Новости   Доски объявлений Бизнес-каталог   Афиша   Развлечения  Туризм    Работа     Право   Знакомства
Home Page - Входная страница портала 'СОЮЗ'
ТВ-программа Гороскопы Форумы Чаты Юмор Игры О Израиле Интересное Любовь и Секс



 Главная
 Правление
 Новости
 История
 Объявления
 Фотоальбом
 
 Статьи и фото
 Интересные люди
 Работа объединения
 Форум
 ЧАТ
 
 Всё о культуре
 Гродненская область
 Могилевская область
 Наши друзья
 Витебская область
 ОТЗЫВЫ О НАШЕМ САЙТЕ (ЖАЛОБНАЯ КНИГА)
 Гомельскя область
 Брестская область
 НОВОСТИ ПОСОЛЬСТВА БЕЛАРУСИ
 Минская область
 Ссылки
 ВСЕ О ЛУКАШЕНКО
 Евреи г. Борисова
 Евреи Пинска



Поиск Любви  
Я   
Ищу  
Возраст -
Где?








МЫ ЯШЧЭ ТУТ! Беларуска-яўрэйскі бюлетэнь (Мінск). Спецвыпуск № 6. люты 2005 г. / адар I 5765 г.
“МЫ ЯШЧЭ ТУТ!”
Беларуска-яўрэйскі бюлетэнь (Мінск).
Спецвыпуск № 6. люты 2005 г. / адар I 5765 г.
====================================================
БАРАДУЛІНУ – 70!
На маім стале ляжаць чатыры кніжкі Рыгора Барадуліна: “Як воўк калядаваў”, “Збор твораў” (4-ты том), “Здубавецьця” і “Дуліна ад Барадуліна”. Пільна ўглядаюся ў кожнае слова дзядзькі Рыгора, дзедзі Інькі, у кожны фотаздымак, у кожны малюнак. Спрабую азначыць, сфармуляваць для сябе фэномэн гэтай зьявы.
Што ж мы маем? Рыгор Барадулін... імя Рыгор –Бугор, Багор, Вугор: стромкі як бугор, учэпісты як багор, вёрткі й няўлоўны як вугор... аб прозьвішчы й казаць сорам – Бара-(бз)дулін (па-жыдоўску ‘bar’ ‘сын’): нешта казьлінае, зьедлівае, рагатае, чарцінае, сівое... мянушка дый толькі!
“Рагадатая каза”, “а ты – авечк (пасьля ўдакладняе), авек, казёл-барадзёл!” – адказвае дзедзю ўнучка Дамінічка.
…Выцягнуўшы дзядзьку Рыгора за рогі з рэю клясыкаў, хочацца ўсё ж вярнуць туды “народнага піяку” ў новай якасьці. Некалі яшчэ ў інстытуце мы бавіліся мянушкамі, таксама й для “народных”: Ябук Локас, Кунка Япала, Міздрок Ябуля... ну й дадамо – Вугор-Бугор Дзеўчалюб-Рагатулін-Рогатулін, Бабаюрын, Бараболін-Балаболін!
І надзею маю, што й сыну майму Радзіму нешта перападзе ад дзедзі Інькі празь мяне, хіба якіх ваўкоў ці бабоў...
Дзякуй табе, Дзядзька Рыгор, што не зламіўся, што праз усё жыцьцё не саромеўся заставацца “деревенщиной, вахлаком”!
Дзякуй, што ты ня ўзьбіўся на шлях пабытовай юдафобіі, бо й ідыш для цябе жывая мова (колькі перакладаў зь ідыш: Гірш Рэлес, Хаім Мальцінскі, Марк Шагал, Айзік Плат-нер, Захар Барсук, Рува Рэйзін, Леў Талалай...)!
Цягне сказаць Вашымі ж словамі: “Банзай гезунт, Дзедзя Інька!”, – і дадаць: iber hundert un cvancik! добрага здароўя на доўгія гады!
Аляксандар Астравух
Рыгор Барадулiн

Эстэр зь нябёсаў на зямлю сыйшла,
Каб падзяліцца шчасьцем
Зь лёсам хмурым.
І стала болей у вачох сьвятла.
І ў сэрцы радасьць завітала.
Пурым.

І на туман разьвеяўся Аман.
Ахашварош спакорыўся хаўтурам.
Хай доўжыцца ў вяках
Сьвяты спадман
Каханьня і выратаваньня
Пурым.

Лэхаім! За жыцьцё!
Хай цераз край
Віно ліецца.
Ворагаў пратурым!
Няхай за прыклад
Будзе Мардэхай,
Як не зьгінацца перад катам.
Пурым!


САРА КАГАН

Сустрэча

Хто ў вакно мне
Грукае так рана?
Хто там грукае
Спаважна так?
Прачынаюся расхвалявана:
“Я ўжо йду.
Ну што там за дзівак?”

Сонную фіранку адхінаю
І ў вакно ўзіраюся хутчэй.
Радасць заіскрылася жывая –
Бачу двойцу маладых вачэй.

– Мама!
– Вой! Дачушка дарагая,
Ты не напісала мне чаму?
Я б сустрэла,
Бо даўно чакаю.
Рада слову кожнаму твайму.

– Мама,
Дакараць мяне не трэба.
Быццам на валах вязуць лісты.
Да цябе я прыляцела з неба,
І мяне зямную бачыш ты.

У небе расцвітаюць парашуты
І хмурынкі песцяцца ўваччу.
Я скакала долу без пакуты.
І цябе расцалаваць хачу.

Расчыняю вокны ўсе і дзверы.
Як галубка, заляцела ў дом.
Сонечным зрабіўся ранак шэры.
Дзень будзённы
Стаў святочным днём.

– Будзь здарова, мама залатая!
На хвілінку заляцела я.
І цяпер у неба адлятаю.
– Будзь шчаслівая, дачка мая!

Пераклад з ідыш Рыгора Барадуліна

ТАРАСУ – 75!

Валянцін Яфімавіч Тарас нарадзіўся 9 лютага 1930 г. у Менску. Яму давялося глынуць ліха – падлеткам пайшоў у партызаны. Аўтар шматлікіх кніг паэзіі і прозы, сцэнарыст, перакладчык, грамадскі дзеяч, нарэшце, проста чалавек з не абы-якім пачуццём гумару. Выступіўшы раз на фэсце яўрэйскай кнігі, пажартаваў са сваёй дыкцыі: “жыццё мяне так доўга біла па маіх беларуска-польска-яўрэйскіх зубах, што яны павыпадалі”.
За тыдзень да юбілею аўтара незабыўнай «Баллады о керосинщике Зяме», калісьці даўно надрукаванай у газеце “Авив”, у Мінскім яўрэйскім абшчынным доме адбылася прэзентацыя новай кнігі Валянціна Тараса “На выспе ўспамінаў”. Выспа гэтая густа населена яўрэйскімі персанажамі: тут і Рыгор Бярозкін, і Навум Кіслік, з якімі сябраваў пісьменнік, і стыль-рэдактарка “Звязды” Роза Цвік, і… Лепш раз убачыць і прачытаць. А мы жадаем Валянціну Тарасу многіх а многіх гадоў жыцця, ды каб яно больш не біла яго ні па зубах, ні па якіх іншых месцах.
===========================
ОЧЕВИДНОЕ – НЕВЕРОЯТНОЕ…

Вся еврейская тусовка накануне 2 февраля жила под лозунгом “Встретимся в концертном зале “Минск”, подобно тому как говорят “Встретимся в Иерусалиме”. Идя на спектакль, я полагал, что у московского еврейства совсем другой уровень, чем у местного. Москвичи не зависят от зарубежных фондов, сами вкладывают деньги в культурные проекты…
И что же мы увидели и услышали? Халтуру, седобородые анекдоты. Как-то Владимир Винокур заметил, что в Москве теперь мода на “еврейское”. А мода часто переходит в кич, пародию.
Публика не скрывала разочарования. Ни аплодисментов, ни иной реакции: отсутствие вдохновения, накала эмоций передалось и зрителям. Видно, не все то золото, что из Москвы…
* * *
При редакторе Валерии Логвине парламентская “Народная газета”, тираж которой упал до 40 тыс., пробует исправить свою скандальную репута-цию органа славянофилов-антисемитов (чего стоила одна статья Скобелева о “Берегах”...) И вот в начале Хануки, в номере за 9.12.2004, газета размещает интервью с директором еврейского музея Инной Герасимовой.
Стремление рассказать читателям о еврейской истории похвально, ибо в массовом сознании бытуют мифы, распространяемые юдофобами. Но “НГ” пишет, что Ханука отмечается в честь восстания против римлян (!), ненадолго освободившего евреев от их господства за 30 лет (!) до нашей эры.
Ляпсусы – плохая замена юдофобским мифам. Инна Герасимова – грамотный человек, и вряд ли могла нести чушь, опубликованную в “НГ”. Можно только посоветовать ей впредь вычитывать свои интервью.
Сергей Носов.
* * *
Дзіўную штуку адкалоў дзярждэпа-ртамент ЗША, уключыўшы ў леташні даклад аб антысемітызме ў Беларусі выказванне міністра інфармацыі Русакевіча пра ўзаемаадносіны з Расіяй: “жыць будзем, як браты, а рахавацца, як жыды”. Ну і што, калі міністр пахваліўся веданнем старой прымаўкі са словам на “ж”? Хіба ён заклікаў “біць жыдоў”? Тады ўжо можна і Рыгора Барадуліна ў антысеміты запісваць (ён апублікаваў масу падобных прымавак і дрындушак), і братоў Стругацкіх за назву іхняй п’есы «Жиды города Питера». Логіка амерыканскіх чыноўнікаў парадаксальным чынам адпавядае ладу мыслення іх беларускіх калегаў, якія ў 2004 г. забаранілі за «антысемітызм» антыфашысцкі фільм пра Гітлера на той падставе, што галоўны персанаж ганіць яўрэяў.
===========================
НАВІНЫ ХАСІДСКІЯ
Пазачарговы з’езд Аб’яднання іудзейскіх рэлігійных абшчын (АІРА) Рэспублікі Беларусь адбыўся ў Мінску ў студзені. Были спынены паўнамоцтвы рабіна І. Грузмана і старшыні АІРА Э. Парыжа, переабраны Савет АІРА. У склад Савета ўвайшлі Ўладзімір Малінкін (старшыня), Якаў Плехаў і Эсфір Каплан. Паводле слоў новага старшыні, неабходнасць кадравых пераменаў у кіраўніцтве абшчыны наспела даўно. Раў Грузман праводзіў г.зв. «палітыку закрытай абшчыны», звёўшы да мінімума кантакты з іншымі яўрэйскімі суполкамі. Актывістаў абшчыны не задавальняў і аўтарытарны стыль кіраўніцтва Грузмана.
“Мы будзем пашыраць супрацоўніцтва з іншымі абшчынамі, якое дагэтуль штучна абмяжоўвалася", – заявіў сп. Малінкін. Пры гэтым ён абяцае ўлічваць меркаванні прыхаджанаў.
Паводле www.jewish.ru

Алег ЛОЙКА

Слонімская рэклама па-габрэйску

Танна
Нябесная манна.
* * *
Яшчэ танней
Алей і клей!
* * *
Самыя танныя нумары –
На шпаковай гары!
* * *
Хамуты,
Каб быў вольным ты!
* * *
Нярыжы рыж,
Пазайзросціць Парыж.
* * *
Цукар не з рэпы:
Сэрца крэпіць!
* * *
Распродаж сезонны:
Уцанёныя кальсоны
І для вас, дамы,
Піжамы з Амстэрдама!
* * *
Склеп нязжэрны,
Бо кашэрны.
* * *
Для цела
І для душы
Ярмолкі і
Капелюшы!

(паводле “Газеты Слонімскай”)

АМАЛЬ БЫЛЬ

Малады, экалагічна настроены мянчук, прачытаўшы ў газеце пра свята “Ханука”, пераказаў інфармацыю сваёй сяброўцы: “Вось дык яўрэі, вось дык малайцы, святкуюць дзень Хамяка!” Пэўна, з “днём сурка” паблытаў Хануку…

НАМ ПІШУЦЬ

Паважаная рэдакцыя “Мы яшчэ тут!”

Краязнаўцы Ільянскай сярэдняй школы імя А.А. Грымаця (Вілейскі раён) адшукалі пакуль вельмі скупыя звесткі аб ільянскім яўрэі Іліеру Менашэ. Ён нарадзіўся ў 1767 г. у Смаргоні. Пражыў 64 гады. Жаніўся ў 13 год на дачцэ багатага смаргонца, але хутка развёўся і жаніўся яшчэ раз на дачцэ гандляра з Ільі, дзе і правёў большую частку жыцця. Памёр у 1831 г., магчыма, што ён і пахаваны ў Ільі, але магіла яго пакуль не ўстаноўлена. Аб ім пісалі Ю. Гесэн і А. Салжаніцын. Гэта наш вялікі зямляк, і несправядліва, відаць, падзабыты. Ці можаце вы нам дапамагчы ў пошуку дадатковых звестак аб Іліеру?
У нашай школе створаны краязнаўчы музей, вядзецца збор матэрыялаў і аб яўрэях, якіх шмат пражывала ў Ільі да вайны. Яўрэйскія могілкі ў Ільі вялікія і недагледжаныя. З ініцыятывы школы дзеці і настаўнікі скасілі траву, вынеслі смецце. Вясной гэтая работа будзе працягнута. Стараемся ўсё рабіць як мага лепш і сваімі сіламі. Але, каб прывесці могілкі ў добры стан, агародзіць іх, патрабуюцца матэрыяльныя выдаткі…

З павагай, У.С. Кажамяка,
кіраўнік гуртка “Памяць”

Рэд.: пра талмудыста Менашэ бен Іосіфа Іліера нямала сказана ў дарэвалюцыйнай “Яўрэйскай энцыклапедыі”. Зважаючы на прыве-дзеныя тамака цытаты з яго твораў, ён сапраўды быў “а грэйсер мэнч”: “Не на асабістым дабрабыце павінна быць засяроджана ўвага чалавека, а на даследаванні прычын усеагульнага зла і бязладдзя”, “сорамна журыцца аб асабістых няўдачах ва ўмовах галечы, што пануе ў свеце”. Запрашаем даследчыкаў, якія маюць чым узбагаціць школьны музей, адгукнуцца на зварот сп. Кажамякі. Што да агароджы, тут маглі б пасадзейнічаць выхадцы з Ільі, што жывуць за межамі Беларусі. У Шчучыне, напрыклад, помнік яўрэям-ахвярам нацызму ўстаноўлены і агароджаны дзякуючы актывістам шчучынска-ражанкаўскага зямляцтва ў Амерыцы ды Ізраілі. На “Джойнт” у гэтым пытанні спадзяванняў не маем жадных, аднак памыліцца будзем радыя.

ШАХМАТЫ
У канцы студзеня ў Пінску пры дапамозе іудзейскай абшчыны прайшоў шахматны мемарыял ураджэнца горада Сямёна Фурмана, трэнера Анатоля Карпава. У галоўным турніры 1-е месца – у Рамана Лаўрэцкага, 2-е – у Кірылы Ступака.
* * *
20 лютага ў памяшканні мінскага “Хэсэда” адбыўся таварыскі матч на васьмі дошках паміж камандамі шахклубаў “Белыя і чорныя” (кіраўнік М. Звераў) і “Вяснянка” (старшыня Л. Школьнікаў). Гулялі па дзве партыі. На сваім полі перамаглі “Белыя і чорныя”: Юры Тэпер адолеў Віталя Янкоўскага, Леанід Газарх – Іллю Школьнікава і г.д. Унічыю мікраматчы звялі Міхаіл Гінзбург, Равіль Хайрэтдынаў, Леанід Школьнікаў. Пасля матчу вяснянкаўцы запрасілі хэсэдаўскіх да сябе, каб узяць рэванш.

В.Р.
=========================================================================================================
Адрас для лістоў: Казловай С.В., Беларусь, Мінск, 220082, вул. Матусевіча, 16-65. (Matusevicha, 16/65, Minsk, Belarus, 220082).
Надрукавана 22.02.2005. Тыраж 150 экз. Бясплатна. Адказны за выпуск – У.П.Рубінчык (rubinchyk@lycos.com).
Правы на матэрыялы «Мы яшчэ тут!» захоўваюцца за аўтарамі. Бюлетэнь распаўсюджваецца ў Беларусі, Ізраілі, ЗША, Расіі і іншых краінах. Інтэрнэт-версію бюлетэня шукайце на сайце іерусалімскай філіі Аб’яднання выхадцаў з Беларусі ў Ізраілі: www.souz.co.il/belzem.
=====================================================================================




Copyright © 2000 Pastech Software ltd Пишите нам: info@souz.co.il