Новости   Доски объявлений Бизнес-каталог   Афиша   Развлечения  Туризм    Работа     Право   Знакомства
Home Page - Входная страница портала 'СОЮЗ'
ТВ-программа Гороскопы Форумы Чаты Юмор Игры О Израиле Интересное Любовь и Секс



 Главная
 Правление
 Новости
 История
 Объявления
 Фотоальбом
 
 Статьи и фото
 Интересные люди
 Работа объединения
 Форум
 ЧАТ
 
 Всё о культуре
 Гродненская область
 Могилевская область
 Наши друзья
 Витебская область
 ОТЗЫВЫ О НАШЕМ САЙТЕ (ЖАЛОБНАЯ КНИГА)
 Гомельскя область
 Брестская область
 НОВОСТИ ПОСОЛЬСТВА БЕЛАРУСИ
 Минская область
 Ссылки
 ВСЕ О ЛУКАШЕНКО
 Евреи г. Борисова
 Евреи Пинска



Поиск Любви  
Я   
Ищу  
Возраст -
Где?








Работа объединения
Ашдодское отделение Объединения выходцев из Беларуси в Израиле
Аб святочным канцэрце, прысвечаным
Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

          23 чэрвеня 2001 года у горадзе Ашдодзе, які з’яўляецца наібуйнешым цэнтрам пражывання ў Ізраіле выхадцаў з краін былога Савецкага Саюза, адбыўся святочны канцэрт прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Мерапрыемства праводзілася ў краіне ўпершыню. Арганізатарамі святочнаго канцэрта выступілі Пасольства Рэспублікі Беларусь у Дзяржаве Ізраіль, Аб’яднанне выхадцаў з Беларусі ў Ізраіле і Міжнародны цэнтр культурных сувязей «Ізраіль-Беларусь».
          Канцэрт пачаўся пры поўнай залі ў гарадском доме культуры, дзе прысутнічала каля 500 чалавек, сярод які былі прадстаўнікі пасольств краін СНД, журналісты, кіраўнікі Аб’яднання выхадцаў з Беларусі ў Ізраіле. У пачатку канцэрта з прамовай выступілі мэр горада Ашдода М.Цількер, першы намеснік мэра Ш.Кацнельсан, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь ў Дзяржаве Ізраіль Г.Лавіцкі і дырэктар Міжнароднага цэнтра культурных сувязей «Беларусь-Ізраіль» А.Крумер. Кіраўнікі муніцыпалітэта павіншавалі супрацоўнікаў пасольства і выхадцаў з Беларусі, якія прысутнічалі ў залі, з дзяржаўны святам Рэспублікі Беларусь, адзначылі грунтоўнасць і дынамічнасць белауска-ізраільскага супрацоўніцтва у галіне культуры.
          У праграму канцэрта ўвайшлі выступленні ізраільскіў артыстаў - удзельнікаў міжнародных фестываляў Беларуси: «Славянскі базар», «Залаты шлягер», «Фестываль сучаснай харэаграфіі», «Шагалаўскі фестываль», якія прадстаўлялі самые розные накірункі – ад оперы і балета да размаўляльнага жанра і бардаўскай песні.
          Па запрашэнню муніцыпалітэта Ашдода і Аб’яднання выхадцаў з Беларусі ў Ізраіле ў канцэрты прымалі ўдзел дзве маладыя таленавітыя беларскія спявачкі Паліна Казлова і Таццяна Матусевіч, чыі выступленні асабліва захапілі публіку. Веў праграму канцэрта вядомы радыявядучы “Радыё Рэка” Алеск Ішалом.
          Па заканчэні канцэрта ў фае дома культуры адбылася прэзентацыя карцін беларускага мастака-сюрыаліста, сябра Саюза мастакоў Рэспублікі Беларусь Віктара Лагоўскага.
          Сімвалічна, што святочнае мерапрымства адбылося напярэдадні паездкі ў Беларусь ізраільскай дэлегацыі на Міжнародны фестываль мастацтв “Славянскі базар”. У бягучым годзе перад беларускай публікай ў Віцебску будзе выступаць больш за 120 ізраільскіх артыстаў.
          Прымая ва ўвагу цёплыя водзывы публікі і пазітыўныя агляды ў ізраільскіх СМІ правядзенне мерапрыемства мяркуецца паставіць на рэгулярную аснову.


Прэс-служба Пасольства Рэспублікі Беларусь





Copyright © 2000 Pastech Software ltd Пишите нам: info@souz.co.il