Новости   Доски объявлений Бизнес-каталог   Афиша   Развлечения  Туризм    Работа     Право   Знакомства
Home Page - Входная страница портала 'СОЮЗ'
ТВ-программа Гороскопы Форумы Чаты Юмор Игры О Израиле Интересное Любовь и Секс



 Главная
 Правление
 Новости
 История
 Объявления
 Фотоальбом
 
 Статьи и фото
 Интересные люди
 Работа объединения
 Форум
 ЧАТ
 
 Всё о культуре
 Гродненская область
 Могилевская область
 Наши друзья
 Витебская область
 ОТЗЫВЫ О НАШЕМ САЙТЕ (ЖАЛОБНАЯ КНИГА)
 Гомельскя область
 Брестская область
 НОВОСТИ ПОСОЛЬСТВА БЕЛАРУСИ
 Минская область
 Ссылки
 ВСЕ О ЛУКАШЕНКО
 Евреи г. Борисова
 Евреи Пинска



Поиск Любви  
Я   
Ищу  
Возраст -
Где?








ХАІМ МАЛЬЦІНСКІ


Хаім Мальцінскі да канца дзён заставаўся габрэйскім паэтам, пісаў на ідыш, калі бальшыня габрэйскіх пісьменьнікаў добраахвотна-прымусова забылася сваю мову. Гумар і задзірыстасьць трымалі яго ў цяжкія хвіліны. Малады Мальцінскі прынёс у БелАПП (Беларуская асацыяцыя пралетарскіх пісьменьнікаў) ката з белымі лапамі і заявіў: “Ніякі вы ўсе не БелАПП, вось сапраўдны белап”. І пасадзіў ката на стол старшыні.
Ваяваў. Пры штурме Бэрліна быў цяжка паранены ў нагу й застаўся інвалідам. У 1948 годзе арыштаваны ў Бірабіджане за спробу прадаць Далёкі Ўсход ад Уладзівастоку да Чыты амэрыканцам. І парторг батальёну Мальцінскі як ня месяц начаваў на парашы ў турме. Габрэй, ды яшчэ без нагі, ня мог знайсьці сабе месца на савецкіх нарах. Ордэны Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступені, Чырвонай Зоркі, мэдалі не давалі права на камфортны начлег. Калі наважыўся ў 1970-х гадах паехаць да дзяцей у Ізраіль, мусіў падаць заяву аб выхадзе з шэрагаў кампартыі. У Саюзе пісьменьнікаў на сходзе камуністы ня выключылі аднацэхоўца. Падалі справу ў райкам, бо без выключэньня з партыі Мальцінскі ня мог паехаць у Ізраіль. У райкаме таксама ўгаворвалі: як гэта франтавік, ардэнаносец хоча ў варожы сьвет. Усё-такі ўгаварыў – выключылі. Зайшоўся Мальцінскі да Навума Кісьліка й спытаўся, ці мае ён што выпіць. Кульнуў кілішак і выдыхнуў: “Мір із геворэн грынг”, што значыць – мне зрабілася лёгка.
Я шмат перакладаў Мальцінскага. Хаім быў частым госьцем у мяне дома ў Менску і ў Вушачы ў маёй мамы. Жартавалі мы, бывала: “Як прыходзіць дзядзька Хаім, сустракаем дружным хаем”. Гэтыя радкі пісаліся на ад’езд Хаіма Мальцінскага:

Быў камуністам верным дзядзька Хаім,
Канкрэтна трызьніў абяцаным раем.
Зьнявечаны прыйшоў дамоў з вайны
Пра камунізм дасьніць спакойна сны.
Ды ў роднай партыі суровы гнеў,
Яна ані даруе ашуканцам.
На мыліцах адступнік не пасьпеў
Прадаць Далёкі Ўсход амэрыканцам.

А мог бы й за добрыя грошы. Ды партыю не ашукаеш, яна пільная сваімі органамі.

Крыніца: Дуліна ад Барадуліна. (Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе). – Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2004. С. 62-63.




Copyright © 2000 Pastech Software ltd Пишите нам: info@souz.co.il