Новости   Доски объявлений Бизнес-каталог   Афиша   Развлечения  Туризм    Работа     Право   Знакомства
Home Page - Входная страница портала 'СОЮЗ'
ТВ-программа Гороскопы Форумы Чаты Юмор Игры О Израиле Интересное Любовь и Секс



 Главная
 Правление
 Новости
 История
 Объявления
 Фотоальбом
 
 Статьи и фото
 Интересные люди
 Работа объединения
 Форум
 ЧАТ
 
 Всё о культуре
 Гродненская область
 Могилевская область
 Наши друзья
 Витебская область
 ОТЗЫВЫ О НАШЕМ САЙТЕ (ЖАЛОБНАЯ КНИГА)
 Гомельскя область
 Брестская область
 НОВОСТИ ПОСОЛЬСТВА БЕЛАРУСИ
 Минская область
 Ссылки
 ВСЕ О ЛУКАШЕНКО
 Евреи г. Борисова
 Евреи Пинска



Поиск Любви  
Я   
Ищу  
Возраст -
Где?








АНАХНУ КАН ("Мы тут").
Незалежная яўрэйская газета. Выдаецца ў Мінску на беларускай і іншых мовах.
Нумар 0 (ПРОБНЫ). СТУДЗЕНЬ 2002 / ТЭВЕТ 5762

АД РЭДАКЦЫІ.

     Новая газета. Навошта? Хіба мала ў краіне газет, нават і яўрэйскіх?
     Пытанне цалкам легітымнае. Толькі ў Мінску выдаюцца "Авив" і "Берега". Яшчэ тузін гадоў таму, на тагачасным бязрыбі, гэта выглядала б як вялізнае дасягненне беларускіх яўрэяў - дзве НАШЫ газеты. А зараз?
     Беларускае яўрэйства было прачнулася падчас перабудовы. Пачалі паўставаць культурніцкія арганізацыі, школкі, моўныя курсы. Штопраўда, і ў брэжнеўска-андропаўскія часіны - "затхлыя застойныя", як напісаў у сваім вершы Фелікс Хаймовіч, - знаходзіліся ўдальцы, што адстойвалі наш гонар. Мы памятаем ня толькі славутых палкоўнікаў Давідовіча, Альшанскага ды Аўсішчэра - змагароў за права на выезд у Ізраіль. Былі людзі, што аказвалі збольшага духоўны супраціў, стоячы гарой за нашы традыцыі і памяць. Гэта яны не далі знішчыць "Яму". Дзякуючы ім у Мінску захавалася сінагога. Згадаем толькі два прозвішчы: Гарэлік (зіхрано левраха) і Зубараў. Мяркуем надрукаваць пра гэтых людзей матэрыялы ў нашым выданні.
     На жаль, многія яўрэі Беларускай савецкай сацыялістычнай рэспублікі сядзелі проста-ткі як мышы пад венікам, цудоўна засвоіўшы прыказку "не чапай ліха, абы ціха", а некаторыя "актывісты" дык наагул бралі ўдзел у вынішчэнні яўрэйскасці. На хвалі энтузіязму "адраджэння" канца 1980-х і цягам 1990-х гг. яны паціху прабіліся ў тутэйшыя яўрэйскія структуры. З нонканфармістаў мінулай эпохі хто зехаў, хто памёр. А гэтыя засталіся - каму яны патрэбныя за мяжой? Прыстасаваліся да новай беларускай рэчаіснасці, пагатоў што не такая ўжо яна і новая. Прадстаўляюць нас перад уладамі. Атрымліваюць гранты ад замежнікаў, а справаздачаў ня чыняць. Затыкаюць ірты незадаволеным. Рупяцца пра яўрэйскае жыццё - выдаюць газеты, самі пра сябе ў іх пішуць. Дваццаць першае стагоддзе на дварэ, а патыхае ад некаторых нашых "лiдэраў" ня йначай, як духам сярэдзіны стагоддзя дваццатага.
     Мы не хацелі б агулам кпіць з прыстасаванства рэдактараў існуючых яўрэйскіх газет - карыстаюцца ж гэтыя выданні пэўным попытам і ў Беларусі, і за мяжой. Але - маем тое, што маем. Панегірыкі "начальнікам", нярэдка - замоўчванне рэальных праблем, нежаданне "лезці ў палітыку". Адзін з нас спрабаваў супрацоўнічаць з "Авівам" і "Берегамі", ды хутка кінуў гэтую справу, прыйшоўшы да высновы, што ў Беларусі незалежнай яўрэйскай прэсы няма, як дагэтуль няма сапраўднай яўрэйскай абшчыны. А хацелася б мець і тое, і другое, і сорак пятае... Вось і задумалі мы праект "Анахну кан". На гэтым этапе праект -некамерцыйны, у духу самвыдату.
     Ёсць такі напалову самвыдатаўскі бюлетэнь Ізраільскага цэнтра ў Мінску, называецца "Анахну бадэрэх" - "мы ў дарозе", значыцца. Ну, а мы пакуль што - тут, у Беларусі. Выходзім на беларускай, рускай мовах, ды нешта й на яўрэйскай змесцім. Свабода, у тым ліку моўная, - наш прынцып. "Вызваленне яўрэя" (назва кнігі французскага пісьменніка Альбера Мемі ў вядомай ізраільскай серыі "Бібліятэка Алія") - тое, дзеля чаго праект заснаваны. Натуральна, мы не залежым ад "добрага дзядзькі" з вялікім кашальком, таму, шаноўныя чытачы, напачатку вы ўбачыце на нашых старонках нямала крытычных артыкулаў. Што рабіць - ня ўсё добра ў яўрэйскім доме, трэба ж калі-небудзь і парадак навесці, паветра прасвяжыць, смецце вынесці… Апошнім разам рабілася гэта ў беларуска-яўрэйскім асяроддзі год 6-7 таму (sapienti sat).
     Спадзяемся, што наша газета будзе карыснай для ўсіх, нават для нашых крытыкаў - прадбачым, іх будзе нямала. Слушна заўважаў былы рэдактар Вадзім Целеш следам за нейкім класікам: "Калі я чытаю кнігу і чагосьці не разумею, ці заўсёды вінавата кніга"? Чаго вы ня ўбачыце ў "АК", дык гэта бруду, паклёпу і проста глупстваў, якія час ад часу запаўняюць старонкі іншых выданняў. Мы са сваёй рэпутацыяй сябруем, і крытыкаваць будзем па-сяброўску - а раптам хтосьці вочы прадзярэ і сэрцам
     памякчэе, ну чаго на свеце не бывае? Гэта ж і ў Торы запісана: "Да праўды, да праўды імкніся"…
     Ці будзе запатрабаваная тая праўда? Мы верым, што яна патрабуецца заўсёды, што яе не бывае замнога. А тым, хто будуе свой дабрабыт на падманах, нагадаем словы Шолам-Алейхема: "Тое, што вісіць у паветры, лясне. Гэта сумна, затое праўда, а людзі праўду любяць".
     І, каб ужо скончыць з цытаваннем: "Дайце рускаму тэлефонны даведнік, і ён будзе чытаць яго запоем" - прыкладна так казаў ізраільскі генерал Рэхавам Зеэві, нядаўна забіты тэрарыстамі, пра выхадцаў з нашых палестынаў. Перабольшваў жартаўнік-нябожчык. Для нас чытво згубіла каштоўнасць ранейшых часоў - надышла эпоха відовішчаў. І ўсё ж… Рыхтуемся да горшага, а разлічваем на лепшае.
     "Анахну кан" - газета, найперш, для яўрэйска-беларускага чытача, аднак мы хочам быць адкрытымі для ўсіх, акрамя апантаных юдафобаў. Не вітаем таксама людзей абыякавых: вялікая доля праўды ў прыслоўі, паводле якога ўсе злачынствы робяцца з іх маўклівага дазволу (ат, ізноў цытата…). Дык ня будзьце абыякавымі. Пішыце нам - праз электронную пошту і праз звычайную, падказвайце тэмы, паведамляйце факты з вашага жыцця. Нам цікавае жыццё свабодных людзей. Усе прапановы будуць прааналізаваныя і, па магчымасці, улічаныя пры падрыхтоўцы наступных нумароў. Як часта яны будуць зяўляцца - залежыць у значнай ступені ад вас, дарагія чытачы. Газета ж робіцца для вас. З новым годам! А гут ёр!
ФЕЛЬЕТОН
Вице-президенты - наша сила, наша гордость и краса!
     Не так давно в живописном пансионате где-то под Минском (надо полагать, чтобы назойливые "люди с улицы" не отвлекали, да и вообще, начальству виднее) имел место очередной съезд одной широко известной еврейской организации, вот уже десять лет уверенно идущей вперед под предводительством г-на Л. Съезд, как и все предыдущие съезды, принял целый ряд важнейших решений, за которые лично мне хочется обеими руками проголосовать, поддержав великий еврейский почин. Ну разве не замечательно, что отныне у президента оной организации, г-на Л., будет не шесть, а десять заместителей? Причем двое из них гордо понесут по жизни свое высокое звание "первых". И кто бы говорил, что первый вице-президент может быть только один, на то он и "первый", кто бы твердил что-то о Политбюро ЦК КПСС, на которое якобы стал похож Президентский совет нашей любимой организации? Попросим прикусить языки всякого рода болтунов и демагогов!
     Не надо быть специалистом в политических науках, чтобы уразуметь: шести вице-президентов оказалось мало для достижения насущных наших целей. Ну не смогли они ни сохранить для евреев здание Минского объединения еврейской культуры на Интернациональной, 6, ни нормальный еврейский музей открыть, газета "Авив", опять-таки, едва не приказала долго жить… Что поделать, враги были слишком многочисленны и коварны. Так сказать, "чудовище обло, озорно, стозевно и лаяй". Но зато уж теперь, когда прирост числа вице-президентов составил 66,6(6) % по сравнению с отчетным периодом, когда мы обогнали по числу функционеров татарское, польское и украинское общества, вместе взятые, все пойдет как по маслу. Как пару лет назад говорилось в рекламе русско-израильской партии Щаранского "Исраэль ба-алия": "Удвоим силу - умножим результат!".
     Отдельные маловеры, правда, до сих пор сомневаются в эффективности съездовского решения и подают реплики вроде "не числом, а уменьем", да стoит ли их слушать! Озаботившись судьбой нашей "общины", о которой г-н Л. всегда говорит, что он ее представляет, вношу конструктивное предложение - дальше прошу читать очень внимательно! К следующему съезду всех евреев, живущих в Республике Беларусь, следует назначить вице-президентами г-на Л. Ну, в крайнем случае, исполнительными директорами в его организации. А каждому вице-президенту надобно условия для работы обеспечить-подготовить… Чтобы перед белорусскими властями стыдно не было. Это же сколько денег нам заграница сразу отвалит! Кстати, и с чиновниками на местах разговаривать будет проще: представляете, приходит делегат от евреев Слуцкого, Ошмянского или Жлобинского района на прием к мэру города, а у самого на визитной карточке золотыми буквами написано: "вице-президент г-на Л." Почет ему и уважение!
     Школ еврейских море откроем, иврит да идиш разучим, здания бывших синагог отстоим, уникальную идишскую библиотеку МОЕКа вернем читателям, настоящий еврейский музей, а не пародию на него, создадим, дом на родине Изи Харика восстановим - эх, и заживем! В Соединенных Штатах еврей по имени Джозеф Либерман, уж на что не дурак, и то не сумел стать вице-президентом. Так ведь то - капиталистическая Америка, страна контрастов. У нас же - община неограниченных возможностей, нам и десяти вице-президентов мало! Даешь всеобщую вице-президентизацию всей страны!
     Напоследок - анекдот. Он вычитан мною в каком-то сборнике анекдотов и не имеет отношения ко всему вышесказанному. Так, в голову пришло…
     Муж, назначенный вице-президентом одной из фирм, похваляется перед женой. Та не выдерживает и говорит:
     -Подумаешь! В нашем овощном магазине есть даже вице-президент по сливам.
     Муж возмущается, звонит в овощной магазин и просит позвать вице-президента по сливам. В ответ слышит:
     -Вам которого: по свежим сливам или по сушеным?

Вольф Рубинчик.

          Примечание: Изи Харик - известный советский еврейский поэт XX века, уроженец местечка Зембин в Борисовском районе. Расстрелян в 1937-м. Несколько лет назад еврейская общественность Минска широко отмечала его столетний юбилей. За деньги Государственного комитета по делам религий и национальностей был выпущен сборник его стихов "Отсель кричу в грядущие года", а в Зембине в честь поэта переименовали улицу. Не случайно МОЕК - Минское объединение еврейской культуры, основанное в 1988 г., было названо в честь Изи Харика, много сделавшего и для еврейской, и для белорусской культуры. Однако дом, где родился поэт, совсем недавно был разрушен. Почему так вышло? На этот вопрос мы постараемся ответить в следующем номере нашей газеты.

     Ізі Харык

     Восень


Заўсёды так: сустрэнем восень -
Адчуем лета мілы час,
І доўга, доўга ў сэрцы носім
Салодкі смутак кожны раз.

Лятучых ніцей павуцінне
Залоціць сонца цьмяны бляск,
І спіць у цьмянай далячыні
Уціхамірана зямля.

Я не сумую, не журуся
Па першым халаджавым дню:
Люблю я восень Беларусі,
Празрысты дзень і цішыню…
(пераклад з ідыш А. Звонака)

Паэт Ізі Харык блізкі і свайму, яўрэйскаму чытачу, якога ён чаруе непаўторным гучаннем ідыш, і беларускаму, які бачыць сваю Беларусь вачыма яўрэйскага паэта.           Ніл Гілевіч.
КРАХ СІНАГОГІ НА ДЗІМІТРАВА, 3 У МІНСКУ: ХТО ВІНАВАТЫ?
Стаяў сабе помнік, нікому не замінаў… Акрамя купкі чыноўнікаў і жменькі манкуртаў.


     Нагадаем, што старасвецкі (XIX ст.) двухпавярховы будынак быў знішчаны за некалькі дзён: з 25 верасня па 1 кастрычніка 2001 г. Пра гэтае разбурэнне напісана ўжо нямала: у газетах "БДГ", "Беларуская маладзёж- ная", "Belarus today", "Белорусская газета", "Берега", "День", "Звязда", "Згода", "Комсомольская правда", "Народная воля", "Наша Ніва", "Наша свабода", "Тыднёвік магілёўскі"… Ды ня ўсе газеты далі падрабязную інфармацыю. Таму - вяртаемся да тэмы.
     Хто ж спрычыніўся да разбурэння?
     1) Беларускі Саюз мастакоў, якому належаў дом на Дзімітрава, 3 ў 1948-2001 гг., дакладней, кіраўніцтва БСМ. Як казаў намеснік старшыні Саюзу У. Басалыга у 2000 г.: "Калі нам забароняць зносіць, што ж, мы прагараем" (Наша Ніва, 21.02.2000). Нібы ва ўзнагароду за сваю "рашучасць", сп. Басалыга быў абраны старшынём Саюза мастакоў на зездзе ў лістападзе 2001 г. А што ж сп. Май Данцыг, шматгадовы член прэзідыюму Саюзу мастакоў, былы прэзідэнт Мінскага абяднання яўрэйскай культуры? Прамаўчаў. Пэўна, не схацеў сварыцца. І то праўда: яшчэ майстэрню адбяруць…
     2) Камітэт па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Беларусі, старшынём якога быў Д. Бубноўскі. "Галоўны ахоўнік", з падачы "галоўнага мастака" Г. Буралкіна 7 жніўня 2001 г. правёў пасяджэнне Навукова-метадычнай рады пры сваім камітэце, выкрэсліўшы дом са Спісу гісторыка-культурных каштоўнасцей. Прадстаўнікі яўрэйскіх арганізацый запрошаны не былі, але фішка нават ня ў гэтым. Згодна з законам, аніяк ня мела тая Рада права выключаць дом са Спісу: хаця б таму, што вуліца Дзімітрава ўваходзіць у ахоўную зону старога Мінску (Ракаўскае прадмесце). Зараз спадары Буралкін і Бубноўскі свае пасады страцілі. Чаму - ня ведаем. Можа, сумленне прымусіла папрасіцца ў адстаўку.
     3) Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт (старшыня - М. Паўлаў), які даў дазвол на знос дому і будаўніцтва новага сваім рашэннем № 1203 (п. 20) ад 12.09.2001. Падпісаў дакументы, патрэбныя для пачатку работ, і галоўны архітэктар Мінску сп. Чадовіч. Без каментараў.
     4) Дзяржаўны камітэт па справах рэлігій і нацыянальнасцей, які мусіў быў прадухіліць парушэнне правоў вернікаў, але маўчаў, бы партызан на допыце. Паводле іудзейскай традыцыі, нават спустошаная сінагога - "маленькі храм" -захоўвае святасць (Талмуд, трактат "Мегіла"; 3, 3) і яе нельга гэтак проста ўзяць ды разбурыць. Магчыма, зрэшты, што спецыялісты Камітэту гэтага папросту ня ведалі. Але якія з іх тады спецыялісты?
     5) Закрытае акцыянернае таварыства "Камкон", якое непасрэдна разбурала дом, прычым рабілася гэта на вачах Бубноўскага. Нават ягонае прадпісанне аб часовым прыпыненні зносу не было выкананае своечасова. Калі Бубноўскі раніцай 25 верасня прыехаў на месца са сваёй паперчынай, камконаўскія будаўнікі-разбуральнікі папросту паслалі яго на тры літары.
     Супраць барбарства ў цэнтры Еўропы пратэставалі арганізацыі і прыватныя асобы, яўрэі, беларусы, амерыканцы... Бяда ў тым, што змагаліся яны збольшага паасобку. Таму й не ўратавалі сінагогу.
     Дзіўнаватай, каб не сказаць болей, выглядае пазіцыя Л. Левіна, прэзідэнта Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх абяднанняў і абшчын. 17 жніўня 2001 г. ён адправіў у Савет міністраў, Пракуратуру і Камітэт па справах рэлігій і нацыянальнасцей "ліст пратэсту", які быў надрукаваны (са скажэннямі; гл. ніжэй) у газеце "Авив". Ну проста малайчына! Праўда, адказаў не дачакаўся (па законе чыноўнікі павінны былі адрэагаваць у месячны тэрмін). Тут бы якраз яму й закрычаць "гвалт!", дык не, пакуль ішло разбурэнне, не закрычаў. Адно пасумаваў, можа, нават і шчыра, маўляў, адстаяць будынак наўрад ці ўдасца (Комсомольская правда в Белоруссии, 27.09.01). Затое post factum знайшоў-такі храбрасць заявіць: "Мы, натуральна, занепакоены лёсам гэтага будынка" (Звязда, 06.10.2001). Натуральна, праз 5 дзён пасля таго, як сінагогі ня стала, самая пара непакоіцца... Праз два месяцы дык зусім асмялеў: "Мы абураны фактам разбурэння будынка" (Белорусская деловая газета, 12.12.2001). Каб ён з гэтым абурэннем схадзіў у верасні да прэмер-міністра ці хаця б да старшыні Мінгарвыканкама… Няўжо сп. Левін - заслужаны архітэктар, лаўрэат Ленінскай прэміі і прочая, і прочая - здольны толькі наракаць на лёс? А дзейнічаць хто за яго будзе? Вось табе, бабушка, і "галоўны яўрэй Беларусі".
     Газета "Авив", што пад Левіным (яе галоўны рэдактар Б. Герстэн - віцэ-прэзідэнт у левінскім Саюзе), у сваім нумары за верасень-кастрычнік 2001 г., які выйшаў у лістападзе, наагул адмаўчалася. Ніякай рэакцыі на акт вандалізму. Ну вядома, перакручваць факты - небяспечна, а напісаць праўду - боязна. А раптам шэф пакрыўдзіцца?
     За пытаннем "хто вінаваты" непазбежна следуе "што рабіць". Відавочна, што нешта рабіць беларускім яўрэям усё ж прыйдзецца. Прынамсі, каб выключыць паўтарэнне падобных сітуацый. Аднак спярша трэба "яўрэйскім лідэрам" дамовіцца паміж сабою. Колькі ўжо вякоў мінула з разбурэння Другога храму, а ў Беларусі "іудзейскія войны" працягваюцца. Ці ня досыць?

     Тэкст плакату, з якім на мінскай плошчы Незалежнасці раніцай 26 верасня 2001 г. 15 мінут стаялі 2 (два) пікетоўцы, пакуль іх не затрымала міліцыя: "Ганьба! Разбурэнне храма - разбурэнне свету!!! Людзі! Ратуйце мінскую сінагогу на Дзімітрава, 3 - помнік яўрэйскай і беларускай культуры".
     Разбурэнне сінагогі адбывалася нават у Ём-Кіпур - святы для ўсіх іудзеяў дзень.

Рыгор Львовіч (Гірш) Рэлес, ураджэнец мястэчка Чашнікі на Віцебшчыне, а цяпер жыхар Мінска - найстарэйшы яўрэйскі паэт Беларусі. Нашы яўрэйскія выданні пісалі пра яго шмат. Аднак ці многа апошнім часам "Авив", "Берега" ці віцебскі часопіс "Мишпоха" надрукавалі ягоных вершаў? А для паэта ж галоўнае, каб чыталі яго, а не пра яго. Ва ўзросце пад 90 Гірш Рэлес працягвае займацца сваёй справай, у згодзе з прынцыпам свайго любімага пісьменніка Лява Талстога: рабі, што павінен рабіць, і няхай будзе, што будзе. Сп. Рэлес ужо 70 год піша вершы на мове ідыш. Ахвотна дзеліцца сваімі ведамі з вучнямі. Ён сабе ня здрадзіў. Пажадаем яму ўпартасці і плённай працы ў новым годзе.
     РЫГОР РЭЛЕС

Іскра ў саломе - жах.
Полымя ўспыхне кудлата.
Сотні па сцежках, шляхах
з торбамі пойдуць па хатах.
Іскра ў снезе - вада,
кропля, што знаку ня кіне.
Дзьмухне вятроў валадар -
Белай лядзяшкай застыне.

Іскра ў прысаку - тлен.
Нельга аглухлай сагрэцца.
Адпалымнеламу тлець,
двойчы вагню не ўзгарэцца.

Іскра - пра свабоду ўспамін
робіць далёкае блізкім.
Ёй полымна цемру ня змыць,
ды ўсё-такі гэта - іскра...
          Пераклад з ідыш Рыгора Барадуліна. www.svaboda.org
Нашы ў Ізраілі

     Былых жыхароў Беларусі, якія прыехалі ў Эрэц-Ісраэль у 1989-2000 гг., налічваецца болей за 60 тысячаў. Сурёзная лічба, дае падставы паразважаць - хто яны, што яны? Галоўнае - ня збіцца на афіцыёз кшталту: "Интересы белорусской общины в Израиле представляет общественная организация Всеизраильское объединение выходцев из Беларуси в Израиле. Роль выходцев из Беларуси в политической, экономической и социальной жизни Израиля постепенно возрастает". Ну дала калісьці Беларусь Ізраілю шэраг прэзідэнтаў і прэмер-міністраў, аднак ці памятаюць яны пра Беларусь, будучы ва ўладзе? Беларусь для ізраільцянаў - збольшага "Russia". Лепей не казаць і пра "беларускую абшчыну" у Ізраілі, а проста зазірнуць на сайт Іерусалімскай філіі Абяднання выхадцаў з Беларусі ў Ізраілі www.souz.co.il/belzem. Адкрыты ўжо паўтара гады, дзякуючы намаганням Гены Пекера (прыехаў з Брэст-Літоўска ў 1990 г.) Тут мы знойдзем рознастайныя звесткі пра нашых былых суайчыннікаў. Хаця - чаму абавязкова "былых"? Хіба мала вяртаецца? Вунь Г. Парэцкі (Еврейский камертон, 01.11.2001) запэўнівае, што ў беларускае пасольства чэргі стаяць. Не палохаюць жа рэімігрантаў ні Чарнобыль, ні Лукашэнка, ні антысемітызм… Можа, насамрэч беларускія яўрэі зроблены з такога матэрыялу, што вада іх не бярэ і агонь ня пляжыць?
     У снежні 2001 г. Іерусалімская філія беларускага зямляцтва адзначыла сваё 5-годдзе. Былі госці з пасольства Беларусі, самадзейнасць і, ясная рэч, добрыя выпівон ды пачастунак. Віншуем юбіляраў і плануем прысвяціць ім шэраг матэрыялаў у нашых наступных выпусках.
54 гады таму, 13 студзеня 1948 года, у Мінску агентамі савецкіх спецслужбаў быў забіты старшыня Яўрэйскага антыфашысцкага камітэту, выдатны акцёр Шлойме Воўсі, больш вядомы як Саламон Міхоэлс. Пахаваны ў Маскве, а шануюць яго памяць і ў Беларусі, і ў Ізраілі, і ў іншых краінах.
Адрас для лістоў: Беларусь, Мінск, 220068, п/c 75. (Belarus, Minsk-68, P.O. Box 75).Рэдакцыя можа не падзяляць меркаванняў аўтараў, друкаваць артыкулы дзеля палемікі. Рукапісы не вяртаюцца. Надрукавана 08.01.2002. Тыраж 200 экз. Бясплатна. Адказны за выпуск - У. П. Рубінчык (rubinchik@lycos.com). Усе правы захоўваюцца за аўтарамі. Пры перадруку просьба спасылацца на "Анахну кан".



Copyright © 2000 Pastech Software ltd Пишите нам: info@souz.co.il