Новости   Доски объявлений Бизнес-каталог   Афиша   Развлечения  Туризм    Работа     Право   Знакомства
Home Page - Входная страница портала 'СОЮЗ'
ТВ-программа Гороскопы Форумы Чаты Юмор Игры О Израиле Интересное Любовь и Секс



 Главная
 Правление
 Новости
 История
 Объявления
 Фотоальбом
 
 Статьи и фото
 Интересные люди
 Работа объединения
 Форум
 ЧАТ
 
 Всё о культуре
 Гродненская область
 Могилевская область
 Наши друзья
 Витебская область
 ОТЗЫВЫ О НАШЕМ САЙТЕ (ЖАЛОБНАЯ КНИГА)
 Гомельскя область
 Брестская область
 НОВОСТИ ПОСОЛЬСТВА БЕЛАРУСИ
 Минская область
 Ссылки
 ВСЕ О ЛУКАШЕНКО
 Евреи г. Борисова
 Евреи Пинска



Поиск Любви  
Я   
Ищу  
Возраст -
Где?








Аляксандар Астравух:

“Вывучэньне ідышу сталася сродкам самазахаваньня”

Аляксандру Астравуху 43 гады. Жывё ён у Менску, мае жонку, дваіх дзяцей (сыну Радзіму ўсяго некалькі месяцаў). Нарадзіўся ў беларускай сям’і ў вёсцы Закрэўшчына на ўскрайку Вузды. Апошнія пяць гадоў ён рупліва складае ідыш-беларускі слоўнік, працуючы штодня па 10—12 гадзінаў у суткі.

— Калі пытаюцца пра маё паходжаньне, мне адразу згадваецца жартоўная песьня на ідышы: “Майн татэ із а балаголэ…” Дзяды мае былі простыя сяляне, бацька — вайсковец, маці працавала бухгальтаркай. Паводле адукацыі я мастак-рэстаўратар. Скончыў стаўпецкую школу, мастацкую вучэльню імя Глебава ў Менску, тады паступіў у тэатральна-мастацкі інстытут. Тры з паловай гады працаваў у школе, потым трапіў у рэстаўрацыйную майстэрню. Сышоў зь яе ў 1997 г. Вучыўся ў Італіі, Румыніі, Аўстрыі. Яшчэ й цяпер троху працую ў галіне рэстаўрацыі, але ў асноўным займаюся слоўнікам.

— Ад каго ў Вас гэткая цікавасьць да ідышу?

— Ад выкладчыка з інстытуту, які потым стаў нашым кіраўніком у майстэрні. Яго завуць Алег Хадыка. Ён вырас на менскай Старажоўцы. Пасьля вайны там яшчэ жылі габрэі, якія размаўлялі на ідыш. Ад Алега Хадыкі мы, студэнты, вучыліся прыказкам, песьням, першым літарам габрэйскага альфабэту. У 1984 г. я трапіў у Мсьціслаў, дзе “старэйшыя таварышы” запісвалі ад габрэяў песьні, фальклёр. Мы пісалі дзёньнікі па-беларуску габрэйскімі літарамі справа налева, ня ведаючы яшчэ мовы, толькі альфабэт. Тут было і юнацкае захапленьне незвычайным, і рэстаўрацыйнае памкненьне. Рэстаўратар займаецца справамі непатрэбнымі, кінутымі… Мова зьнікала на вачах. З большасьці габрэяў слоўца на ідыш выціснуць было немагчыма. Мастак Май Данцыг, мой выкладчык, ведаў, што мы вывучаем ідыш, але для яго гэта тэма была абсалютна закрытая.

— Дзе яшчэ, акрамя як у коле рэстаўратараў, можна было пачуць ідыш у Менску?

— Калі нам, студэнтам, не хацелася ісьці на заняткі, мы выпраўляліся ў парк Чэлюскінцаў, дзе падслухоўвалі старых габрэяў, якія, шпацыруючы альбо гуляючы ў шахматы, размаўлялі на ідыш. У пачатку 90-х мы, рэстаўратары, хадзілі на курсы да паэта Гірша Рэлеса ў Менскае аб’яднаньне габрэйскай культуры імя Ізі Харыка. Вывучэньне ідышу, асабліва ў 1984—85 г., сталася для мяне сродкам самазахаваньня ва ўмовах тагачаснага абсурду, калі нельга было насамрэч займацца мастацтвам…

— Як вы трапілі на ідышысцкі кангрэс у Вільні?

У 1997 г. у Менск прыехаў Гірш-Довід Кац, знакаміты лінгвіст з Оксфарду, які зьбіраўся наведаць усе мястэчкі і запісаць беларуска-габрэйскі фальклёр. Гірш Рэлес паведаміў яму пра нашу групу, мы пасябравалі, і налета ў Вільню паехала пяцёра нашых хлопцаў-рэстаўратараў. Ад 1999 г. я пачаў штогод езьдзіць на віленскія сэмінары. У 2001 г. пры Віленскім унівэрсытэце быў адчынены Габрэйскі інстытут. Цяпер пад яго дахам усё і ладзіцца.

— Хто выкладчыкі?

— Людзі з розных кантынэнтаў, вельмі цікавыя. Ганна Вершык з Таліну, Ханан Бордзін зь Ерусаліму, Аўром Ліхтэнбойм з Буэнас-Айрэсу, Іцхок Ніборскі з Парыжу. Ніборскі выкладае звычайна ў Амэрыцы, у Каліфорніі, і непасрэдна ў Францыі. Дарэчы, зараз у Парыжы адно з самых моцных асяродзьдзяў ідышу. Пад эгідай габрэйскай бібліятэкі “Мэдэм” створана некалькі добра апрацаваных слоўнікаў: француска-ідыш, ідыш-францускі, слоўнік габраізмаў у ідышы…

— А студэнты адкуль прыяжджаюць?

— Таксама з усяго сьвету. З Амэрыкі, Ізраілю шмат студэнтаў, з Францыі, Нямеччыны заўжды прыяжджаюць, з Бэльгіі, Польшчы таксама. Сёлета ўпершыню японка была. Усяго — каля 70 чалавек. На жаль, вучыцца на гэтых курсах — даволі дорага, таму ідзе тэндэнцыя зьніжэньня ліку вучняў з СНД. Летась былі людзі з Масквы, Украіны, зь Літвы некалькі чалавек. Сёлета ўжо амаль нікога не было. Зь Беларусі былі Дзіна Іткіна, жыхарка Полацку, і я. Цікава, што сёлета ў Вільню прыехала многа моладзі, якая сур’ёзна займаецца ідышам. Таму вышэйшыя “клясы” — трэці, чацьверты ўзроўні — былі перапоўненыя. Звычана ж запаўняюцца толькі першыя ўзроўні — першы, другі. Я ўжо прайшоў усе ўзроўні, і сёлета мне проста хацелася паслухаць такіх знаўцаў, як Ніборскі і Ліхтэнбойм.

— Ці ўдасканалілі Вы веданьне ідышу пасьля візытаў у Вільню?

— Безумоўна. Сэмінары — жывая магчымасьць пачуць мову, гутарыць на мове. Таму і прыяжджаюць у Вільню энтузіясты з усіх куткоў сьвету і жывуць цэлы месяц у штучна створаным, але па-мастацку адрэстаўраваным асяродзьдзі. Габрэі ў Вільні не цураюцца ідышу, таму здаецца, што ў гэтым горадзе вялікая габрэйская грамада, хоць у колькасным вымярэньні яна саступае менскай.

— Чаму ў Менску няма гэткай габрэйскай установы, як Віленскі інстытут?

— Цяжка сказаць. А чаму ў Вільні захавалася ўсё ці амаль усё беларускае — бібліятэкі, архітэктура, асяродкі Беларушчыны? Тое самае і зь літоўскай мовай, і з габрэйствам, і з ідышам.

Паводле “Анахну кан”

Вялікі фрагмэнт з габрэйска-беларускага слоўніка прыказак і прымавак, складзенага А.Астравухам, быў зьмешчаны ў “Габрэйскім нумары” часопісу “ARCHE”. Сам вялікі ідыш-беларусі слоўнік мае выйсьці з друку ў 2003 г. Вэб-адрас Віленскага інстытуту: www. yiddishvilnius.com.


"Наша Ніва"


Copyright © 2000 Pastech Software ltd Пишите нам: info@souz.co.il