Новости   Доски объявлений Бизнес-каталог   Афиша   Развлечения  Туризм    Работа     Право   Знакомства
Home Page - Входная страница портала 'СОЮЗ'
ТВ-программа Гороскопы Форумы Чаты Юмор Игры О Израиле Интересное Любовь и Секс



 Главная
 Правление
 Новости
 История
 Объявления
 Фотоальбом
 
 Статьи и фото
 Интересные люди
 Работа объединения
 Форум
 ЧАТ
 
 Всё о культуре
 Гродненская область
 Могилевская область
 Наши друзья
 Витебская область
 ОТЗЫВЫ О НАШЕМ САЙТЕ (ЖАЛОБНАЯ КНИГА)
 Гомельскя область
 Брестская область
 НОВОСТИ ПОСОЛЬСТВА БЕЛАРУСИ
 Минская область
 Ссылки
 ВСЕ О ЛУКАШЕНКО
 Евреи г. Борисова
 Евреи Пинска



Поиск Любви  
Я   
Ищу  
Возраст -
Где?









Работа объединения
Бен-Шеменские встречи

Месца сустрэчы — лес Бэн-Шэмен

МІХАІЛ АЛЬШАНСКІ, НАМЕСНІК СТАРШЫНІ УСЕІЗРАІЛЬСКАГА АБ’ЯДНАННЯ ВЫХАДЦАЎ З БЕЛАРУСІ, — ПРА СЯБЕ І БЕЛАРУСКАЕ ЗЯМЛЯЦТВА

Мой бацька быў ваеннаслужачым, і я нарадзіўся ў Маскве. Потым бацька шмат гадоў служыў у Бярозе-Картузскай, затым яго перавялі у Мінск у Масюкоўшчыну, дзе я скончыў базавую школу, тэхнікум сувязі і радыётэхнічны інстытут, пасля чаго працаваў у інстытуце “Гіпрасувязь”. У 1975 годзе, калі мне было 26 гадоў, выехаў з бацькамі ў Ізраіль, дзе жыву ўжо амаль 30 гадоў.

Арганізацыя выхадцаў з Беларусі ў Ізраілі афіцыйна існуе з 1955 года (зарэгістравана як добраахвотная, што існуе без падтрымкі дзяржавы), але яшчэ з 1946 года былыя мінчане збіраліся на свае сустрэчы. Калі мы прыехалі, майго бацьку запрасілі на працу ў гэтую арганізацыю. А калі яго не стала, мне прапанавалі заняць яго месца. Я з задавальненнем пачаў працаваць. З 1991 года ўваходжу ў праўленне Беларускага зямляцтва.

Тыя людзі, што прыехалі ў Ізраіль з Беларусі, штогод збіраюцца разам. Гэтыя сустрэчы адбываюцца ў лесе Бэн-Шэмен за 5-7 кіламетраў ад аэрапорта па дарозе на Іерусалім. У наступным годзе адбудзецца 50-я сустрэча. Арганізатары пачынаюць свята ля трыбуны са сцягамі. Да мікрафонаў запрашаюцца ганаровыя госці — члены Кнесета, міністры, дыпламаты. Некалькі гадоў таму нашым госцем быў прэм’ер-міністр Ізраіля (гэта першы і адзіны выпадак, калі ён наведаў сход аднаго з зямляцтваў). Ён тады паабяцаў, што калі выйграе выбары, то яго першы візіт будзе ў Беларусь, але тыя выбары ён, на жаль, прайграў.

На нашых пікніках у Бэн-Шэмен сустракаюцца людзі, якія не бачыліся па 20 гадоў, жывучы ў Ізраілі. Звычайна 30-40 хвілін з 8 раніцы — афіцыйная частка, затым да вечара гучыць музыка. Любім слухаць беларускіх “Песняроў”, яўрэйскія песні. Украінцаў у Ізраілі каля паловы мільёна, яны аб’яднаныя ў сваё зямляцтва. Нас каля 150 тысяч. І яны здзіўляюцца, як мы гэта робім, што з’язджаецца столькі народу. А ўсё таму, што наша зямляцтва стваралася і існуе дзякуючы кіраўнікам, якія паважаюць дысцыпліну і меркаванні іншых людзей, да таго ж нашы землякі разумеюць каштоўнасць такіх сустрэч і падтрымліваюць кіраўніцтва. Фінансава мы незалежныя, усё робім за свой кошт.

Нашы сустрэчы ў лесе Бэн-Шэмен адбываюцца ў перад-апошні дзень яўрэйскай Пасхі. Гэты дзень — рухомы, сёлета гэта было 11 красавіка, у наступным годзе будзе 20 красавіка. Звычайна пасхальныя дні — выхадныя. Зараз ужо да нас на гэты пікнік сталі прыязджаць магазінчыкі, аўталаўкі з кніжкамі і марожаным, ладзяцца гульні і забавы для дзяцей. Сёлета было 5 тысяч удзельнікаў, летась — 10-11 тысяч з усяго Ізраіля. Мы, як зямляцтва, дапамагаем аўтобусамі нашым аддзяленням ( у нас 32 аддзяленні па краіне). Частку грошай за праезд вяртаем, каб людзі менш плацілі. Летась было каля 90 аўтобусаў, многія прыязджаюць на сваіх аўтамабілях.

Мы думаем пра выданне свайго друкаванага бюлетэня, трэба вырашыць фінансавыя праблемы. У нас ёсць сайт у Інтэрнэце, называецца Белзем (www.souz.co.il/belzem), які змяшчае навіны, аб’явы, перапіску. Яго вядзе Гена Пекер, старшыня Іерусалімскага аддзялення. Па просьбе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Ізраілі мы адкрылі рубрыку “Навіны Пасольства Беларусі”. Прэс-аташэ дае інфармацыю на наш сайт, аб’явы, артыкулы з беларускіх газет.

У пасольстве мы атрымліваем і газету “Голас Радзімы”, рассылаем яе па аддзяленнях. Былыя жыхары Беларусі чакаюць яе, каб даведацца навіны, асабліва людзі старэйшага ўзросту. Маладыя на рабоце гавораць на іўрыце, рускую і беларускую мову не надта ведаюць, а іх бацькі, якія застаюцца дома з унукамі і праўнукамі, хочуць чытаць прэсу з Беларусі, дзе большасць з іх нарадзіліся і жылі. Менавіта яны падтрымліваюць памяць у сем’ях пра сваю ра-дзіму, з якой звязаны ўспаміны дзяцінства, маладосці, дзе перажылі шчасце і гора. Ім хочацца ведаць, якія перамены, падзеі тут адбываюцца, каб падзяліцца з унукамі.

Запісала Рэгіна ГАМЗОВІЧ.

Голас Радзімы


Copyright © 2000 Pastech Software ltd Пишите нам: info@souz.co.il