Новости   Доски объявлений Бизнес-каталог   Афиша   Развлечения  Туризм    Работа     Право   Знакомства
Home Page - Входная страница портала 'СОЮЗ'
ТВ-программа Гороскопы Форумы Чаты Юмор Игры О Израиле Интересное Любовь и Секс



 Главная
 Правление
 Новости
 История
 Объявления
 Фотоальбом
 
 Статьи и фото
 Интересные люди
 Работа объединения
 Форум
 ЧАТ
 
 Всё о культуре
 Гродненская область
 Могилевская область
 Наши друзья
 Витебская область
 ОТЗЫВЫ О НАШЕМ САЙТЕ (ЖАЛОБНАЯ КНИГА)
 Гомельскя область
 Брестская область
 НОВОСТИ ПОСОЛЬСТВА БЕЛАРУСИ
 Минская область
 Ссылки
 ВСЕ О ЛУКАШЕНКО
 Евреи г. Борисова
 Евреи Пинска



Поиск Любви  
Я   
Ищу  
Возраст -
Где?








МЫ ЯШЧЭ ТУТ! Беларуска-яўрэйскі бюлетэнь (Мінск). Спецвыпуск № 11, кастрычнік 2005 г. / тышрэй 5766
“МЫ ЯШЧЭ ТУТ!”
Беларуска-яўрэйскі бюлетэнь (Мінск).
Спецвыпуск № 11, кастрычнік 2005 г. / тышрэй 5766 г.
====================================================
З НОВЫМ ГОДАМ!
З яблыкам i мёдам!
Вiншуем усiх нашых чытачоў са святам Рош-Ашана (4 кастрычнiка) i зычым у 5766 годзе быць галовамi, а не хвастамi!
* * *
ПОШТА РЭДАКЦЫІ

ПІСЬМО З “ХІМІІ”
Вялізны дзякуй за дасланыя нумары “Мы яшчэ тут!”. Я зараз якраз чытаю кнігу ўспамінаў Натана Шчаранскага “Не ўбаюся зла…” – пра алію, рух за рэпатрыяцыю, вайну КДБ супраць габрэйства – і спэцвыпускі №№ 8, 9, 10 у гэты кантэкст упісваюцца вельмі дарэчна.
Надрукавацца ў самвыдаце пры рэжыме – мара любога аўтара, тым больш калі гэта беларускамоўная габрэйская кроніка. Вашае выданьне застаецца зараз практычна адзінай нітачкай, якая зьвязвае беларускую Беларусь з абраным Богам народам – і сапраўды вельмі важна, каб гэтая нітачка не перарывалася. Нажаль, у нас нават сярод “апазыцыі”, нават у нацыянальным руху, нават сярод сябраў Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі важнасьць такое сувязі рэдка хто разумее.
Трымайцеся! Жыве Беларусь! Анахну кан!
Павал Севярынец,
Малое Сітна, 12.IX.2005.
---------------------------------------------
Посылаю миниатюру, которой поздравил Гирша Релеса в его 90-летний юбилей:
* * *
Roman SOBUR
Relesn mit libe
S’iz fri cushteln a pintl af di gramen,
Doch najncik jor s’iz noch nito der finish:
S’hot zich fargit dy ciung cu di gramen,
Cu di families-cunemenish cuzamen,
Un ba a glezl tej cu zkejnim-shpil in jidish.

У меня на идиш миниатюр много, особенно на тексты Губермана.
С уважением,
Роман Собур, г. Минск.
---------------------------------------------
Дзякуй за бюлетэнь «Мы яшчэ тут!». Бачу, што на яўрэйскай «грамадзе» адбіваюцца ўсе тыя працэсы-«мутацыі», што і на ўсім грамадстве.
Вадзім Жылко, г. Лунінец.
-----------------------------------------
Дорогие друзья! В канун Еврейского Нового Года я шлю вам свои самые дружеские поздравления и пожелания счастья, здоровья и благополучия. Ни для кого не секрет моя особо теплая связь с русскоговорящими товарищами по общественно-политической деятельности, и потому еще и еще раз я говорю вам ШАНА ТОВА!
Ваш Эфраим Сне, депутат Кнессета
-------------------------------
Буркуны

(паводле Ў. Высоцкага)

Як добра жыць сярод ваўкоў!
Ёсьць дзівакі – ня вераць,
Сышліся дзесяць буркуноў,
Адзін сказаў: «БТ – хлусьня»,
Іх засталося дзевяць.

Рашылі дзевяць буркуноў:
«Зашыем рты на ноч мы»,
Адзін стаў моўчкі разважаць,
Іх засталося восем.

Гулялі восем буркуноў,
Вакол лясы і цень…
Адзін тут штосьці запісаў, –
Іх засталося сем.

Сем буркуноў зайшлі ў кафэ,
Таго-сяго падесьці.
Адзін скрывіўся: – Во, дзярмо! –
Іх засталося шэсьць.

Шасьцёра йшлі на выбары, –
Адзін хацеў адстаць.
Яго заўважыў кадэбіст, –
Іх засталося пяць.

Пяць буркуноў сядзелі раз
У аднаго ў пячоры.
Той «Нейрадзюбеля» найграў, –
І іх ужо чацьвёра.

З тых чацьвярых адзін буркун
Бурчаў, узьняўшы бровы.
Яго пачуў ягоны ж сын, –
Іх засталося трое.

Тры буркуны йшлі на базар
Наконадні раства.
Адзін патыліцу чухнуў, –
Іх засталося два.

Два буркуны бяруць «СБ» –
«На, Федзя, паглядзі».
Адзін стаміўся, пазяхнуў, –
І іх ужо адзін.

Буркун вось гэту песьню сьпеў,
Яго маглі павесіць!
Але адправілі ў Сітну, –
Там стрэліся ўсе дзесяць!

АЛ рашыў: «Ну, ім капут!
Ня будуць вазьнікаць!» –
Ды буркуны і там, і тут, –
Мільёнаў гэтак пяць!
-----------------------
ВЕРНУТА БРАМА НА РАКАЎСКАЙ

Чырвоная камяніца, што стаіць на рагу мінскіх вуліц Ракаўскай і Вызвалення, – няпросты дом. Сто гадоў таму тут жыла заможная яўрэйская сям’я, ад якой захавалася памятка – разная драўляная брама і след ад мязузы*. У Беларусі гэта быў, здаецца, адзіны дом з такім следам: не дзіва, што сюды ахвотна прыходзілі экскурсанты з розных краін свету. І вось у сярэдзіне верасня 2001 г. кавалак вушака, дзе вісела мязуза, быў па-барбарску выпілены, а ў 2002 г. знікла і ўся брама. Замест яе з’явілася шыльдачка «дверь на реставрации». Кавалак вушака пазней знайшоўся ў музеі гісторыі і культуры – яго нават паклалі пад шкло. Калі верыць дырэктарцы музея, нявечыла браму… экскурсаводка-яўрэйка. Збаяўшыся, што ў выніку рэстаўрацыі знікне ўвесь “экспанат”, спадарыня Нэла Н. наважылася “выратаваць” ягоную частку… Амаль як тыя недарэкі пачатку 1990-х, што адмовіліся ад старажытных будынкаў сінагог, атрымаўшы ўзамен халупу на вул. Даўмана…
Ці варта было так ужо баяцца рамонту дома? Ці не лепш было своечасова атрымаць у сталічных уладаў гарантыі, што ў Ракаўскім прадмесці поўнасцю захаваецца памяць пра былых жыхароў? Цяпер брама адноўлена з усімі завітушкамі (гл. унізе фотаздымак аўтарства Веранікі Дзядок), але, натуральна, ужо без следу ад мязузы. Мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі кажа: “гэта яшчэ значна лепш, чым магло быць”. Аднак напамін пра традыцыі нашых продкаў нікому б не зашкодзіў – ні гарадскім чыноўнікам, ні цяперашнім гаспадарам дому. І самае крыўднае, што да знікнення ў цэнтры Мінску памяткі іудаізму спрычыніліся самі яўрэі… Што ж, затое сучасная мязуза ў металічным футарале вісіць ля турбюро “У Жэні” – на вул. Камсамольскай, метрах за 150 ад Ракаўскай.

* Мязуза – простакутны кавалак пергаменту, на якім напісаны вершы з Торы. Скрутак змяшчаецца ў футарал і служыць сімвалам аховы жытла і яго насельнікаў Богам Ізраіля.

IN MEMORIAM

Спаўняецца трыццаць дзён, як не жыве на гэтым свеце Ібрагім Канапацкі. Цікавы чалавек, гісторык, аўтарытэтны татарскі і мусульманскі дзеяч са спагадай ставіўся да нашага выдання – мо таму, што і сам рэдагаваў “самвыдатаўскія” “Байрам” ды “Жыццё татарскае”. У № 10 “Анахну кан” з’явіўся артыкул І.Канапацкага “Лёсы яўрэйскія, лёсы татарскія”. У знак памяці пра Ібрагіма падаем фрагмент гутаркі, запісанай увосень 2002 г.
І.Канапацкі: Мы (татарскія актывісты – рэд.) у пачатку 1990-х гадоў спрабавалі правесці сваіх дэпутатаў у Вярхоўны савет. Нічога гэта не дало. Адзінае што ў 1992 г. быў прыняты закон “Аб нацыянальных меншасцях”, іншыя нарматыўныя акты, якія сёння не працуюць. А чаму не працуюць? Таму што няма людзей [ва ўладзе]. Неабавязкова, каб было ад яўрэяў столькі, ад татараў столькі – хай будзе адзін. А для гэтага трэба весці работу па аб’яднанню. Каб было грамадскае аб’яднанне ўсіх нацыянальных меншасцей. Карэйцы спрабавалі рабіць нешта, але патрэбны лідэр, якога не западозрыш у сімпатыях, антыпатыях – нейтральная асоба… Можа, нават ад беларусаў. Беларускамоўныя беларусы – яны ж таксама меншасць, лінгвістычная…
Цяпер ідзе адкат грамадскіх суполак ад афіцыйных структур. Цэнтр нацыянальных культур і іншыя – яны ні халеры не робяць. У іх задача – “дзяржаць і не пушчаць”, кантраляваць толькі. Падмяняюць функцыі праваахоўных органаў. А нам гэтага не трэба. Я вось быў у Малдавіі. Што мы пра яе ведаем? Выступае дырэктар яўрэйскай бібліятэкі ў Кішынёве. Слухайце – яна дзяржаўная, гэтая бібліятэка! Прычым не толькі яўрэйская – і нямецкая, і руская ёсць. А што такое бібліятэка сёння? Вось, дапусцім, мы з вамі селі б там і гаварылі… У нас дзяржава ў гэтым не зацікаўлена, каб развіваць нацыянальныя суполкі.
Карэспандэнт “АК”: А на апошніх выбарах татары за каго галасавалі?
І.К.: Цяжка сказаць... Я рабіў вуснае апытанне. У Іўі, дзе каля 1000 татараў, у нас была размова са старшынёй абшчыны. “За каго будзеце галасаваць – за Лукашэнку ці за Ганчарыка?” “Э, напэўна, за Лукашэнку. Гэтага мы прынамсі ведаем, а з тым – немаведама як будзе”. Іх можна зразумець, гэтых працаўнікоў, земляробаў. Пры Шушкевічы, Кебічы пайшла такая свістапляска, усе ўклады, усе грошы ляснулі…
Кар.: Выяўляецца, галасаванне татараў ненамнога адрозніваецца ад агульнабеларускага?
І.К. Ну, інтэлігенцыя ў горадзе, свядомыя татары, яны, можа, іначай галасавалі. А асноўная маса магла ўвогуле не прымаць удзелу ў галасаванні. “Народ безмолвствует”… Спрабавалі мы ў Смілавічах правесці ў савет Барыса Рамашэўскага, напаўтатарына. Дзе там дадуць! Ён на беларускай мове размаўляе, а для іх беларуская мова, як для быка – чырвонае. Хаця яны ўсе там у мястэчках на трасянцы гавораць.
Кар. А ці былі прэцэдэнты, калі ў органы ўлады выбіраліся татары?
І.К. Вось ёсць такі генерал Бікінін (у 2000-2004 гг. старшыня камісіі па нацыянальнай бяспецы ў Палаце прадстаўнікоў – рэд.). Я яго бачыў на канферэнцыі. Кажу на яго: «Слухайце, я на Вас гляджу, думаю, што Вы – татарын». Ён: «Так, я татарын». Ну, і які толк нам ад гэтага Бікініна?
* * *
САСЛАНЫ АНДРЭЙ КЛІМАЎ
Сёлета ў Беларусі ўжо некалькі чалавек адпраўлены на «хімію» па палітычных матывах. Сярод рэпрэсаваных – Андрэй Клімаў, абазваны «сіянісцкай марыянеткай» аматарамі «Вайны па законах подласці». У фантастычнай кнізе «Мінск 2016» яго герой заявіў: «Знаешь, кто больше всех обрадовался смене режима? Белорусские евреи в Нью-Йорке! Ты даже не представляешь, насколько эти люди влиятельны и могущественны… Еврейские деньги в средние века подняли многие европейские государства…». Дык што, трэба кінуць камень?

ПАКВАПІЛІСЯ НА МАЦУ
У Аршанскі ГУУС зьвярнуўся рабін Воршы (ураджэнец і грамадзянін Ізраілю) з заявай, што з гаражу, які арэндуе мясцовая габрэйская грамада, невядомыя скралі 120 бутэлек вінаграднага напою, восем скрыняў з мацой, а таксама розную бытавую тэхніку, посуд ды іншае. Злачынцаў пакуль шукаюць. Аршанская габрэйская грамада налічвае звыш 300 чалавек, збольшага сталага веку. Дзясяткі зь іх дармова харчуюцца за кошт ахвяраваньняў з Ізраілю.
Яўген Жарнасек, Ворша
(“Наша Ніва”, 23.09.2005)

СТАРЫ БЕЛАРУСКІ АНЕКДОТ
Беларус, які ведаў на ідыш два словы, тохес (дупа) і нахес (шчасце), трапіў на яўрэйскае вяселле. Надышла яго чарга віншаваць маладых, і ён натхнёна прамовіў: «Хачу пажадаць Вам вялікага тохесу»! У залі павісла цішыня. Аднак бадхен (маршалак) не разгубіўся: «Дзіва што, вялікі тохес – таксама нахес»!


Расказаў Аляксандар Астравух, рэстаўратар з Мінска, які чуў гэтую показку ад сваіх калегаў яшчэ ў 1980-я гады.

Р Э П Л І К А

ЦЫВІЛІЗАЦЫЯ – БОГ = КУЛЬТУРА?
Патроху чытаю прывезеныя з Мінска нумары газеты “Вясна” і дзівуюся: нават у нашай “раёнцы” такой бязглуздзіцы не друкуюць. На першай паласе ў № 108/2005 буйны загаловак: «Бог+культура=цивилизация». Ці можна разважаць пра Бога ў арыфметычных катэгорыях? У сп. Басіна выйшаў парафраз сумнавядомага лозунга “Камунізм – савецкая ўлада плюс электрыфікацыя”. Акрамя таго, старшыня аб’яднання абшчын прагрэсіўнага іудаізму даводзіць, што яўрэі – адзіны народ, які мае ўласную рэлігію. Глупства! Раю зазірнуць хоць бы ў падручнік “Религиоведение” (Мінск: «Новое знание», 2004) – нацыянальную рэлігію маюць не толькі яўрэі, але і індусы, кітайцы, японцы.
У тым жа нумары “Авива” нейкая Якушава накрэмзала, што да 2015 г. ніхто з былых вязняў нацысцкіх канцлагераў не дажыве. Ціпун бы ёй на язык за такі “прагноз”. Думаў, у наступным нумары перапросіць за сваю бестактоўнасць – дзе там! Шкада, што яўрэі цяпер такія млявыя: ім плююць у вочы, а яны кажуць, што раса…

Максім Доўгі, Шчучын
----------------------------------
УСЯКАЯ ЎСЯЧЫНА

ФУНДАТАР НАЦЫЯНАЛЬНАЙ БІБЛІЯТЭКІ – НАШ ЗЯМЛЯК
Не, гэта не той, пра каго вы падумалі. Ці былі ў Іосіфа Хазановіча вусы і жаданне паставіць сабе прыжыццёвы помнік на забалочанай пляцоўцы, мы не ў курсе. А вось разуменне, што без кнігі наш народ – не народ, яўна прысутнічала. Доктар Хазановіч з Гародні (1844-1919), як сведчыць “Яўрэйская энцыклапедыя”, сабраў і пераслаў у Іерусалім больш за 60000 кніг і дакументаў, запачаткаваўшы універсітэцкую бібліятэку (яна ж – Нацыянальная). І… памёр у галечы.

ІЎРЫТ ДАСПАДОБЫ ЎЛАДАМ
Прынамсі, на мінскім Усходзе, у новым будынку бібліятэкі, словы Францішка Скарыны пра чалавека зіхацецьмуць і ў перакладзе на іўрыт. А 23 верасня “Белпошта” выпусціла блок марак на шахматную тэму (дарэчы, упершыню ў гісторыі краіны), дзе таксама ёсць надпіс на іўрыце: “Shakhmat”

ДРАЖНІЛКА ПА-ЯЎРЭЙСКУ
Вось што расказаў Міхал Звераў, родам з Парычаў (1929 г. нар.), у перапынку паміж шахматна-шашачнымі паядынкамі ў “Хэсэдзе”:
– Кіно ў Парычах паказвалі ў клубе, побач з пажарнай каланчой. Калі мы былі маленькія, начальнік пажарнай каманды – Сімен Цыг – не пускаў нас у кіно без білетаў. Дык мы прыдумалі пра яго дражнілку, абыгрываючы прозвішча (“цыг” на ідыш – каза):
Cygele, bekele, a vajsinker shmekele,
A kurcynker ekele,
Der ekele klingt,
Doc cygele stinkt!
Спелі яму. Доўга ён за намі ганяўся…

НОВЫ БЕЛАРУСКІ АНЕКДОТ
Ці можаце вы сабе ўявіць, каб якісьці пушкініст назваў кнігу пра сябе «Пушкін»? Але ў нашай пясочніцы ўсё магчыма. Так, надоечы выйшла аўтабіяграфічная аповесць “Хатынь”, дзе ладнае месца – значна большае, чым аповед пра лёс хатынцаў – займаюць фотавыявы аўтара і яго сямейнікаў. Bravo сціпласці тав. Левіна!

ПАЭЗІЯ

Лейба Найдус (1890-1918)

* * *
Шкада, што мой народ у песні
Нязначнае займае месца.
Чужыя вершы піша людзям,
Што сярод дальніх зор блукаюць.
* * *
Хацеў бы памагчы народу,
Бо гіне ў болі і самоце.
Хачу яму вярнуць я веру
Ў бязмежнасць хараства на свеце,
Каб стала будучыня лепшай.
(пераклад з ідыш М. Танка)

===========================================================================================================
Адрас для лістоў: Казловай С.В., Беларусь, Мінск, 220082, вул. Матусевіча, 16-65. (Matusevicha, 16/65, Minsk, Belarus, 220082).
Надрукавана 06.10.2005. Тыраж 120 экз. Бясплатна. Адказны за выпуск – У.П.Рубінчык (rubinchyk@lycos.com).
Правы на матэрыялы «Мы яшчэ тут!» захоўваюцца за аўтарамі. Бюлетэнь распаўсюджваецца ў Беларусі, Ізраілі, ЗША, Расіі і іншых краінах. Інтэрнэт-версію бюлетэня шукайце на сайце Аб’яднання выхадцаў з Беларусі ў Ізраілі: www.souz.co.il/belzem. Рубрыка «Наши друзья»
======================================================================================




Copyright © 2000 Pastech Software ltd Пишите нам: info@souz.co.il