Новости   Доски объявлений Бизнес-каталог   Афиша   Развлечения  Туризм    Работа     Право   Знакомства
Home Page - Входная страница портала 'СОЮЗ'
ТВ-программа Гороскопы Форумы Чаты Юмор Игры О Израиле Интересное Любовь и Секс



 Главная
 Правление
 Новости
 История
 Объявления
 Фотоальбом
 
 Статьи и фото
 Интересные люди
 Работа объединения
 Форум
 ЧАТ
 
 Всё о культуре
 Гродненская область
 Могилевская область
 Наши друзья
 Витебская область
 ОТЗЫВЫ О НАШЕМ САЙТЕ (ЖАЛОБНАЯ КНИГА)
 Гомельскя область
 Брестская область
 НОВОСТИ ПОСОЛЬСТВА БЕЛАРУСИ
 Минская область
 Ссылки
 ВСЕ О ЛУКАШЕНКО
 Евреи г. Борисова
 Евреи Пинска



Поиск Любви  
Я   
Ищу  
Возраст -
Где?








“МЫ ЯШЧЭ ТУТ!” Беларуска-яўрэйскі бюлетэнь (Мінск). Спецвыпуск № 7, май 2005 г. / нісан 5765 г.
“МЫ ЯШЧЭ ТУТ!”
Беларуска-яўрэйскі бюлетэнь (Мінск).
Спецвыпуск № 7, май 2005 г. / нісан 5765 г.
====================================================
П Е Р А М О Г А F O R E V E R
-------------------------------
Уважаемые земляки!
Всемирная ассоциация белорусских евреев поздравляет белорусских евреев, всех жителей республики с 60-летием праздника Победы. Мы желаем нашим боевым побратимам, всем беларусам без различия национальности и вероисповедования крепкого здоровья, благополучия в семье.

Искренне Ваш,
Давид Старобинский,
вице-президент ВАБЕ,
ветеран Великой Отечественной войны,
г. Нью-Йорк, США.
* * *
Са Святам Перамогі сваіх таварышаў па зброі павіншаваў Вульф Саламонаў, старшыня Іерусалімскага камітэту Саюза ветэранаў Другой сусветнай вайны – змагароў супраць нацызму, якому 6 сакавіка 2005 г. споўнілася 80 гадоў.
Вульф Саламонаў выказаў спадзеў, што народ Беларусі справіцца з цяжкасцямі на шляху да дэмакратыі і стабільнасці.
“У час, адпушчаны мне, буду рабіць усё, каб развівалася наша сяброўства”, – дадаў ён.
-------------
ЗДЕСЬ РОДИЛИСЬ ВАЙНРУБЫ

В Борисове есть небольшая одноэтажная улица Первомайская (бывшая Богдановская), незамощеная и без тротуаров. И есть на этой улице ничем с виду не выделяющийся деревянный домик № 7.
Не в каждом доме и не на каждой улице и даже не в каждом городе рождаются два (!) Героя Советского Союза. Между тем, именно по адресу Первомайская, 7 родились два мальчика Матвей и Евсей, которые вырастут, достигнут высоких воинских званий и, отличившись на войне, будут удоcтоены наивысших государственных наград – Золотых Звезд. Были удостоены боевых наград и их сестра Раиса и брат Зиновий, оба были тяжело ранены (Зиновий потерял глаз).
Но почему-то нет мемориальной доски на доме № 7 по ул. Первомайской, где родились заслуженные фронтовики Евсей, Матвей, Зиновий и Раиса Вайнрубы. Никто не забыт, ничто не забыто?
Александр Розенблюм, www.rpp.nm.ru.
-----------------------
“У цэнтры Міхалішак [вёска Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці] стаіць абеліск, прысвечаны ўраджэнцам вёскі, якія служылі ў Чырвонай Арміі і загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Там указаны 9 прозвішчаў – і ніводнага яўрэйскага. Між тым вядомы некалькі імён яўрэйскіх жыхароў Міхалішак, якія перад вайной былі прызваны ў армію і загінулі ў ходзе баявых дзеянняў”.
Ігар Усціменка, “Астравецкая праўда”.
-----------------
НАСУПЕРАК ЛЁГІЦЫ ПРЫСТАСАВАНЬНЯ
Гісторык з Ізраілю знаходзіць праведнікаў у Беларусі

У сьвеце налічваецца каля 16 тысяч Праведнікаў народаў сьвету – тых, хто ратаваў габрэяў у часе Галакосту. Праведніку або ягоным сваякам уручаецца адпаведны мэдаль, у некаторых выпадках аказваецца матэрыяльная дапамога ад дабрачыннага Фонду праведнікаў у Нью-Ёрку. Фонд Анны Франк у швайцарскім Базэлі фінансуе мэдычную дапамогу, а калі Праведнік пераяжджае ў Ізраіль, атрымлівае дзяржаўную пэнсію. Сярод Праведнікаў на 1 студзеня налічвалася 537 беларусаў.
Ізраільскі гісторык Генадзь Віньніца, які піша дысэртацыю па праблеме Галакосту ва Ўсходняй Беларусі, шукае Ўладзімера Хасмана, сына Іосіфа Хасмана, каб той напісаў хадайніцтва аб наданьні тытулу Праведніцы народаў сьвету аршанцы Вользе Сапезе. Яна ў акупацыю дзевяць месяцаў перахоўвала ў сваёй хаце І. Хасмана, даваеннага старшыню аршанскага калгасу “Чырвоны бераг”. Калі пошукі будуць пасьпяховымі, імя Вольгі Сапегі трапіць у сьпіс Праведнікаў народаў сьвету на Муры Памяці ў Ерусаліме, а на Алеі Праведнікаў у яе гонар пасадзяць дрэва.
Клопатам Віньніцы ўжо пяцёра беларусаў атрымалі тытул Праведніка. Дасьледуючы гісторыю гета ў Шклове, у 1997 г. ён даведаўся пра Настасьсю Дзеравягу зь вёскі Старабрашчына і Яфіма ды Надзею Шуцікавых з Уланава, што на Шклоўшчыне. Пра іх подзьвіг расказала выратаваная імі Ася Цэйтліна. Неўзабаве прадстаўнікі ізраільскай амбасады ўручалі мэдаль Настасьсі Дзеравязе, якой тады ўжо было 90 гадоў. Шуцікавых ужо не было на сьвеце, але знайшлі іх дачку, якая і жыве ў тым самым Уланаве.
У лік Праведнікаў былі залічаны Мікіта і Яўгенія Грыц зь вёскі Вугляне Глыбоцкага раёну. Пра іх Г. Віньніца пачуў ад выратаванага імі Сямёна Фэйгельмана. На жаль, іх таксама ўжо няма, і цяпер вядуцца пошукі ўнучкі, што жыве недзе ў Яраслаўлі.
Усе знойдзеныя Г. Віньніцам беларускія праведнікі былі простымі сялянамі, якія хавалі жыдоўскіх дзяцей насуперак страху за сябе і сваю сям’ю, запалохваньню і фашысцкай прапагандзе, насуперак лёгіцы прыстасаваньня. Вакол было шмат патаемных аднадумцаў, якія спачувалі асуджаным фашыстамі на зьнішчэньне яўрэям, але не насьмеліліся ім дапамагчы. Паводле сп. Віньніцы, падзеі на ўсходзе Беларусі найменш вывучаныя, бо сьведкаў засталося меней. Да лета 1942 г. усход быў, як казалі немцы, вольны ад яўрэяў, за выняткам хіба Менску ды працоўных лягераў у Бабруйску, Гомелі і Магілёве. Самыя актыўныя насельнікі гета на той час ужо паўцякалі ў партызаны і спрыялі вызваленьню палонных. Так, партызаны вызвалілі Мядзельскае гета. Пасьля па заходніх мястэчках Віцебшчыны – Глыбокім, Мёрах, Шаркаўшчыне – пракацілася хваля паўстаньняў.
Г. Віньніца шукае сьведчаньні пра невядомыя месцы, дзе акупантамі былі створаны гета і праводзіліся расстрэлы, у Бешанковіцкім, Віцебскім, Гарадоцкім, Лепельскім, Лёзьненскім, Полацкім і Чашніцкім раёнах. Г. Віньніца не выключае, што на шляху далейшых дасьледаваньняў яму сустрэнуцца імёны іншых вартых тытулу Праведніка народаў сьвету беларусаў, зрабіць якія вядомымі ўсім людзям ён лічыць сваім абавязкам.

Міхал Чарвінскі
(“Наша Ніва”, 18 сакавіка 2005, с. 16)

Рэд.: Вельмі шкада, што ў Беларусі не пабудавана Сцяны Памяці з прозвішчамі Праведнікаў. Усе гэтыя прозвішчы можна было б увекавечыць на адным з існуючых манументаў – напрыклад, на мяноры, што пастаўлена сп. Левіным побач з менскай “Ямай”. Металічныя шыльды з суседняй “Алеі Праведнікаў сусвету” перыядычна знікаюць; да таго ж, на іх умяшчаецца толькі тузін імёнаў з 537.
-----------------------
Ю Б I Л Е I

Міхаілу Клейнеру – 80

Міхаіл – мой зямляк, ураджэнец мястэчка Парычы. Клейнераў усе ведалі ў Парычах: бацька Міхаіла, брыгадзір будаўнікоў, быў вельмі працавіты, і сям’я жыла заможна. У Міхаіла – два браты і дзве сястры. Усе яны падтрымліваюць паміж сабой добрыя адносіны. Між іншага, яго малодшы брат Марк праславіўся ў Беларусі як валейбаліст.
У час вайны Міхаіл працаваў на заводзе, а потым скончыў у Мінску палітэхнічны інстытут, дзе стварыў самадзейны хор, адзін з лепшых у БССР. Стаўшы інжынерам, кандыдатам тэхнічных навук, запатэнтаваў нямала вынаходстваў, звязаных з вытворчасцю фарфору. Тэхніка тэхнікай, а галоўнае ў тым, што мой зямляк застаўся сумленным чалавекам і сапраўдным яўрэем – не проста “пашпартным”, а па духу. Яшчэ ў час навучання ў інстытуце штогод прыязджаў на брацкую магілу яўрэяў у Парычах, спяваў там яўрэйскія песні; дзеля таго, каб іх паслухаць, у мястэчку збіраліся яўрэі з усяго Саюза. Дасылаў артыкулы і вершы ў часопіс “Саветыш Геймланд”, газету “Бірабіджанер Штэрн”. Не дзіўна, што ў канцы 1980-х менавіта Клейнер заснаваў ансамбль пры Мінскім таварыстве яўрэйскай культуры. На жаль, хутка Міхаіл з’ехаў у ЗША: мне казаў, што на рашэнне эміграваць паўплывалі чуткі аб яўрэйскіх пагромах, якія хадзілі ў пачатку 1990 года. У Чыкага ён паспяхова спявае ў сінагозе, піша вершы на ідыш і на рускай мове. Амерыку палюбіў, аднак у адным з вершаў выказаўся так: “Цела маё ў Амерыцы, ды душа на Радзіме”.
Летась мы з Бэлай завітвалі да Міхаіла Клейнера і яго жонкі Лілі (яна ўрач, але, беручы прыклад з мужа, спявае, і зусім няблага). У яго сям’і адчуваецца атмасфера цяпла і душэўнасці. Нядаўна яны прыязджалі ў Мінск, спыняліся ў нас, і дужа прыемна было зноўку бачыць іх сямейную ідылію. Тады ж Міхаіл даў файны канцэрт у яўрэйскім абшчынным доме.
Хочацца пажадаць юбіляру, каб і далей падтрымліваў памяць аб Парычах, не забываўся пра Беларусь у сваіх творах. А так, здаецца, усё ў майго цёзкі ёсць…

Міхаіл Звераў

27 красавіка споўнілася 75 год вядомаму мастаку, жыхару Мінска Маю Вольфавічу Данцыгу. Рэдакцыя далучаецца да віншаванняў на адрас юбіляра.
-----------------
ДА 100-ГОДДЗЯ ЯЎРЭЙСКАГА ПАЭТА ХАІМА ШТЭЙНСАНА-ЛЕНСКАГА (1905, СЛОНІМ – 1943, СІБІР, ГУЛАГ)
* * *
Воет вьюга. Ворота скрипят на ветру.
Машет дерево скрюченной кроной.
Чьи-то окрики. Полночь. К какому одру
Припаду головой обнаженной?

Хлещет режущий снег по горящей щеке.
О, я знаю – меня поджидая,
Исполинской медведицей там, вдалеке
Притаилась Россия. Туда я

Устремлюсь. Буду схвачен. И в крике мой рот
Исказится от боли когтящей.
Так, настигнут, последний из зубров ревет,
Окружен беловежскою чащей.

И тогда, белизну световой пелены
В муках брызгами крови усеяв,
Он припомнит о пасынках чуждой страны,
О последнем поэте евреев.

Верш Х. Ленскага з іўрыта пераклаў В. Слуцкі. Друкуецца паводле выдання: А. Белов (Элинсон). Рыцари иврита в бывшем Советском Союзе. Иерусалим: Лира, 1998.

Н А М П I Ш У Ц Ь

Пытанне без адказу

У пачатку студзеня 1948 года ў Мінск на дзьвюх легкавушках прыехала хеўра касталомаў з загадам “бацькі і правадыра ўсіх народаў” забіць вялікага артыста Саламона Міхоэлса, які знаходзіўся ў беларускай сталіцы ў камандзіроўцы.
Узначальваў бандытаў генерал Агальцоў. Разам з Цанавам ён бліскуча арганізаваў забойства, замаскаваўшы яго пад няшчасны выпадак ад вулічнага здарэння (наезд грузавіка).
Але з цягам часу ўсё тайнае стала яўным. Заказчык забойства у 1953 годзе памёр, а непасрэдных выканаўцаў вырашылі не чапаць; абмежаваліся тым, што ў іх адабралі дзяржаўныя ўзнагароды, атрыманыя за выкананне спецзадання.
Памяць пра Міхоэлса сталіца Беларусі вырашыла адзначыць пакаяннем. Лепш позна, чым ніколі: так думаў я, калі чытаў пастанову беларускага ўраду ад 3 сакавіка 1998 года № 332:
“Міністэрству культуры, Мінскаму гарвыканкому ў 1998 годзе ўстанавіць мемарыяльную дошку С. М. Міхоэлсу на будынку Дзяржаўнага акадэмічнага рускага драматычнага тэатра імя М. Горкага. Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь С. Лінг.”
Прайшло сем гадоў, але распараджэнне не выканана. Магчыма, яно было паспешлівым: якія адносіны меў яўрэйскі артыст да Рускага тэатра? Што з таго, што гэты тэатр заняў месца разагнанай яўрэйскай трупы, а будынак калісьці быў пабудаваны за грошы яўрэйскай абшчыны для сінагогі?
Няхай так. Але чаму нельга ўстанавіць дошку ў іншым месцы? Напрыклад, там, дзе злачынства адбылося. Зразумела, і надпіс на дошцы павінен быць адпаведным:
“Тут 13 студзеня 1948 года сталінскія бандыты забілі Народнага артыста СССР Саламона Воўсі (Міхоэлса)”.
Аднак, калі гаварыць сур’ёзна, спадзевы на такую мемарыяльную дошку марныя. Цешыць іншае: цяпер мы ведаем, чаго вартае ўрадавае слова…

Аляксандр Розэнблюм
--------------------------

ЖАРТЫ ПРЭЧ

Яшчэ летась, аказваецца, беларускі ўрад спарадзіў пастанову № 1520 аб маёмасці культавага прызначэння, на якую не можа быць накладзена спагнанне. Дужа інфарматыўная папера. Цяпер, нават калі іудзейскі кіраўнік абанкруціцца або прайграе чарговы працэс аб абароне гонару і годнасці, у яго не адбяруць: самі будынкі сінагог і ешываў; махзор, мязузу (чамусьці ў адзінкавым ліку), цыцыт, талес, кіпы, мацу, кашэрны сок (!), etc. Асобнае дзякуй сп. Сідорскаму за мацу і за сок… У Пэйсах, што завяршыўся кагадзе, нас грэў перадусім гэты пункт пастановы.
* * *
Пра тое, як часам выгадна быць яўрэем, расказаў былы супрацоўнік міністэрства замежных спраў Беларусі, дарадца Гандлёвай палаты Ўладзімір Собалеў:
– Падлавіла мяне амерыканская паліцыя за няправільную паркоўку аўтамабіля. Прыйшоў я ў суд, а там сядзіць суддзя-жанчына, тыповая яўрэйка, разбірае справы па чарзе. Каб не плаціць штрафу, я ліхаманкава пачаў перабіраць варыянты. І ўспомніў, што ў яўрэйскія святы паркоўка ў Нью-Ёрку забараняецца не на ўсіх вуліцах. Падыходзіць мая чарга, я і кажу: “Ой-вэй, а я ж нядаўна прыехаў, я і не знаў, што ў НАШЫ святы на гэтай вуліцы нельга паркаваць машыну!” Кабета заўсміхалася і адпусціла мяне з мірам.
Так бюджэт аднаго з раёнаў Нью-Ёрку недалічыўся некалькіх соцень даляраў…
------
Пісьменніца Алена Кобец-Філімонава, аў-тарка “Шляху да малітвы”, напісала і выдала новую кнігу пад назвай “Распятая Хатынь” (Мінск: Беллітфонд, 2005). Кніга паступіла ў продаж, і мы рэкамендуем яе ўсім, хто знаёмы адно з афіцыёзнай версіяй хатынскіх падзей.
-----
Yakov Gutman iz a ben-shishim! Mir gratulirn ajch, Yakov, un vinchn a sakh gezunt un naches. M.z.n.d!
--------------------
ШТО Ў ІЗРАІЛІ

27 сакавіка на сустрэчы Якава Гутмана з галоўным дарадцам мэра Іерусаліма Аронам Агасі апошні пацвярдзіў, што рашэнне аб прысваенні адной з іерусалімскіх вуліц імя Машы Брускінай прынятае муніцыпалітэтам. Вуліцы Кірылы Труса і Ўладзіміра Шчарбацэвіча застаюцца ў праекце.
* * *
29 красавіка ў лес Бен-Шэмен у чарговы раз з’ехаліся выхадцы з Беларусі. Выступалі палітыкі, смажыліся шашлыкі. Сабраліся сотні людзей, ды не было ўжо сярод іх Віталя Курыцкага, іерусалімскага актывіста беларускага зямляцтва. Ён памёр 8 красавіка, пахаваны ў Гіват-Шаулі. Светлая памяць!
=========================================================================================================
Адрас для лістоў: Казловай С.В., Беларусь, Мінск, 220082, вул. Матусевіча, 16-65. (Matusevicha, 16/65, Minsk, Belarus, 220082).
Надрукавана 03.05.2005. Тыраж 150 экз. Бясплатна. Адказны за выпуск – У.П.Рубінчык (rubinchyk@lycos.com).
Правы на матэрыялы «Мы яшчэ тут!» захоўваюцца за аўтарамі. Бюлетэнь распаўсюджваецца ў Беларусі, Ізраілі, ЗША, Расіі і іншых краінах. Інтэрнэт-версію бюлетэня шукайце на сайце іерусалімскай філіі Аб’яднання выхадцаў з Беларусі ў Ізраілі: www.souz.co.il/belzem.
=====================================================================================




Copyright © 2000 Pastech Software ltd Пишите нам: info@souz.co.il