Новости   Доски объявлений Бизнес-каталог   Афиша   Развлечения  Туризм    Работа     Право   Знакомства
Home Page - Входная страница портала 'СОЮЗ'
ТВ-программа Гороскопы Форумы Чаты Юмор Игры О Израиле Интересное Любовь и Секс



 Главная
 Правление
 Новости
 История
 Объявления
 Фотоальбом
 
 Статьи и фото
 Интересные люди
 Работа объединения
 Форум
 ЧАТ
 
 Всё о культуре
 Гродненская область
 Могилевская область
 Наши друзья
 Витебская область
 ОТЗЫВЫ О НАШЕМ САЙТЕ (ЖАЛОБНАЯ КНИГА)
 Гомельскя область
 Брестская область
 НОВОСТИ ПОСОЛЬСТВА БЕЛАРУСИ
 Минская область
 Ссылки
 ВСЕ О ЛУКАШЕНКО
 Евреи г. Борисова
 Евреи Пинска



Поиск Любви  
Я   
Ищу  
Возраст -
Где?








МЫ ЯШЧЭ ТУТ! № 2. КАСТРЫЧНІК 2003 / ТЫШРЭЙ 5764. Мінск.
“МЫ ЯШЧЭ ТУТ!”. Беларуска-яўрэйскі бюлетэнь
Спецвыпуск № 2. КАСТРЫЧНІК 2003 / ТЫШРЭЙ 5764. Мінск.
------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------
60 ГОД ТАМУ БЫЛО ЗНІШЧАНАЕ ГЕТА Ў МІНСКУ. 21-23 КАСТРЫЧНІКА Ў БЕЛАРУСІ, ЗША І ІЗРАІЛІ АДЗНАЧАЮЦЦА ДНІ ПАМЯЦІ БЕЛАРУСКІХ ЯЎРЭЯЎ, ШТО ЗАГІНУЛІ Ў ЧАС ВАЙНЫ. 26 КАСТРЫЧНІКА – ДЗЕНЬ ГЕРОЯЎ СУПРАЦІЎЛЕННЯ Ў БЕЛАРУСІ.
ЯМА (Паэма)

Ёсць у Мінску для людзей святое месца.
Называе яго кожны проста: «Яма».
Там шчыміць у нас заўсёды моцна сэрца,
Там заўсёды вусны ціха шэпчуць: «Мама…»
Там і маці, там і бацька, там і дзеці,
І бабуля, і дзядуля на тым свеце,
І здаецца, яны просяць, яны моляць:
– Не забудзьце вы, як нас забілі тут!

Было гэта,
Было гэта,
Было гэта…
Здрыганулася ад жудасці планета.
Як чума, вайна пранеслася завеяй, –
Забіваць людзей за тое, што яўрэі!
Бацькаў стогн,
Маці плач,
Дзетак крык
Загучаў над зямлёю і знік…
Гэты стогн,
Гэты плач,
Гэты крык
Чалавецтву ў сэрца пранік!

І глядзяць у яму тут дамы вачамі
Над касцьмі яўрэяў зорнымі начамі,
І прыносяць людзі кветкі і маўчанне,
Ну а хтосьці свае словы пакаяння…
Зоркі жоўтыя над ямаю блукаюць.
Нібы нелюдзяў-забойцаў выглядаюць,
Што старых тут і малых закатавалі,
Каб вар’яцтва панавала над зямлёй!
* * *
Амаль паўгоду мінула з часу выпуска першага бюлетэня “Мы яшчэ тут!”. Лета 2003 г. не было для беларускіх яўрэяў лёгкай прагулкай. Яно пачалося з весткі пра вандалізм на “Яме”, растыражаванай СМІ (пры гэтым усе чамусьці забыліся на помнік у 500 метрах ад “Ямы” на вул. Сухой, што таксама быў пашкоджаны), а скончылася падпальваннем сінагогі на Даўмана ў Мінску – у жніўні 2003 г. Паводле рупара ўладаў Уладзіміра Ламекі, вандалізм на могілках, апаганьванне помнікаў характэрныя для ўсёй Еўропы, а ў Беларусі гэтым займаюцца збольшага “дрэнна выхаваныя падлеткі”.
Уладам Рэспублікі Беларусь важна прэзентаваць антысемітызм як стыхійную навалу, супраць якой змагацца бессэнсоўна. Запалоханым народам ямчэй кіраваць – даўняя ісціна. У верасні 2003 г. міністэрства адукацыі сваім загадам зачыніла Міжнародны гуманітарны інстытут БДУ, які існаваў з 1999 г. і меў “яўрэйскі акцэнт”.
Што ж могуць проціпаставіць беларускія яўрэі акцыям запалохвання? Як вынікае са словаў кіраўніка най-буйнейшай яўрэйскай суполкі, гурткі па інтарэсах, калектывы самадзейнасці… Раз’яднанасць яўрэйскіх арганізацый, абыякавасць іх членаў да агульнабеларускіх праблемаў пераадольваецца дужа марудна. Леаніда Левіна ў чарговы раз выкарысталі нейкія спецслужбы. Наклад “Берегов” знізіўся да крытычнай адзнакі, дый зноў гадаванцы Юр’я Дорна надрукавалі лухту пра іслам…
Заўважныя былі і станоўчыя тэндэнцыі ў беларуска-яўрэйскім жыцці. Газета “Авив” і часопіс “Мишпоха” пачалі, услед за “Анахну кан”, закранаць вострыя тэмы, хоць і згладжваючы вастрыню, як толькі можна. Паэт і настаўнік Гірш Рэлес паспяхова з’ездзіў на ідышысцкі семінар у Вільнюсе. У ліпені 2003 г. урачыста адчынены помнік вязням гета ў Лахве, у жніўні – манумент лідскім яўрэям (праўда, нядаўна ён быў апаганены…), у верасні традыцыйныя дні памяці прайшлі ў Столінскім раёне, у кастрычніку-лістападзе на базе мінскай гістарычнай майстэрні ладзяцца семінары пра Мінскае гета. Заходнія фундатары абяцаюць паспрыяць упарадкаванню могілак па ўсёй краіне. Удалося прыпыніць будаўніцтва на тэрыторыі яўрэйскіх пахаванняў у Мазыры. Здымаецца фільм пра беларускіх яўрэяў у Ізраілі. Мы яшчэ тут, жыццё працягваецца.
В.Р.
* * *
ПОЛАЦКІ ПРАДПРЫМАЛЬНІК ДАГЛЯДАЕ ГАБРЭЙСКІЯ МАГІЛЫ

Тым часам, як у іншых рэгіёнах краіны пляжаць старыя габрэйскія могілкі, полацкі прадпрымальнік Дзьмітры Акуленка з уласнай ініцыятывы ўсталяваў помнікі на магілах габрэяў, што загінулі за часам вайны.

Вінцэсь Мудроў, Полацак

Тры магілы, пра якія ідзе гаворка, засталіся ад старых габрэйскіх могілак, што ў сярэдзіне 1950-х гадоў, падчас пабудовы мосту празь Дзьвіну, перанесьлі ў іншае месца. Год таму дзялянка, дзе месьцяцца магілы, была перададзеная мясцоваму прадпрымальніку Дзьмітрыю Акуленку, які вырашыў пабудаваць там офісны цэнтар. Дзьмітры, які называе сябе істапраўным хрысьціянінам, перанёс, з захаваньнем усіх патрэбных фармальнасьцяў, пахаваньні на некалькі мэтраў убок, пад шаты высозных дрэваў, усталяваў на іх помнікі і зрабіў адмысловыя агароджы.
Гэта, бадай, першы падобны выпадак у гісторыі гораду, калі чалавек уласным коштам парупіўся пра захаванасьць чужых магілаў. Дагэтуль іх бязьлітасна нішчылі, і ня толькі габрэйскія, але й хрысьціянскія. Так, па вайне ў Полацку былі спляжаныя бульдозэрам самыя вялікія габрэйскія клады — на іхным месцы быў збудаваны стадыён “Лякаматыў”. Ну а ў сярэдзіне 1990-х былі зьнішчаныя старыя праваслаўныя Міхайлаўскія могілкі. Тады таксама будавалі мост празь Дзьвіну і надмагільныя камяні доўгі час ляжалі на ўзьмежку дарогі. З трох магілаў, што месьцяцца на згаданай дзялянцы, дзьве безыменныя, а на трэцяй меўся напаўсьцерты надпіс: “Вечная памяць дарагім бацькам і брату, што трагічна загінулі ў 1941 годзе”. Пахаваныя там былыя палачане Трыфікі. Мяркуючы з эпітафіі, гэта пахаваньне ахвяраў фашыстоўскага генацыду.
Гаворыць Дзьмітры Акуленка:
(Акуленка:) “Мяне проста хвалюе стаўленьне да старых могілак — і ня толькі да габрэйскіх. Відаць, гэтак жа будуць ставіцца да нашай памяці і наступныя пакаленьні. Таму, калі я атрымаў зямлю ад гарвыканкаму і ўбачыў на дзялянцы некалькі магілаў, што засталіся ад былых габрэйскіх кладаў, я адразу ж вырашыў іх упарадкаваць. Дзеля гэтага зьвязаўся з габрэйскім цэнтрам, які працуе ў Полацку, удакладніў — хто тут пахаваны. Усталяваў новыя помнікі, новыя агароджы. І буду надалей іх даглядаць”.
16 Верасьня 2003 г.
Сайт беларускай службы радыё “Свабода” www.svaboda.org

ЯЎРЭІ І ЯЎРЭЙСКІЯ ПРАБЛЕМЫ Ў ЛЮСТЭРКУ БЕЛАРУСКАЙ ПРЭСЫ
* * *
Побач смілавіцкай сядзібы Манюшкаў здаўна існавала мястэчка. Мяжа аседласці паспрыяла таму, што значную частку насельніцтва складалі габрэйскія сем’і. Яны далі Смілавічам выдатнага мастака Хаіма Суціна. Яго добра ведаюць на Захадзе і вельмі мала ў нас. Ён нарадзіўся ў Смілавічах у 1893 годзе ў шматдзетнай сям’і местачковага краўца, вучыўся жывапісу ў Мінску ў мастака Кругера, потым паехаў у Парыж, дзе сябраваў з Мадзільяні і здабыў такую ж шырокую славу. Цяпер на аўкцыёнах жывапісу яго карціны ацэньваюцца ў мільёны даляраў, і музеі лічаць за гонар і шчасце мець палотны Суціна. Адной з прычынаў невядомасці майстра на радзіме была і тая, што ў кастрычніку 1941 года немцы расстралялі ў Смілавічах 2 тысячы габрэяў, паклаўшы ў магілу ўсіх, хто мог бы ўзгадаць пра дзіцячыя і юнацкія гады мастака.

"Новы Час", верасень 2003 г., № 13(18), c. 9.
МАЗЫРСКАЯ ТЭХНАЛОГІЯ

У Мазыры па "эканамічных" падставах пракладку газаправода вядуць праз габрэйскія могілкі. Яшчэ ў жніўні на месцы пахаванняў быў выкапаны катлаван. Будаўнікі, пракладваючы траншэю, натыкнуліся на мноства чалавечых парэшткаў і спарахнелых трунаў. Трэба зазначыць, што могілкі маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Там знаходзяцца брацкія пахаванні з часоў Другой сусветнай вайны. На ўскрайку гэтага месца ў першыя гады акупацыі нацысты расстралялі каля тысячы ўдзельнікаў супраціву і мірных жыхароў. На тое ёсць адпаведны акт, складзены ў 1944 годзе пасля вызвалення Мазыра. Тым не менш, гарадскія ўлады дазволілі пракладку дзвюх нітак газаправода. Трубы будуць ужывацца для транспартыроўкі расейскага прыроднага газу. Разам з будаўнікамі сюды прыйшоў і пошукавы батальён Міністэрства абароны Беларусі, які вядзе раскопкі на месцах масавых расстрэлаў.
З адкрытым лістом да міністраў абароны, аховы здароўя, культуры, унутраных справаў і генеральнага пракурора звярнуўся старшыня Сусветнай арганізацыі беларускіх габрэяў, які зазначыў, што Мазырскі гарвыканкам дазволіў узвядзенне гаспадарчых пабудоваў у ахоўнай зоне "без узгаднення з дэпартаментам па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры".
Нягледзячы на пратэсты, пракладка газаправода па старых магілах працягваецца.

Ядвіга МАЦКЕВІЧ

"Новы Час" № 13(18)2003, c. 2.

МЭІР ПРЫЕХАЎ З КАНЦЭРТАМ

З Ізраілю на Мядзельшчыну прыехалі выхадзец з Кабыльніку Мэір Сьвірскі зь сям’ёй і ягоны брат Аляксандар. У вёсцы яны арганізавалі банкет для былых суседзяў, знаёмых, і тых, хто ў гады вайны дапамагаў ратаваць габрэяў. Запрасілі і ансамбль, які граў беларускія, польскія і габрэйскія песьні. Спявалі так добра, што і сталыя людзі не ўтрымаліся, патанчылі.

Алесь ВЫСОЦКІ, Мядзел

“Наша Ніва”, 29.08.2003, с. 5
ГЛАВНЫЙ РАВВИН В ПИНСКЕ

Главный раввин хасидской общины «Карлин-Столин» Борух Шойхет положил первые кирпичи и молитвенно освятил место строительства еврейского учебного заведения, а также открыл богослужения в обновленной синагоге и побывал в школе-общежитии для девочек.
Столь значимые события собрали в Пинске представителей религиозных объединений из США, Канады, Израиля, Украины и Беларуси. Именно в нашем городе около трех веков тому назад возникло исповедываемое ими течение хасидизма. И его теперешний духовный лидер, как велит традиция, является прямым потомком и блюстителем обычаев полесских цадиков – праведников веры. Рабби Шойхет пользуется огромнейшим уважением и окружен особым вниманием единоверцев. Приходилось слышать, что он обладает даже некоторыми сверхъестественными качествами. Например, не быть запечатленным на снимке при фотосъемке.
Приезд хасидов в Пинск накануне дня памяти внука основателя общины, названного в честь великого дедушки Аароном и немало сделавшего для укрепления учения благочестия, носил не только паломнический характер. Решались вопросы дальнейшего обустройства еврейской жизни в городе.
Стараниями главного раввина Пинска Йохонона Бермана и местной религиозной общины завершается реконструкция исторического здания синагоги по улице Иркутско-Пинской дивизии. Рабби Шойхет с благословением укрепил у входа «мезузу» – особый футляр с текстами из Торы. С этого момента помещение стало находиться под защитой «Стража дверей Израиля», и в нем можно проводить служения.
Не менее важное событие произошло на улице Партизанской. Здесь у здания бывшего комбината строительных материалов состоялась закладка школы для еврейских мальчиков. В перспективе тут разместятся учебный корпус, общежитие и кошерная столовая. А школа девочек уже получила прописку по улице Островского в Северном микрорайоне.
Гости провели в Пинске Шабат, праздник встречи Субботы, и разъехались по домам.

Леонид СЛАВИН
“Пінскі веснік”, 20.06.2003, с.3.
Сярэдняя адукацыйная школа для габрэйскіх дзетак з адмысловай навучальнай праграмай пачала дзеіць у Бабруйску. У клясах пакуль ня больш за дзесяць вучняў, якіх з усяго гораду зьбірае на заняткі аўтобус.
Каб дзіця стала вучнем школы, бацькам даводзілася пацьвярджаць яго габрэйскае паходжаньне. Пэдагагічны калектыў навучальнай установы – настаўнікі першай і вышэйшай катэгорый, падабраныя на конкурснай аснове.

Данута ЧЫГІР, Бабруйск
“Наша Ніва”, 26.09.2003, с.5
ПОМНІК АХВЯРАМ ЯЎРЭЙСКАГА ГЕТА

13 ліпеня ўрачыста адкрыты ў цэнтры вёскі Лахва. Адначасова ён будзе нагадваць аб больш чым 300-гадовым пражыванні яўрэяў на беларускай зямлі.

Удзел у цырымоніі бралі прадстаўнікі раённай вертыкалі і грамадскасці на чале са старшынямі райвыканкама і райсавета – А.А. Бойкам і Я.Я.Богданам, дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь В.С.Гаргун, а таксама дэлегацыі яўрэяў – выхадцаў з Лахвы, якія цяпер жывуць у ЗША і Ізраілі.
Гучаць гімны Беларусі і Ізраіля.
Адкрываючы мітынг, старшыня райвыканкама А.А.Бойка коратка прыгадаў трагічныя падзеі пачатку верасня 1942 года, калі асуджаныя фашысцкімі карнікамі на смерць пасяленцы яўрэйскага гета аказалі гераічнае супраціўленне акупантам. Нямногім з паўстанцаў пашчасціла вырвацца і трапіць у лясныя “сямейныя лагеры” да партызан: з 2 тысяч чалавек выратаваліся прыкладна 600. Ушаноўваючы загінуўшых, прысутныя схілілі галовы ў хвіліне маўчання.
Памяць пра жудасную трагедыю і яе ахвяры жыве ў людскіх сэрцах. Сумеснымі намаганнямі яўрэяў і беларусаў у Лахве ўзведзены помнік. Захапляючыся тым, як свята яўрэйскі народ ставіцца да звестак пра сваё мінулае, Аляксандр Анатольевіч, звяртаючыся да гасцей, сказаў: “Ведайце: штораз, прыязджаючы на Лунінеччыну, вы вяртаецеся не толькі на сваю малую радзіму – вы вяртаецеся дамоў…” Пасля гэтых слоў многія са старых яўрэяў, чый лёс, мяркуючы па ўсяму, не абышла вайны, не стрымлівалі слёз.
Моладзь жа, якой на гэты раз у дэлегацыі было значна больш, чым у папярэдніх, уважліва слухала выступленні на мітынгу, у тым ліку – і старшыні райсавета Я.Я.Богдана.
Прачулымі былі словы аднаго з гасцей свята – удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, грамадзяніна ЗША Копеля Калпаніцкага, які не ўпершыню прыязджае на Лунінеччыну і шмат робіць для ўвекавечання памяці яўрэйскіх ахвяр нацызму. Ён прывёў гістарычныя прыклады, якія сведчылі аб няскоранасці яго супляменнікаў фашысцкім карнікам, звярнуўся да ўспамінаў, што датычылі непасрэдна лахвенскіх падзей больш як 60-гадовай даўніны. У заключэнне госць сардэчна падзякаваў усім, хто меў дачыненне да ўзвядзення помніка, асабліва – дырэктару РУВП “Спецжалезабетон” В.П.Басевічу.
Хвалюючая хвіліна адкрыцця помніка. Яўрэйскія і беларускія дзяўчынкі, што трымалі наўсцяж, закрываючы трохгранны манумент, нацыянальныя флагі, перадаюць палотнішчы А.А.Бойку і К.Калпаніцкаму, якія ў знак умацавання сяброўскіх узаемаадносін абменьваюцца гэтымі сімваламі дзвюх краін.
Ля мікрафона наступны прамоўца – галоўны ўрач Лахвенскай участковай бальніцы Г.А.Сысой. За 19 год работы ў вёсцы ён паспеў упэўніцца, які тут гасцінны і паважлівы народ. Сённяшняя падзея – яшчэ адзін доказ такой высновы. Словы Генадзя Адамавіча падтрымаў і старшыня Лахвенскага сельвыканкама Ф.Д.Шэўчык.
Да падножжа новага помніка ўскладзены кветкі.
Калі ўрачыстасць заканчвалася, да мяне падышла адна з пажылых жанчын – мясцовая жыхарка Вольга Мікалаеўна Шэўчык. Выцершы хусцінкай вочы, яна сказала:
– Мне было 12 год, калі здарылася гэтая трагедыя, але памятаю ўсё, як сёння. Тоячыся ад дарослых, мы ў той жудасны дзень прабраліся бліжэй да гета і бачылі ўсё на свае вочы. Як выводзілі няшчасных з хат на расстрэл, як яны вырываліся і прасіліся. Памятаю прыгожую маладую жанчыну з маленькім дзіцём на руках. Апрануты яны былі ва ўсё белае, у вачах – смяротны жах. Гэта цяпер ведаю, што яны здагадваліся, на што ішлі… А потым нехта з натоўпу кінуўся на немца. Узнялася страляніна, чорны дым ахутаў наваколле… Са страху мы ўцяклі. Гэты страх потым ішоў поруч са мной усё жыццё. Заплача кнігаўка ў небе, а мне чуецца немы плач спакутаваных людзей, грымне гром – чую стрэлы… Дарослыя казалі, што пасля расправы забітых на рынкавай плошчы ў нашым мястэчку было столькі, што не ступіць. Дні праз два мы з мамай пайшлі на месца, дзе іх пахавалі. Мама плакала: да гэтага яна працавала ў яўрэйскай сям’і і заўсёды казала, што гаспадары – добрыя людзі. А я, малая, не магла адвесці вочы ад свежага жвіру, на якім ляжала дзіцячая пустышка і некалькі маленькіх чаравічкаў… Няхай у Лахве будзе помнік гэтым бязвінным людзям, бо пра вайну трэба памятаць. Абавязкова і ўсім.

Т. ВАЙЦЯХОЎСКАЯ.
Лунінецкія навіны”, 16.07.2003, с.1-2

CVISHN DY BICHER * СРЕДИ КНИГ * СЯРОД КНІГ * IM HA-SEFARIM

НЕСКОЛЬКО СЛОВ О КНИГЕ ЛЕОНИДА СМИЛОВИЦКОГО И О БЕЛОРУССКОЙ ИУДАИКЕ

В 2000 г. в Тель-Авиве при участии израильских Фонда АМОС для поддержки ученых и писателей, Всеобщего попечительского фонда им. Эвы Минскер де Вилар для поддержки ученых, писателей и художников репатриантов из СССР при Министерстве абсорбции, а также Фонда им. Йорана Шницера по изучению истории еврейского народа при Тель-Авивском университете вышла в свет книга Л. Смиловицкого “Катастрофа евреев в Белоруссии, 1941-1944 гг. Позволю себе сделать пару замечаний.
Л. Смиловицкий – достаточно известный историк, который давно и плодотворно работает над проблемами истории Беларуси, но он – не “доктор исторических наук”, как сам себя аттестует и как его называют другие (1). Советский диплом кандидата наук в Израиле соответствует степени доктора философии (Ph.D.). Диссертация Леонида Львовича Смиловицкого на соискание ученой степени кандидата исторических наук по специальности 07.00.01 – история КПСС – называлась “Деятельность Коммунистической партии Белоруссии по восстановлению и развитию средней специальной школы (1944-1955 гг.)” Вообще говоря, в книге «Катастрофа евреев в Белоруссии» используется рекламный принцип: так, на с.387-388 приводятся хвалебные отклики И. Альпе-ровича, д-ра Ш. Краковского, д-ра И. Рава, д-ра И. Арада и д-ра Ш. Холавски. Как говорят американцы, first comes publicity, then prosperity. Слово “publicity” означает “реклама”. Считаю принцип “publicity” недостойным солидного ученого.
Указанная книга вызвала острую дискуссию в научных кругах Беларуси (2). Отзывы на нее были и положительными (З. Шибеко), и отрицательными (И. Еленская, Е. Розенблат). Если книга о прошлом прошлом способна спровоцировать споры – значит, жива еще академическая иудаика в Беларуси, не все потеряно белорусской исторической наукой.

Д. Шевелев, Ph. D.
г. Дзержинск


1) См.: Смиловицкий Л. Катастрофа евреев в Белоруссии, 1941-1944 гг. 4-я стр. обложки, а также: “Мишпоха”. Витебск, 2001. №10. С.55.
2) См.: Рубінчык В. Яшчэ пра Галакост // “Arche”. – Мн., 2000. №4. – С.75-76; Шыбека З. // “Кантакты і дыялогі”. – Мн., 2000. №10. – С.43-44; Иоффе Э. // “Неман”. – Мн., 2001. – №1. С.248-251; Он же. Летопись Катастрофы на белорусской земле // “Авив”. – Мн., 2001. №3 (март). – C.20; Розенблат Е., Еленская И. Новая книга о Холокосте // Евреи Беларуси. История и культура: Сб.ст.: Вып.6. – Мн.: Четыре четверти, 2001. – С.238-252; Ботвинник М. Отрицательный отзыв – хорошая реклама для книги // “Авив”. – 2001. №8 (август). – С.10 и др.

ЧЫМ ГОРАЙ – ТЫМ ЛЕПЕЙ?

Нядаўна ў продажы з’явілася чарговая кніга гісторыка Э. Іофе, названая «Белорусские евреи: трагедия и героизм: 1941-1945» (Мн., 2003). Прывабная назва, ці ня праўда? Асабліва ўлічваючы, што савецкая гістарыяграфія нас такімі тэмамі ня песціла. Пра беларускіх яўрэяў, хоць яны і жывуць тут з часоў ВКЛ, ведаў бракавала і, бадай, бракуе дасёння. Многія жыхары Беларусі, яўрэі і неяўрэі, дагэтуль не спатолілі голад на творы з “яўрэйскім акцэнтам” і набываюць кожную кніжку, дзе ў загалоўку – запаветнае слова… Я таксама ледзь не спакусіўся. Але радасць мінула вельмі хутка пасля таго, як я пагартаў гэтае “саліднае” (428 старонак) выданне, рэцэнзаванае сур’ёзнымі нібыта людзьмі, дактарамі навук, калегамі сп. Іофе па мінскім педуніверсітэце.
Пачаць з уводзінаў. У другім жа абзацы сцвярджаецца: «…по отношению к неевреям не проводилась политика тотального уничтожения – она была предназначена только для еврейского народа». І далей: “…участь евреев в этом смысле разительно отличается от той, которая ждала белорусов, украинцев, русских и представителей других наро-дов, населявших эту страну [Cоветский Союз]” (с. 5). Каб напісаць такое, трэба быць альбо невукам, альбо вельмі чэрствым чалавекам, глухім да трагедыі суседзяў. Невуцтва доктару навук закінуць няпроста; найбольш верагоднай застаецца, на жаль, другая версія… І лепей пачынаеш разумець амерыканскага прафесара паліталогіі Нормана Фінкельштэйна, які ў сваёй кантраверсійнай кнізе “Індустрыя Халакосту” (2001) прадэманстраваў, як “інтарэсанты” ў ЗША і Ізраілі спекулююць на балючай для ўсіх яўрэяў тэме генацыду Другой сусветнай вайны, раз-пораз нават “забываючыся”, што нацысты забівалі не толькі людзей яўрэйскага паходжання… Нават калі на хвіліну зрабіць блюзнерскае дапушчэнне, што Хатынь і яшчэ тысячы спаленых з іх жыхарамі вёсак “разительно отличались” ад расстрэлаў яўрэяў у лясах і ярах – чаму ж сп. Іофе нічога не кажа пра трагедыю цыганоў, гэтаксама, як і яўрэі, вырачаных на татальнае знішчэнне паводле гітлераўскай расавай дактрыны? Ён жа сам цытуе загад каменданта Беларусі ад 24 лістапада 1941 г.: “евреи должны исчезнуть с лица земли… а также уничтожены цыгане” (с. 109).
Кніга “Белорусские евреи…” шмат у чым пабудавана на дадумках, падазрэннях аўтара. Дастаткова прывесці адзін сказ: «Чувствовалось, что редколлегия справочника во главе с П. У. Бровкой чего-то не договаривала» (с. 351). Што й казаць, «пераканаўчы» аргумент для манаграфіі, пакліканай, паводле Э. Іофе, ліквідаваць “белыя плямы” гісторыі (с. 31). Адной з такіх плямаў застаецца, на думку аўтара, забойства ў 1943 г. гаўляйтэра Кубе. Найбольшы – і бадай, найнепрыемнейшы – сюрпрыз чакае чытачоў менавіта ў гэтай частцы кнігі: «К сожалению, при изучении истории Великой Отечественной войны были созданы десятки мифов. Это мифы о «подвигах» капитана Гастелло, Зои Космодемьянской…» (с. 342).
Іначай як пляўком у душу нашчадкаў Мікалая Францавіча Гастэлы і Зоі Анатолеўны Касмадзям’янскай, дый аплявухай ветэранам вайны, гэты пасаж я назваць не магу. Спадар Іофе, без спасылкі на якія б там ні было дакументы, супрацьстаўляе славутых Герояў Савецкага Саюза і пакараную ўвосень 1941 г. Машу Брускіну, якую не прызнаюць бела-рускія ўлады. Відаць, ён з тых людзей, якім лягчэй жыць, калі ў суседа згарыць хата…
Дзякаваць Богу, у апошнія гады ў нашай краіне выйшла нямала добрых кніжак, пры-свечаных Катастрофе і змаганню беларускіх яўрэяў у гады вайны. Назаву толькі асобныя з іх: Е. Розенблат, И. Еленская «Пинские евреи. 1939-1944» (Брэст, 1997), Джэк Каган, Доў Коген «Як мы перажылі Халакост з яўрэйскім партызанскім атрадам у Беларусі» (Мн., 1999), А. Гальбурт «Воспоминания» (Мн, 2001), Гірш Смоляр «Менскае гета» (Мн, 2002), И. (М.) Южук, Р. Южук «Даровано выжить. Годы и судьбы» (Пінск, 2002)… З іх цікаўныя могуць даведацца пра жуду гета і гераізм вырачаных на смерць яўрэяў без пасрэдніцтва гісторыкаў сталінска-брэжнеўскай закваскі, заўжды гатовых змяніць свае ўчорашнія погляды на дыяметральна процілеглыя…
Чаму гэткія навукоўцы могуць навучыць маладое пакаленне? Ці не адкажа на маё пытанне кіраўніцтва педуніверсітэту імя М. Танка, дзе выкладае Э. Р. Іофе?
У. Паўловіч, Мінск
КАШТОЎНАЯ КНІГА

У 2002 г. у Тэль-Авіве (выдавецтва М+) з’явілася кніга былога вязня Баранавіцкага гета і партызана Давіда Мышанкі (Калпяніцкага). Гэта жорсткі аповед пра жыццё за кратамі, згубу яўрэяў у горадзе (былі тры пагромы – 4 сакавіка, 22 верасня і 17 снежня 1942 г.) і ў лесе. Пераказваць такія ўспаміны бессэнсоўна, іх трэба чытаць. Вось адзін эпізод: перад пагромам нацысты падманулі яўрэяў, выдаючы ім фальшывыя пасведчанні, і «евреи теряли драгоценное время: вместо того, чтобы найти укрытие, они бегали за “картами жизни”» Аўтар нібы і ня верыць, што ўсё, што ён перажыў, насамрэч адбылося менавіта з ім – расказвае пра сябе ў трэцяй асобе. Ён быў чырвонаармейцам, вярнуўся з вайны інвалідам. У 1957 г. перабраўся ў Ізраіль. Кнігу «Кому жить и кому умереть…» можна знайсці ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, а ў Ізраілі па яе варта звярнуцца да выдаўца, Моны Пастэр, праз тэлефон 08-9224374. Кніга выйшла пры дапамозе “Яд ва-Шэму” і яшчэ аднаго ізраільскага фонду.

У першым, травеньскім выпуску бюлетэня “Мы яшчэ тут!” мы пазнаёмілі чытачоў з артыкулам Змітрака Бядулі, прысвечаным яўрэйскай этнаграфіі і “чорнай магіі” ў Беларусі. Прапануем яшчэ адзін малавядомы артыкул беларуска-яўрэйскага пісьменніка і грамадскага дзеяча.

НА ДАРОЗЕ ДА СВАЕЙ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ

Уражэньні ад канферэнцыі сыяністаў Беларусі ў Менску, 30/XII–19 г.

Мы, беларусы, знаем жыдоў, якіе жывуць па ўсіх куткох нашага краю, як гандляроў, рамеснікаў і г.д. Мы бачым іх, як старадаўніх жыхароў на-
шай зямлі. Нашые сяляне зжыліся з імі даўно, нават троху ўніклі ў іх жыццёвы быт. Але жыдоўскае духоўнае жыцьцё, іх праўдзівае сьвятое сьвятых – іх душа для нас яшчэ і да гэтага часу невядомая.
Праўда, за ўвесь вялікі працяг царызму ў б.расійскай імперыі розные агенты чорнай сотні стараліся вытлумачыць нам жыдоўскую душу. Але, мабыць, толькі самые цёмные і несьвядомые людзі маглі верыць маляваньню жыдоўскай душы праз мастакоў Пурышкевічаў, Пранайтысаў, “Новага Времени” і інш.
Знаем мы яшчэ, што калі ў якім-колечы краі здараецца агульнае няшчасьце, дык усю віну ў гэтым узваліваюць на жыдоў, і яны за гэта багата плацяць сваей крывёй. Калі адзін з іх робіць праступак, дык вінавацяць усю нацыю…
Знаем мы так сама, што адвечнае вандраваньне вельмі вышкаліло гэты біблейскі народ, стварыло ў ім той вялікі спрыт да гандлю, за што чужые народы адносяцца да яго непрыхільна. Вечная нэрвознасьць, няўпэўненасьць у заўтрашнім дні мелі вялікі ўплыў на псыхіку жыдоўскага народу. Яна паважна глядзяць толькі на фізычную сілу, якая пануе ў краі. Гэта вымагае іх жыцьцёвая практыка. Дзеля гэтага мажліва, што часьць беларускай інтэлігенцыі на іх скоса пазірае, бо жыды мала зацікаўлены беларускім рухам, а лічацца толькі з тымі, хто ў пераменку пануе ў нашым краі…
Толькі не аб гэтым я, глаўным чынам, хачу тут сказаць, але аб тым, як гэты народ, ужо дзьве тысячы год адарваны ад сваёй зямлі, разсеяны па ўсяму сьвету, не асіміляваўся, ня страціў свайго нацыянальнага аблічча, гледзячы на тые бязьмежныя мукі, якія ён дзеля гэтага выцерпеў. Жыды ў сваім жудасным “голусе” (выгнаньне) ня страцілі свайго нацыянальнага “я”. У гэтым кірунку нам, беларусам, варта ў іх павучыцца: у гэтым і ёсьць сіла іх духу.
За ўвесь працяг двух тысяч гадоў яны з пакаленьня ў пакаленьне гадавалі ў сваёй душы агнёвае закаханьне да сваёй старадаўняй Бацькаўшчыны – Палестыны. Ведаючы свой Сыон толькі з бібліі і гісторыі, а рэдка нават хто з іх вачыма сваімі бачыў зямлю сваіх прашчураў, аднак цягнуліся да яго, як расліны да сонца.
Адвечны сум-туга пра свой далёкі край пануе ў творах іх паэтаў. Молячыся некалькі разоў у дзень на ўсход – у бок сьвятой, роднай зямлі, яны ў мысьлях бачаць руіны хорамаў Ерузалімскіх… Маючы ў сябе чужые наносы – жаргоны розных моваў “голусных” зямель, яны аднак не забываюць роднай гэбрайскай мовы. Яны бяз конца любяць мову сваіх прадзедаў.
Ўвесь час доўгага “голусу” лепшые прадстаўнікі жыдоўскага народу марылі аб звароце да сваей Зямлі, і ніколі ня страцілі надзеі адбудаваць свой Сыон. Яшчэ ў сярэдніх вякох іх вялікіе поэты ў сваіх творах апявалі толькі Ерузалім (Сыяніды Галеві і інш.). Трымаючыся сваіх традыцыяў, ім люба было хоць паміраць сярод сьвятых курганаў і могліц роднай старасьветчыны… Гэтые затоеные мары гаілі іх балючые раны доўгіе вякі. Закаханьне да паўмітычнай бацькаўшчыны было іхняй жыватворчай расою, якая асьвяжала іх дух і не давала сьмяротнаму пэсымізму разьядаць іх нацыянальны організм.
А вось мары “вечнага жыда” пачалі абрысоўвацца ў рэяльные формы ў першай палове мінулага веку. Пачаліся першые гурткі сыяністаў. Мэта іх была: не паміраць у краі дзядоў, як гэтага дамагаліся набожнікі, але жыць там. Сыяніцкі рух пашыраўся, арганізацыі расьлі і пачалася колёнізацыя ў Палестыну. Стварыўся нацыянальны фонд, да якога плылі грошы ад жыдоўства ўсяго сьвету. Вельмі цяжкіе былі іх варункі, бо жыдом было забаронено турэцкай уладай скупліваць землі, але сыяністы не зьневяраліся і ладзілі колёніі пад іменьнямі розных чужых людзей ня жыдоўскага вызнаньня. На чале руху стаялі Макс Нордау, Д-р Гэрцэль, Зангвіль і інш. Справа крапчэла. Адбываліся сыяніцкіе зьезды, паміж іншымі – і ў беларускім Менску.
Як і кожная нацыянальная справа, мелі і маюць перашкоды ад сваіх жа братоў па нацыі і сыяністы. Гэтые перашкоды сыплюцца з розных бакоў. Жыдоўскіе клерыкалы кажуць, што сыяністы ідуць проці Бога, бо адзін толькі Мэсыяш вызваліць жыдоў з “Голусу”. Соцыялісты жыдоўскіе кажуць, што сыяністы – гэты буржуі, гэшэфтмахеры і што трэба кінуць гэтую ідэю і кіравацца да агульнага інтэрнацыяналу, кожны на сваім месцы, а адраджэньне нацыі ёсьць паварот назад – проці прогрэсу. Асімілятары пяюць, што ў кожным краі трэба жыдом злівацца з карэнным элементам насяленьня, тады толькі жыцьцё палепшае.
Маючы гэткіе труднасьці на сваім шляху, сыяністы аднак ня падалі духам і прадаўжалі сваю чыста нацыянальную працу. Закладывалі ўсё болей калёніяў у Палестыне; адрадзілі стыль свайго старога мастацтва; залажылі шмат сярэдніх гэбрайскіх школ у Палестыне; ўзбудавалі свой політэхнікум і ўжо арганізуюць свой гэбрайскі універсытэт. Гэбрайская мова зрабілася жывой мовай, якая ўжываецца ў штадзённым жыцьці. У жыдоўскіх калёніях нават арабы гавораць пагэбрайску. Турэцкі ўрад прызнае гэбрайскую мову.
Шмат зроблено сыяністамі ў кірунку адраджэньня роднай мовы і ў “Голусе” – на ўсенькім сьвеце. Ўсюды існуюць гэбрайскіе школы. Будзіцца нацыянальны гонар, і зьневажаюцца тые з жыдоў, хто саромеецца свайго імя, сваёй роднай мовы.
У справе мовы ў жыдоў ёсьць трагэдыя: апроч самабытнай гэбрайскай мовы, ў іх ёсьць яшчэ “Голусны” нанос – жаргон, папсутая нямецкая мова, якая аднак мае сваю літаратуру, досіць багатую. А глаўным чынам яна моцна тым, што жыдоўскіе простые масы ве-даюць толькі яе, як жывую мову. Прыхільнікі жаргону называюцца “юдышыстамі”. І вось адбываюцца пастаянные змаганьні паміж “гэбраістамі” і “юдышыстамі”.
Першые кажуць, што “гэбрайская мова – самабытная мова жыдоўскага народу, якую ён ужываў, быўшы вольным гаспадаром сваёй зямлі; у ёй жыве наша душа, першая крыніца ўсходняй натуры, у ёй жыве наш гістарычны скарб – нашые прарокі, а жаргон – мова запазычаная, чужая”.
Другіе кажуць, што “юдыш” (жаргон) – гэта тая мова, якая пранікла ўсю нашу душу ў час “голусу”; мова народная, жывая, на якой стваралася ўся нашая народная творчасьць, звычаі, традыцыі, што гэтая мова зрабілася часткай нас саміх. А гэбрайская мова мёртвая цяпер, як латынская, старагрэцкая, або царкоўна-славянская мова.
Кожны пасваему мае рацыю ў гэтай справе. І пэўна прыдуць да згоды. Шмат хто з жыдоўскіх літаратараў піша на абедзвюх мовах. Але наогул, дзьве родные мовы ў аднаго народу справе нацыянальнага адраджэньня не дапамагаюць і зьмяншаюць сілы, дзелячы іх на дзьве часьці.
II
Шмат дапамагла сыяніцкаму руху апошняя вялікая вайна. З аднаго боку, жыдоўскае насяленьне, якое перанесло за гэты час нязьлічаные жудасные няшчасьці, прыйшло да таго пераконаньня, што трэба дамагацца ўсімі сіламі здабыць свой нацыянальны прыпынак, родны куток. Тады толькі другіе нацыі іначай будуць лічыцца з ім. А з другога боку, Англія так накіравала політыку, што выказала пажаданьне збудаваць для жыдоў гістарычную Палестыну.
Яшчэ летась мы чыталі ў газэтах аб складзе жыдоўскага міністэрства ў Палестыне. Мары пачалі пераходзіць у праўдзівасьць. Цяпер ужо ў сыяніцкім руху прыймаюць учасьце прадстаўнікі ўсіх клясаў жыдоўскага грамадзянства: і ортодоксы, і буржуі, і самые левые элементы. Зусім натуральна, што ўсіх захоплівае агульная нацыянальная ідэя. Грошы плывуць у нацыянальны фонд з розных кругаў жыдоўства. Сыяністы маюць вялікія зьвязі па ўсім свеце.
Галоўные кіраўнікі сыянізму стараліся мець свой уплыў пры мірнай конфэрэнцыі, дзе ім шмат абяцалі: яны дамагаюцца ў Вышэйшай Рады, каб разьвязаць гэтае адвечнае жыдоўскае пытаньне нараўне з пытаньнямі ўсіх іншых народаў у кірунку незалежнага жыцьця. Багі ўсясьветнай палітыкі прыхільна глядзяць на гэта.
Праца сыяністаў, глаўным чынам, кіпіць на Беларусі. Цяперашняя іхняя канфэрэнцыя ў Менску працавала пад лёзунгам “Нарыхтаваць народ для краю і край для народу”. Настрой такі, што мары аб здабываньні свайго Сыону спаўняюцца, што хутка жыдоўскі народ вернецца да маці роднай, а Шэхіна (сымболь жыдоўскай нацыі) вытра свае заплаканые вочы.
За аддачу жыдом Палестыны выказаліся цяпер усе большыя народы зямлі. У сучасны момант перашкаджаюць гэтаму вось якіе справы: 1) непаразуменьні паміж Англіяй і Францыяй, 2) арабы, насяляючыя Палестыну, 3) Ліквідацыя турэцкай справы, 4) Малы лік жыдоў у Палестыне, 5) эконамічная справа і 6) сьвятые месцы магомэтан і хрысьціян.
У Палестыні цяпер 1 мільён насяленьня. Жыдоў 100000 чал. – дзесятая часьць агульнага насяленьня. Патрэбна вялікая эміграцыя. Вылічана, што ў працягу 20-25 гадоў можа пераехаць у Палестыну 1¼ мільёны чалавек. Пакуль што эміграцыя прыпынілася дзеля вайсковай акупацыі. Але ўжо робіцца рэгістрацыя рабочых і заможных людзей, якіе думаюць ехаць туды пры першай магчымасьці. З арабамі спадзяюцца уладзіць, бо ёсьць шмат пустой зямлі ў Сырыі і Мэсопотаміі. Таксама спадзяюцца уладзіць і іншые справы.
Труднасьцяў шмат, але сыяніцкіе дзеячы не ўпадаюць у пэсымізм: “Дзяржава ня лёгка будуецца, а пакуль што добра было-б, каб мець жыдоўскую раду ў Палестыне пад галоўным кіраўніцтвам Англіі”.
Трэба пашыраць і пашыраць калёніі, а што тычыцца тых, якіе трымаюцца таго погляду, нібы жыды ня маюць здатнасьці да земляробства, дык гэта – ня праўда. Калёніі, якіе абрабляюцца ў Палестыне жыдоўскімі ратаямі, лічуцца самымі найлепшымі. Апроч таго, добра ведаем, як жыдоўскіе земляробы працуюць у Бэсарабіі, а так-сама ў нас, на Беларусі.
Ўсё вышэй сказанае ёсьць самы найвышэйшы ідэал жыдоўскай нацыянальнай душы. Мы, беларусы, можам іх толькі вітаць у гэтым кірунку і браць для сябе прыклад, як трэба верыць у сваю нацыянальную ідэю.
З матэрыяльнай стараны нашае становішчо нацыянальнае лепша, бо мы знаходзімся ўсе на сваей зямлі. Затое з боку культурнага, – яны вышэй стаяць, бо іх культура мае за сабою ня соткі, а тысячы гадоў. У іх бадай усе нацыянальна сьвядомые.
Аб сыяніцкім руху можна было-б шмат болей гаварыць, але няма места на гэта ў газэтным артыкуле.
Цяпер я-б хацеў успамянуць аб жыдоўска-беларускіх адносінах. Сыянізм не мяняе варункаў жыцьця жыдоў на Беларусі. Як-бы ня была вялікая эміграцыя жыдоў у Палястыну – іх у нашым краю застанецца куды болей, чымся ў цэлай біблійнай бацькаўшчыне. Ім гэта трэба памятаць. Нам прыдзецца жыць разам і надалей. І жыдоўскаму насяленьню ў нашым краю трэба лічыцца з праўдзівым гаспадаром гэтай зямлі, з беларускім народам. Колькі разоў беларускі друк не зьвяртаўся са шчырымі словамі да жыдоўскага грамадзянства, каб разам працаваць дзеля агульнага дабрабыту той зямлі, хлеб якой мы ўсе ямо, і ніхто з іх не адклікнуўся. Мабыць, яны лічуцца толькі з фізычнай, а не з маральнай сілай…
Але хто так можа зразумець і спачуваць ідэі беларускага адраджэньня, як сыяністы, каторые так-сама ў сваёй нацыянальнай справе кіруюцца ня сілай, а праўдай? Яны, здаецца, павінны зразумець, што і мы маем свой беларускі Сыон з аўтаром беларускай нацыянальнай душы. Ці-ж яны так эгоістычны ў сваёй справе, што нават забываюцца аб той жывой бібліі беларускай зямелькі, дзе яны жывуць пакуль што, і іх ня цікавіць справа беларускага ратая, з каторым маюць супольнае жыцьцё?
Ніхто з іх яшчэ пакуль што нават не патурбаваўся пазнаёміць у сваім друку жыдоўскае грамадзянство з беларускім адраджэньнем…
З. Бядуля.
(Друкуецца паводле газеты «Беларусь», Менск, 1920, №3-4).
* * *
Змітрок Бядуля – аўтар нарысу “Жыды на Беларусі” (1918). Матывы «ЖнБ» – у прыватнасці, параўнанне беларускага і яўрэйскага нацыянальнага руху, заклік да супрацы – прасочваюцца і ў прапанаваным артыкуле. Цікава, што і ў 1918, і ў 1920 г. З. Бядуля (С. Плаўнік) не атаясамліваў сябе з яўрэйствам, хоць яшчэ ў 1915 г. пісаў у сваёй паэме – “Гэта-ж мы “жыды”». У прапанаваным артыкуле адчуваецца ўплыў Сымона Дубнава, яўрэйскага гісторыка родам з Мсціславу, прыхільніка нацыянальна-культурнай аўтаноміі, і беларускага класіка Янкі Купалы (параўн. радкі з вершу “Жыды”: “Ваш ясны сьветач – там, дзе Палестына / Наш ясны сьветач – Беларусь адна” з бядулевым “І мы маем свой беларускі Сыон з аўтаром беларускай нацыянальнай душы”). Вядома, з пазіцый сённяшняга дня многае тут бачыцца наіўным і нават алагічным (калі шляхі ў “беларусаў”і “жыдоў” розныя, дык навошта закідаць сіяністам абыякавасць да беларускай справы?). І ўсё ж артыкул «На дарозе да сваей бацькаўшчыны» стаў кропкай адліку для ідэолагаў розных кірункаў. Дагэтуль асобныя дзеячы БНФ заклікаюць «браць прыклад з жыдоў». А ці можна забыць па-піянерску натхнёны пасаж небезвядомага Паўла Якубовіча: «Как можно было за очень короткое время протянуть по стране асфальтовые дороги и построить мощные заводы? Разве этот уникальный опыт безразличен для нас, стоящих в начале строительства нового демократического государства»? (Народная газета, 3.09.1992). Тое, што пры будаўніцтве Ізраіля ламаліся тысячы лёсаў, выкаранялася мова ідыш, у бядулевым артыкуле аблудна названая «жаргонам», – так, выдаткі росту…
* * *
100 год таму ў беларускай Рэчыцы нарадзіўся Герц Галадзец (1903-1990?) У пачатку 1920-х гг. ён быў адным з кіраўнікоў левай юнацкай сія-нісцкай арганізацыі “Гашамер гацаір” (“Малады ахоўнік”), пра якую беларускія кіношнікі цяпер здымаюць фільм. У кнізе А. Бялова-Элінсона “Рыцари иврита в бывшем Советском Союзе” (Іерусалім: Ліра, 1998) яму прысвечаная глава “Несгибаемый Герц Голодец”. Да ўвагі чытачоў – урыўкі з гэтай главы.

Герц был одним из тех, кто с детских лет самоотверженно боролся за наше неотъемлемое право вернуться на свою историческую родину, а также развивать в диаспоре нашу национальную культуру, обучать детей ивриту и еврейской истории, издавать свои газеты, журналы, книги. И он поплатился за это... Более 36 лет Герц провел в ссылке, тюрьмах и на самых тяжелых каторжных работах… Старожилам страны, в частности, ветеранам киббуцев «Офаким», «Эйн-Харод», «Кфар Гилади» и многим другим, хорошо известно его имя.
Еще в 1916 году, будучи 13-летним школьником, он увлекся идеями социалистического сионизма и решил безотлага-тельно взяться за их претворение в жизнь. Герц считал, что будущему еврейскому государству прежде всего понадобятся уме-лые рабочие руки, и за короткое время, к удивлению товарищей, он изучил электротехнику и стал квалифицированным электромонтером. Не довольствуясь этим, 16-летний подросток пошел, вопреки воле родителей, помощником кочегара на паровоз и проработал там полтора года…
Все это происходило в Гомеле, непода-леку от его, Герца, родной Речицы. Там он стал активным «шомером» («стражем») – членом юношеской бойскаутской органи-зации «ha-Шомер ha-Цаир». Незаурядный ум, организационный талант и беспредельная преданность идее вскоре выдвинули его в число руководителей «ha-Шомер ha-Цаир» Белоруссии, и он последовательно работал в Гомеле, Минске и Бобруйске. А в 1924 году, когда был разгромлен главный штаб организации в Москве, его командировали в столицу, чтобы наладить там работу…
В июле 1925 года он был арестован и осужден на три года ссылки...
--------------------------------------------------------------------------------------------------
Фелікс Баторын
* * *
Жыццё сваё мы бэсцім, лаем.
У напаўмарах-напаўсне
Малюем свой Ерушалаім
У змроку спальні на сцяне.
Там сонца ўсіх спагадна грэе,
Там манна сыплецца з нябёс.
Там кожны мог бы быць яўрэем,
Які б ні меў ад роду нос.
Там кожны грэшны Бога бачыў –
Маліся, радуйся, жыві!..
А пад Святой Сцяною Плачу
Праліты ж акіян крыві.
У марах смелы і раскуты,
Наяве ты не забывай,
Што праз змаганне і пакуты
Пракладзена дарога ў рай.
1997

(паводле кнігі “Паглядам акідваю шлях”, Мн.: Маст. літ, 2001)
--------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------
З жыцця


РЫБА… З КАМЕНЬЧЫКАМІ


Пры Польшчы вартаўнік панскага саду ў Камарове ноччу, каб не марнаваць час, лавіў рыбу ў сажалках. Сям’я яго ў яго была ладная, 8 ці 9 дзяцей. І каб мець грошы, частку ўлову вырашыў збываць у Свіры. Дамовіўся з яўрэем, які трымаў асторыю (нешта накшталт рэстарана). Дамоўленасць была такая: кожную раніцу ўлоў яму будзе прыносіць сын вартаўніка, таму ён і заплаціць пэўную суму грошай у залежнасці ад вагі. Так доўжылася нейкі час. Глядзіць сын, што за дастаўку яму нічога не выходзіць, і аднойчы надумаўся, як можна на гэтай справе зарабіць. На падыходзе да мястэчка спыніўся ён у жвіроўні, вытрас рыбу і кожнай у рот паклаў поўна – колькі ўлезла – каменьчыкаў. Так і панёс заказчыку. Той зважыў рыбу, заплаціў. Зразумела, выйшла больш чым трэба. На розніцу сын купіў лёды (марожанае), сітро і іншыя пачастункі, а астатнія грошы аддаў бацьку.
Неўзабаве, будучы ў мястэчку, вартаўнік спаткаўся з яўрэем. Вітае: “Дзень добры, пан. Як жыццё?” Той адказвае: “Усё добра. Вось толькі рыбу, якая жывіцца каменьчыкамі, мне больш не прысылай”.

І. Драўніцкі, в. Камарова.

(“Нарачанская зара”, 21.06.2003)

* * *
На Вышэйшых літаратурных курсах хадзіла быліца пра савецкую пашпартызацыю. Стары інтэлігентны яўрэй атрымлівае савецкі пашпарт. Камсамолістая пашпартыстачка падае яму “сярпасты-малаткасты”. Разгарнуў, зірнуў ды пытаецца:
– А што гэта Вы мне напісалі ў графе нацыянальнасьць – індзей?
Пашпартыстачка баявіта:
– У Вас жа так і напісана было – індзей.
– Ды не індзей, а іудзей.
– А што гэта такое іудзей?
– Так яўрэяў называлі ў царскай Расеі.
– Усё зразумела, давайце Ваш пашпарт.
Хутка нешта чыркае і вяртае дакумэнт. Шчаслівы ўладальнік ужо дома паглядзеў у пашпарт, а там у славутай пятай графе (яўрэяў пры саветах называлі інвалідамі пятай групы) значыцца: індзейскі яўрэй. Яшчэ адну нацыянальнасьць дадала пашпартыстка ў “шматнацыянальную сям’ю народаў”, каб не перапісваць усё нанова.
Рыгор Барадулін, “З запазухі”
(«Наша Ніва», 12.09.2003)
---------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------
ВЫСПА ІДЫШ * ОСТРОВ ИДИШ * DY JIDYSHE VYSPE
Друкуем словы папулярнай яўрэйскай песні, якая трапіла ў п’есу Рыгора Рэлеса “За кулісамі”, напісаную ў 1980-я… і ў славуты “Народны альбом” (1997; http://na.home.by). “Давай замірымся, ня будзь дурнем” – заклік на ўсе часы!

Lomir zich iberbetn, iberbetn Lomir zich iberbetn, iberbetn
Štel dem samovar (bis) Vos štejstu ba der tir (bis)
Lomir zich iberbetn, zaj že nit kejn nar (bis) Lomir zich iberbetn, gib a kuk af mir (bis)
Lomir zich iberbetn, iberbetn Lomir zich iberbetn, iberbetn
Kojf a por marancn (bis) Ch’bet dich zaj mir mejchl (bis)
Lomir zich iberbetn, lomir gejen tancn (bis) Lomir zich iberbetn, gib cu mir a šmejchl (bis).

Dercejlt Hirsh Reles:
Dos iz geven in sof fun dy cvancykste jorn. Der bavuster jidysher shrajber Ury Finkel hot mir cugeshikt a brivl vu er hot gebetn ich zol gefinen in Tshashnik a gramenzoger un ich zol farshrajbn fun im gegramte shures un cushikn in redakcyje far Finkeln. Hob ich zich dermont, az in undzer shtetl iz do a gramenzoger Shae-Lejb, an alter shuster. Gej ich cu im cu mit a bloknot in hant un mit a blajer un ch’zog cu im:
– Shae-Lejb, zog a por gramen.
Shae-Lejb iz geven in a shlechter shtymlung. Zogt er cu mir mit kajes:
– Ich vel dyr bald zogn a por gramen, ba dyr dy cure nemen flamen!
Ba mir iz shyr der bloknot fum hant nit arojsgefaln un ch’bin fun im avek.
Расказвае Гірш Рэлес:
Гэта было ў канцы 1920-х гадоў. Знаны яўрэйскі пісьменнік Уры Фінкель даслаў мне ліст, дзе прасіў запісаць у мястэчку фальклор і пераслаць яму ў рэдакцыю гэтыя запісы. Я ўспомніў, што ў Чашніках ёсць стары шавец Шае-Лейб, які любіць гаварыць вершаванымі радкамі. Пайшоў да яго з блакнотам і алоўкам і кажу:
– Шае-Лейб, скажыце пару рыфмаў.
А ён быў не ў гуморы дый кажа (у рыфму!):
– Іх вел дыр балд зогн а пор грáмен, ба дыр ды цурэ нэмэн флáмен! (то бок: “зараз скажу табе пару радкоў, дык у цябе твар загарыцца!”).
Я ледзь не выпусціў з рук блакноту і пайшоў сабе.

15 год таму, у кастрычніку 1988 г. быў заснаваны МОЛЕК (Мінскае таварыства аматараў яўрэйскай культуры). Былі спадзяванні, што яно стане цэнтрам сапраўднага адраджэння ідышу. Вось якімі бачыў задачы МОЛЕКа першы намеснік старшыні, музыкант Леанід Зубараў: “забота о языке, развитие еврейской литературы, музыкального, изобразительного и хореографического искусства, создание еврейской школы, клуба знакомств для молодежи, кафе с национальной кухней” (цытуецца паводле мінскага яўрэйскага альманаха “Кантакт”, № 2/1988). Нямногае з гэтага збылося. Тым ня меней, МОЛЕКаўцам, раскіданым цяпер па ўсім свеце – віншаванні!
-------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------
ПРАМОВА ВАСІЛЯ БЫКАВА

на ўрачыста-жалобным пасяджэнні ў Дзяржаўным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь у сувязі з 50-годдзем знішчэння Мінскага гета 22 кастрычніка 1993 г.

Шаноўныя спадары і спадарыні!
Дарагія людзі – нашы пакутнікі і праведнікі!
Гісторыя, апроч іншага, у яе спецыфічным значэнні – запісная кніжка чалавецтва, яна вучыць, ушчувае і выхоўвае. Але толькі тых, хто хоча навучыцца, хто хоча стаць выхаваным. Яна патрэбна разумным і тым, хто імкнецца паразумнець. Іншым з яе няма ніякай карысці. Іншым яна супрацьпаказана. Ад яе ўжо атрымана безліч урокаў, якія дорага каштавалі чалавецтву. Каштавалі жыцця і крыві. Бяда, аднак, у тым, што, нібы па якім інфернальным закляцці, кожнае наступнае пакаленне забывалася на тыя ўрокі, і ўсё пачыналася спачатку.
Але ад мінулага заўжды застаюцца помнікі. Матэрыяльныя і духоўныя. Абеліскі на братніх магілах, на вялікіх і малых “Ямах”, застаюцца “Дзённікі Ганны Франк”. Яны сведчаць! Праз глыбіню вякоў. Праз жалезныя занавесы, калючы дрот, “празрыстыя” ды іншыя межы. Праз псіхалагічныя забабоны, псеўданавуковыя філасофіі, ідэалагічную нецярпімасць, прававое бяспраўе. Іх сведчанне заўжды адназначна, бо ў іхняй аснове – праўда. Мабыць, таму іх гэтак не любілі бальшавікі, якія выкаранялі іх з плошчаў, з могілак, з мастацтва і літаратуры. Там хацелі быць толькі яны ды іхнія нямыя ідалы. Пампезныя і стандартныя, як і іхняя ідэалогія. Але існуе Богам дадзеная Людская памяць, якая беражэ ўсё. І ў гэтым сэнсе глыбінная памяць яўрэяў бясцэнна. Яна – прыклад вернасці ідэалам продкаў, сваёй нацыянальнай існасці, здольнасці да супраціўлення няпраўдзе. І калі цяпер беларусы памкнуліся да таго, каб найперш “людзьмі звацца”, дык у тым заслуга і нашых суседзяў яўрэяў, якія стагоддзямі жылі поруч з намі. Мы разам і згодна жылі так доўга, што па сутнасці склалі адзін мона-народ. Народ Беларусі.
Аднак некаму тое было не даспадобы, яно парушала іх імперскія планы. Планы падзяляць, каб уладарыць. Гэта спярша расейскаму чарнасотніцтву, пасля нямецкаму нацызму ды і маскоўскаму бальшавізму таксама. Адны пакінулі пасля сябе памяць аб крывавых пагромах, другія – вялікія і малыя майданэкі па ўсёй Еўропе, трэція – рэзервацыі тыпу Бірабіджана і грандыёзныя планы перасялення народаў. Не ў Палестыну, вядома, – на балоціны мёрзлага, камарынага Далёкага Ўсходу. Добра, аднак, што нават і ў бальшавікоў не ўсе планы здзяйсняюцца. Усё ж ёсць у гісторыі поруч са злом і свая выратоўчая логіка.
Так, памяць – бясцэнны фактар гісторыі, здараецца, што менавіта гістарычная памяць здольная ўратаваць нацыю. Даючы прыклад іншым нацыям, памяць ператвараецца ў метафізічную сутнасць, надзвычай важную частку чалавечай існасці. Нацыя жыве, пакуль жыве яе здольнасць памятаць. І зло, і дабро. Прычыненыя нам, але і прычыненыя намі таксама. Бо няма сярод людзей абсалютных праведнікаў, няма і абсалютных злодзеяў. Людзі розныя. Вядома, што тыя з іх робяцца разумнейшыя, хто адчуе недахоп уласнага розуму. І робяцца дабрэйшыя, калі ўсвядомяць уласнае зло, адчуюць патрэбу пакаяцца. У доўгім суіснаванні нацыяў бывае рознае; аднаму Богу вядома, чаго і ў каго бывае больш. Асабліва, калі так доўга адсутнічае анёл справядлівасці. А ў наш апантаны час цягнік справядлівасці часцяком спазняецца. Часам і для некаторых ён не прыбывае наогул. Па крайняй меры для ахвяр ён – з’ява цалкам эвентуальная. Але не для нас, жывых. Жывыя надзелены боскім абавязкам: рана ці позна ўсталяваць справядлівасць. Калі не ў адносінах да сябе, дык у адносінах да мёртвых. І вынесці свой спазнелы прысуд – неабвержны і неадменны.
Мабыць, самы яго элементарны сэнс у праклёне. Праклясці тых, хто праліў столькі людской крыві – гэтай самай сакральнай чалавечай субстанцыі. Малаважна, па якой прычыне: рэлігійнай, класавай, ідэйнай ці нацыянальнай. Кроў людская – не вадзіца, і тыя, хто яе прымушаюць праліваць – каты! Праклён ім праз межы, праз стагоддзі, праз эпохі цывілізацый.
Канешне, яны не заўсёды ўчуюць людскія праклёны. Адны з іх хаваюцца ў смерць, для іншых сачыняецца безліч апраўданняў, філасофскіх абгрунтаванняў, палітычных неабходнасцяў. На тое працуе армія іхніх адвакатаў, якія могуць зрабіць усё, ператварыць чорнае на белае і наадварот.
Але ўсёроўна людзі павінны нястомна паўтараць свой праклён.
Што-небудзь ды і дойдзе.
Калі не да іх, дык, можа, да іхніх нашчадкаў.
Калі не да нашчадкаў, дык хоць да чалавецтва наогул.
Нават калі не дойдзе да чалавецтва, дык павінна дайсці да Бога. Бог усё чуе, і тое павінна суцешыць нас.
Але каб праклінаць, найперш трэба ведаць і памятаць. Пісаць, успамінаць, расказваць. Не забывацца ні на хвіліну, што зло не знікла зусім. Яно толькі прыкінулася, што знікла, а на самой справе затаілася і набіраецца сілы. І ў Еўропе, і на Блізкім Усходзе, і ў Беларусі.
Таму – памятайце, людзі!
У памяці апошні наш паратунак.
Асабліва, калі іншых бракуе…

(друкуецца паводле газеты “Авив”, № 1/1994).

ФРАГМЕНТЫ ЎСПАМІНАЎ ВАСІЛЯ БЫКАВА ПРА 1930-Я ГГ.

…У Кублічах, як у кожным беларускім мястэчку, тады было шмат яўрэйскіх дзяцей, зь якімі мы разам і вучыліся, і сябравалі. У нашай класе палова вучняў былі яўрэйскія рабяты. Я сябраваў з братамі Мэерам і Лейбам. Мэер быў старэйшы, ішоў на дзве клясы наперадзе, а з Лейбам мы хадзілі ў адну клясу. Загінуў мой Лейба-Лёва ў 41-м годзе, расстраляны разам з усімі кубліцкімі яўрэямі ў Вушачы, а Мэер жыў у Маскве, працаваў на нейкай паштовай скрынцы. Неяк прыязджаў у Менск, і мы разам езьдзілі ў мястэчка нашага маленства, дзе не засталося і сьледу ад хаты Свярдловых. Ды і наогул мала што засталося ад Кублічаў – усё пабамбілі, папалілі, панішчылі ў вайну (…) У першы год вайны ўсё яўрэйскае насельніцтва акупанты выгналі ў Вушачу і расстралялі ля могілак.
…Улетку паслаў дакуманты ў Віцебск, у мастацкае вучылішча. (…) Увосень пачалася вучоба: жывапіс і малюнак, якія выкладаў стары Лейтман (…) Віцебск тады, канешне, быў традыцыйна мастацкі горад: меў музэй, на вуліцы Гогаля недалёка ад плошчы быў музэй славутага Пэна, якога незадоўга перад тым загадкава забілі. У невялікім пакоі і на драўлянай лесьвіцы віселі яго карціны, выкананыя ў стылі дабротнага рэалізму – шаўцы, старыя яўрэі, коні, выявы старадаўняга Віцебску. Пра ягонага славутага вучня Марка Шагала, які тады жыў у Парыжы, у яго родным горадзе нічога не было вядома. Бы ён і не меў ніякага дачыненьня да гэтага гораду. Але час мяняецца, і праз шмат гадоў я ўжо быў у ліку тых, хто на Пакроўскай вуліцы адкрываў скульптурны помнік славутаму земляку.
…У Віцебску, як ні дзіўна, да самай вайны захаваўся дробны прыватны сэктар. Недзе на вуліцы, што вяла да аэрапорту, убачылі маленькую такую крамку, над дзвярыма якой было няўмела напісана: “Головные уборы шью” – стары Абрам шыў там шапкі. І вось, памятаю, мы ўдвух з Шаўчонкам, хлопцам з Палесся, пайшлі туды (…) Дамовіліся з гаспадаром зрабіць яму прыгожую шыльду, ён паабяцаў за тое 15 рублёў. Знайшлі нейкую здатную фанэрыну, загрунтавалі, напісалі “Галаўныя ўборы”. На адным канцы дошкі намалявалі кепку, а на другім капялюш. Панесьлі заказ. Гаспадар паглядзеў, паглядзеў і кажа: а чаму капялюш? Што, я капелюшы раблю для буржуяў? І не ўзяў шыльду, адмовіўся. Відаць, быў напалоханы з часоў нэпа.
(паводле кнігі “Доўгая дарога дадому”. Мінск: ГА БТ “Кніга”, 2002. С. 19-20, 36-38).

У 1993 г. В. Быкаў уваходзіў у аргкамітэт па падрыхтоўцы Дзён памяці беларускіх яўрэяў. Як жа ж дзядзькі Васіля не хапае ў 2003 г…
ВАСІЛЬ УЛАДЗІМІРАВІЧ БЫКАЎ
19.06.1924 – 22.06.2003.
Помнім, смуткуем.
---------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------
БОЛЬ НАШ, МАЗЫР
В Мозыре уничтожают еврейские кладбища

Около 130 жителей Мозыря (Гомельская область) обратились с открытым письмом к Александру Лукашенко, в котором просят его остановить уничтожение еврейских кладбищ города. В письме, в частности, говорится, что прокладываются газопроводы по территории еврейского кладбища, где находятся братские захоронения 980 жертв нацизма, в том числе партизан и подпольщиков различных национальностей и вероисповедания. Этому кладбищу, закрытому в 60-е гг. прошлого столетия, придан статус историко-культурной ценности. Вместе с тем, отмечается в письме, на территории другого городского еврейского кладбища XIX века вырыт котлован для строительства коттеджа. "Однако все обращения к властям не привели к прекращению строительства. В послевоенные годы в Мозыре последовательно были уничтожены католическое, еврейское и православное кладбища. Законы Республики Беларусь и нравственность нашего народа требуют уважительного отношения к памяти предков", – говорится в письме. Его авторы выражают надежду, что личное вмешательство главы государства прекратит уничтожение кладбищ.
Комментируя БелаПАН это обращение, лидер зарегистрированного в США общественного объединения "Всемирная ассоциация белорусских евреев" (ВАБЕ) Яков Гутман отметил, что в ответ на его обращение в министерства обороны, культуры, внутренних дел и здравоохранения была создана комиссия, в основном, из чиновников города. "Вопреки фактам эта комиссия ограничилась выводом о необходимости перезахоронения останков, обнаруженных при производстве строительных работ и поставила под сомнение решение о присвоении статуса историко-культурных ценностей местам захоронений жертв нацизма в Мозыре", – сообщил он.
Как полагает Я.Гутман, чтобы прекратить осквернение кладбищ, необходимо создать комиссию из представителей министерств обороны, культуры, внутренних дел и здравоохранения с участием общественности. Причем, по мнению лидера ВАБЕ, на местности должны быть проведены границы кладбищ, а виновные в нарушении законов об охране историко-культурного наследия должны понести наказание.
Информация агенства БелаПАН,
цитируется по www.jewish.ru (03.10.03 16:57)
Мы бачылі вышэйзгаданы ліст. Яго падпісалі не толькі мазыране, але і жыхары суседніх мястэчак і вёсак – яўрэі і неяўрэі. Вельмі радуе, што, прыкладам, члены баптысцкіх абшчынаў дбаюць пра іудзейскія могілкі. Але што дасць гэткі зварот, калі год таму 75 дэпутатаў Палаты Прадстаўнікоў звярнуліся да А. Лукашэнкі з аналагічнай просьбай (спыніць разбурэнне гісторыка-культурнай спадчыны ў Мінску, пакараць вінаватых), а ён ім нават не пажадаў даць адказу? Бачылі мы і акт камісіі ад 17.09.2003. У тым акце, насуперак шматлікім сведчанням (гл. “Авив”, № 2/1996; “Берега”, № 9(16)/2000; № 3(22)/2001; № 7(36)/2002; “Жыццё Палесся”, 13.07.1999; “Звязда”, 26.02.1997 і інш.), у каторы раз цынічна сцвярджаецца: “В отношении вопроса, поставленного Гутманом Я.Б. о якобы имевшегося самосожжения группы жителей Мозыря осенью 1941 года отмечаем: в настоящее время границы историко-культурного памятника, определенного Белорусским Республиканским научно-методическим Советом по вопросам историко-культурного наследия № 67 от 16.10.2001 г. не установлены” (арфаграфія арыгінала захаваная). Падпісаны дакумент старшынём Мазырскага гарвыканкаму Барысенкам, яго намеснікам Белашам, старшынём савета па справах рэлігій і нацыянальнасцей Гомельскага аблвы-канкаму Кляўцовым і інш. Ну дык “установили” б – двух гадоў не хапіла?
Пакуль у Гомельскай вобласці дэпутатамі выбіраюць камуністаў Касцяна і Малафеева, выхаваных на тым, што любы клопат пра яўрэйскія ахвяры ёсць “сіянісцкімі падкопамі”, толку ў горадзе на Прыпяці ня будзе. Задача мазырскіх ды калінкавіцкіх яўрэяў палягае ў наступным – у хаўрусе з усімі здаровымі палітычнымі сіламі не дапусціць, каб на чарговых парламенцкіх выбарах да ўлады ізноў прыйшлі гадаванцы партыйнай школы.
Што да тых “прафесійных яўрэяў”, якія палічылі за лепшае праігнараваць мазырскія пытанні, дык ім гэта таксама залічыцца на бліжэйшых выбарах. Пра ролю Л. Левіна, які яшчэ ў 1997 г. накіраваў у Мазырскі гарвыканкам 14 аркушаў “кампрамату” на Я. Гутмана, ахвотна напішуць аўтары найноўшай гісторыі беларускага яўрэйства. Так, Ём-Кіпур прайшоў, але пакаяцца яшчэ ня позна.

* * *
У 1995 г. на слонімскіх могілках адкрыўся мемарыял у гонар змагароў з нацыстамі. З’ява, безумоўна, адметная – хвала ініцыятарам праекта, хоць тагачасная яўрэйская прэса і кпіла: «Мемориал… поражает безвкусицей. Это типичный пример кладбищенского зодчества конца 20 века: те же плиты, та же ограда… Обидно, что трагедия слонимского гетто так и не нашла отражения в произведении настоящего зодчества» (Авив хадаш, № 2, 1995). Аднак зараз гаворка аб іншым. Кідаецца ў вочы тэкст на адной з шыльдаў: “Ініцыятар і галава праекта: Цві Шефет Старшыня Слонімскай абщыны-Ізраіль Праект і надзор распрацаваны майстэрняй архітэктара Левіна Л. М.” Калі сп. Шэфет мог забыцца на тое, што ў беларускай мове няма літары “щ”, то “галоўнаму яўрэю Беларусі” такія памылкі рабіць нягожа. Няма ў беларускай і слова “надзор” – яго з поспехам замяняе “нагляд”. Пра аўтараў гэткіх тэкстаў ёсць ідышская прымаўка: “Er šrajbt Nojеch mit zibn grejzn” (ён піша «Ной» з сямю памылкамі).
На жаль, праблемы могілак не абмяжоўваюцца “пятрушкай з арфаграфіяй”. Агароджа, пастаўленая ў 1990-я гг., разбураецца, месцы пахаванняў закінутыя – “не закрычаць ад жальбы камяні…” Тым часам у Слоніме, паводле перапісу 1999 г., засталося 56 яўрэяў – нямала!
-------------------------------------------------------------------------------------------------------
БЯЗ РЭТУШЫ

Слова, слова, слова…
«Вопрос о закрытии Посольства Государства Израиль в Республике Беларусь окончательно снят с повестки дня». (Р. Шехтер, первый секретарь посольства Государства Израиль в Республике Беларусь, «Авив», сентябрь-октябрь 2002).
«Я дал указание Министерству иностранных дел не закрывать посольство в Минске, несмотря на тяжелое экономическое положение, в котором мы сегодня находимся» (А. Шарон, премьер-министр Израиля, там же).
«Мне кажется, что после решения не закрывать посольство в Минске началась новая эпоха в судьбе Израиля и евреев СНГ» (М. Членов, президент Ваада России, «Авив», январь-февраль 2003).
P.S. Летом 2003 г. посольство Израиля в Минске было закрыто. Последовавшие в обеих странах протесты ни к чему не привели, что весьма красноречиво говорит о месте и роли «еврейской общины» в Беларуси и «белорусской общины» в Израиле – и белорусам, и израильтянам просто плюнули в лицо. По нашим сведениям, в сентябре 2003 г. Л. Левин посетил Святую землю, попытавшись использовать свой «авторитет» для возвращения посольства в Минск. Что ж, лотерея беспроигрышная: если чиновники МИДа вдруг отыщут средства на содержание посольства, левинская контора сможет приписать заслугу себе, как это было сделано в прошлогоднем «Авиве». Если не отыщут – кое-кто надует щеки и скажет «мы сделали всё, что могли»…
За деньги, истраченные на бессмысленный визит, правильнее было бы подготовить первый в истории иврит-белорусский словарь, или, по крайней мере, разговорник. Такое издание послужило бы взаимопониманию народов и дипломатов гораздо лучше, чем пустопорожние декларации разного рода «вождей».

REPLIKA

Ad publikacyji skobieleŭskaha “Testamentu Stalina” časopis “Nioman” budzie admyvacca jašče doŭha. Redaktarka Nina Čajka sprabuje dakazać, što nie antysemitka, prezentujucy tvor Michasia Herčyka dy paviedamlajučy sapraŭdnaje imia aŭtara (Маjsiej). Truk stary, banalny, aprabavany ažno ŭ 1970-ja, kali ŭ biełaruskich časopisach pobač z tryźneńniami U. Biehuna zjaŭlalisia vieršy Chajima Malcinskaha. Nikoha sp-nia Čajka і haspadary dziaržaŭnaj “redakcyjna-vydaveckaj ustanovy” niе padmanuć – nia toj čas. І ŭsio ž-taki škada, što jaŭrej Herčyk pahadziŭsia, kab jaho novy raman byŭ nadrukavany ŭsled zа judafobskaj pisaninaj łukašenkaŭskaha ideołaha. Vidać, nie ad charošaha žyćcia pajšoŭ na heta 71-hadovy Herčyk.
W.R., Minsk.

МІЖНАРОДНЫ ГУМАНІТАРНЫ ІНСТЫТУТ БДУ ЛІКВІДУЕЦЦА…

Ад самага пачатку многім назіральнікам ён падаваўся чымсьці штучным. Калі гэта яўрэйская вышэйшая навучальная ўстанова, чаму б не назваць яе проста – яўрэйскі інстытут? Калі справа рабілася для “масавага студэнта”, дык навошта было ўводзіць паглыбленае вывучэнне іудаікі – хіба не мусіла яно збянтэжыць учорашніх школьнікаў, большасці з якіх трэ’ было яшчэ даводзіць розніцу паміж індуізмам і іудаізмам, ды іх бацькоў? Тым ня менш, група беларускіх навукоўцаў яўрэйскага паходжання, дзе рэй вялі сацыёлаг Зэлік Пінхасік і мастацтвазнаўца Ігар Духан, у 1999 г. здолела пераканаць кіраўніцтва Беларускага дзяржаўнага універсітэту ў перспектыўнасці праекта. Апошняе, відаць, чакала залатога дажджу ад “багаценькіх бурацінаў” з-за мяжы, таму й дало дазвол на вывучэнне іўрыта, яўрэйскай гісторыі ды традыцый. І грошы пайшлі – ва ўсялякім разе, напачатку. Плаціў “Джойнт”, нешта падкідвалі хасідскі фонд “Ор Аўнер”, іерусалімскі Яўрэйскі універсітэт. Відавочна, частка субсідый перападала ўласна БДУ. Але ў мінулым годзе “Джойнт” пачаў згортваць праграмы ў краінах СНД, што адбілася й на матэрыяльным стане інстытута. Яшчэ адным ударам для прадпрымальных навукоўцаў сталася закрыццё ізраільскага пасольства ў ліпені г.г. Як вынік – ахаладжэнне адносінаў паміж беларускім урадам і амерыканскімі/ізраільскімі структурамі. 1 верасня ў Тэль-Авіве перасталі выдаваць беларускія візы. Амаль адначасова з’явіўся ліст міністра адукацыі, які прапанаваў БДУ тэрмінова ліквідаваць інстытут. Юрыдычна той ліст быў ня больш чым рэкамендацыяй, але чыноўнікі ўспрынялі яго ўсур’ёз. Прапанавалі аб’яднаць МГІ з ФКСТам (факультэтам кіравання і сацыяльных тэхналогій), а калі ня выйшла, пачалі ціснуць на членаў вучонага савета, якія, паводле статута БДУ, маюць апошняе слова ў справе зліцця, ліквідацыі ды рэарганізацыі. Урэшце, на пасяджэнні 23 верасня тыя саступілі. Цяпер інстытут зведзены да ўзроўню звычайнага факультэта і будзе называцца “факультэтам гуманітарных навук і мастацтваў”. Для пяці соцень студэнтаў нібыта нічога не змянілася – па версіі экс-дырэктара МГІ БДУ З. Пінхасіка. Насамрэч жа, змянілася многае. Студэнтам – амаль 90% з якіх ня ёсць яўрэямі – прадэманстравалі, чаго вартая “яўрэйская” адукацыя ў беларускіх умовах…
Заслугоўвае ўвагі пазіцыя яўрэйскіх суполак, чые моладзевыя актывісты навучаліся ў МГІ. Сам Пінхасік – чалавек, досыць вядомы ў яўрэйскім руху (колішні член рэдкалегіі газеты “Авив”, удзельнік з’ездаў Беларускага аб’яднання яўрэйскіх арганізацый і абшчын, кіраўнік народнага ўніверсітэту і г.д.). Як жа падтрымалі афіцыйныя яўрэі “свой” інстытут? Як і заўжды – збольшага на словах. Ніякіх там масавых публічных акцый: пара слязлівых публікацый, дый годзе. Хоць бы збор подпісаў супраць закрыцця абвясцілі – я б, напрыклад, падпісаўся, нягледзячы на крытычнае стаўленне да асобных інстытуцкіх супрацоўнікаў. А выкладчыкі? Калі педагагічны калектыў Нацыянальнага гуманітарнага ліцэю ў аналагічнай сітуацыі распачаў кампанію незалежнага навучання, падтрыманую большасцю ліцэістаў, то “гуманітарыі” з БДУ пакорліва прынялі загад міністэрства адукацыі – мала таго, што незаконны, але й нявыгадны для іхніх жа кішэняў. Відавочна, адчувалі, што студэнты выкладчыцкіх акцыяў пратэсту папросту не зразумелі б, бо не было ў МГІ ліцэйскага духу, што яднаў старэйшых і маладзейшых. Не чуваць было пратэстаў са сценаў МГІ – не выступіла ў абарону яўрэйскіх навучэнцаў беларускае незалежнае грамадства. У такім разе, насамрэч, хіба ня ўсё роўна, як будзе называецца адно са структурных падраздзяленняў БДУ?
У Беларусі дагэтуль няма ніводнай паўнавартаснай яўрэйскай школы – вось аб чым мусіць балець галава ў “Джойнта” і іншых размеркавальнікаў чужых грашовых сродкаў. Найлепшым адказам на закрыццё МГІ будзе заснаванне такой школы.
Вольф Рам.
…А УЛАДЗІМІР РУБІНЧЫК УЖО НЕ РЭДАКТАР ЧАСОПІСА “ШАХМАТЫ”

Першы нумар гэтага беларускага асветніцкага часопіса выйшаў у ліпені 2003 г. Сярод ягоных аўтараў былі і яўрэі – Абрам Ройзман, Юры Тэпер і інш. Рэдактара ў Беларусі ведалі хутчэй як адказнага за выпуск незалежнай яўрэйскай газеты “Анахну кан”, чым як шахматнага журналіста, але – за месяц працы падрыхтаваў нумар, які трапіў да аматараў шахмат у Расію, Украіну, ЗША, Ізраіль. Даў інтэрв’ю “Народнай волі” (23.08.2003). Меўся ў кастрычніку 2003 г. выпусціць другі…
У пачатку верасня выдавецтва “Адукацыя і выхаванне” – заснавальнік “Шахмат” – без тлумачэння прычын звольніла У. Рубінчыка з пасады рэдактара. Хіба не падышоў па профілю (sapienti sat). Пратэст заявіў старшыня Шахматнай асацыяцыі інвалідаў і ветэранаў “Шанц”, здзіўленне выказалі многія шахматысты і трэнеры. Аднак выдавецтву, што падпарадкоўваецца міністэрству адукацыі РБ, нашмат важнейшае спакойнае жыццё (бяз розных там экс-выдаўцоў незалежных газет, да таго ж яўрэйскіх), чым меркаванні чытачоў часопіса. Мо й не хацелі звальняць, ды як жа ў наш складаны час запярэчыць начальству? Нават суда за незаконнае звальненне не баяцца…
Зараз Рубінчык & Со. рыхтуюць чарговы нумар шахматнага выдання. Без удзелу міністэрства адукацыі і яго сумнеўных устаноў. Найхутчэй на старонках новага часопіса тэма “яўрэі ў шахматах” такі да, будзе закранутая. Усіх аматараў старадаўняй гульні запрашаем дапамагчы парадамі, матэрыяламі. Кантактны тэлефон у Мінску – 2550418, адрас – Мінск-68, а/с 75. E-mail: rubinchik@lycos.com
Аддзел культуры.

------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------
Адрас для лістоў: Беларусь, Мінск, 220082, вул. Матусевіча, 16-65. (Belarus, Minsk, 220082).
Надрукавана 17.10.20




Copyright © 2000 Pastech Software ltd Пишите нам: info@souz.co.il