Новости   Доски объявлений Бизнес-каталог   Афиша   Развлечения  Туризм    Работа     Право   Знакомства
Home Page - Входная страница портала 'СОЮЗ'
ТВ-программа Гороскопы Форумы Чаты Юмор Игры О Израиле Интересное Любовь и Секс



 Главная
 Правление
 Новости
 История
 Объявления
 Фотоальбом
 
 Статьи и фото
 Интересные люди
 Работа объединения
 Форум
 ЧАТ
 
 Всё о культуре
 Гродненская область
 Могилевская область
 Наши друзья
 Витебская область
 ОТЗЫВЫ О НАШЕМ САЙТЕ (ЖАЛОБНАЯ КНИГА)
 Гомельскя область
 Брестская область
 НОВОСТИ ПОСОЛЬСТВА БЕЛАРУСИ
 Минская область
 Ссылки
 ВСЕ О ЛУКАШЕНКО
 Евреи г. Борисова
 Евреи Пинска



Поиск Любви  
Я   
Ищу  
Возраст -
Где?








СТАРОНКА ВЫХАДЦАЎ ЗЬ БЕЛАРУСІ Ў ІЗРАІЛІ на сайте "РАДИО СВОБОДА".
"САЙТ БЕЛАРУСКАГА ДЗЕДА МАРОЗА, СТАРОНКА ВЫХАДЦАЎ ЗЬ БЕЛАРУСІ Ў ІЗРАІЛІ, ШМАТМОЎЕ Ў ІНТЭРНЭТ " на сайте "РАДИО СВОБОДА".

Вы ведаеце, што каб засьцерагчы сьвяточную елку ад абсыпаньня ігліцы, трэба ад пачатку яе пару дзён патрымаць на вуліцы, а потым, ужо ў хаце, трымаць канец ствала ў вадзе, папярэдне распусьціўшы там дзьве-тры лыжкі гліцэрыну. А як зрабіць, каб елка не абсыпалася пару тыдняў? Як і якія цацкі на елку вы можаце зрабіць самі? Як выразаць сьняжынкі на вокны? Які парадк разьвешаньня елачных упрыгожаньняў?

Пра ўсё гэта – у яшчэ адной навінцы Інтэрнэту – старонцы “Аб’яднаньня выхадцаў зь Беларусі ў Ізраілі”. Але гэта толькі нязначная частка публікацыяў.

Сярод асноўных матэрыялаў інтэрнэт-выданьня: кароткая гісторыя габрэяў у Беларусі, матэрыялы па габрэйскай гісторыі часоў Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, зьвесткі пра вядомых прадстаўнікоў гэтага народу, чый лёс быў зьвязаны зь Беларускай зямлёй, мапы, навіны, інфармацыя пра само “Аб’яднаньне”, зь якой мы можам даведацца, што яшчэ ў 20-я гады, калі тэрыторыя цяперашняга Ізраілю называлася падмандатнай Палестынай, выхадцы зь Беларусі рэгуляна праводзілі тут свае сустрэчы.

Само Аб’яднаньне існуе ў Ізраілі з 1946 году. Ягоная інтэрнэт-старонка, напісаная па-расейску, зьявілася сёлета. Ці не было ідэі зрабіць яе і па-беларуску. Гаворыць рэдактар старонкі старшыня ерусалімскага аддзелу зямляцтва Генадзь Пекер:

(Пекер: ) “Я яшчэ да гэтага не дайшоў. Але гэта можа быць, калі ў мяне зьявяцца памочнікі, якія будуць дапамагаць”.

(Сокалаў-Воюш: ) “На вашай старонцы зьмешчаны сьцяг, які на палову ёсьць чырвона-зялёным сьцягам Лукашэнкі, а на палову – ізраільскім з шасьціканцовай зоркай. Чаму вы не ўжывалі бел-чырвона-белага сьцягу?”

(Пекер: ) “Ня мы гэта вырашалі. Мы зрабілі гэта на ўзор украінскай старонкі, дзе таксама зьмешчаныя выявы двух сьцягоў. Ізраільскага і афіцыйнага сьцягу Ўкраіны. На нашым форуме з гэтай нагоды была спрэчка, але апошнім часам яна крыху сьцішылася”.

(Сокалаў-Воюш: ) “І ўсё ж, на колькі рэальна зьмяніць на вашай старонцы чырвона-зялёны сьцяг на бел-чырвона-белы?”

(Пекер: ) “Я сам не дызайнэр і таму, калі нехта падасьць добрую прапанову, тады цалкам магчыма, што зьменім. Але, калі мы будзем мяняць, то неабавязкова пакідаць ідэю сьцягу. Мы можам ужыць які заўгодна іншы сымбаль, які пасуе Зямляцтву і назву “Аб’яднаньне выхадцаў зь Беларусі” напісаць на тле Сьцяны Плачу”.

(Сокалаў-Воюш: ) “Спадар Пекер паведаміў, што карыстальнікаў у ягонай старонкі шмат, бо толькі сёлета на зьезд Аб’яднаньня зьехалася з усяго Ізраілю 10 тысячаў чалавек, а ў ягоным ерусалімскім аддзяленьні адных актывістаў каля 150-ці. Дарэчы, Генадзь Пекер ахвотна зьмяшчае на старонцы зямляцтва і беларускамоўныя матэрыялы. Усё залежыць ад таго, на якой мове яны напісаныя”.

І на заканчэньне тэмы кулінарны рэцэпт да сьвяточнага стала ад беларускіх габрэяў: нарэзаць квадратамі фальгу. На кожны квадрат пакласьці палову абабранай бульбіны зрэзам наверх. Крышку пасаліць. На зрэз пакласьці як мага больш плаўленага сыру з часныком. Наверх пакласьці салёнай ці вэнджанай рыбы, загануць фальгу і пячы на блясе прыкладна з паў-гадзіны.

"РАДИО СВОБОДА"


Copyright © 2000 Pastech Software ltd Пишите нам: info@souz.co.il