Новости   Доски объявлений Бизнес-каталог   Афиша   Развлечения  Туризм    Работа     Право   Знакомства
Home Page - Входная страница портала 'СОЮЗ'
ТВ-программа Гороскопы Форумы Чаты Юмор Игры О Израиле Интересное Любовь и Секс



 Главная
 Правление
 Новости
 История
 Объявления
 Фотоальбом
 
 Статьи и фото
 Интересные люди
 Работа объединения
 Форум
 ЧАТ
 
 Всё о культуре
 Гродненская область
 Могилевская область
 Наши друзья
 Витебская область
 ОТЗЫВЫ О НАШЕМ САЙТЕ (ЖАЛОБНАЯ КНИГА)
 Гомельскя область
 Брестская область
 НОВОСТИ ПОСОЛЬСТВА БЕЛАРУСИ
 Минская область
 Ссылки
 ВСЕ О ЛУКАШЕНКО
 Евреи г. Борисова
 Евреи Пинска



Поиск Любви  
Я   
Ищу  
Возраст -
Где?








“МЫ ЯШЧЭ ТУТ!” Беларуска-яўрэйскі бюлетэнь (Мінск). Спецвыпуск № 10, верасень 2005 г. / элул 5765 г
“МЫ ЯШЧЭ ТУТ!”
Беларуска-яўрэйскі бюлетэнь (Мінск).
Спецвыпуск № 10, верасень 2005 г. / элул 5765 г.
====================================================
Фелікс Баторын
* * *
Узнёслых словаў шмат нагаварылі,
Высокіх спраў намецілі мільён,
Але са словам справу пасварылі,
Падлічваючы папяровы плён.

Перарабі ўсяго сябе нанова,
Па-новаму на белы свет зірні,
Сапраўдны сэнс зашмальцаваным словам
Вярні, садраўшы вокіс балбатні.
1986

Feliks Chajmovich
* * *
Der friling. Alts vert grin un din.
Se flisn vasern ariber.
Di ershte blum. Di ershte bin.
Di ershte libe.

Alts iz gevezn shojn ba mir:
Saj glik, saj vejtik,
Saj majne shures af papir, –
Nor mir iz vejnik.

S’iz narish shtrebn af tsurik.
Men darf zich ajln in der tsukunft.
Ch’vel mit majn samem letstn blik
Forojs nor kukn.

2005

ПРА СУЧАСНЫ МОМАНТ

Павел Севярынец адбывае тэрмін у лясгасе на крайняй поўначы Беларусі. Распачата крыміналь-ная справа супраць стваральнікаў мультфільмаў “пра прэзідэнта”. У Саюзе палякаў раскол: пасля абрання “няправільнага” кіраўніцтва “чэсныя” актывісты з падачы ўладаў правялі альтэрнатыўны з’езд. У афіцыйных СМІ абарона “простых палякаў” ад “палітыканаў” дужа нагадвала абарону “простых чэхаў” ад “паўзучай контррэвалюцыі” з Захаду ў 1968 г…
З упартасцю, якую ўжыць бы ў іншым месцы, людзі, блізкія да адміністрацыі прэзідэнта, талдычаць усім нам – палякам, яўрэям, татарам etc. – “не займайцеся палітыкай, займайцеся культурай і мовай у дазволеных рамках”. А мы паўторым следам за Анато-лем Кузняцовым, аўтарам незабыўнага “Бабінага Яру”: гора таму, хто сёння забываецца на палітыку. Палітыка, згодна з вядомым выслоўем, прыйдзе да яго (яе) сама. Ці дапамагло сп-ні Борыс тое, што яна, па ўласным прызнанні, доўга дыстанцыявалася ад палітыкі ды апазіцыі? Наіўных караюць асабліва жорстка.
Справа Севярынца-Статкевіча выявіла некампетэнтнасць і несамастойнасць праваахоўных органаў. Са “справы аніматараў” вынікае, што дасціпны флэш-мультфільм па матывах Оруэла на сайце mult.3dway.org нашмат больш адэкватна адлюстроўвае цяперашні час краіны, чым пісаніна прыдворных псеўданавукоўцаў ды ідэолагаў. Калі “стали брать за усмешку, за слово” – ідзецца, сапраўды, аб уладзе класічных некашэрных жывёл з лычом, а не аб нейкай там “дэмакратыі”. Прапагандысцкія шоў на БТ і пярэстыя старонкі "СБ-БС” цяпер ужо мала каго ўвядуць у зман. Можна, канечне, папалохаць старых “інвалідаў пятай групы” дзяржаўным антысемітызмам, які прыціх нібыта толькі па абранні ППРБ (і, мусіць, без А.Л. вернецца), папрасіць дачку слыннага яўрэйскага падпольшчыка заявіць: “60 лет мы ждали и боролись за увековечение имени Михаила Гебелева в Минске и добились этого всем миром благодаря благородству Александра Григорьевича...” (“Советская Белоруссия”, 26.07.2005). Але, мяркуем, сам Гебелеў не ўхваліў бы слоў дачкі, што даўно жыве ў ЗША. “Дзяржантысемітызм”, які схаваў быў іклы ў пачатку 1990-х гг. (менавіта прэм’ер-міністр Кебіч у 1991 г. упершыню наведаў яўрэйскае мерапрыемства; прэзідэнт Лукашэнка прыходзіў на “Яму” значна пазней), дастаў іх у канцы 90-х. Не без ведама ўладаў выйшла “Война по законам…”, былі дабураны многія яўрэйскія святыя месцы, апаганены могілкі. Назваў у чэрвені Мінгарсавет адну вуліцу яўрэйскім прозвішчам, то дзякуй гораду за частковае аднаўленне справядлівасці, але пры чым Лукашэнка? А калі людзі з яго адміністрацыі “праціснулі” рашэнне аб назве вуліцы насуперак пазіцыі дэпутатаў і жыхароў, дык гэта больш выглядае на падачку. Ці варта нам карміцца з рукі людзей, якія другой рукой адбіраюць яўрэйскую маёмасць, у прыватнасці, “наклалі лапу” на гуманітарную дапамогу з-за мяжы?
Адным з яркіх сведчанняў пазіцыі ўладаў у “яўрэйскім пытанні” стала ўключэнне ва ўрадавую прапагандысцкую групу сумнавядомых Касцяна і Скобелева – у тым самым чэрвені 2005 г. Чартовіч – складальнік “Войны…” – друкуецца ў “Белдумцы”, органе прэзідэнтуры. Азаронак кіруе Белтэлерадыёкампаніяй, дзе ствараюцца брыдкія серыялы пра кручканосых “ворагаў славянства” і дзе так вольна дыхае рэдактар “Авива”… Нешта не так у дзяржаве, дзе філосафаў адпраўляюць на пагрузку бярвёнаў, а людзі з мысленнем лесарубаў (“лес сякуць – трэскі ляцяць”) апаноўваюць апарат кіравання.
Ласкава просім “прафесійных яўрэяў”, што любяць халяўныя і марныя ваяжы на канферэнцыі па антысемітызме (з “Авива” №6-7/2005 няясна: каму, апроч ваяжэра, была патрэбна выправа першага віцэ-старшыні левінскага Саюза на кангрэс АБСЕ ў Іспанію), у час гвалту хаця б не “падмахваць”. Нас мала, аднак мы – частка гордага народа. Памятайма пра гэта.
P.S. Ізраільцянін Натан Шчаранскі заявіў, што дорыць беларускім палітрэпрэсаваным сваю кнігу “Не убоюсь зла”. Цікава, ці дашле ім сваю свежую “Хатынь” (Мн., 2005) мянчук Леанід Левін?
* * *
Год як няма з намі Гірша Рэлеса – пісьменніка, педагога, грамадскага актывіста, які палка прапагандаваў і бараніў мову ідыш. 20 верасня г.г. у “Хэсэдзе” адбудзецца вечарына памяці паэта. Да яе валантэры падрыхтавалі пераклад на рускую мову кнігі Рэлесавых успамінаў “Яўрэйскія савецкія пісьменнікі Беларусі”. Пачатак а 15.00. Адрас: Мінск, вул. В. Харужай, 28.
ТУГА ПА ПАЛЕССІ

500 гадоў жывуць яўрэі ў Пінску – сталіцы беларускага Палесся. Налета пінчукі Іосіф Ліберман, Гіта Шаўчэнка & Co. плануюць шырока адсвяткаваць гэтую дату. А ёсць жа яшчэ Лунінец, Мазыр, Столін… Падборку матэрыялаў мы прысвячаем яўрэям Палесся. Ды ўсім палешукам.
* * *
ВИЗИТ НА ЗЕМЛЮ ПРЕДКОВ

Удивительную неделю провели на земле своих предков израильтяне, потомки выходцев из Давид-Городка. В августе они посетили места, связанные с еврейской историей, не только в Давид-Городке и Пинске, но и в Столине, Бресте, Кобрине, побывали на обзорной экскурсии по Минску. Но самым запоминающимся и волнующим событием для них стало участие в митинге в честь открытия в Давид-Городке мемориальной доски в память о 4350 жертвах Холокоста. На доске в центре городка появилась доска с надписью на трех языках: русском, английском и иврите: "В память о евреях общины, трагически уничтоженных в 1941-42 годах. Да благословенна будет память о них".
Особое внимание гостей и местных жителей привлек рассказ члена израильской делегации Хаи Либерман. Она единственная спаслась во время расстрела гетто. Госпожа Либерман рассказала, как 12-летней девочкой вместе с остальными евреями стояла на краю рва. Раздался залп, и она упала.
"Я лежала среди мертвых тел и понимала, что жива, – вспоминала Хая. – Пуля задела только руку. Кое-как выбравшись, я дошла до какого-то хутора. Крестьяне спрятали меня, а потом переправили в партизанский отряд".
Илья Разумовский, www.aen.ru.
-----------------------------------------------------------------------------
ГОРАД ТВАЙГО ДЗЯЦІНСТВА

За свой 850-гадовы век гэты горад шмат разоў цалкам зьмяняў сваё аблічча. Цэнтар княства, павета, вобласьці, раёна, меў магдэбурскае права і найбуйнейшы ў Беларусі порт, бачыў пасаджаных на кол казакаў і войска Булак-Балаховіча. Быў горадам дрыгавіцкім, паляшуцкім, габрэйскім, савецкім і постсавецкім. За ўвесь гэты час амаль нязьменным заставаўся толькі ўнікальны мазырскі ляндшафт. Стромыя ўзгоркі ўздоўж вялікай ракі... У сёньняшняй перадачы да 850-х угодкаў Мазыра, Зьміцер Бартосік адправіўся туды на пошукі гораду дзяцінства.
(Бартосік:) “Пра той Мазыр, якога ўжо няма, пра горад, што незваротна зьнік трыццаць гадоў таму, пра ягоных насельнікаў, іхныя норавы ды звычкі, пра гарадзкія гісторыі я размаўляю з рэдкім карэнным жыхаром Мазыра, які так і не пераадолеў прыцягненьня сваёй малой радзімы. Мой суразмоўца – мазырскі трамбаніст, колішні рэстаранны музыка і сёньняшні выкладчык музвучэльні, 55-гадовы Леанід Куперман”.
(Куперман:) “Я карэнны мазыранін. І таму добра памятаю, як было ў тыя гады ў Мазыры. Вось гэтая вуліца, якая ляжыць паралельна рацэ Прыпяці, яна называлася Слуцкая вуліца. На ёй стаялі ўздоўж ракі прыватныя хаты, у асноўным гэта былі дамы аднапавярховыя. Мабыць, адзін-два дамы былі двухпавярховыя. А з правага боку стаялі таксама дамы прыватнага сэктару, але там ужо былі дамы з цэглы. Каля ракі стаяў стары рачны вакзал. Двухпавярховы, з буфэтам. На рацэ вельмі многа было транспарту. Былі водныя трамвайчыкі. Параходзікі невялікія, іх называлі “лапці”. За пяць капеек можна было ад моста на Пхоў заехаць. Перавозілі на пляж. Хадзілі такія ж “лапці” ў Нароўлю. Я памятаю, што вельмі цяжка было вытрымаць, калі едзеш. Калі супраць плыні, дык гэта марудна. 4-5 гадзін трэба было ехаць у Нароўлю на гэтым “лапці”...
– Ці гучаў у 60-х гадах ідыш на вуліцах Мазыра?
– У Мазыры пражывала многа габрэяў. Ва ўсялякім выпадку, я памятаю – куды ні ідзеш, паўсюль на ідыш размаўлялі. Мы, малейшыя, саромеліся гэтага. А ўздоўж ракі пад вечар зьбіраліся старыя габрэі. Там былі лаўкі. Яны сядалі і размаўлялі на ідыш. Пра жыцьцё гаварылі. Пра палітыку ніколі ніхто не размаўляў. Размаўлялі – у каго дзеці, у каго ўнукі, хто як жыве. Усе габрэі займаліся нейкім рамяством. Мой дзед быў цясьляр, бабка не працавала. У асноўным у Мазыры габрэі былі цесьляры, муляры, краўцы, шаўцы. Я памятаю, па вуліцы Слуцкай жыў такі стары кравец Карпман. Ён вельмі добра шыў касьцюмы. Да яго хадзілі... Гэта было за шчасьце, каб ён сшыў табе касьцюм. Майму дзядзьку ён самаму першаму сшыў касьцюм з клёшамі. Дык мы глядзелі, як на дзіва нейкае. І ніводнай складачкі не было на гэтым касьцюме.
– А старыя, якія зьбіраліся ля ракі, яны гэта рабілі з задавальненьнем?
– На ідыш размаўлялі? Яны для гэтага і зьбіраліся. І я памятаю, што вельмі многа негабрэяў ведалі габрэйскую мову. У мяне быў сусед, дзядзя Міша Бабіна. Дык ён размаўляў лепей, чым многія габрэі, на ідыш.
Сяргей Дубавец, Вільня
Урыўкі паводле www.svaboda.org
-----------------------------------------------------------------
Рэпліка
ВОСЬ ДЫК “ДЫЛЕТАНТ”!

27 жніўня па Беларускім тэлебачанні была паказана перадача “Падарожжа дылетанта”, дзе вялося пра Мазыр. Вядучаму заманулася выпукліць асобу Булак-Балаховіча: ён, маўляў, і ваяр, і ахвяра рэпрэсій, і прыхільнік незалежнасці. Але ж нічога не было сказана пра яўрэйскія пагромы, за якія нясе адказнасць гэты дзеяч. Паводле звестак гісторыка Марата Бацвінніка, у пачатку 1920-х гг. ад рук балахоўцаў на поўдні Беларусі загінула больш за тысячу чалавек. Замоўчванне злачынстваў такіх асобаў, як Балаховіч – цынізм чыстай вады. Зрэшты, чаго чакаць ад цяперашняга БТ…
М.Д., Шчучын
---------------------------------------------------
ПРА ЯЎРЭЯЎ КАЖАН-ГАРАДКА

Яўрэі пасяліліся ў Кажан-Гарадку не пазней за XVII ст. У 1646 г., 21 красавіка, Марк Давыдавіч, арандатар “городка названного Кожангородецкого в воеводстве Новогородецком будучего”, напісаў скаргу ў Пінскі гарадскі суд. З імені гэтага чалавека відно, што арандатар быў яўрэем. У 1679 г. пінскія жыхары пазычылі Лагішынскаму іезуіцкаму манастыру 1500 злотых, а сярод яўрэйскіх абшчын, якія пералічвалі грошы, упамінаецца і Кажан-Гарадок.
1766 год – яўрэйская абшчына ў Кажан-Гарадку набыла самастойнасць.
1795 год – у мястэчку 129 хрысціянскіх і 21 яўрэйскі двор.
Яўрэйскае насельніцтва Кажан-Гарадка хутка расце: калі ў 1870 г. тут быў адзін малітоўны дом, то праз 26 гадоў – два. З завяршэннем у 1870-х гг. будаўніцтва Палескіх чыгунак, калі Лунінец ператварыўся ў вузлавую станцыю, значная колькасць кажан-гарадоцкіх яўрэяў перасялілася ў Лунінец. Аднак амаль да канца XIX ст. лунінецкія яўрэі не мелі нават сваіх могілак, пра што сведчыць архіўны дакумент:
“Минское Губернское Присутствие, препровождая прошение мещан пос. Лунинца Мордуха и Мовши Гофштейнов, Давида Гринштейна и других… о приобретении ими у крестьян с. Лунинца Константина Санюковича и Николая Павлюковца 1860 кв. сажен для устройства лунинецкого еврейского кладбища. …Участок земли, продаваемый под еврейское кладбище, представляет собой гористую песчаную бесплодную площадку верстах в 3-х от Лунинца. Евреям кладбище крайне необходимо, т.к. теперь им приходится хоронить умерших в м. Кожан-Городке в 14 верстах от Лунинца, что при значительности еврейского населения и его бедности является тяжким бременем”.
Паводле перапісу 1897 г. колькасць жыхароў Кажан-Гарадка – 3294, сярод іх 1597 яўрэяў. Такім чынам, яўрэі складалі ўжо 48% насельніцтва мястэчка.
* * *
У часы польскай улады сярод яўрэяў Кажан-Гарадка значна распаўсюдзіліся камуністычныя настроі. Арганізатар камуністычнай ячэйкі Хаім Белагуцкі лунінецкім судом быў асуджаны на 4 гады турмы. Выязная сесія суда доўжылася тры дні, і тры дні будынак суда быў абкружаны народам. Суддзі не наважыліся чытаць прыгавор у Лунінцы, чыталі яго ў Пінску… Прысуд быў аб’яўлены пінскім акруговым судом 23 лютага 1933 г. і пацверджаны 4 ліпеня апеляцыйным судом у Вільні.
Як сведчаць дакументы павятовай паліцыі, у Кажан-Гарадку дзейнічалі наступныя яўрэйскія грамадскія арганізацыі:
а) Аддзяленне яўрэйска-асветніцкага таварыства “Тарбут”, створанае ў Кажан-Гарадку ў 1925 г. Налічвала 15 сяброў. Старшыня Мазе Міхель, сімпатыя сіянісцкай арганізацыі. Дзейнасць таварыства слабая, сродкаў амаль не было.
б) “Грамадства апекі над яўрэйскімі сем’ямі ў Палессі”. Аддзяленне ў Кажан-Гарадку створана ў 1926 г. Налічвала 116 сяброў. Старшыня – Дрэбскі Менахем (сіяніст). Актыўнасці не выяўляла.
в) Яўрэйская дабрачынная арганізацыя “Гемулус Хэсэд”. Аддзяленне ў Кажан-Гарадку створана ў 1927 г. Дзейнасць – актыўная. Аб фінансах звестак няма. Палітычнага ўплыву (на арганізацыю) не было.
г) “Саюз яўрэйскіх рамеснікаў”. Аддзяленне ў Кажан-Гарадку ўзнікла ў 1928 годзе. Налічвала 400 сяброў. Старшыня Голін Міхель (падазраваўся паліцыяй у камунізме). Дзейнасць слабая. Сродкі – членскія ўзносы. Уплыў КПЗБ даволі моцны.

Друкуецца паводле: Васіль Туміловіч. “Кажан-Гарадок 500-гадовы. Гістарычныя даследванні”. Дадатак да альманаха “Лунінецкая муза”, Лунінец, 2005.
СТОГАДОВЫ ЮБІЛЕЙ
адзначыў бы ў гэтыя дні доктар фізматнавук Абрам Турэцкі, ураджэнец Петрыкава, што на Гомельшчыне (13.09.1905). Ён быў прафесарам БДУ, спецыялістам у тэорыі набліжэння функцый. Памёр у 1975 г. А вучні яго жывуць.
--------------------------------------------------------------------
АМАЛЬ СУР’ЁЗНА
Генадзь Бураўкін

Рабіна рабіна
Жартоўная легенда

Рабін рабы
Пайшоў у грыбы.

І пры кожнай удачы
Рэбе
Стужачку вешаў на дрэве:
На бярозе,
Сасонцы,
Асіне –
Чырвоную,
Белую,
Сінюю.
А там,
Дзе найбольшы знайшоў баравік,
Пачапіў зялёны каснік.

Пасля падышлі кабеты,
Угледзелі вэрхал гэты,
Хацелі парадак навесці,
Ды сталі ўтрапёна на ўзлессі:
Навокал быў лес –
Гэта ж трэба!
Рабы і вясёлы,
Як рэбе,
Як рэбе,
Крыху хітраваты,
Прыбраны,
Як ёлка на святы.
Кабет здзівіла нямала –
Без стужкі рабіна стаяла
З галінамі
Гнуткімі,
Тонкімі,
З цяжкімі чырвонымі гронкамі…
Яе,
Адзінокую,
Зграбную,
Яны і назвалі
Рабінаю рабіна.

Вятры развязалі стужкі,
Склявалі рабіну птушкі.
Гады ж не змянілі мянушкі –
Цвіце і цяпер на сугрэве
Рабіна рабога рэбе.

(паводле “Полымя”, № 8, 1995)

Андрэй Хадановіч
  
Талмудыст-рэфарматар з Бабруйску
не працуе, бо ўзяў беларуску:
у шабат – завядзёнка,
у нядзелю – бо жонка,
і астатніх пяць дзён – у нагрузку.

(паводле “Нашай Нівы”, 31.10.2003)

============================================================================================================
Адрас для лістоў: Казловай С.В., Беларусь, Мінск, 220082, вул. Матусевіча, 16-65. (Matusevicha, 16/65, Minsk, Belarus, 220082).
Надрукавана 08.09.2005. Тыраж 120 экз. Бясплатна. Адказны за выпуск – У.П.Рубінчык (rubinchyk@lycos.com).
Правы на матэрыялы «Мы яшчэ тут!» захоўваюцца за аўтарамі. Бюлетэнь распаўсюджваецца ў Беларусі, Ізраілі, ЗША, Расіі і іншых краінах. Інтэрнэт-версію бюлетэня шукайце на сайце Аб’яднання выхадцаў з Беларусі ў Ізраілі: www.souz.co.il/belzem. Рубрыка «Наши друзья»
=======================================================================================




Copyright © 2000 Pastech Software ltd Пишите нам: info@souz.co.il