Новости   Доски объявлений Бизнес-каталог   Афиша   Развлечения  Туризм    Работа     Право   Знакомства
Home Page - Входная страница портала 'СОЮЗ'
ТВ-программа Гороскопы Форумы Чаты Юмор Игры О Израиле Интересное Любовь и Секс



 Главная
 Правление
 Новости
 История
 Объявления
 Фотоальбом
 
 Статьи и фото
 Интересные люди
 Работа объединения
 Форум
 ЧАТ
 
 Всё о культуре
 Гродненская область
 Могилевская область
 Наши друзья
 Витебская область
 ОТЗЫВЫ О НАШЕМ САЙТЕ (ЖАЛОБНАЯ КНИГА)
 Гомельскя область
 Брестская область
 НОВОСТИ ПОСОЛЬСТВА БЕЛАРУСИ
 Минская область
 Ссылки
 ВСЕ О ЛУКАШЕНКО
 Евреи г. Борисова
 Евреи Пинска



Поиск Любви  
Я   
Ищу  
Возраст -
Где?








Захар Шыбека - Мястэчка Тураў праз павелічальнае шкло ізраільскага гісторыка.
Захар Шыбека

Мястэчка Тураў праз павелічальнае шкло ізраільскага гісторыка.
Рэцэнзія на кнігу Леаніда Смілавіцкага “Евреи в Турове: история местечка Мозырского Полесья» (Иерусалим, 2008)


Калі бярэш у рукі кнігу Леаніда Смілавіцкага, адразу адчуваеш яе вагу. Каля 850 старонак! Проста цяжка адразу ўявіць, што толькі пра адно мястэчка можна напісаць так многа. Тым больш, што храналагічныя рамкі даследавання ахопліваюць толькі новы і навейшы час (1800 – 1960-я гады). Папярэдняя гісторыя падаецца ў выглядзе фону.

Маштабнасць навуковай працы ствараецца шэрагам фактараў.

Кніга вылучаецца панарамным апісаннем жыцця местачкоўцаў. Даследаванне грунтуецца на матэрыялах шматлікіх і шматмоўных выданняў ды на дакументах з 21 архіва Беларусі, ЗША, Ізраіля, Расіі, Украіны. У гэтым пераліку няма толькі архіваў Польшчы.

Маштабнасць выданню надае антрапалагічны падыход аўтара да гістарычнага матэрыялу. Жыццё мястэчка вывучаецца на ўзроўні амаль што кожнай яўрэйскай сям’і. У цэнтр ўвагі ставіцца звычайны чалавек, з яго клопатамі, цяжкасцямі, радасцямі, поспехамі. Аўтар шырока выкарыстоўвае пры даследаванні гістарычных падзей памяць (успаміны) простых людзей.

Маштабнасць працы ствараецца шырокім гістарычным кантэкстам эпох і тых дзяржаў, у складзе якіх Тураў знаходзіўся. І гэта дазваляе аўтару паказаць, як падзеі сусветнага ці агульнадзяржаўнага ўзроўню ўспрымаліся на месцы, як яны ўплывалі на жыццё местачкоўцаў.

Навуковая манаграфія вылучаецца глыбокімі абагульненнямі. На аснове канкрэтных матэрыялаў аўтар стварае мадэль местачковага жыцця яўрэяў у Беларусі на працягу паўторах стагоддзяў.

Кніга мае 100-старонкавы дадатак. Асаблівая ўвага надаецца ілюстраванаму матэрыялу. Аўтар друкуе калекцыю партрэтаў, сямейных здымкаў, карт і копій больш за 150 рэдкіх дакументаў. Навукова-даведачны апарат складаецца са спіса ілюстрацый, слоўніка тэрмінаў і паняццяў, слоўніка скаротаў, бібліяграфіі, імяннога і геаграфічнага паказчыкаў. Акрамя таго, гістарычным паняццям аўтар дае падрадковыя тлумачэнні. Тэкст манаграфіі насычаны шматлікімі статыстычнымі табліцамі.

Маштабнасць даследавання тлумачыцца і асабістай зацікаўленасцю аўтара, чые продкі паходзяць з Турава. Іначай выканаць такі аб’ём працы, як мне падаецца, было б проста немагчыма. Яшчэ Уладзіслаў Сыракомля марыў, каб кожны інтэлектуал напісаў нешта пра сваю ваколіцу; то быў бы такі ўклад у скарбніцу гісторыі ! Леанід Смілавіцкі, можна сказаць, выканаў свой інтэлектуальны абавязак.

Звычайна ў мінулым Турава прываблівала яго слаўная старажытная гісторыя. Жыццё яўрэйскай абшчыны беларускіх гісторыкаў мала цікавіла. З гістарычнай спадчыны Беларусі выпадала 850-старонкавая гісторыя яўрэйскай абшчыны Турава. Зараз яна, дзякуючы Леаніду Смілавіцкаму, стала здабыткам беларускай гістарыяграфіі. Даследаванне, дарэчы, надрукавана і ў англамоўным варыянце.

Тых, хто не любіць чытаць тоўстыя кніжкі, аўтар загадзя папярэджвае – знаёмства са зместам можна пачынаць з любога сюжэта, бо, як ён лічыць, у яго атрымаўся своеасаблівы зборнік санетаў. Кожны параграф – асобны твор (С. 11). “Санеты” згрупаваны ў чатыры раздзелы: “Нашы карані” (1800–1917 гады), “Паміж двумя сусветнымі войнамі”, Савецка-германская вайна”, “Пасля вайны”. Не адпужвае чытачоў і тое, што стыль пісьма ў аўтара лёгкі, лаканічны, часам метафарычны. Інакш кажучы, – санетны.

Першы раздзел найбольш змястоўны. Чытач знойдзе ў ім шмат цікавага пра жыццё і побыт яўрэяў. “Санеты” гэтага раздзела гучаць так: “Паданні даўніны далёкай”, “Прырода і людзі”, “Сям’я і побыт”, “Рэлігійнае жыццё”, “Габрэйская адукацыя”, “Праца за межамі Турава”, “Кірмашы”, “Каробачны збор”, “Валасны суд”, “Рэкруты”, “Рыбалоўства”, “Медыцына”, “Пажары”, “Урокі 1905 г.”, “Эміграцыя”. Яны вылучаюцца гісторыка-этнагарфічнай скіраванасцю.

Першы раздзел напісаны пераважна на аснове літаратуры і друкаваных крыніц. Разам з выкарыстанай навуковай літаратурай у працу, на жаль, перакачавалі і некаторыя недакладнасці. Гэта, як правіла, савецкія штампы і дэфініцыі, ад якіх незалежныя беларускія гісторыкі ўжо даўно адмовіліся. І тут я ў асноўным згодзен з падобнымі заўвагамі маіх калег Андрэя Кіштымава і Іны Соркінай, якія ўжо надрукавалі рэцэнзіі на гэту працу Леаніда Смілавіцкага . Усачыць за пераменамі ў беларускай гістарыяграфіі ўдалечыні ад Беларусі яму было не так проста. Іншая справа, калі аўтар не падзяляе новыя погляды на некаторыя падзеі з беларускай гісторыі.

Раздзелы два і тры каштоўныя тым, што напісаны на арыгінальных архіўных крыніцах і на ўспамінах сведкаў мінулага. У другім раздзеле (1917–1941 гг.) чытачам прапануюцца наступныя сюжэты: “Пагромы 1918–1921 гг.”, “Сіянісцкі след”, “Схіл хедэра”, “Савецкая школа на ідыш”, “Эканамічнае і культурнае жыццё”, “Ахова здароўя”, “Барацьба з пажарамі: савецкі падыход”, “Землеўпарадкаванне і калектывізацыя”, “У пошуках шчасця – у Крым”, “Перыядычны друк”, “Канстытуцыя 1936 г.”, “Камуністы і камсамольцы”, “Разгром габрэйскай рэлігіі”, “Рэпрэсіі”. Аўтар паказвае тут малавядомыя для беларускага чытача бакі жыццядзейнасці яўрэяў у гады савецкай улады, калі яны нараўне з іншымі народамі прайшлі праз экспрапрыяцыю, русіфікацыю, атэізацыю, саветызацыю і масавыя рэпрэсіі. І робіцца гэта часам на прыкладзе канкрэтных сем’яў.

У другім раздзеле (1941–1945 гг.) – два аб’ёмных сюжэты (“Эвакуацыя і ўцёкі з Турава”, “Фронт, партызаны. Гібель абшчыны”). Назвы гавораць самі за сябе.

Апошні раздзел прысвечаны зыходу яўрэяў з Турава пасля вайны. Ён – найменшы па памеру. Адзіны параграф раздзела называецца” “Вяртанне да мірнага жыцця і ўзнаўленне горада.” Аптымістычная назва сюжэта супрацьпастаўляецца з настальгічным і ў нейкай ступені трагічным настроем аўтара, які разам з апошнімі габрэямі развітваецца з горадам. З улікам папярэдніх раздзелаў чытач падводзіцца да разумення цаны таго, што страціла Беларусь у асобе яўрэяў, якія ў масавым парадку перасяляліся за мяжу.

Навуковай працы не хапае, на мой погляд, асобнага невялікага сюжэта пра тэорыю горада, дзе б акрэсліваліся каардынаты мястэчак ў сістэме гарадскіх паселішчаў. Вызначэнне мястэчка, дадзенае на старонцы 14, не адпавядае рэаліям беларускай гісторыі, калі гаворка ідзе пра царскі перыяд. Такія паказчыкі, як наяўнасць не менш 500 жыхароў і сукупнага прыбытку ад неземляробчых промыслаў у памеры каля 50 тысяч рублёў, былі зусім не абавязковымі. Яны адносіліся толькі да буйнейшых мястэчак. Такога роду мястэчак можа і было каля 140. Але іх агульная колькасць дасягала чатырох соцень.

Стараннямі аўтара кніга дайшла да многіх бібліятэк Беларусі. Праца стала вельмі цікавай і карыснай для беларускіх гісторыкаў. Яна паказвае вялізарныя магчымасці і невычарпальныя рэзервы для вывучэння кожнага мястэчка Беларусі. І ў сэнсе крыніцаў, і ў сэнсе навейшых методык даследавання. Такім жа невычарпальным рэзервам для паглыблення ў мінуўшчыну з’яўляюцца местачковыя двары спаланізаваных памешчыкаў і местачковыя сялянскія абшчыны беларусаў. Калі б так метадычна апрацаваць і іх, як гэта зрабіў Леанід Смілавіцкі ў дачыненні да яўрэяў, то гісторыя Турава стала б трохтомнай. Культурныя ўзаемаўплывы панскага двара і яўрэйскай абшчыны застаюцца пакуль у беларускай гістарыяграфіі не вывучанымі.

Пасля знаёмства з кнігай становіцца яшчэ больш відавочнай яе не толькі фізічная, але і навуковая важкасць. І сапраўды, сваёй працай Леанід Смілавіцкі зрабіў важкі ўклад не толькі ў беларускую гістарыяграфію, але і ў іудаіку. Беларуская гістарыяграфія яшчэ не ведала такога манаграфічнага выдання, дзе б ўзаемаадносінам і ўзаемаўплывам яўрэяў і беларусам надавалася такая пільная ўвага . А іудаіка таксама, наколькі маю досвід, ведае мала прыкладаў адмаўлення ад этнацэнтрызму на карысць поліэтнічнага кантэксту. Часам апраўданнем для этнацэнтрызму служыць самаізаляцыя яўрэйскіх абшчын, паралельнасць іх жыццядзейнасці побач з іншымі супольнасцямі. Леанід Смілавіцкі так не лічыць. Для яго паралельнасць гэта таксама форма сужыцця, і нейкага ўскоснага ўзаемаўздзеяння праз агульную прыроду, праз агульныя сацыяльна-эканамічныя ўмовы існавання, праз той кавалачак зямлі, які называецца Тураў. Таму аўтар і вывучае побач з жыццём яўрэяў жыццё беларусаў, не зважаючы на самаізаляцыянізм двух абшчын. І гэта зусім слушна, бо нельга зразумець душу тураўскага яўрэя, душу яўрэйскага народа, не звяртаючы ўвагі на суседзяў.

Палескія беларусы і яўрэі на працягу стагоддзяў жылі поруч ў самых неспрыяльных прыродных і сацыяльных умовах. Іх супольнай адметнасцю стала вынослівасць і цярплівасць. Хто ў каго гэтаму вучыўся, сказаць цяжка. Андрэй Кіштымаў у сваёй рэцэнзіі лічыць, што беларусы ў яўрэяў. Але хутчэй за ўсё гэта вынік усё той жа паралельнасці жыцця ў аднолькавых умовах.

Урэшце, наватарскія падыходы, якія дэманструе Леанід Смілавіцкі ў сваёй кнізе, наводзіць на думку пра перспектыўнасць супрацоўніцтва гісторыкаў Беларусі і Ізраіля ў галіне іудаікі і урабаністыкі. Было б надзвычай карысным супольнае вывучэнне гісторыі асобных беларускіх мястэчак і гарадоў, працэсаў урбанізацыі беларускай зямлі, гісторыі яўрэяў Беларусі. І час ўжо рыхтуе навуковыя кадры для такой справы.








Copyright © 2000 Pastech Software ltd Пишите нам: info@souz.co.il