЛАРУСИ
 Минская область
 Ссылки
 ВСЕ О ЛУКАШЕНКО
 Евреи г. Борисова
 Евреи Пинска



Поиск Любви  
Я   
Ищу  
Возраст -
Где?








МЫ ЯШЧЭ ТУТ! Беларуска-яўрэйскі бюлетэнь (Мінск). Спецвыпуск № 12, лістапад 2005 г. / хешван 5766 г
“МЫ ЯШЧЭ ТУТ!”
Беларуска-яўрэйскі бюлетэнь (Мінск).
Спецвыпуск № 12, лістапад 2005 г. / хешван 5766 г.
====================================================
ПОШТА РЭДАКЦЫІ
Хочу поделиться одним предложением. Здесь у нас в Бруклине есть парк Холокоста. Это небольшой участок земли, на котором стоит памятник с обозначениями стран, пострадавших от Холокоста, вокруг которого расположены камни памяти. Совсем недавно Юлий Айзенштат установил в этом месте камень в память о Глусском гетто. Юлий сумел преодолеть многие преграды и добился, что на стеле были добавлены две отсутствовавшие там республики – Беларусь и Молдова. Почему бы и в Минске в «Яме» или по ее периметру не положить подобные «Камни памяти» в честь Маши Брускиной, Эммы Родовой, Сони Эдельсон и других героев – подпольщиков Минского гетто?

Генрих Рутман, Нью-Йорк

“МЯТ!”: наколькі нам вядома, летам 2005 г. у “Holocaust Park” улады Нью-Ёрку насамрэч ушанавалі памяць соцень тысяч яўрэяў Беларусі, упершыню ў сваёй гісторыі ўнесшы змены ва ўжо ўсталяваны помнік. Да перамогі здаровага сэнсу мела датычнасць Сусветнае згуртаванне беларускіх яўрэяў. Прапанову экс-мінчаніна Г.Рутмана мы адрасуем перадусім кіраўніцтву Саюза беларускіх яўрэйскіх аб’яднанняў і абшчын, якому належыць мемарыял “Яма” ў Мінску.

У ВЫХАДЦАЎ З БЕЛАРУСІ Ў ІЗРАІЛІ
мітынг памяці, прысвечаны Дню знішчэн-ня Мінскага гета, адбыўся 28 кастрычніка ў «Яар а-кдушым» («Лес пакутнікаў»). Было як мінімум 200 чалавек. Прыехалі нашы землякі з розных краёў Ізраіля: з Нетаніі, Ашдода, Ашкелона, Арада, Беэр-Шэвы, Іерусаліма, Бейт-Шэмеша і іншых гарадоў. Гучалі малітвы Кадыш і Эль Мале Рахамім на рускай і на іўрыце. Выступалі былыя вязні Мінскага гета. Да абеліску ў памяць пра 800 тысяч яўрэяў Беларусі былі ўскладзены кветкі ад беларускага пасольства і гарадскіх аддзяленняў нашага абяднання. Потым мы трохі выпілі, закусілі ды разехаліся па хатах.

Гена Пекер, www.souz.co.il/belzem
***
Roman SOBUR
ICH BIN A JID
Bam gancn mangl mit trumfn gejn
Far harter got in majne verter:
Ich bin a jid, s’iz vogik ejns
Bejs cajt aza af dy planete.
***
ШТО Ў МІНСКУ

М І Т Ы Н Г І

Урачысты мітынг, прысвечаны 62-й гадавіне знішчэння мінскага гета, адбыўся 21 кастрычніка ў мемарыяльным комплексе "Яма". Старшыня беларускай Асацыяцыі яўрэяў – былых вязняў гета і нацысцкіх канцлагераў Міхаіл Трэйстэр расказаў прысутным, што ў пагроме, гадавіну якога адзначаюць у гэтыя дні, загінула больш як 5000 чалавек. Ён нагадаў, што сёння ў Беларусі працуе камітэт па ўвекавечанні памяці ахвяраў Халакосту, але пакуль не пазначана больш за 100 месцаў масавага знішчэння яўрэяў на тэрыторыі краіны.
На мітынгу сабралося каля 200 человек… Напрыканцы сходу будучыя рабіны з Ізраіля і Расіі, якія прыехалі ў Беларусь на восеньскія святы, звярнуліся да прысутных, і амаль кожны атрымаў блаславенне на Сукот.

Вольга Аднаколава, www.aen.ru
* * *
Дваццаць шостага кастрычніка да дражджавога заводу ў знак памяці пра Кірылу Труса, Валодзю Шчарбацэвіча і Машу Брускіну прыйшлі два тузіны чалавек, пераважна сталага ўзросту. Рыгор Абрамовіч з суполкі “прагрэсіўнага іудаізму” патлумачыў адсутнасць моладзі тым, што яна працуе, вучыцца, але яна “побач з намі”. Гучала не дужа пераканаўча. Фаня Рубінская прачытала свой верш пра герояў. Дырэктарка музея гісторыі і культуры яўрэяў Беларусі Іна Герасімава папрасіла дапамагчы ў пошуку сведчанняў аб Машы Брускінай, якая да 1941 г. вучылася ў 28-й мінскай школе, асабліва даваенных фотакартак.
Ул. кар.

К Н І Г І

У канцы кастрычніка чытачам стаў даступны шэраг каштоўных выданняў. У Гістарычнай майстэрні на Сухой прэзентаваліся ўспаміны Гені Завольнер, якая перажыла ўсе жахі мінскага гета, у Нацыянальнай бібліятэцы – трохтомнік “Скрыжалі памяці”, укладзены Алесем Бельскім. На “скрыжалях” – імёны дзя-сяткаў беларускіх літаратараў, якія загінулі ў гады вайны. Сярод іх было многа яўрэяў, але ў падобным выданні 1960-х гадоў яўрэі аказаліся “непажаданымі”… Цяпер, дзякуючы прафесару Бельскаму і выдавецтву “Беларускі кнігазбор”, творы Захара Барсука, Рахілі Брохес, Элі Кагана, Сямёна Лельчука, Льва Талалая і іншых трапяць у масавыя бібліятэкі.


Р А З Б У Р Э Н Н Е

Дамы на Калектарнай, 3-3a “рэстаўруюць” з дапамогай экскаватараў ад пачатку восені. Мала каго хвалюе, што ў верасні 1902 г. там праходзіў Усерасейскі з’езд сіяністаў. Бураць і дом па Гандлёвай, 27 – помнік архітэктуры XIX ст.
--------------------------------------
КАРАТКЕВІЧ ДУМАЎ ПРА НАС

Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч (1930-1984), якому 26 лістапада магло б споўніцца 75, – з тых пісьменнікаў, каго чытаюць і перачытваюць. Аўтар “Каласоў пад сярпом тваім”, “Ладдзі Роспачы”, “Дзікага палявання караля Стаха” цікавіўся яўрэйствам бадай усё жыццё. Розгалас атрымаў яго верш “Яўрэйцы”, персанажы-яўрэі дзейнічаюць у рамане “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”, п’есе “Маці ўрагану”… ды шмат дзе яшчэ. Паводле Барыса Казанава (“Роман о себе”), Караткевіч хацеў напісаць пра яўрэяў цэлы раман. Мо не паспеў, а можа, перадумаў: не так важна. Іосія бен Раввуні, Мендаль Кеймах, Навум Фінеес – усе яны блізкія нашаму сэрцу. Сёй-той запісваў У.Караткевіча ледзь не ў антысеміты праз тое, што ў п’есе пра крычаўскае паўстанне XVIII ст. ім былі выведзены драпежнікі – арандатары Іцкавічы. Дык у сям’і не без вырадка(ў); што да юдафобскіх стэрэатыпаў, ад іх Караткевічава творчасць цалкам вольная. Так, сёння неадназначна ўспрымаюцца эпізоды з аповесці “Госць прыходзіць на золкім світанні” (1959), дзе вязні мінскага гета паводзяць сябе, быццам авечкі: але ж у 1950-я гады самі яўрэі ў Беларусі гаварылі пра гетаўскі супраціў вельмі ціха і рэдка.
Можна правесці нямала паралеляў паміж творамі У.Караткевіча і яўрэйскімі тэкстамі. Прачытаўшы, як людзі дзеляцца гадамі жыцця з Вылівахам і Бярозкай, прыпамінаеш: “Здаўна ў яўрэяў існуе вера ў тое, што можна падарыць частку свайго жыцця іншаму чалавеку, скараціўшы пры гэтым сваё жыццё” (В. Дымшыц, каментар да “Яўрэйскіх народных казак”: Спб: Symposium, 1999). А пасаж з той жа “Ладдзі Роспачы”: “Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як не робіць ніхто – і тады пераможаш” перагукаецца з радкамі знакамітага рабіна Салавейчыка, нараджэнца Берасця (артыкул “Катарсіс”): “У жыцці сустракаюцца сітуацыі, калі логіка і розум бяссільныя, і тады трэба адразу… кінуцца ў абсурд, і толькі гэта можа выратаваць чалавека…” Мяркуем, беларуска-яўрэйскім літаратурна-гістарычным сувязям будзе яшчэ прысвечана багата дысертацый.
В. Р-к
ЦІ Ж НЕ ВАРТА ТАМ БЫЦЬ, А?
13-20 лістапада у Мінскім яўрэйскім абшчынным доме пройдзе аж 9–ты фестываль яўрэйскай кнігі (уваход вольны). 23-24 лістапада ў ДК прафсаюзаў – Першы Міжнародны фестываль этнічнай музыкі «Klezmerшок» з удзелам гурта ”Minsker Kapelye”, Майкла Альперта, Аляксея Розава, Івана Жука і іншых выдатных музыкаў. Білеты прадаюцца праз “Клас-клуб”.
* * *
ПІСЬМЫ З ФРОНТУ

Гэтыя лісты перадала нам для друку Міра (Мір’ям) Шустэр, жыхарка Мінска. Лісты былі напісаны яе братам Львом Хасданам у час абароны Ленінграду, дасланы ў Чкалаўскую вобласць.


21.X.1942 г.
Здравствуйте, любимая Мамочка и сестрички!
Ровно два года тому назад я уехал из дому. Немало я пережил за это время, но признаюсь: все, что касалось лично меня, очень мало заставляло беспокоиться.
Не было дня из прошедших двух лет, чтобы какая-то грусть, или тяжелая тоска, не угнетала меня при одном воспоминании о вас. Особенно, неописуемо тяжело было мне, когда я ничего не знал о вас. (…) Не безболезненно прощался я со своими взлелеянными мечтами, которым суждено было, как гордым соколам, разбиться об острые утесы суровой действительности. Лишь немногие еще живут и в жгучем нетерпении ждут того момента, когда, оперевшись на свои крылья, пустятся в стремительный благодатный полет.
Милая Мамочка, все чему обязывает меня беспредельная благодарность и любовь к тебе и к дорогим сестричкам является для меня не мечтой, а неотъемлемой частью своего «я», своей жизни (…)

7 ноября 1942 г.
Добрый день, любимая Мамочка и дорогие сестрички: Люсенька, Мирочка, Симочка, Саррочка!
Сегодня праздник. Рано утром чуть забрезжил рассвет. Я быстро встал, помылся ледяной водой, гладко выбрился, пришил беленький подворотничек, особо тщательно намотал на ноги свои «стометровые» обмотки и, когда солнце ласково заглянуло в маленькое окошко землянки, я уже готов был встретить празд-ничное морозное утро. За чаем как-то сами собой вспомнились слова любимой песенки: «…в горе – молчаливая, в праздник – хлопотливая… Мама! милая Мама!»
И в памяти поплыла вереница воспоминаний. Но не долго можно было предаваться им. Только допишу это маленькое письмо и пойду выполнять свою боевую работу. Дорогие мои, напишите как прошел у Вас сегодняшний день. Я немного стараюсь представить Вас в кругу друзей, но бедна фантазия…
Любимые мои сестрички, в этот день вы удесятерили заботу и внимание к дорогой Мамочке, думаю, что в ее радости вы нашли и свою.
Крепко обнимаю вас и целую. Ваш Лева.
Мамочка, крепись, будет день, когда ты нам преподнесешь праздничный пирог и неомраченная радость и веселье воцарится на долгие года.
Будь здорова. Целую. Твой Лева.
---------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------
Сям’я Рубінчыкаў, Алекс Фрыдман выказваюць глыбокія спачуванні Аляксандру Элентуху, якога спасцігла вялікае гора – смерць МАЦІ.
Смуткуем з нагоды смерці старшыні Мінскага аб’яднання яўрэйскай культуры – Вульфа РЭЗНІКАВА.
-------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------
АПОШНІ ПРЫТУЛАК
ХАІМА ПЛАЎНІКА
Вёска Крайск, што на Лагойшчыне, мае багатую гісторыю. Крайск вядомы з 1523 г., належаў дзецям магната Зяновіча, з 1590 г. – Насілоўскай, Осціку, пазьней Пташынскім, Каменскім, Тышкевічам. У 1593 г. тут былі адна вуліца, сядзіба, млын, царква. З 1630 па 1921 г., да ўваходу ў склад БССР, Крайск афіцыйна лічыўся мястэчкам. У пачатку ХVIII ст. у ім зьявіўся праваслаўны манастыр, а пазьней, у ХІХ ст., – і сінагога, з чаго можна зра-біць выснову пра нацыянальны склад паселішча.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны Крайск быў часткова спалены. Сёньня пра яго старажытную гісторыю нагадваюць царква сьв. Мікалая Цудатворца ў цэнтры мястэчка (збудавана ў 1897 г., адноўлена ў 2000 г.), капліца сьв. Аляксея ды двое могілак: праваслаўныя (хоць на іх пахаваныя таксама католікі й вуніяты) і габрэйскія.
Хрысьціянскія могілкі з капліцай знаходзяцца на вельмі заўважным месцы – акурат пры выезьдзе зь вёскі, паабапал аўтадарогі на Даўгінава. А вось габрэйскія могілкі адшукаць ня так лёгка. Каб дабрацца да іх, трэба скіравацца ў адваротны бок, прайсьці да канца па вуліцы Калгаснай. Там, ля раз-галінаваньня дзьвюх дарог (абедзьве вядуць у суседнюю вёску Грыневічы), на высокім беразе ракі Крайшчанкі можна пабачыць некалькі дзесяткаў надмагільляў, часткова схаваных у высокай траве. На помніках (пера-важна перакуленых) можна разгледзець радкі на габрэйскай мове й шасьцікутныя зоркі...
Бачна, што даглядаць могілкі ўжо даўно няма каму. Некаторыя надмагільлі палеглі тварам да зямлі, на многіх надпісы альбо павыціраліся ад часу, альбо пазарасталі мохам, і прачытаць іх можна было б хіба толькі з дапамогаю спэцыяльнай экспэртызы. А наладзіць такую экспэртызу вельмі нават варта – хоць бы таму, што на гэтых могілках пахаваны Хаім Плаўнік – бацька беларускіх пісьменьнікаў Зьмітрака Бядулі й Ізраіля Плаўніка. Жыў ён недалёка ў мястэчку Пасадзец. Каб пракарміць шматдзетную сям’ю, праца-ваў возчыкам, прыказчыкам на лесасплаве, дробным гандляром, абрабляў невялікі заарандаваны кавалак зямлі. Пры гэтым ён меў неблагія музычныя здольнасьці, у вольную хвіліну любіў граць на скрыпцы. Памёр у 1924 г. ад раку лёгкіх.
Найбольш верагодна, што ў Крайску знайшлі свой спачынак таксама бабуля і дзед З. Бядулі па маці. Але магчыма, яшчэ хто-небудзь прыгадае свой радавод і адшукае сярод пахаваных уласных сваякоў. А пакуль што Крайскія габрэйскія могілкі забытыя і занядбаныя, па іроніі лёсу прыхаваныя паміж мясцовымі машыннымі й жывёльнымі могілкамі, дзе ў ямінах і на пагорках ляжаць разьбітыя сельскагаспадарчыя прылады й каровіны чарапы...
Віктар Жыбуль,
Крайск – Менск.
УСЯКАЯ ЎСЯЧЫНА

ЖАНЧЫНЫ НА ДРЭВАХ
Адкрыўшы адзін з тамоў “Еврейской энциклопедии”, мы-такі знайшлі адказ на балючае пытанне: як справіцца з дэмаграфічнай праблемай у Беларусі. Аказваецца, славуты батанік Сярэдневякоўя Сімон бен Цэмах Дуран (не Дурань!) распавёў у сваім трактаце, што ў Індыі жанчыны, як і птушкі, растуць проста на дрэвах. Прадстаўнікам ураду застаецца проста дамовіцца з індусамі, каб тыя пазычылі нам колькі дрэўцаў…

ВЯЛІКІМ КАНСПІРОЛАГАМ
выявіўся аўтар газеты “Авив”, які выкрыў у птушыным пер’і, пакінутым вандаламі на “Яме”, пагрозу “уставіць пяро”, то бок парнуць нас усіх на-жом. Раней ён даводзіў, што Халакост – вынік сусветнай антыяўрэйскай змовы. Добра сказаў палітолаг Н.: “…не надо… уходить в конспирологию. Не потому что конспирология сама по себе плоха (хотя часто именно так) – нет, там есть место для интересного, но дальше вы уйдете в мифологию, а потом начнете про Красную Шапочку рассказывать”. Што ж, чакаем ад новага рэдактара паважанай газеты серыяла пра яўрэйскі Чырвоны Каптурок… Калі ж сур’ёзна, то артыкулы кшталту “Хулиганство или террор?” (№8-9/2005) могуць адно нанесці псіхалагічную шкоду кліентам “Хэсэдаў” – асноўнай чытацкай аўдыторыі “Авива”. Барацьбы з антысемітызмам тут няма і блізка.

АДКУЛЬ УЗЯЛОСЯ СЛОВА “ЯЎРЭЙ”
24 ліпеня 1925 году Бюро ЦК КПБ выпусьціла пастанову з наступнае нагоды: "Лічыць неабходным выкараняць з ужываньня ў беларускай мове слова "жыд" і замяніць яго словам "яўрэй". Менавіта ад гэтай пастановы і пачалося ўжываньне ў беларускай мове пазычанага з расейскай слова "яўрэй". Дагэтуль па-беларуску можна было сказаць толькі "жыд", і гэтае слова, у адрозьненьне ад расейскай мовы, не было ў нас абразьлівым. Варта згадаць верш Янкі Купалы "Ўсебеларускія жыды" або працу Зьмітрака Бядулі "Жыды ў Беларусі". Вось жа менавіта 24 ліпеня 1925 году ў беларускай мове зьявілася новае слова – "яўрэй".

Паводле “Радыё Свабода” (www.svaboda.org)
“МЯТ!”: Не можам згадзіцца з тым, што да 1925 г. беларускамоўныя ведалі толькі слова “жыд”. Яшчэ ў пачатку 1918 г. менская газета “Вольная Беларусь” надрукавала ліст Сымона Дзякова з Магілёўшчыны, які прапанаваў замяніць “жыда” на “еўрэя”. Слова “жыд” як такое нас не абражае, але й вяртацца ў 1924 год мы не збіраемся. A poc shtejt, ober dy cajt shtejt nit!

СПРЭЧНЫ ВЕРШ

Дзяніс Хвастоўскі (1976-2001)
* * *
Як стане жыд з табою побач,
То ведай – гэта гід і помач.
Хадзі за ім – цябе заўжды
Сустрэнуць радасна жыды.
Хоць гэта жыд – за ім хадзі
І будзеш сыты Аладзін.
Калі ідзеш – ідзі за ім
І ведацьмеш Ерузалім.

<1993>
===========================================================================================================
Адрас для лістоў: Казловай С.В., Беларусь, Мінск, 220082, вул. Матусевіча, 16-65. (Matusevicha, 16/65, Minsk, Belarus, 220082).
Надрукавана 04.11.2005. Тыраж 120 экз. Бясплатна. Адказны за выпуск – У.П.Рубінчык (rubinchyk@lycos.com).
Правы на матэрыялы «Мы яшчэ тут!» захоўваюцца за аўтарамі. Бюлетэнь распаўсюджваецца ў Беларусі, Ізраілі, ЗША, Расіі і іншых краінах. Інтэрнэт-версію бюлетэня шукайце на сайце Аб’яднання выхадцаў з Беларусі ў Ізраілі: www.souz.co.il/belzem. Рубрыка «Наши друзья»
======================================================================================




Copyright © 2000 Pastech Software ltd Пишите нам: info@souz.co.il