Новости   Доски объявлений Бизнес-каталог   Афиша   Развлечения  Туризм    Работа     Право   Знакомства
Home Page - Входная страница портала 'СОЮЗ'
ТВ-программа Гороскопы Форумы Чаты Юмор Игры О Израиле Интересное Любовь и Секс



 Главная
 Правление
 Новости
 История
 Объявления
 Фотоальбом
 
 Статьи и фото
 Интересные люди
 Работа объединения
 Форум
 ЧАТ
 
 Всё о культуре
 Гродненская область
 Могилевская область
 Наши друзья
 Витебская область
 ОТЗЫВЫ О НАШЕМ САЙТЕ (ЖАЛОБНАЯ КНИГА)
 Гомельскя область
 Брестская область
 НОВОСТИ ПОСОЛЬСТВА БЕЛАРУСИ
 Минская область
 Ссылки
 ВСЕ О ЛУКАШЕНКО
 Евреи г. Борисова
 Евреи Пинска



Поиск Любви  
Я   
Ищу  
Возраст -
Где?








АНАХНУ КАН ("Мы тут").
Незалежная яўрэйская газета. Выдаецца ў Мінску на беларускай і іншых мовах.
Нумар 2. САКАВІК 2002 / АДАР 5762


АЛЕКСАНДР ЭЛЕНТУХ, МИНСК

     Расскажу о своем дедушке, Элентухе Израиле Мордуховиче. Он родился почти 90 лет назад в обеспеченной еврейской семье. Его родители жили в районе теперешнего торгового центра "Немига", в большом двухэтажном доме. Крестьяне привозили творог, масло, а мои прадед и прабабка распределяли продукты среди торговцев. Дом был всегда переполнен гостями, особенно в шабат, когда бедняков кормили и поили. После революции 1917 г. большевики под угрозой ареста потребовали отдать все заработанные деньги и имущество. Пришлось подчиниться. Семья дедушки переселилась на улицу Ратомскую, где его родители и жили до войны. А дедушка с женой и маленьким ребенком жили отдельно.
     Не успев эвакуироваться, молодая семья попала в гетто. Сразу после образования гетто в июле 1941 г. дедушка попал на работу в строительную организацию № 10 ("Баудинстеле цен"). Он вместе с другими узниками ремонтировал здания на улицах Обувной, Кальварийской, работал на каменоломне. Подразделением руководил немецкий инженер Пауль, сочувствовавший евреям из гетто. Именно благодаря Паулю дедушка остался жив. Во время одного из погромов Пауль намекнул своим рабочим, что в гетто возвращаться не следует. К сожалению, его фамилии никто не знал, поэтому все послевоенные поиски среди военнопленных не увенчались успехом. Очень прошу откликнуться тех, кто знает что-нибудь о судьбе Пауля или его родственников.
     В одном из погромов дед потерял ребенка, жену и родителей. В мае 1943 г. советская авиация бомбила Минск. Немцы спрятались в гетто. Этим воспользовалась группа евреев и на рассвете бежала из гетто в сторону леса (район кирпичного завода). На опушке их обнаружили полицаи и открыли огонь. Те, кто первыми бежал из гетто, спаслись - среди них мой дедушка, остальные были убиты. После гетто были партизанский отряд Зорина, ранение, другая семья. Ныне дед состоит в ассоциации бывших узников гетто. Его историю записал на видеопленку фонд Спилберга.
     2 сакавіка 2002 году - дзень памяці вязняў Мінскага гета. 60 год таму нацысты знішчылі ў "Яме" некалькі тысячаў беларускіх яўрэяў. Цяпер на гэтым месцы - мемарыяльны комплекс.
     Яшчэ пару гадоў таму вакол усталявання дадатковых фігур на "Яме" кіпелі страсці. Зараз яны крыху суцішыліся. Хоць помнік ахвярам, выкананы творчай групай пад кіраўніцтвам архітэктара Л. Левіна, шмат каму недаспадобы, відавочна, што "Яма" ёсць і будзе месцам яўрэйскай і агульналюдскай жалобы, месцам, куды будуць прыходзіць беларусы, яўрэі, асобы, афіцыйныя і не. Аднак па якіх вуліцах яны пойдуць? У мінскай тапаніміцы перыяд існавання гета свайго адлюстравання амаль не знайшоў.
     Хто з герояў яўрэйскага супраціву, на Вашу думку, заслугоўвае таго, каб яго імём назвалі вуліцу ў Мінску? З гэтым пытаннем мы звярнуліся да нашых чытачоў.
     Сіма Марголіна, былая вязніца гета ў Мінску і Уздзе (Мінская вобласць), аўтарка кнігі ўспамінаў "Остаться жить":
     - Шлома Зорын, Тувья Бельскі - у іх сямейных партызанскіх атрадах выратаваліся сотні ўцекачоў з гета. Дадам яшчэ, што варта назваць школу альбо вуліцу ва Уздзе імём Алеся Крысько, які, рызыкуючы жыццём сваіх дзяцей, схаваў трох яўрэяў. Ён і яго сям´я - Праведнікі народаў сусвету.
     Раіса Чарнаглазава, гісторык, складальніца навуковага зборніка "Трагедия евреев Беларуси в 1941-1944 гг." і зборніка дакументаў аб мінскім гета:
     - Міхал Гебелеў, М. Екельчык.
     Міхаіл Трэйстэр, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі яўрэяў-былых вязняў гета і нацысцкіх канцлагераў, у гады вайны - партызан:
     - Ну, вуліца Ісая Казінца ўжо ёсць… Гебелеў, Зорын, аўтар кнігі "Мсціўцы гета" падпольшчык Гірш Смоляр.
     Фрыда Рэйзман, старшыня мінскай арганізацыі былых вязняў гета "Гілф":
     - Гебелеў, Гірш Смоляр, Вульф Лосік.
     Міхаіл Нардштэйн, ваенны журналіст:
     - Гебелеў, Смоляр, а з герояў паваеннага супраціву - Яфім Давідовіч, Леў Аўсішчар, Навум Альшанскі.
     Якаў Гутман, прэзідэнт Сусветнай асацыяцыі беларускіх яўрэяў (Нью-Ёрк):
     - Маша Брускіна. Добра было б перайменаваць у яе гонар адну з вуліцаў Мінска, па якіх нацысты вялі ў 1941 г. на пакаранне Брускіну, Кірылу Труса і Валодзю Шчарбацэвіча.
     Ад "АК": Спадзяемся, некаторыя з чытацкіх ідэяў знойдуць увасабленне хаця б у сувязі з 60-годдзем ліквідацыі Мінскага гета. Гэтая дата будзе адзначацца ў кастрычніку 2003 г.
НАВІНКІ

    З помаччу беларускага пасольства ў Ізраілі пачаў выходзіць "Диалог" - штомесячны дадатак да ізраільскай рускамоўнай газеты "Новости недели". Матэрыялы гэтай "газеты ў газеце" будуць асвятляць дзейнасць пасольства, жыццё выхадцаў з Беларусі ў Ізраілі, а таксама - падзеі нашага з вамі беларускага жыцця-быцця. Не без ухілу ў патрэбны беларускім уладам бок, ясная рэч.
* * *

    Пасля доўгага перапынку ў Мінску адрадзіліся курсы ідыш - гутарковай мовы беларускіх яўрэяў. Вядзе курсы старэйшы яўрэйскі пісьменнік Рыгор (Гірш) Рэлес у Міжнародным гуманітарным інстытуце БДУ і ў сінагозе на вуліцы Даўмана. І там, і там студэнтаў пакуль што можна пералічыць на пальцах.
* * *

    У Беларускай дзяржаўнай філармоніі прайшоў гала-канцэрт IV Усебеларускага фестывалю нацыянальных культур. Паказвалі сваё майстэрства прадстаўнікі двух тузінаў этнічных груп. Былі сярод удзельнікаў, натуральна, і "нашы людзі". Прымалі іх цёпла. Фінал фестывалю адбудзецца ўлетку ў Гродна.
* * *

    "Полацкі малец", паэт і празаік Навум Гальпяровіч - здаецца, адзіны з яўрэяў, хто атрымаў у 2002 г. права на Урадавую стыпендыю ў галіне мастацтва і літаратуры. Стыпендыя гэтая - 6 мінімальных заробкаў, або каля 36$ штомесяц. "Анахну кан" віншуе Вас, Навум Якаўлевіч!
    А вось Павал Севярынец, вядомы чытачам "АК" абаронца Курапатаў, 19 лютага быў аштрафаваны за арганізацыю "несанкцыянаванага шэсця" на 300 мінімальных заробкаў, або на 1800$ ЗША. Сярэдні заробак складае ў Беларусі дзесьці 100$ у месяц.
* * *

    У лютым мусульмане Беларусі і свету адзначылі Курбан-Байрам. Як скончыўся Курбан-Байрам, пачаўся наш Пурым. Кожны дзень - свята!

    У сакавіку 2002 г. мінае дзесяць год з выхада першага нумара беларускай яўрэйскай газеты "Авив". Цяпер нумароў "Авива" зъявілася ажно 71. Шчыра віншуем калегаў з круглай датай і зычым ім прынамсі той жа грамадзянскай смеласці, што і 10 год таму.
ДАВІД ДУКОРСКІ: "Я, НАПЭЎНА, ВЯРНУСЯ".

Беларуска-ізраільскі мастак Давід Дукорскі нарадзіўся ў 1938 г. у Мінску. Продкі яго, як сведчыць прозвішча - з Дукоры, што пад Пухавічамі. Пра дзяцінства ў эвакуацыі, страту бацькоў успамінаць ня надта любіць. Маляваць пачаў рана. Вучыўся жывапісу ў Доме піянераў, пра што згадвае з замілаваннем. Вельмі ўдзячны сваім настаўнікам: Віталю Канстанцінавічу Цвірку і Сяргею Пятровічу Каткову. Калі Давіду было 12 год, яго малюнкі атрымалі прэмію на міжнародным конкурсе ў Фінляндыі. Пазней Давід быў прыняты ў Беларускі саюз мастакоў, членам якога застаецца дасёння. Нягледзячы на поспехі й дасягненні, лёс мастака склаўся няпроста. Вось ужо 10 год ён жыве паміж Іерусалімам і Мінскам. Тры гады таму ажаніўся ў другі раз. Паводле словаў жонкі, Давід - чалавек вельмі моцны і нават непрадказальны. Што ж, паслухаем таленавітага мастака ў час яго чарговага наведвання Мінску (студзень 2002 г.)…
- Давід, дзе табе падабаецца болей?
- Што за пытанне - тут, канешне. Там жыццё шэрае, сумнае, няма куды пайсці, мы, "рускія", існуем неяк адасоблена ад "ізраільцянаў". Тут жа беларускія яўрэі весялей час бавяць. Я быў у "Хэсэдзе" на сустрэчы шабата, мне спадабалася. Затым, Мінск мае свой цікавы твар, а Іерусалім - па сутнасці, правінцыйны горад. Надыходзіць шабат - усё застывае, хіба ў сінагогу ісці? У Ізраілі мне не хапае блакітных даляглядаў, вазёраў... Не, я люблю Ізраіль, хачу, каб ён квітнеў у міры, але тут для мастака ўсё значна больш прывабнае.
- Чаму ж тады паехаў?
- Доўга распавядаць. Дзесяць год таму панаваў нейкі стадны інстынкт: усе пабяжалі, і я пабяжаў. Ніхто мяне тут асабліва ня крыўдзіў, наадварот, вельмі цанілі. Мае творы заўсёды добра прадаваліся. У мяне шмат сяброў у мастацкім асяроддзі. З Маем Данцыгам добрыя стасункі. Я шмат чаму ў яго навучыўся. З дзяцінства знаёмы з Леанідам Левіным - добры быў хлопец. Як мастака, архітэктара я стаўлю яго высока.
- Чым ты займаешся ў Іерусаліме?
- Жыву я ў паўночным раёне Пісгат-Зэеў, у хостэлі - гэта кшталту інтэрнату. Суседзі, у асноўным, старыя. А недалёка - арабскія тэрыторыі. Першыя гады, як прыехаў, працаваў фізічна вельмі цяжка. Цяпер вось малюю, ёсць падпрацоўка - прыватныя ўрокі жывапісу. Было ў мяне дзесяць вучняў, зараз - чатыры. І на рускай мове іх вучу, і на іўрыце. Нічога, матэрыяльна больш-менш задаволены. І ў творчым сэнсе вынікі, лічу, някепскія - чатыры выставы прайшлі з поспехам. Шмат карцін я падараваў беларускаму пасольству ў Ізраілі і прадстаўніцтву кампаніі "Белавіа". Затое і яны мне ласку робяць: у Мінск я час ад часу бясплатна лётаю. У мяне ж тут кватэра, від на жыхарства.
- Што ты малюеш?
- Усё. Найбольш - беларускія краявіды. Во, глядзі: "Восень", "Рака Свіслач", "Летні вечар"… Любоў да беларускай прыроды ў мяне з дзяцінства. І людзям даспадобы - як у Ізраілі, так і ў Беларусі… Параўноўваюць з Шышкіным, з Левітанам. Бываюць і яўрэйскія матывы. Зайшоў быў у старасвецкую хасідскую сінагогу ля кварталу ультраартадоксаў Мэа-Шэарым, намаляваў інтэръер і як хасіды моляцца.
- Ведаю, што некаторы час ты працаваў у ешыве - іудзейскай духоўнай школе. Да рэлігіі дачыненне маеш?
- Спачуваючы. Вядома, не артадокс.
- Ты, відаць, чалавек сярод выхадцаў з Беларусі вядомы і паважаны?
- А як жа ж! Уваходжу ў праўленне Іерусалімскай філіі Абъяднання выхадцаў з Беларусі ў Ізраілі. Нядаўна мы адзначалі пяцігоддзе стварэння філіі. Ладзім вечарыны памяці загінуўшых, канцэрты, супольныя экскурсіі па краіне, святкуем святы - напрыклад, Дзень незалежнасці Беларусі. Тады й карціны мае экспануюцца. А штогод на Песах праходзяць супольныя сустрэчы выхадцаў з Беларусі ў лесе Бен-Шэмен, што пад Тэль-Авівам. Можна пабачыць усіх знаёмых, хто зъехаў з Мінска і Беларусі. Шкада толькі, што яны старэюць - хутчэй, чым хацелася б. Клімат уплывае, моцнае сонца... У лес прыязджаюць людзі з беларускага пасольства, адказваюць на пытанні. Яшчэ ў лесе часта выступаюць ізраільскія рускамоўныя палітычныя дзеячы - вярбуюць сабе прыхільнікаў.
- Кажуць, ты й палітыкай трохі займаўся?
- Быў такі грэх. Тры гады таму узяў удзел у перадвыбарчай кампаніі "рускай" партыі "Надзея" (ня блытаць з аднайменнай беларускай партыяй жанчын! - рэд.).
Адказваў за агітацыю "нашых" выбаршчыкаў у Іерусаліме, балазе добра знаёмы з лідэрам "Надзеі" Алексам Тэнцарам, ён мяне й запрасіў. Ды яго партыя прайграла, ня трапіла ў Кнесет. Наагул, ведаеш, не маё гэта - я лепей яшчэ пару ўрокаў жывапісу дам, яшчэ адну акварэль намалюю…
- А што б ты параіў жадаючым іміграваць у Ізраіль?
- Калі ехаць, то сямьёй. Адзіночкам там вельмі цяжка. Цяжка будзе знайсці сабе пару: ведаю гэта на сваім досведзе, на досведзе сваіх шматлікіх сяброў і знаёмых. Ізраільскія жанчыны надзвычай патрабавальныя ў выбары партнёраў, ім адразу патрэбна, каб былі кватэра, машына… Таму шмат хто з халасцякоў едзе ў Расію, Беларусь ды іншыя краіны СНД шукаць сабе нявестаў. Потым жа, пасля шлюбу, маюць праблемы з ізраільскім міністэрствам унутраных справаў.
- Твае планы на будучыню?
- У рэшце рэшт я, напэўна, вярнуся ў Мінск. Тут я ажаніўся. Жонка мая - дацэнтка Беларускага ўніверсітэту культуры, а там кім яна будзе? І ўвогуле: мяне тут ведаюць, паважаюць. У беларускай газеце "Голас Радзімы" (07.02.2001) цэльную старонку прысвяцілі маёй творчасці. Во нядаўна дырэктарка мастацкай галерэі звярнулася ў беларускае пасольства ў Тэль-Авіве, каб прапусцілі мае работы ў Беларусь. А ў Іерусаліме становішча складанае. Арабы паўсюль. Тэракты амаль штодня. Час ад часу і ў маім квартале стрэлы чуваць…
- Пра разбурэнне сінагогі ў Мінску на Дзімітрава-тры чуў? Там доўгі час мастакоўскія майстэрні месціліся…
- Так. Я вельмі, вельмі сумую, што гэты будынак знеслі. У мяне ж там сябры-мастакі працавалі. І сінагога была цікавая, старажытная - ня варта было разбураць. Я цяпер сказаў пра гэта рэдактарцы "Голасу Радзімы", але што яна магла адказаць? Паціснула плячыма.
Такая вось атрымалася размова: ня столькі пра творчасць, колькі "за жыццё". Камусьці словы Давіда могуць падацца занадта катэгарычнымі, але ў шчырасці яму не адмовіш. Як не адмовіш ва ўменні прыгатаўляць розныя смачныя стравы на радасць жонцы й гасцям. Жыццё ў самоце і не таму навучыць…
Рэпрадукцыі карцінаў Давіда можна ўбачыць на сайце беларускага зямляцтва ў Ізраілі (www.souz.co.il/belzem) у катэгорыі "Всё о культуре". Творы Д. Дукорскага знаходзяцца ў прыватных калекцыях беларусаў, ізраільцянаў, амерыканцаў, а на продаж выстаўляюцца зрэдчасу - у мінскай мастацкай галерэі на праспекце Скарыны.
Гутарыў В. Р.
P.S. Да ўвагі ўсіх зацікаўленых асобаў: чарговая сустрэча землякоў у лесе Бен-Шэмен адбудзецца 2 красавіка 2002 г.
Коля Кавод
ПРА ФАРМАЗОНСТВА Ў БЕЛАРУСКАЙ ІУДАІЦЫ

          Што такое іудаіка, чытачам "АК", думаю, тлумачыць і ня варта. Аднак дзеля ўсяго дзеля прыцягну дэфініцыю з кнігі А. Львова: "комплекснае вывучэнне яўрэйскай цывілізацыі" (Греки и евреи, Спб, 1999). Безумоўна, іудаіка беларускім яўрэям патрэбная, каб асэнсаваць свой гістарычны шлях і захаваць яўрэйшчыну. З "фармазонствам" больш складана. Паводле ізраільскага інжынера, палітыка і журналіста Эфраіма Меламеда з-пад Хайфы, "фармазон" - той, хто цынічна падманвае давер "фраероў", карыстаючыся іх няведаннем ці нежаданнем супраціўляцца падману. Фармазонства - зъява дужа распаўсюджаная: хто з нас ня быў абвешаны ды аблічаны ў краме? Меламед лічыць, што яно ўласцівае кіраўніцтву партыі "Ісраэль ба-алія" на чале з небезвядомым Шчаранскім (Наша страна, 09.03.2000). Мы ж пашукаем прызнакі фармазонства ў іншым месцы…
          Прафесар Эмануіл Рыгоравіч Іофе, 1939 г. нар., названы ў мінскім зборніку "Евреи Беларуси" "одним из основоположников изучения истории евреев в нашей республике" (№ 1, 1997, с. 13). Яшчэ нядаўна ён, кандыдат гістарычных навук, пяяў асанну "Вялікаму Кастрычніку", а цяпер па яго працах замежнікі ацэньваюць стан іудаікі ў Беларусі. Зазвычай атэстуе сябе надта сціпла: "ученый-историк, политолог, социолог, литературовед, педагог, культуролог, публицист" (Э. Иоффе. По достоверным источникам. Мн., 2001, с. 327). Сярод яго кніжак, якія апошнім часам выходяць раз альбо два на год, большасць пазначаны як "навукова-папулярныя выданні". Вось і паглядзім, які сп. Іофе "навукоўца" і "папулярызатар". Найбольш цікавыя месцы мы падкрэслілі.

I. "Течет вода Кубань-реки, куда велят большевики".

     1. "В годы войны на территории 153 населенных пунктов Беларуси размещалось 163 гетто… Из 990 тысяч евреев, которые жили в довоенной Беларуси, погибло 810 тысяч" (Э. Иоффе. Страницы истории евреев Беларуси. Мн., 1996, с. 116, 162).
"За гады акупацыі на тэрыторыі Беларусі загінула каля 865 тысяч яўрэяў, у т. л. 55 тысяч з замежных краін. Па няпоўных звестках, на тэрыторыі 165 населеных пунктаў Беларусі (у сучасных межах) размяшчалася 176 гета". (Э. Р. Іофе. Гета. Беларуская энцыклапедыя, т. 5, Мн., 1997, с. 207).
     "Без активного участия своих пособников… гитлеровцы, нацисты никогда не смогли бы уничтожить 898 тысяч евреев, в том числе 48 тысяч иностранных евреев" (Э. Иоффе. К вопросу о коллаборационизме в Беларуси в 1941-1944 гг. "Евреи Беларуси", вып. III-IV, Мн., 1998, с. 164).
     "В результате нацистской политики геноцида… на территории Беларуси в 1941-1944 годах погибло 983 тысячи евреев, в т.ч. 85 тысяч иностранных евреев. В современных границах республики эта цифра составляет 848 тысяч человек (763+85 тысяч). На территории 207 населенных пунктов было создано 220 гетто (Э. Иоффе. По достоверным источникам. Мн., 2001, с. 24).
     "В годы войны в Беларуси было создано более 220 гетто… Белорусские евреи в 1941-1945-х годах потеряли 763 тысячи человек. Кроме того, на этой земле погибло не менее 84 тысяч евреев из семи стран Европы" (Э. Иоффе. На колени не встали. "Авив" (Минск), июнь 2001 г., с. 15.)
     "Новейшие исследования дают основание сделать вывод, что жертвами холокоста стали 715 тысяч евреев Беларуси. Кроме того, на белорусской земле погибло около 90 тысяч евреев Австрии, Германии, Чехословакии, Польши, Франции, Голландии, Венгрии" (Э. Иоффе. Каждый третий или каждый четвертый? "Беларускі час" (Мінск), 06.07.2001, с. 1).
     2. "7 июля 1887 г. в м. Лиозно Витебской губ. родился живописец и график Марк Захарович Шагал" (Э. Иоффе. Страницы истории евреев Беларуси. Мн., 1996, с. 216).
     "Уроженцы Витебска:… Шагал Марк Захарович (1887-1985)" (Э. Иоффе. По достоверным источникам. Мн., 2001, с. 107).
     3. [Вопрос корр.]: "Как относится президент Беларуси к деятельности еврейских организаций? [Э. Иоффе]: "Отношение Александра Лукашенко двойственное. С одной стороны, он не мешает работе еврейских организаций. С другой - берет как образец управления гитлеровскую Германию" (С. Гебелева. Так помогает он своему народу… "Вестник" (Балтимор, США), 16.02.1999).
"Декларацию Независимости Израиля [в 1948 г.] подписали члены Временного государственного совета страны:… земляк Александра Григорьевича Лукашенко, уроженец местечка Копысь (теперь г.п. Оршанского района) Давид Ремез…" (Э. Иоффе. Белорусские евреи в Израиле. Мн., 2000, с. 6).

II. "Все вокруг колхозное, все вокруг мое".


     1. "Запросил Эмануил Григорьевич 100 долларов для поездки в сентябре 94-го в Москву на конференцию…, - Леонид Менделевич [Левин] единолично... отвалил эту сумму. Э. Иоффе, побывав на конференции, … ухитрился командировочные за поездку получить дважды, что и было зафиксировано в акте ревизии. Правда, незаконно полученные деньги он вернул, но уже после того, как был уличен в финансовой нечистоплотности". ("Авив хадаш" №2, Мн., 1995, с.7).
     2. Михаил Нордштейн: "За ними [Давідовічам, Аўсішчарам і Альшанскім - К. К.] началась слежка. Их почта систематически просматривалась "органами", в квартирах произвели обыски … На бунтарей завели уголовное дело. В качестве обвиняемых оказались Ефим Давидович и Гедали Кипнис [памылка: Кіпніса звалі Цфанія - К. К.], театральный художник, в прошлом фронтовик. Однако на допросы вызывали и Овсищера с Альшанским". (Подняться и выстоять. "Мишпоха" (Витебск), № 6, 1999, с. 117).
     Э. Иоффе: "За Альшанским, Давыдовичем [sic! - К. К.] и Овсищером началась слежка. Их почта систематически просматривалась "органами", а в квартирах произвели обыски. На бунтарей завели уголовное дело. В качестве обвиняемых оказались Ефим Давыдович и бывший фронтовик, театральный художник Гедали Кипнис. Однако на допросы вызывали и Овсищера с Альшанским". (Белорусские евреи в Израиле. Мн., 2000, с. 114; По достоверным источникам. Мн., 2001, с. 185).
     3. Арон Скир: "Наиболее популярными минскими канторами были Шлойме Копштик, Исроэл Шавельсон (Исроэль Минский), Авремл Шапиро, Шлойме Горелик, Ицхок-Шмуэл Кацман, Рувим Казимирский, Шмуэл Сигал, Арон Горовиц, Симхо Дайнов, Моше Левинсон; трудно найти эпитет для красоты тенора молодого Баркана" (Еврейская духовная культура в Беларуси. Мн., 1995, с. 40).
     Э. Иоффе: "Наиболее популярными минскими канторами были Шлойме Копштик, Исроэл Шавельсон (Исроэль Минский), Авремл Шапиро, Шлойме Горелик, Ицхок-Шмуэл Кацман, Рувим Казимирский, Шмуэл Сигал, Арон Горовиц, Симхо Дайнов, Моше Левинсон. Прихожан привлекала красота тенора молодого Баркана". (По достоверным источникам, 2001, с. 170).
     4. В. Рубинчик: "В Пинске судьба старых кладбищ особенно драматична. Не иначе как по злому умыслу на них разместились жилые дома, детские сады…" - так начинается статья В. Ильенкова и Э. Злобина о найденном ими последнем надгробии с последнего еврейского кладбища… в газете "Пинский вестник", где Вячеслав работает редактором…" (Побольше бы таких "посторонних"! "Авив" (Минск), № 8, 1997, с. 15).
Э. Иоффе: "Судьба старых еврейских кладбищ в Пинске особенно драматична. Не иначе как по злому умыслу на них разместились жилые дома, детские сады. Редактор газеты "Пинский вестник" Вячеслав Ильенков нашел последнее надгробие с последнего еврейского кладбища…". (По достоверным источникам. Мн., 2001, с. 309-310).

    Каментар рэдакцыі: Мы друкуем толькі частку цытатаў, сабраных нашым аўтарам. Думаецца, іх ужо зусім дастаткова для высноваў. Мэта гэтай публікацыі, вядома, не ганьбаванне прафесара Іофе, а высвятленне ісціны. Прыставанства многіх нашых навукоўцаў - хутчэй іхняя бяда, чым віна. Вось і доктар Фельдман з Маскоўскага дзяржуніверсітэта бачыць агульную праблему ў тым, што: "Идеологические работники,… став культурологами, политологами, социологами, религиоведами и т.д., принесли с собой в научное сообщество свою… ментальность: приверженность догмам, отсутствие навыков самостоятельного мышления, склонность к колебаниям вместе с генеральной линией, привычное "чего изволите?" в отношениях с властью". (Вопросы философии, № 6, 2001, с. 22). Блытаніна з лічбамі таксама зъяўляецца распаўсюджанай хваробай - ня ўсім жа быць Піфагорамі. Хоць у дачыненні да яўрэяў, загінуўшых у вайну, гэткая "гульня" мяжуе з блюзнерствам. Ну і канешне, сябра Выканкаму сусветнага Савета па ідыш і яўрэйскай культуры не абавязаны ведаць, што назва газеты "Дэр векер" у перакладзе з ідыш - "Будзільнік", а не "Рабочы" (По достоверным источникам, с. 143). Што да крадзяжу матэрыялаў, да таго ж звычайна ў тых аўтараў, хто апрыёры ня можа сябе абараніць - нябожчык Скір, эмігрант Нардштэйн - дык гэта грэх больш важкі, парушэнне адной з Дзесяці Запаведзяў. Калегі сп. Іофе ведаюць пра яго "слабасці", але пазіраюць скрозь пальцы - каму ахвота выглядаць фраерамі? Выгодная творчасць Іофе і замежным фундатарам: лягчэй заплаціць "пісацелю", які накрэмзае некалькі кніжак на ўсе тэмы, мімаходам услаўляючы "Джойнт" і "Сахнут", чым усурьёз парупіцца пра стан беларускай іудаікі, стымулюючы, напрыклад, адкрыццё адмысловых кафедраў і факультэтаў. У 1999 г. "Джойнт", праўда, заснаваў Міжнародны гуманітарны інстытут імя Шагала пры Беларускім дзяржаўным універсітэце, але нешта пра вялікія яго дасягненні ў іудаіцы не чуваць… Ці не таму, што прафесарам там - той жа Э. Р. Іофе? Ён жа ўзначаліў "навуковую камісію" Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх абъяднанняў і абшчын, з чым мы віншуем Саюз і асабіста яго прэзідэнта тав. Левіна. Дарэчы, газета Саюза "Авив" і часопіс "Мишпоха", у якіх стала друкуецца Э. Іофе, таксама, на жаль, не адрозніваюцца павагай да Закону аб аўтарскіх правах… Асобная тэма.
    Адылі, хочацца верыць, што ня ўсё ў беларускай іудаіцы згублена. Ёсць жа людзі, якія працуюць добрасумленна - аўтарка публікацый пра яўрэйскую адукацыю ў Беларусі і яўрэяў у БНР Іна Герасімава, даследчык "рысы аселасці" Яўген Анішчанка, аўтары кнігі "Пинские евреи" Яўген Разенблат і Ірына Яленская, малады гісторык Саша Фрыдман… Верагодна, наспела патрэба ў стварэнні творчага калектыва для напісання гісторыі яўрэяў Беларусі. Такі калектыў, дзе кожны рабіў бы сваю справу, стаўся б, на наш погляд, гарантыяй ад фармазонства. А спадару Іофе скажам дзякуй за яго "папулярызатарскую дзейнасць". Больш за сто гадоў таму наш зямляк, класік літаратуры на ідыш Мендэле Мойхер-Сфорым пахваліў бульварныя раманы другога нашага зямелі Шамера за тое, што яны справакавалі цікавасць да ідышысцкай літаратуры ў "шырокіх слаёў насельніцтва". Вось жа, калі верыць газеце "Авив" (люты 2001 г., с. 12), у гарадку Беразіно Мінскай вобласці, на малой радзіме сп. Іофе, яго кнігі "чытаюць запоем"…

Споўнілася дзевяноста гадоў славутаму піцерскаму мастаку і мастацтвазнаўцу Давіду Габерману (David Goberman). Ён нарадзіўся і да 1929 г. жыў у Мінску. Яго выставы, прысвечаныя яўрэйскім магільным камяням, з поспехам ідуць у Малдове, на Ўкраіне, ў ЗША і Расіі - дзе заўгодна, толькі не ў Беларусі… Ахвотным пазнаёміцца з творчасцю нашага земляка раім наведаць сайт http://tombstones.molinos.ru. А юбіляру - да 120!

НАШЫ Ў ГОРАДЗЕ!

ЖОДЗІНСКІЯ БЕЛАЗЫ Ў ЭЛІЦЕ


    "Тарпеда" з Жодзіна пасьля васьмі гадоў няспынных спробаў узьняцца з каленаў зноўку заваявала права выступаць у наймацнейшым футбольным дывізіёне Беларусі.
     Тарпедаўцы сталі першымі сярод камандаў першай лігі, хто атрымаў пуцёўку ў 2002 г. пагуляцца ў сапраўдны футбол зь лепшымі беларускімі камандамі. Прыйшлі да гэтага доўгачаканага посьпеху жодзінцы дзякуючы свайму амбітнаму саракагадоваму трэнеру-дэсантніку (служыў у ПДВ) Якаву Шапіру. Ён увогуле лічыцца адным з найлепшых спэцыялістаў па вывадзе другасных клюбаў на першыя ролі ў чэмпіянаце Беларусі. Памятаеце яго "Атаку", з якой ён з самых нізоў дайшоў да Кубка Інтэртота? Праўда, потым гэты клюб накрыўся "Аўрай", аднак гэта віна ня трэнера.
Адась Карповіч.
(Паводле барысаўскага перыёдыка "OFFSIDE", № 4/2001, с. 2).

Расказвае Гірш Рэлес:
Аўром Трэпель, акцёр Беларускага дзяржаўнага яўрэйскага тэатра, быў вялікі жартаўнік. Памятаю, неяк яшчэ да вайны мы йдзем па цэнтры Мінска, захацелася піць. А ваду ў той дзень прадавалі толькі ў адным месцы. Я стаў у даўжэзную чаргу, раптам бачу - сябры-акцёры вядуць Трэпеля пад рукі, нібы ён страціў прытомнасць. Людзі крычаць ля прылаўка: "Вады! Вады хвораму!". Раптам Трэпель расчыняе вочкі ды павольна так кажа: "І з сіропам…" Поспех быў поўны: рагатала ўся чарга. Тыя, хто стаяў наперадзе, закінулі слоўца прадаўшчыцы: "Наліце яму дзве порцыі. Заслужыў".
РЭКЛАМА
Электроактиваторы воды - источник силы и энергии!!! Бытовой электроактиватор воды ПТВ-IM можно заказать в РПУП "Топаз" по адресу: 246004, Беларусь, г. Гомель, Шоссейная, 41. тел. 502492, 549694 (факс). Cертификат соответствия № ВY/112 03.1.1. АА 6510
Адрас для лістоў: Беларусь, Мінск, 220068, а/c 75. (Belarus, Minsk-68, P.O. Box 75). Рэдакцыя можа не падзяляць меркаванняў аўтараў, друкаваць артыкулы дзеля палемікі. Рукапісы не вяртаюцца. Надрукавана 01.03.2002. Тыраж 250 экз. Бясплатна. Адказны за выпуск - У. П. Рубінчык (rubinchik@lycos.com). Усе правы захоўваюцца за аўтарамі. Пры перадруку просьба спасылацца на "Анахну кан".





Copyright © 2000 Pastech Software ltd Пишите нам: info@souz.co.il